• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    і не прайснены смутак аб забітым узводным, у якога, бы эстафету, падхапіў ён чарговы Клопат павярнуць узвод фронтам да кірхі. (В. Б.)
    § 124. Адасобленыя прыдаткі
    Адасобленыя прыдаткі могуць быць развітыя і неразвітыя, на пісьме яны выдзяляюцца коскамі і працяжнікамі.
    1.	Развіты прыдатак адасабляецца, калі стаіць пасля назоўніка, да якога адносіцца: He хацеў алень палону, вольнай тундры выхаванец. (Зв.); Спіць сном ужо вечным Усяслаў Чарадзей, зямлі сваёй слава і стража. (Ген.)
    Перад назоўнікам прыдатак адасабляецца толькі тады, калі мае дадатковае акалічнаснае значэнне: / раней не вялікі весялун, Васіль цяпер ледзь не цэлымі днямі хмурна маўчаў. (I. М.); Зямлі і працы гаспадар, у поле ідзі, араты! (М. Ч.)
    2.	Заўсёды адасабляюцца развітыя і неразвітыя (адзіночныя) прыдаткі, якія адносяцца да асабовага займенніка: Прайійоў я шмат па сушы і вадзе, дапытлівы шукальнік і геолаг. (Зв.); У той зімовы дзень нас, дэлегатаў, многа сышлося з гарадоў, аулаў, вёсак, сёл. (A. К.)
    3.	Адасабляецца адзіночны прыдатак, які адносіцца да ўласнага назоўніка і стаіць пасля яго: Адтуль відаць на ўсходзе Нёман, а за надрэчнымі лугамі Налібокі, пушча, у нетрах якой яшчэ на памяці нашых дзядоў вяліся ласі і мядзведзі. (Б.); Прыход Зарубы, фельчара, памог падняцца Януку. (М. Т.)
    4.	Уласнае імя асобы выступае адасобленым прыдаткам, калі тлумачыць ці ўдакладняе агульны назоўнік (перад такімі прыдаткамі можна ўставіць без змены сэнсу словы гэта значыць, а завуць яго): А яшчэ ў іх дзяўчынка была, Лідачка. (Б.); Бацька яе, Раман Дзянісавіч, маці і малодшы брат, Міша, напэўна, вячэралі. (Хадк.)
    5.	Прыдаткі са злучнікам як адасабляюцца тады, калі маюць дадатковае акалічнаснае значэнне: Бабёр, як звер вельмі рэдкі і каштоўны, быў узяты дзяржавай пад ахову і спецыяльны нагляд. (В. В.); Лабановіч быў пакрыўджан, як мужыцкі сын. (К-с.)
    Калі злучнік як мае значэнне «ў якасці», то зварот з ім не з’яўляецца прыдаткам і не адасабляецца: Увесь
    час на ваенкаматаўскім уліку я лічыўся як ваенны журналіст. (Саб.)
    6.	Адасобленыя прыдаткі выдзяляюцца п р ацяжнікамі:
    калі прыдатак стаіць у канцы сказа і неабходна падкрэсліць самастойнасць або даць тлумачэнне такога прыдатка: Хай лягуць у мур твой і гэтыя вершы, мой Мінск дарагі — беларусаў сталіца! (Панч.);
    калі перад прыдаткам можна без змены сэнсу ўставіць словы а іменна: не раз Бабейка сядзеў на гэтым грудку, прынёсшы бацьку полудзень — гарнушак малака і шырокі, на ўсю патэльню, пачарнелы дранік. (Хадк.);
    калі маюць паясняючы характар: Саўгас — вялікае сяло — патанаў у зеляніне. (Асіп.)
    258.	Спішыце, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку. Растлумачце адасабленне прыдаткаў.
    1.	Захарэвіч любіў дачку ціхую задумлівую прыгожую дзяўчыну, якая, здаецца, увабрала ў сябе ўсе найлепшыя рысы і ад маці, і ад бацькі. (Шам.) 2. Петрык сын калгаснага млынара быў блізкім прыяцелем Антося і Міколкі. (Кул.) 3. Думаў я малы калісь з трывогай, як да рэк славутых мне дайсці. (Панч.) 4. Праўда, мне прышэльцу з краю пушчаў дрымучых гэткі лес прыеўся б хутка і дакучыў. (М. Т.) 5. Чыгуначны праваднік ён быў вечна ў дарозе. (Б.) 6. Навасад успомніў жонку Валянціну сяброўку яго дзяцінства вясёлую светлавалосую дзяўчыну ўспомніў дачку Маечку. (Кр.) 7. Ля самай вады і ў вадзе расце малады лазняк і асіннік любімы корм баброў. (В. В.) 8. Памятаю, у тую хвіліну я прыгадаў бацьку роднага блізкага мне чалавека. (Сач.) 9. Бывалы разведчыкшукальнік ён ведаў цану вандраванняў высокую радасць знаходак тайгі неабдымны прастор. (Зв.) 10. Улетку сорак трэцяга года фашысты спалілі нашу вёску а ўсіх нас яе насельнікаў пагналі ў Нямеччыну. ( Сач.)
    § 125. Адасобленыя акалічнасці
    Адасобленыя акалічнасці падзяляюцца на дзве групы: 1) адасобленыя акалічнасці, выражаныя д з е е п р ы с л о ў я м і і д з е е п р ы с л о ў н ы м і
    зваротамі, і 2) адасобленыя акалічнасці, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі або п р ыс л о ў я м і.
    I. Акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі (дзеепрыслоўем разам з паясняючымі словамі) заўсёды адасабляюцца незалежна ад іх месца ў сказе: Разышоўшыся з Панасам, дзед Талаш павольна пасунуўся балотамі, прыслухоўваючыся да шолахаў і галасоў палескай ночы. (К-с ); На дарозе, хутка мацнеючы, узнік йіум. (I. М.)
    Дзве аднародныя акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі зваротамі і звязаныя злучнікам і, паміж сабой коскамі не раздзяляюцца: Пагаварыўшы з вучнямі і крыху разагнаўшы іх страх, Лабановіч прынёс журнал і пачаў рабіць запіс. (К-с.)
    Два і больш аднародныя адзіночныя дзеепрыслоўі адасабляюцца: Жартуючы, смеючыся, прайшла па вуліцы моладзь. (К-с.)
    Акалічнасць, выражаная адзіночным дзеепрыслоўем, адасабляецца, калі дзеепрыслоўе захоўвае дзеяслоўнае значэнне (часцей за ўсё такое дзеепрыслоўе стаіць перад выказнікам): Жнучы, яна [маці] стамлялася з кожным днём усё больш. (Б.); Па палатцы, не сціхаючы, сек дождж. (I. М.); Ядвіся і Габрыня пераглянуліся, усміхнуўшыся. (К-с.)
    Калі акалічнасць, выражаная дзеепрыслоўным зваротам або дзеепрыслоўем, стаіць пасля злучнікаў і, ды (у значэнні і), якія звязваюць іншыя члены сказа, то коска ставіцца пасля злучніка (такія акалічнасці можна апусціць або перанесці ў іншае месца); Якуб Колас падзякаваў за ўвагу, падышоў да кніжнай шафы, дастаў «Новую зямлю» і, зрабіўшы надпіс, перадаў мне. (Хв.); Крыгі напаўзалі на пясок і, крышачыся, з лёгкасцю падміналі пад сябе прыбярэжны лазняк. (Краўч.)
    Дзеепрыслоўны зварот або дзеепрыслоўе, якія стаяць пасля злучніка а, зліваюцца з ім і не аддзяляюцца ад яго коскай: Сонца садзілася на хвалі велізарным чырвоным кругам, а сутыкнуўшыся з вадою, увачавідкі змяніла форму. (Кул.); Мы прыходзім да сябра па адным, а сабраўшыся, пастанаўляем запаліць у грубцы. (I. Н.) Калі ж супрацьпастаўляюцца выказнікі, коска пасля злучніка а ставіцца: Заранік. не проста гаварыў, а, усхваляваўшыся, горача даказваў сваё. (Хадк.)
    He адасабляюцца акалічнасці, выражаныя адзіночным дзеепрыслоўем са значэннем спосабу дзеяння. Яны набліжаюцца сэнсам да прыслоўя і звычайна стаяць пасля выказніка ў канцы сказа: Дзед Талаш і Мартын Рыль прыляглі не раздзяваючыся. (К-с.); Добрае тое дзіця, што пойдзе плачучы, а вернецца скачучы. (Прык.); Вецер дзьме не сціхаючы. (Шам.)
    He адасабляюцца акалічнасці, вічражаныя дзеепрыслоўным зваротам, які з’яўляецца фразеалагізмам: Бяжыш як жару ўхапіўшы. (К-с )
    II.	Акалічнасць, выражаная назоўнікам з прыназоўнікам або прыслоўем, адасабляецца звычайна тады, калі аўтар спецыяльна выдзяляе яе ў сказе: Трапіў ён, з першых дзён падарожжа свайго, на варожы заслон. (А. К.); Ішоў і ўсміхаўся — прыветна, ласкава. (М. 3.)
    Заўсёды адасабляецца акалічнасць уступкі, выражаная назоўнікам з прыназоўнікам нягледзячы на: Але, нягледзячы на перажытае, усе былі ў прыўзнятым настроі. (Бр.)
    259.	Спішыце, адасабляючы, дзе трэба, акалічнасці. Падкрэсліце іх і растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
    1. Уваткнуўшы канец касся ў мяккую зямлю трымаючы моцна рукой тупы край касы Васіль стаў мянташыць. (I. М.) 2. Дворнікі пазяхаючы і жагнаючыся адчынялі брамы і аканіцы ўпускаючы ў пакоі новы дзень. (Шам.) 3. Увесь вечар нягледзячы на холад дзверы не зачыняліся. (К. Ч.) 4. Выпускаючы кнігу ў свет я хацеў выканаць свой сыноўні абавязак перад бацькоўскай зямлёй, перад роднымі людзьмі. (7. М.) 5. Хлапчук не даслухаўшы сарваўся з месца і, як віхор, паімчаў па вуліцы падскокваючы і махаючы рукамі. (Асіп.) 6. Некалі юнаком Мікола па двое сутак не адыходзячы пільнаваў урачыстую хвіліну, калі кранецца і пачне ісці лёд. (Краўч.) 7. Злева ад нас святлела шырокая гладзь Дзвіны то хаваючыся за абрывамі то выступаючы зноў кавалкамі абернутага на зямлю зорнага неба. (Хадк.) 8. Усё гэта гаспадыня расказвала стоячы. (К. Ч.) 9. У Хойніках і цяпер жывуць людзі, якія рызыкуючы сваім жыццём зрабілі ўсё, каб славакі не памагалі немцам, а ваявалі разам з партызанамі. (Сач.)
    • Зрабіце словаўтваральны разбор выдзеленых слоў.
    260.	Спішыце, ставячы апушчаныя знакі прыпынку. Адкажыце, у якіх сказах злучнік і звязвае аднародныя акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, а ў якіх — іншыя члены сказа. Растлумачце адасабленне акалічнасцей.
    1.	Пакінуўшы горад далёка ззаду машына паволі сцішала ход зварочвала з шасэ і гайдаючыся з боку на бок падкідваючы пасажыраў ішла між дрэваў. (1. М.) 2. Пайшоў град. Белыя, як гарошыны, градзіны загрукалі ў шкло і адскокваючы падалі на зямлю. (Бр.) 3. Паказаўся лясок; машына ўскочыла ў яго, і ён нібы пакланіўся расступаючыся і кладучы перад машынаю бясконцую стужку дарогі. (Скр.) 4. Дачка нахмурыўшыся сядзела за сталом і прысунуўшы бліжэй да сябе стаячую лямпу чытала кніжку. (Кул.) 5. Госці ўздыхнулі лягчэй і няспрытна топчучыся і аказваючы знакі ўвагі адзін аднаму рушылі ў пакой. (К-с.) 6. Камандуючы быў поруч з шафёрам і амаль заплюшчыўшы вочы аб нечым думаў. (I. М.)
    § 126.	Адасобленыя дапаўненні
    Дапаўненні, выражаныя назоўнікамі з прыназоўнікамі акрамя, апрача, замест, за выключэннем, уключаючы і інш., адасабляюцца. Такія дапаўненні маюць абмежавальнае ці пашыральнае значэнне: Яшчэ ніхто, акрамя франтавікоў, не ведаў, што падыходзіць вялікая, запаветная хвіліна. (I. М.); На голых дрэвах, замест лісця, паклалі йіэрань маразы. (К-с.); Увесь гэты дзень, за выключэннем перапынку на снеданне і абед, быў прызначан агляду калгаснай гаспадаркі. (К-с.)
    Калі прыназоўнік замест мае значэнне ’за’, то дапаўненне не адасабляецца: Замест бацькі паехаў у дарогу Сярожа, старэйшы брат, студэнт. (Б.)
    § 127.	Адасабленне ўдакладняючых, паясняючых і далучальных членаў сказа
    У сказе могуць быць словы, якія ўдакладняюць, канкрэтызуюць сэнс папярэдніх слоў, звужаючы, абмяжоўваючы іх. Іх называюць у д а кл а д н я ю ч ы м і, на пісьме яны адасабляюцца. Удакладняючыя члены сказа адказваюпь на тое самае пытанне і выконваюць
    аднолькавую сінтаксі'чную функцыю, што і словы, якія яны ўдакладняюць, але не з'яўляюцца аднароднымі. Часцей за ўсё ўдакладняючымі бываюць акалічнасці часу і месца: Быць можа там, на новым месцы, ім павядзецца шчаслівей. (К-с.); 3 краю, каля капліцы, расла тады высокая разгалістая таполя. (Кул.); Дождж лінуў ноччу, гадзіны ў тры. (Каратк.)