Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
сказы. Няпоўныя сказы асабліва пашыраны ў гутарковым стылі і ў мове мастацкай літаратуры. Найбольш ужывальныя наступныя групы:
а) Няпоўныя сказы, якія з’яўляюцца ўзаемазвязанымі часткамі дыялога (рэплікамі):
— Дом мініраваны? — коратка кінуў старшынасапёр болый тонам загаду, чым запытання.
— Мініраваны.
— Чым?
— Авіябомбы. Тол. (I. М.)
б) Няпоўныя сказы як частка складанага сказа з неназваным членам, які ёсць у другой частцы сказа. Калі ў такіх сказах не названы выказнік, то на яго месцы звычайна ставіцца працяжнік: Смалою пахне рэдкі вугал зруба і мальвамі — суседская мяжа. (Ян.); Ураднік апусціў вочы, зірнуў на стражніка, стражнік — на соцкага. (К-с.)
в) Асобны тып складаюць самастойныя двухсастаўныя няпоўныя сказы з адсутным дзеясловам-выказнікам, аднаўленне якога не патрэбна, ён зразумелы са структуры самога сказа. Функцыю выказніка выконвае яго састаў: словы, што паясняюць яго (дапаўненні, акалічнасці). Гэтыя сказы часам называюць эліптычнымі. Яны звычайна абазначаюць існаванне, наяўнасць, праяўленне, успрыняцце чаго-небудзь, a таксама рух, працэсы мовы, думкі: Had возерам ранняя раніца. У лодцы цішыня. (Б.); У маўклівым цёплым лесе толькі дзятла перастук. (Бур.) Пры наяўнасці значнай паўзы ў такіх сказах ставіцца працяжнік: На былым полі бітвы — залатыя званы жытніх бабак. (М. Т.)
Няпоўныя сказы гэтай групы (эліптычныя) трэба адрозніваць ад развітых намінатыўных (назыўных) сказаў. Неабходна памятаць, што ў намінатыўных сказах толькі адзін састаў, усе паясняючыя словы адносяцца толькі да дзейніка, а ў няпоўных эліптычных сказах, акрамя састава дзейніка, ёсць словы, якія адносяцца да састава выказніка, хоць сам ён не названы: Па арэшніку звонкі смех. (Ян.); У паветры ціхая восеньская задума. (М. Г.) У першым сказе акалічнасць па арэшніку, у другім — у паветры адносяцца да састава выказніка.
3 а ў в а г а. Аднасастаўныя сказы, калі ў іх не апушчаны якінебудзь член, адносяцца да поўных еказаў.
271. Прачытайце. Назавіце няпоўныя сказы, вызначце неназваныя ў іх члены.
1. У небе вясёлкавыя па краях рэдкія хмаркі. (Каратк.) 2. «Яны тут... I дачушка твая жывая!» — «Жывая?!» — перапытаў Аляксей, быццам не верыў. (I. М.) 3. «Андрэй Якаўлевіч, я нічога не прапусціла, яно [прозвішча] выкраслена».— «Як выкраслена?!» (М. Л.) 4. «А чаго ён да цябе заходзіў?» — «Наконт брата». (К. Ч.) 5. У чоўне двое. (Зв.) 6. Над ракой зялёны дуб. (М. Т.) 7. «А ці далёка да Яшуковай гары?» — «Вярсты яшчэ тры засталося» (К-с.) 8. Каля школы — прасторная хата з бурштыновых бярвенняў. (Панч.) 9. У адным месцы стаялі вазы з цэбрамі, ражкамі, паўасьмінамі; у другім — з дрывамі, дошкамі; у трэцім — з лёнам; у чацвёртым — са збожжам. (К-с.)
272. Прачытайце. Вызначце тып кожнага сказа, абгрунтуйце.
Сцяжынка лугавая. Лес і поле. Празрыстасць Сожа. Хваля на пяску. I халадок сыпучы пад ступою.
След пад вадой. Маляўка ў тым слядку.
Малая рыбка.
Вось яна ў далонях
3 вадою, не сагрэтаю яшчэ.
(А. Пысін.)
273. Нанішыце рэпартаж «Свята на плошчы...», ужываючь: розныя віды аднасастаўных і няпоўных сказаў.
§ 133. Непадзельныя сказы
Непадзельныя сказы (іх яшчэ называюць словы-сказы) з’яўляюцца своеасаблівымі сінтаксічнымі адзінкамі, у якіх няма ні галоўных, ні даданы.х членаў сказа. Таму яны не адносяцца ні да двухсастаўных, ні да аднасастаўных. Яны ўжываюцца ў асноўным у дыялогах для сцверджання або адмаўлення, пытання або пабуджэння і інш. У ролі непадзельных сказаў ужываюцца часціцы, іншыя нязменныя словы ці спалучэнні такіх слоў: так, але, ага, не, праўда, няпраўда, канешне, зразумела, добра, няўжо? і інш. У залежнасці ад зместу выказвання непадзельныя сказы бываюць:
сцвярджальныя: «Гэта вы сур'ёзна?» — зара-
даваўся дырэктар.— «Канешне». (Панч.); «Спадабалася табе найіа школа?» —«Але». (Б.);
адмоўныя: «Можа, вы есці хочаце?» — «Не». (Лыньк.);
пабуджальныя: «Кідай/ Ну!» —спакойна загадаў той жа голас, што крыкнуў «Стой!». Ігнат паслухмяна кінуў вінтоўку. (А. Ж-);
пытальныя: «Мо агонь болыйы ў лямпе зрабіць?» — «Нашто? Я і так бачу». (А. Ж.);
э м а ц ы я н а л ь н а-а ц э н а ч н ы я: «Ого! Вось гэта шчупак!» (Лыньк.)
Да непадзельных сказаў адносяцца і такія, што выражаюць правілы этыкету: добры дзень, прабачце, выбачайце, добры вечар, калі ласка, дзякуй, бывай і інш.
Непадзельныя сказы самастойна не ўжываюцца, яны абавязкова звязаны з іншым сказам (сказамі), зыходзяць з яго зместу.
274. Прачытайце ўрыўкі з дыялогаў. Знайдзіце непадзельныя сказы, вызначце, што яны выражаюць.
1. «А можа, падвязу на матацыкле на паўстанак?» — «Не, не. Дзякуй». (А. Ж.) 2. He, выбачайце! Разам працавалі, разам і адказваць будзем. (Кр.) 3. «Хіба па справе якой, чалавеча?» — гукнуў Сілівон. Той абярнуўся, натапырыўся: «Вядома». (Лыньк.) 4. «Мы вас яшчэ на буксір возьмем!» — «Калі ласка». (Шам.) 5. «Заснуў ён толькі. He трэба будзіць яго».— «Добра. Я заўтра заеду». (А. Ж.) 6. «Думаеш пасядзець яшчэ?» — «Пасяджу».— «Бывай здароў!» (М. Л.) 7. «Што я для вас значу?» — «Усё!» — адказаў настаўнік.— «Праўда?» — ціха спытала Ядвіся. (К-с.)
§ 134. Парцэляцыя
Інтанацыйны падзел паміж асобнымі кампанентамі у сказе можа супадаць з інтанацыйным падзелам паміж асобнымі сказамі. 3 гэтага вынікае, што сказ можна падзяліць з пэўнай стылістычнай мэтай на некалькі паведамленняў. Такая сінтаксічна-стылістычная з'ява называецца п а р ц эл я ц ы я й (ад. франц. рагсеііег—падзяляць на дробныя часткі): Тут мы стаялі, сем чалавек брыгаднай разведкі. Перад двуяа гарнізонамі. (Б.) Ўнукаўскі аэрапорт — далёка за
Масквою, за бярозавымі гаямі і пералескамі. Але заўсёды людны, гулкі і гаманлівы. (Грах.) Мэта парцэляцыі — надаць асобным членам выказвання большую сэнсавую і эмацыянальную нагрузку.
Парцэлявацца (выдзяляцца са сказа) могуць словы, спалучэнні слоў, радзей — сказы. Яны заўсёды змяшчаюцца пасля асноўнага выказвання (сказа) і звязваюцца з ім злучнікамі ці без іх. Перад парцэляванымі канструкцыямі робіцца працяглая паўза. Самалёты зніклі ўдалечы, аднак. неўзабаве паказаліся зноў. Вярталіся. (I. М.) Мы спявалі. To хорам, то на змену, з гідавым мікрафонам. Песні рускія, украінскія, малдаўскія, армянскія — кожны сваю. (Б.) Цяпер, убачыўшы тое, што я ўбачыў за гэтыя два дні, можна прыплюсаваць і Добруджу. Каб гаварыць, што і я, нарэшце, быў у Балгарыі. (Б.) Парцэляваныя канструкцыі сэнсава звязваюцца з асноўным выказваннем па-рознаму: выдзяляюць штосьці важнае, дадаткова паведамляюць што-небудзь, удакладняюць, паясняюць ці развіваюць асноўнае выказванне.
У адных выпадках са сказа могуць выдзяляцца канструкцыі без парушэння сувязей і адносін паміж членамі сказа: Ззаду наводдалек яшчэ чуліся стрэлы, але тут было ціха. Спакойна, мірна. (I. М.) Праз боль, які поўніў усю яе [Ніну\, адчувала толькі трывогу за дачку, за маці. Страх за іх. Асабліва за малую. (I. М.) Параўнаем без парцэляцыі: Ззаду наводдалек яшчэ чуліся стрэлы, але тут было ціха, спакойна, мірна. Праз боль, які поўніў усю яе [Ніну], адчувала толькі трывогу за дачку, за маці., страх за іх, асабліва за малую. У другіх выпадках пры парцэляцыі перастаўляюцца часткі зыходнага сказа: Атрад чакаў у бярэзніку каля паходных кухняў. Конны. (Шам.) Параўнаем без парцэляцыі: Конны атрад чакаў у бярэзніку каля паходных кухняў.
Парцэлявацца могуць усе члены сказа, але часцей — даданыя. Д з е й н і к: Дзеда, трэба сказаць, паважала ўся вёска. Хто за гады, хто за былую спраўнасць у гаспадарцы. а хто па-сваяцку. (Б.) Выказн і к: Мама кажа, што бацька, калі наша армія гнала паноў на захад, толькі «вады напіцца» забег. Пайшоў, а назад не вярнуўся. (Б.) Каля бярозак трохі верасу. Расцвіў у сонцы. (Б.) Азначэнне: Заходзіла сонца. Вялікае, барвовае, спакойнае. (Б.) Пытанне, безумоўна, жыццёва важнае. Але зусш не дыскусійнае. (Шам.)
Дапаўненне: Потым гаварыў Пастушэнка, доўга і вельмі ўсхвалявана. Аб становішчы ў палку. Аб клопатах маладога камандзіра ўмацаваць баяздольнасць. Аб хітрасці і каварстве ворага — якраз пра тое, што часта думаў Багуновіч. (Шам.) Акалічнасць: А скрыпка спявае. Сардэчна і сумна. (Б.) Госця, блізкага чалавека, папрасілі заспяваць. / ён спявае. Нягучна, але прыемна і шчыра. (Б.)
Парцэляваныя канструкцыі, выдзеленыя са сказа, набываюць большую сэнсавую нагрузку, чым у тым выпадку, калі б яны з’яўляліся членамі аднаго выказвання. Парцэлятыўныя канструкцыі набываюць форму сказа, але разам з асноўным выказваннем (сказам) яны ўтвараюць сінтаксічнае цэлае, у якім другая частка (часткі) граматычна і сэнсава звязана з першай.
275. Прачытайце. Знайдзіце выпадкі парцэляцыі. Ахарактарызуйце парцэляваныя канструкцыі паводле структуры (слова, спалучЗнне слоў, сказ). Вызначце, якім членам яны выступаюць у адносінах да асноўнага выказвання (сказа), як звязваюцна з ім (злучнікам, без злучніка).
1. Усе чакалі стрэлаў, але з Дома ўрада не стралялі. Дом дзіўна маўчаў. Нібы вымер. (I. М.) 2. Унізе, пад нашай гарою, на вялікай паляне, ад мяне завешанай сеткаю лістоты, чуваць — спяваюць дзеці. Пад акардэон. (Б.) 3. Над рэчкай на лясной паляне — вогнішча. Рыбацкае, у летнім прыцемку. (Б.) 4. Слухаючы «Ой, не кукуй, зязюленька» ў цудоўным выкананні Шырмавай капэлы, мне шчасліва захацелася заплюшчыць вочы, працягнуць рукі і абмачыць свае пальцы ў свежасць вясновай раніцы... Як у раку. Як у крынічную ваду. Каб пасвяжэла на душы. (Б.) 5. Заглянём да сястры. Пагрэемся. (Б.) 6. Калісьці нехта выдумаў сякеру, песню, казку... Сам застаўшыся безыменным. (Б.) 7. Вострым слыхам Туравец лавіў за сабою ледзь прыкметны шум вялікага руху. Руху мноства людзей. (I. М.) 8. Малая стаяла ўжо ў новай сукеначцы. I прычасаная. 3 усмешкай, за якую ім даруецца ўсё. (Б.) 9. Зося хадзіла ў зажон. Жала чужое, думала пра сваё... А пад восень зрабіла тое, пра што думала,— купіла свайму хлопцу боцікі. Першыя ад роду. (Б.) 10. А ў зеляніне гэтай — голенькія, стракатыя бярозкі. Нібы ў чарзе па таксама зялёнае, толькі святлейшае. (Б.)
276. Спішыце. Падкрэсліце парцэляваныя канструкцыі. Вусна ахарактарызуйце іх, адкажыце, з якой мэтай аўтар выдзяляе іх у асобнае выказванне.
I. 1. Растуць дубы... Шумяць, як жывы помнік людзям, іх справам. (Шам.) 2. Гром пракаціўся па небе. Як заўсёды, з нейкім трывожным палахліва-радасным абяцаннем чагосьці лепшага. (Б.) 3. У дарозе ён [Максім] прастудзіўся. Біў кашаль. Балела ў грудзях. Таму не ездзіў на працу. (Шам.) 4. На ігліцы сёння кропелькі. А памацаў адну — ільдзінка. Гатовая і замерзнуць, і капнуць на снег. (Б.) 5. Немцы стаялі і сядзелі на зямлі, згрудзіўшыся і заняўшы ўсю дарогу і пасеку,— мусіць, ішлі былі на Тартак. Насустрач. (Пташн.) 6. Увесь народ нялёгка скарыць. Пад чужым ярмом ніхто доўга не захоча жыць. Асабліва цяпер. (Чыгр.) 7. А людзі гэтыя спяваюць! Так шчыра, хораша, на два галасы. (Б.) 8. Вельмі ўразілі мяне словы пра дзядзьку. Ашаламілі. ( Шам.)