• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    0 Вызначце склад выдзеленых слоў.
    § 137. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
    У складаназлучаным сказе паміж простымі сказамі ставіцца коска: Дзе і як ні жыў бы чалавек, а памяць першых сцежак назаўсёды застаецца ў яго сэрцы. (Грах.) Абложанае бялявымі хмарамі неба, здавалася. ніжэй навісла над зямлёй, і пухаўныя сняжынкі спакойна падалі на гэты вьймкі лес і дарогу. (К-с.)
    Калі простыя сказы ў складаназлучаным даволі развітыя або маюць свае знакі прыпынку, то паміж імі ставіцца кропка з коскай (перад злучнікамі і, ды ў значэнні і — толькі ў тым выпадку, калі яны звязваюць сказы, якія пры адсутнасці злучнікаў маглі б раздзяляцца кропкамі): А глянь на луг пад вечар, браце! Увесь, як ёсць, ва ўсім ахваце, па ўсіх грудах аж за дарогу ўстаўлен копамі мурогу; і так свяжуткі копкі тыя, і так выразны, бы жывыя, / выгляд кожнае адметны, але ўсе разам так прыветны! (К-с.)
    Калі ў складаназлучаным сказе другі просты сказ паказвае вынік або нечаканае дзеянне, перад злучнікам і можа ставіцца працяжнік: Апошні перавал — і ўнізе вялізнаю дугою рассыпаліся тысячы агнёў. (Грах.) Вось дзьмухне вецер — і вярйіаліны асін паціху закіпяць. (Панч.)
    Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе не ставяцца перад злучальнымі злучнікамі, якія звязваюць простыя сказы, у наступных выпадках:
    а)	калі гэтыя простыя сказы маюць агульны даданы член, часціцу ці пабочнае слова: На досвітку сінім ярчэе мароз і свеціцца іней на голлі бяроз. (Пл.) Цішыня. Толькі жаўранак заспявае ў вышыні ды ветрык зашастае каласамі. (Лыньк.) Агульным можа быць і супраціўны злучнік: Як трыццаць год таму назад, ідзём знаёмаю алеяй, ды пасталеў намнога сад і мы намнога пасталелі. (Зв.);
    б)	калі простыя сказы — назыўныя: Сакавітая зеляніна травы і блакітная бель ракі. (Асіп.)
    281.	Прачытайце. Растлумачце правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ці іх адсутнасць паміж простымі сказамі ў складаназлучаным сказе. Зрабіце сінтаксічны разбор першага сказа.
    1.	У гэтым будынку ў свой час змяшчалася полацкая брацкая школа і ў ёй вучыў шкаляроў выдатны палачанін, вучоны і паэт XVII стагоддзя Сімяон По-
    лацкі. (Хадк..) 2. У Мінску цяпер сем гадзін вечара мінулага дня, а тут хутка пачне світаць. (Грах.) 3. Дождж ідзе, і на сэрцы маркотна, і душы не хапае спакою. (Зв.) 4. Глядзіш на іх [баравікі] — і сэрцу міла. (К-с.) 5. Адна работа за другою ідзе-плыве сваёй чаргою то ў агародзе, то на полі і не спыняецца ніколі; і так у клопаце, у рабоце, і то ў няволі, ці ў ахвоце вясна мінецца. (К-с.) 6. Настане ноч — і ўсюды ціха. (К-с.) 7. У глыбі кватэры зараз жа грукнула крэсла і пачуліся крокі.
    8.	Пацягне ад комінаў ветрыкам слабым — і ў сажалцы ўжо захлынаюцца жабы. (Грах.) 9. Гуляй, зіма, твая часіна! Ды скора будзе палавіна, а там цяплом табе павее; а ўдзень і сонейка прыгрэе! (К-с.) 10. I сонца, і блакіт, і рэчкі бег імклівы, а дома — шум ракіт і ціхі спеў каліны. (Я. П.)
    282.	Спішыце, ставячы патрэбныя знакі прыпынку. Вызначце, дзе злучнік і звязвае простыя сказы, якія ўваходзяць у складазлучаны, а дзе — аднародныя члены. У складаназлучаных сказах назавіце суадносіны паміж простымі сказамі (абазначаюць адначасовасць ці паслядоўнасць дзеяння, прычынна-выніковыя адносіны).
    1. Спяшаліся на працу ленінградцы і помнікі іскрыліся расой. (Панч.) 2. Цьмянеюць дальнія планеты і толькі месяц малады кідае срэбныя манеты ў шкло люстранае вады. (Зв.) 3. Верасень на плечы ўскінуў плашч барвовы і пад сонцам крочыць праз гаі, дубровы. (Я. П.) 4. На беразе гадоў шчэ сонца не зайшло і клічуць светлыя шляхі-дарогі. (ЯП.) 5. Пяць год вайна і мы стаміліся. (Гл.) 6. У гэты момант дзверы з кухні адчыніліся і ў пакой увайшла бабка. (К-с.) 7. Губляе верасень залочанае пер’е і ў пераддзвер’е восені вядзе. (Зв.) 8. Возера невялікае і мы даволі хутка закончылі яго агляд. (В. В.) 9. Сляды расталі капытоў і санак на згоне доўгай снежнае зімы і я лаўлю зялёны след маланак, спеў салаўя і першыя грамы. (Грах.)
    283.	Спішыце, ставячы знакі прыпынку. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаных сказах.
    1.	Адзенуць новую адзежу дубы сталёвыя камлі а хмаркі неба замярэжаць усплыўшы ціха з-за зямлі. (К-с.) 2. Канец верасня а па-ранейшаму цёпла як летам. (1. Н.) 3. Мне рукі азяблыя полымя грэла а роднае слова сагрэла душу. (Грах.) 4. I зноў па завейнай дарозе шалёна я мчаўся назад і стукала сэрца ў тры-
    возе і даль засцілаў снегапад. (Зв.) 5. To праскочыць конік лугам-далінаю то прасвішча вецер у полі нада мною. (К-с.) 6. Адна міна ўцэліла ў ствол сасны. Коратка бліснула полымя і дрэва пераламалася. (7. М.) 7. За квасам елі верашчаку а потым блінчыкі на маку а там ламанцы праснакі з пшанічнай добрае мукі a макаў сок такі салодкі! (К-с.) 8. Недзе далёка-далёка паблісквала мокрае вясло і чарнела хісткая рысачка чоўна. (Грах.)
    • Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых слоў.
    СКЛ АДАНАЗАЛ ЕЖН ЫЯ СКАЗЫ
    § 138. Агульная характарыстыка складаназалежных сказаў
    Складаназалежны сказ мае дзве суадносныя часткі — галоўны сказ і даданы. Сказ, які граматычна падпарадкоўвае сабе другі сказ, называецца галоўн ы м. Сказ, які падпарадкоўваецца галоўнаму, называецца д а д а н ы м.
    Даданы сказ можа адносіцца да якога-небудзь слова ў галоўным або да ўсяго сказа ў цэлым. Ад галоўнага сказа ці ад слова ў ім можна паставіць пытанне да даданага. Так, у сказе Паабапал дарогі пацягнуўся бор з высокімі старымі соснамі, галіны якіх павіслі над шашой (Шам.) галоўны сказ — Паабапал дарогі пацягнуўся бор з высокімі старымі соснамі, даданы — галіны якіх павіслі над шашой. Даданы сказ адносіцца да слова соснамі ў галоўным сказе, ад гэтага слова можна паставіць пытанне якімі? да даданага сказа.
    У галоўным сказе можа быць указальнае слова — займеннік ці прыслоўе. У такім выпадку даданы сказ адносіцца да ўказальнага слова і, паясняючы, канкрэтызуючы яго, выконвае ролю таго самага члена сказа, якім з’яўляецца ўказальнае слова. Напрыклад, у сказе Сена з атавы не дае таго водару, які звычайна напаўняе луг у чэрвені (Шам.) указальнае слова таго — азначэнне, а даданы сказ з’яўляецца разгорнутым азначэннем да гэтага слова. У сказе Цягнік стаў там, дзе па адзін бок чыгункі быў малады бярозавы гай (К. Ч.) указальнае слова там — акалічнасць месца, a даданы сказ — разгорнутая акалічнасць месца да ўказальнага слова.
    Паводле значэння даданыя сказы падзяляюцца на азначальныя, дапаўняльныя, дзейнікавыя, выказнікавыя і акалічнасныя (месца, часу, прычыны, умовы, уступальныя, мэты, спосабу дзеяння і ступені, параўнальныя).
    У складаназалежных сказах даданы сказ звязваецца з галоўным пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў што, як, калі, бо, таму што, як толькі, хоць, каб, нібы, быццам і інш., а таксама злучальных слоў — адносных займеннікаў які, чый, хто, што, прыслоўяў дзе, куды, адкуль і інш.
    Злучнікі не з’яўляюцца членамі сказа, яны толькі злучаюць простыя сказы ў складаныя. Злучальныя ж словы звязваюць даданы сказ з галоўным і адначасова выступаюць членам сказа: Пасадзілі ля дома бярозку, пажадалі ёй добрага росту, каб на радасць і ўнукам была. (X. П.) Тут каб — злучнік. Каля агню ў бары смалістым, дзе поўнач білася крылом, не раз сапёра-гарманіста салдаты слухалі палком. (М. К.) У гэтым сказе дзе— злучальнае слова (акалічнасць месца).
    Злучнікі ў складаназалежным сказе могуць быць парнымі: калі — то, чым — тым, хоць — але. Другую частку некаторых парных злучнікаў нельга блытаць з указальным словам, якое таксама змяшчаецца ў галоўным сказе: Чым далей плылі па рацэ, тым болей было прытокаў. (Сач.) Тут парны злучнік чым — тым. He хачу між калосся быць коласам тым, што часамі ўзрастае без зерня. (A. А.) У гэтым сказе тым — указальнае слова.
    Словы што, як могуць быць у сказе злучнікамі або злучальнымі словамі. Трэба памятаць: злучальнае слова што (займеннік) часта замяняе пэўнае слова з галоўнага сказа, і гэта слова можна паставіць замест што. У многіх выпадках злучальнае слова што можна замяніць злучальным словам які: Тады я вырашыў адзін плысці да той хваіны, што працягнула да мяне праз акіян галіну. (М. Т.) У гэтым сказе што — злучальнае слова; замест яго можна ўставіць слова хваіна, якое яно замяняе; таксама замест што можна ўставіць злучальнае слова якая. Лемяшэвіч так вывучыў дзесяты клас, што адразу пазнаваў настрой вучняў. (Шам.) Тут што — злучнік.
    Злучальнае слова як (прыслоўе) у сказе акалічнасць, адказвае на пытанні якім чынам? якім
    спосабам?: Дзеці ўважліва глядзелі і запаміналі, як пускае майстар станок. Тут як — злучальнае слова, яно адказвае на пытанне якім чынам? і з’яўляецца акалічнасцю.
    Злучнік як у многіх выпадках можна замяніць злучнікамі што, чым, калі або зусім апусціць: Адсюль відаць, як дужы экскаватар настойліва ўгрызаецца ў руіны. (Аўр.) У гэтым сказе злучнік як можна замяніць злучнікам што: Адсюль відаць, што дужы экскаватар... або апусціць: Адсюль відаць: дужы экскаватар...
    284.	Прачытайце. Адкажыце, якімі злучнікамі ці злучальнымі словамі звязваюцца даданыя сказы з галоўнымі. Назавіце ўказальныя словы, калі яны ёсць у сказе.
    I. Пачынаюць ныць былыя раны, быццам зноў метал мяне апёк. (А. П.) 2. Ніхто з нас у бітвах не гнуўся, хоць лівень свінцовы вакол. (Астр.) 3. Трывожны час блакады, калі ўсё наваколле гарэла агнём, прайшоў. (Р. Н.) 4. Цяпер я праплываю міма таго месца, дзе ў Піну ўліваецца Прыпяць. (В. В.) 5. Мы трапілі на Палессе якраз у той час, калі рэкі ўвайшлі ў свае берагі. (Сач.) 6. Шасэйная дарога, якая праходзіла праз горад, была захоплена фашыстамі. (Лыньк..) 7. У Сібір паехаў хлопец, дзе тайга ды гушчары, гідрастанцыю будуе на шырокай Ангары. (Р.) 8. Гэта была рослая, пераспелая сасна, якіх ужо вельмі мала асталося ў тутэйшым лесе. (Сач.) 9. Лемяшэвіч стрымаўся, каб не пахваліць вучня. (Шам.) 10. Толькі на лодцы можна дабрацца туды, куды не трапіць ні фурманка, ні машына, ні пешаход. (В. В.) 11. За пасёлкам поле падымалася ўгору, туды, дзе сінеў лес. (Асіп.)
    285.	Спачатку выпішыце сказы, у якіх даданыя звязваюцца з галоўнымі злучнікамі што, як, а пасля — сказы са злучальнымі словамі што, як.
    1. Сярод тых, што закладвалі першыя падваліны Камсамольска, шмат нашых землякоў. (Грах.) 2. Хвала зямлі і высям зорным па простай той прычыне, што мы не лішнія шасцёрні ў дарагой Айчыне. (Панч.) 3. Нам хочацца шчырай гарачай працы, што свету дае прыгажосць. (Кір.) 4. Бычок. Гэтак называлася невялічкая затока, што адыходзіла ад Прыпяці пад Петрыкаў. (Янк.) 5. Заўжды мы тут любім спыніцца,