• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    297.	Спішыце, падкрэсліце злучнікі, якімі звязваюцца даданыя сказы часу з галоўнымі. Вызначце, пра якія дзеянні гаворыцца ў гэтых складаназалежных сказах — адначасовыя ці неадначасовыя. Назавіце месца даданага сказа.
    1. Як толькі заружавела неба на ўсходзе, хлопцы рушылі ў дарогу. (Лыньк.) 2. Туга, сум, летуценні-мроі не пакідалі мяне ўсю восень і зіму, аж пакуль не паехаў я аднойчы дадому, у вёску. (Сач.) 3. Надвячоркам, калі горад спяваў і весяліўся, мы ішлі на ўскраіну горада. (Грах.) 4. Ледзь ступілі на двор, на ганку паявіўся Міканор. (I. М.) 5. Калі ўзыходзіць сонца, тады пяе ўсход. (Ал.) 6. Як на поле, на зямлю прыйшла раніца вясны, я пасеяла ў раллю жмені зёран ільняных. (Куп.) 7. Самы рух пачаўся тады, як пачынала ўсходзіць сонца. (К-с.) 8. Ледзь толькі мы перайшлі на правы бок, як па лістах арэшніку застукалі першыя буйныя кроплі дажджу. (В. В.)
    298.	Выпішыце з мастацкага твора, які вы цяпер вывучаеце па беларускай літаратуры, 4 складаназалежныя сказы з даданымі еказамі часу. Разбярыце іх.
    299.	Са зборніка Ф. М. Янкоўскага «Беларускія прыказкі, прымаўкі і фразеалагізмы» выпішыце 5 складаназалежных сказаў з даданымі ўмовы.
    300.	Спачатку выпішыце сказы з даданымі ўмовы, а потым — з даданымі часу. Злучнікі падкрэсліце.
    1.	Каб не губіць марна людзей, Праворны рашыў абысці Дом урада з тыльнага боку, з двара. (I. М.) 2. Як ішоў па расістай траве, не сабраў табе ў прыгаршчы рос. (Р.) 3. Калі да дваццаці работу рабіць не навучышся, то да сівой барады намучышся. (Прык.) 4. Мсціжаўцы, калі іх распытваць. помняць лес яшчэ і да нашага стагоддзя. (Пташн.) 5. Калі яшчэ туманяцца нізіны за ракой, іду ў поле раніцай сцяжынкай палявой. (Р.) 6. Калі мяжа ўперлася ў гасцінец, маці з сынам павярнулі ўлева і пайшлі па сцежцы на траве абочыны. (Б.) 7. Калі не можаш памагчы, то лепей памаўчы. (Прык.) 8. Як ляжа спаць, то забудзецца ўстаць. (Прык.) 9. На луг выехалі, калі ўзыходзіла сонца. (Шам.)
    • Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых слоў.
    § 145. Складаназалежныя сказы з даданымі спосабу дзеяння і ступені.
    Даданыя параўнальныя сказы
    Даданыя спосабу дзеяння паказваюць, якім спосабам адбываецца дзеянне, пра якое паведамляецца ў галоўным сказе, і адказваюць на пытанні як?якім спосабам? Яны звязваюцца з галоўным сказам злучнікамі як, іато, аж (ажно), каб, як бы. Часцей за ўсё такія даданыя сказы раскрываюць у галоўным сказе акалічнасць спосабу дзеяння, выражаную прыслоўем так: Парыла так, што ў Куранях і навакол усё млела ў духаце. (I. М.) Лабановіч пачуўся так, як бы яго злавілі ў чымсьці непрыемным. (К-с.) Усе іх памылкі ён [настаўнік} стараўся выправіць і адзначыць так, каб не пакрыўдзіць і не ўразіць чулае дзіцячае сэрца. (К-с )
    Да даданых сказаў спосабу дзеяння вельмі блізкія даданыя ступені. Яны паказваюць на ступень праяўлення дзеяння, выражанага дзеясловам у галоўным сказе, або на ступень праяўлення прыметы, выражанай прыметнікам, прыслоўем ці назоўнікам. Даданыя ступені адказваюць на пытанне ўякой ступені? і звязваюцца з галоўным сказам злучнікамі што, як, ажно, колькі, быццам. Даволі часта пры дзеяслове, прыслоўі, прыметніку, назоўніку ў галоўным сказе ўжываюцца ўказальныя словы так, гэтак, столькі, такі, гэтакі: Дзе ж ты так доўга, песня, хадзіла, што павярнула так позна дахаты? (Бр.) Столькі караблёў запушчана, што не хопіць пальцаў іх злічыць! (Панч.) Загрымеў гэтак моцна гром, ажно здрыгануўся свет. (М. Ч.)
    Да даданых спосабу дзеяння і ступені блізкія даданыя параўнальныя сказы, якія паясняюць, харакгарызуюць галоўны сказ шляхам параўнання і адказваюць на пытанне я к? Яны звязваюцца з галоўным сказам злучнікамі як, нібы, бы, быццам, як бы, як быццам, чым: Яна скажа, як птушачка зашчабеча. (Нар. тв.) Глядзелі з вокнаў аганькі мне ўслед з трывогай шчырай, нібы ў далёкі і цяжкі я падымаўся вырай. (X. К.) Вясна ідзе да нас на Поўнач пад грукат рэк, птушыны крык, бы напаіў вадой чароўнай яе раптоўна чараўнік. (Зв.) Лепей трошку зрабіць, чым багата нагаварыць. (Прык.) Да даданых параўнальных адносяцца і параўнальна-супастаўляль-
    ныя сказы са злучнікам чым — тым: Чым далей ад мінулага, тым памятней яно. (Бр.) Чым большы deep лютаўскі, тым сэрца гарачэй. (Р.)
    Даданыя параўнальныя сказы з апушчаным выказнікам (няпоўныя сказы) трэба адрозніваць ад падобных да іх параўнальных зваротаў, якія звязваюцца са сказам параўнальнымі злучнікамі: / вочы. яго заблішчалі, як дзве незабудкі ў траве. . (К-с.) —параўнальны сказ, бо акалічнасць у траве адносіцца да апушчанага выказніка; А лес, як добры той знаёмы, стаіць збялелы, нерухомы. (К-с.) — параўнальны зварот.
    301.	Выпішыце складаназалежныя сказы ў наступным парадку: з даданымі спосабу дзеяння, з даданымі ступені, з даданымі параўнальнымі. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.
    1. Бывае — так сабе нашкодзіш што і ратунку не знайсці. (Бр.) 2. Чым будзе ноч цямнейшая тым зорачкі ярчэй. (Р.) 3. Лепей з ваўком у лесе стрэцца як на панскай печы грэцца. (Прык.) 4. Васіль так збялеў што Маша глянуўшы на яго спалохалася. (Шам.) 5. Хацелася крыкнуць так каб ад голасу таго загаласілі камяні белыя ў лесе халодныя зоры ў небе. (Лыньк.) 6. У хвойніку бліснулі два зеленаватыя агеньчыкі бы ўсё роўна матнуў хто папяросай. (Сач.) 7. I гэты дворык так змяніўся так гожа траўкай заіскрыўся што проста глянуць было люба. (К-с.) 8. Чай як бы яго чэрці таўханулі разліваецца па стале. (К-с.) 9. Катэр падышоў так блізка што можна было разгледзець твары людзей. (Грах.)
    302.	Прачытайце. Успомніце, якія даданыя сказы, акрамя параўнальных, звязваюцца з галоўным параўнальнымі злучнікамі. Вызначце від кожнага даданага сказа.
    1. Як той нявольнік прагне волі, так прагну я ступіць на ролі сваіх палеткаў. (К-с.) 2. Пачуўся раптам такі гук, быццам упала ў лужыну вялікая кропля. (П.) 3. Трызніш ты трывожна ў цяжкім, палкім сне, быццам ты на фронце, быццам на вайне. (К. Б.) 4. Яна кінулася на двор з такім імпэтам, нібы трэба было кагосьці выратаваць ад страшнай смерці. (Бяд.) 5. Туды цягнула нас, як цягне стрэлку компаса на поўнач. (Б.) 6. Ноч такая, быццам хто разліў у паветры чорнае чарніла. (Бяд.) 7. Лепей горкую рэдзьку есці, як з ня-
    любым за стол сесці. (Прык.) 8. Максім ішоў так, быццам нешта нёс на галаве. (Шам.) 9. Тонкіх хмарак валаконцы сталі хораша ў радок, як бы ўюць яны для сонца з тых валоканцаў вянок. (К-с.)
    303.	Адкажыце, чым адрозніваюцца даданыя параўнальныя няпоўныя сказы ад параўнальных зваротаў. Выпішыце складаназалежныя сказы з даданымі параўнальнымі.
    1. А яна яму як светлы ранак, як юнацкі непаўторны свет. (A. X) 2. Як вулей пчол перад раеннем, гудзе народ у Петрушах. (К-с.) 3. I вось яны, чацвёртакласнікі, пасыпаліся ў хату, як тая бульба з развязанага мяшка. (Б.) 4. Над зябкім полем, як прывязаны званочак, вісеў жаваранак. (М. Л.) 5. У небе хмарачі дзянныя плылі, як гускі маладыя. (К-с.) 6. Думкі сам ішлі і праходзілі, бы тыя лёгкія хмаркі на небе. (К-с.) 7. Як мёд пчала збірае рупна ў соты, збіраем скарб з зямлі і з-пад зямлі. (Куп.)
    § 146. Складаназалежныя сказы з даданымі ўступальнымі і мэты
    Даданыя ўступальныя сказы паведамляюць пра факт, процілеглы таму, пра што гаворыцца ў галоўным сказе. Яны адказваюць на пытанне нягледзячы на што? і звязваюцца з галоўным сказам пераважна злучнікам хоць (хаця): Так пачыналася дарога у новы дзень, у новы свет, хоць я тады зусім нічога яшчэ не ўмеў рабіць як след. (Грах.) Хоць раніца выдалася пахмурная, мароз быў моцны. (Хадк.)
    Адносіны паміж даданым уступальным сказам і галоўным набліжаюцца да супраціўных у складаназлучаным сказе. Таму побач з падпарадкавальным злучнікам у даданым сказе могуць ужывацца супраціўныя злучнікі а, але, ды, аднак у галоўным сказе, калі ён стаіць пасля даданага: Хоць і нярана вечарэе, a дня пражытага ійкада. (Грах.) Хоць было яшчэ не позна, аднак Мікола спяшаўся. (Краўч.)
    Даданыя ўступальныя сказы часам могуць звязвацца з галоўным пры дапамозе часціцы няхай (хай), якая ўжываеіта ў ролі злучніка, складанага злучніка нягледзячы на тое што і злучальных слоў з часціцай ні — як ні, дзе ні, хто ні, колькі ні: Няхай імя яго было нам невядома,— мы неслі ўсе яму свой лепшы йічыры дар. (Гл.) Нягледзячы на тое што Рыгор не спаў амаль
    усю ноч, а толыіі падрэмліваў злёгку, ён чуў сябе бадзёра. (Ц. Г.) Гаворка за сталом не ладзілася, як ні стараўся Раман Дзянісавіч ажывіць яе. (Хадк.)
    Даданыя мэты паказваюць на мэту або нрызначэнне таго, пра што гаворыцца ў галоўным сказе. Яны адказваюць на пытанні з якой мэтай? для чаго? нашто?і звязваюцца з галоўным сказам пераважна злучнікам каб, радзей абы, для таго каб: Хочацца ўзняцца і ляцець, каб з вышыні агледзець яшчэ больш гэтых цудоўных прастораў. (Шам.) Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, глянь іншы раз на яе. (Багд.) Кожны дзень дзед ідзе то ў лес, то ў поле, абы не сядзець дома. (К. Ч.)
    304.	Спішыце сказы, пастаўце знакі прыпьшку. Падкрэсліце «лучнікі, якія звязваюць даданыя сказы з галоўнымі. Вызначце від даданых сказаў.
    1. Хоць часам шмат дарог вяло нас да памылак да ісціны ж вядзе адна! (Зв.) 2. Вы ўсе змагаліся са славай каб нашу волю адстаяць. (Бр.) 3. Было гэта ў той дзень калі дзед Талаш прыйшоў на ўмоўленае месца спаткання з Панасам. (К-с.) 4. Крывічоў зямля лясная не скарылася ніколі хоць не раз іх род нязломны ў пабоішчах палёг. (Зв.) 5. Заставалася яшчэ прайсці кіламетраў з шэсць каб выйсці на Гудароў лог. (К-с.) 6. Хоць на фронце ў гэты час і было зацішша але сядытады ўзнікала перастрэлка. (1. Г.) 7. Каб не ўзнімаўся забойца паганы біце мацней і гучней у барабаны гулы гарматаў на свеце глушыце біце ў тамтамы ў трубы трубіце! (Бр.)
    305.	Успомніце, якія даданыя сказы звязваюцца з галоўным злучнікам каб. Выпішыце складаназалежныя сказы з даданымі уьты, у астатніх вусна вызначце від даданых сказаў.
    1. I пайшоў я ў свет, у агняцветны прасцяг — у залатыя прасторы прадвесня, каб душою гарэць у бурным моры жыцця, Беларусі дарыць свае песні! (Тр.) 2. He было і не будзе ніколі, каб хадзіў ясны месяц назад. (К-с.) 3. I вось аднойчы ў дні вясны, каб жыць, прабіліся яны [жалуды] праз глебы цвёрдую кару і стрэлі першую вясну. (Бр.) 4. Аднак сын загадаў Селівону, каб ён не адлучаўся ад парома на выпадак якой патрэбы. (Лыньк.) 5. Каб на хмель не мароз, дык ён бы тын перарос. (Прык.) 6. Ад радасці я не знайшоў,