Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
1. Людзей гэтых не палохалі ніякія цяжкасці вучобы, бо яны зведалі за сваё жыццё цяжкасці, у сотні разоў большыя: чатыры гады штодзень глядзелі яны смерці ў твар, галадалі ў блакады, мерзлі ў бліндажах. (Шам.) 2. Сонца спускаецца ўсё ніжэй і ніжэй, і ўжо на палубе адчуваецца едкі халадок — блізіцца вечар. (Сач.) 3. Лес наступаў і расступаўся, лужком зялёным разрываўся; а дзе прыгожыя загібы так міла ішлі каля сядзібы, што проста імі б любаваўся. (K-c.) 4. Сорак пар дапытлівых, цікаўных вачэй глядзелі на маладую настаўніцу, чакаючы ад яе нейкіх
асаблівых слоў, сорак маленькіх чалавечкаў былі гатовы запомніць не толькі тое, што яна скажа, але ўсё, што будзе рабіць. (Асіп.)
313. Спішыце, пастаўце знакі прыпынку. Разбярыце сказы, зрабіце схемы першых двух сказаў.
1. Цяпер на месцы саду і завулка гудзе праспект напружана і гулка з аблокамі гамоняць камяніцы але завулак той і сёння сніцца і дарагім здаецца мне ўдвая бо ў ім жыла каханая мая. (Грах.) 2. Ледзь толькі разднела плывём далей спяшаемся паспець да рачнікоў у панядзелак у нас з імі першая сустрэча і мы не хочам спазняцца. (Сач.) 3. Ракеты ўжо не ўзлятаюць немцы супакоіліся аднак ноч цемень што ратуе нас амаль ужо змікае! (A. А.) 4. Антон зноў кідаў снапы. Цяпер яны ляжалі крыху далей і яму ўжо было нязручна іх браць бо даводзілася рабіць крок назад a потым сунуцца наперад каб патрапіць на тое месца дзе чакаў снапы Букаты. (A. С.)
314. Запішыце сказы ў такім парадку: 1) складаназлучаныя, 2) складаназалежныя, 3) бяззлучнікавыя, 4) складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Разбярыце іх.
1. Родны край! Налівай буйным зернем жыты, каласуй і красуй і, як сыну, павер мне: не хачу між калосся быць коласам тым, што часамі ўзрастае без зерня. (М. А.) 2. Зямля жыве: у бераг б’юць прылівы, у вырай адлятаюць жураўлі. (Грах.) 3. He паставіў доктар, дык давайце мы паставім яму такі помнік, каб ніколі не забываліся людзі пра чалавека, які жыў для нас. (Грах.) 4. Дзверы былі адчыненыя, і Андрэй увайшоў у двор. (М. Л.) 5. Толькі цяпер, калі ранак настаў, бачым, як няўдала мы выйшлі да дарогі: усё тут, вядома, праглядаецца, прастрэльваецца да самага лесу. (A. А.) 6. Розум не сякера — не пазычыш. (Прык.) 7. Пасля выявілася, што лінія граніцы была кіламетраў за сорак на ўсход ад таго сяла, каля якога стала артылерыйская часць. (К. Ч.)
315. Выпішыце складаныя сказы, разбярыце іх.
Цягнік у Гомель прыходзіць недзе а дзевятай гадзіне, і можна было б яшчэ паспаць. Але я апранаюся і саскокваю з палка—усё роўна ўжо не засну. Ля-
жаць жа і перабіраць у памяці тое далёкае, перажытае не хочацца — хай лепей пра яго ніхто не ведае. He, успамінаць усё ж аб тым трэба, хай ведаюць пра яго не толькі мае аднагодкі, тут, на Радзіме, але і дзеці тых, хто прынёс на нашу зямлю вялікае і неабдымнае, як сусвет, гора, хай ведаюць і дзеці гэтых дзяцей, каб ніколі не ішлі заваёўваць чужыя землі, каб іх не хмяліў пах чалавечай крыві і пораху, каб яны жылі людскім жыццём, а не звярыным...
Я не хачу думаць пра вайну і ўсё ж думаю, бо не хачу, каб такая вось цудоўная раніца, якую бачу праз акно купэ, зноў ператварылася для кагосьці ў самы пакутны ўспамін, цяжкі, нічым не вылечны боль. Чалавек павінен бачыць такую раніцу, якую дае яму прырода, ён нават не мае права думаць, што яна можа быць інакшай. Раніца павінна быць раніцай — з нізкім сонцам, з песнямі салаўёў, з буйнай, трошкі халаднаватай расой, са свежымі, як вусны дзіцяці, кветкамі, з шызым, плыўкім туманам. (Б. Сачанка.)
• Вусна сфармулюйце асноўную думку аўтара. Выкажыце свае адносіны да вайны.
316. Спішыце, пастаўце патрэбныя знакі прыпынку, растлумачце іх пастаноўку. Вусна разбярыце сказы з першых двух абзацаў.
Я хачу правесці вас па зямлі якая для мяне — і мабыць не толькі для мяне — даражэй за ўсё самы ўтульны і чароўны кут.
Якая яна мая зямля? Гэта залатыя палі збажыны з сінімі вочкамі васількоў светлыя ад бяроз гаі што аглухлі ад птушынага звону і пушчы падобныя на гатычныя храмы пушчы дзе горда нясуць свае кроны алені. Гэта бясконцыя жылы рэк у якіх плешчуцца бабры і рыбы на захадзе сонна і гэта амаль адзінаццаць тысяч азёр чыстых як усмешка дзіцяці.
Гэта ў мінулым гераічная і шматпакутная зямля. Безліч разоў, з пачатку дзён, грукаталі па ёй калясніцы вайны. Але мы дзеці Беларусі ганарымся тым што ў гэтых войнах яна ніколі не была агрэсарам. Іншая справа што яна заўсёды мужна і да канца бараніла свой ачаг сваю праўду і веру.
Памяць маёй зямлі аб гэтым і ў старадаўніх гарадзішчах і ў курганах пад якімі спяць яе абаронцы ў барвовых быццам ад крыві мурах замкаў на палетках дзе працавіты плуг часам выворвае каменную сякеру
меч або гільзы апошняй вайны ў жальніках на якіх гарэў калісьці агонь перад курганамі мудрых продкаў і ў вечных агнях перад помнікамі салдатам якіх мы яшчэ памятаем жывымі.
I перш за ўсё памяць маёй зямлі гэта людзі і іх вечная неўміручая праца. Араць палі біць студні расціць сады плесці з каменя і дрэва карункі дзівосных будынкаў спяваць нібы на адным дыханні (так што здаецца спяваюць самі нівы і лясы) песні складаць вершы ў якіх пяшчота пацалунка і суровасць удару мяча... (У. Караткевіч.)
СКЛАДАНЫЯ ФОРМЫ ЗВЯЗНАЙ МОВЫ
§ 151. Перыяд
Сказ (найчасцей складаны), які выражае разгорнутую, цэласную думку і дзеліцца паўзай у сэнсаваінтанацыйных адносінах на дзве часткі, называецца перыядам (ад грэч. periodos — круг).
Перыяд падзяляецца на дзве часткі: першая — п а в ы ш э н н е, у ёй, як правіла, пералічваецца шэраг аднародных адзінак, тэмп чытання паступова паскараецца, а разам з гэтым голас паступова павышаецца і дасягае ў канцы першай часткі кульмінацыі, затым робіцца значная паўза; другая — п а н і ж э н н е, яна заключае першую частку сэнсава, граматычна і інтанацыйна, голас у ёй пасля паўзы паніжаецца, чытаецца не хуткім тэмпам. Паміж павышэннем і паніжэннем (на месцы паўзы) ставіцца працяжнік. Калі на гэтым месцы павінна быць коска, то яна ставіцца перад працяжнікам:
I людзі, што пшаніцу, жыта сеюць,
I сонца, што палеткі саграе,
I дождж, і вецер, што над полем вее,
I аграном, што рана устае,
I хлебапёк,
I нават прадаўшчыца;
Камбайны, элеватары, млыны,
I грузавік, што пад дажджом імчыцца,—
Ствараюць хлеб
Для нас усе яны. (П. Панчанка.)
317. Спачатку прачытайце сказы-перыяды моўчкі і вызначце v іх часткі (павышэнне і паніжэнне) і месца паўзы. Пасля прачытайце сказы ўголас, захоўваючы патрэбны тэмп. Запішыце іх. Растлумачце знакі прыпынку.
1. Хто быў як смелы сокал У грозныя гады, Хто быў жыццю адданы Ў смяротным іх агні,— Той для людзей не стане Інакшы ў дабрыні. (Л'. Кірэенка.)
2. Толькі перад зярном, Што прагне каласіцца, Перад жалезам, Што жыць на зямлі памагае, Перад калясом, Што развозіць песні і гасцінцы, Перад іголкай, Што мяхі і дружбу сшывае, Перад дарогай, Што вядзе да сонца, Перад птушкай, Што помніць дрэвы свайго гаю, Перад вадой, Што не замярзае ў палонцы, Перад чалавекам, Што праўды шукае,— Будучыня. (М. Танк.)
3. 3 легендаў і казак былых пакаленняў, 3 калосся цяжкога жытоў і пшаніц, 3 сузор’яў і сонечных цёплых праменняў, 3 грымучага срэбра маланак-крыніц, 3 птушынага шчэбету, шуму дубровы, I з гора, і з радасці і з усяго Таго, што лягло назаўсёды ў аснову Святыні народа, бяссмерця яго,— Ты выткана, дзіўная родная мова.
(М. Танк..)
§ 152. Складанае сінтаксічнае цэлае (звышфразавае адзінства)
Выражэнне паўнаты думкі ў звязнай мове часта дасягаецца не адным сказам, а некалькімі, якія аб’ядноўваюцца між сабою адзінствам зместу і структур-
най арганізацыяй, утвараючы фрагмент, групу. Такая група сказаў аб’ядноўваецца ў адно цэлае адзінствам тэмы паведамлення, якая ў адносінах да ўсяго тэксту, усёй тэмы паведамлення з’яўляецца мікратэмай. Гэта— як бы невялічкія апавяданні, з якіх складваецца паведамленне ў цэлым: Раніца першага верасня выдалася хмурная і халодная: уначы ішоу дождж. Аднак гэта не псавала агульнага радаснага святочнага настрою. Як заўсёды ў гэты дзень і вучні, і настаўнікі з'явіліся задоўга да пачатку заняткаў, і свежаадрамантаваныя гулкія класы і калідоры школы напоўніліся звонкімі дзіцячымі крыкамі, смехам, тупатам ног. (I. Шамякін.) У гэтым урыўку тры самастойныя сказы, але ўсе яны аб’ядноўваюцца сэнсам — агульнай для іх мікратэмай «раніца першага верасня». У першым сказе гаворыцца пра надвор’е першага верасня, а ў другім і трэцім — пра добры настрой вучняў і настаўнікаў у гэты дзень, нягледзячы на кепскае надвор’е. Сказы гэтыя звязваюцца паміж сабой не толькі сэнсам, але і структурнай арганізацыяй: з дапамогай указальных займеннікаў гэта (другі сказ), гэты (трэці сказ), якія замяняюць словы з першага сказа; ужываннем супраціўнага злучніка аднак у пачатку сказа; ужываннем аднолькавай формы часу ў дзеясловах-выказніках. Другі і трэці сказы не могуць існаваць без першага, хоць яны і граматычна закончаныя. Такія сінтаксічныя адзінкі называюць па-рознаму: складаным сінтаксічным цэлым, звышфразавым адзінствам, празаічнай страфой. Найбольш часта ўжываюць тэрмін «складанае сінтаксічнае цэлае».
Складанае сінтаксічнае цэлае — гэта спалучэнне двух ці некалькіх сказаў, звязаных сэнсам і структурна, якія больш поўна ў параўнанні з асобным сказам развіваюць думку і ўтвараюць фрагменты агульнага тэксту.
У залежнасці ад таго, як звязваюцца паміж сабой сказы, што ўваходзяць у складанае сінтаксічнае цэлае, адрозніваюць два асноўныя віды сувязі — паслядоўную і паралельную.
Пры паслядоўнай сувязі думка развіваецца паступова, сказы і сэнсам, і структурна быццам «чапляюцца» адзін за аднаго. Тое, што ў першым сказе паведамляецца як новае, у наступных сказах становіцца вядомым. Структурнымі сродкамі аб’яднання сказаў часцей за ўсё тут выступаюць займеннікі і прыслоўі, якія
замяняюць словы з папярэдняга сказа, лексічныя паўторы, сінанімічныя замены, супраціўныя і параўнальныя злучнікі ў пачатку сказа, форма часу дзеясловаў-выказнікаў, парадак слоў, парцэляцыя, ужыванне няпоўных сказаў і інш.: Дарога павярнула ўлева, пайшла грудамі. шчыльней тулячыся да Нёмана, дзе ён апісваў вельмі зграбную луку, падыходзячы да лесу. Уся гэта лука выглядала пышным старасвецкім садам, дзе замест пладовых дрэў раслі разложыстыя, дуплястыя, з асмаленымі жараламі дубы, убраныя чорнымі шапкамі буславых гнёздаў. Часамі гэтыя гнёзды, заціснутыя ў развіліны стромкіх аголеных шпянёў, высока ўзнятых над зялёнаю каронаю дуба, што пачынаў сохнуць зверху, здаваліся нейкімі дзіўнымі падвескамі над дубамі, бо самыя шпяні скрадваліся адлегласцю і губляліся ў празрыстых хвалях паветра. (Я. Колас.) У гэтае складанае сінтаксічнае цэлае ўваходзяць тры складаныя сказы, аб’яднаныя сэнсам і структурна. Першы сказ структурна самастойны, другі звязаны з першым паўторам слова лука і ўжываннем займенніка гэта. трэці сказ звязваецца з другім паўторам слова гнёзды і ўжьіваннем займенніка гэтыя. Усе дзеясловы-выказнікі ў сказах маюць форму прошлага часу.