Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
Ускосная мова не выражае інтанацьтнан своеасаблівасці чужой мовы, не перадае яе эмацыянальнасці, у ёй не ўжываюцца звароткі, выклічнікі, пытальныя ці клічныя сказы, а таксама дыялектныя і гутарковыя словы. Параўн.:
— Ну, браце, супачынь з дарогі.— Я табе і палаткі ў гумне змайстраваў,— сказаў дзядзька да госця. (К-с.)
Дзядзька сказаў, каб госць адпачыў з дарогі. Ён яму і палаткі ў гумне змайстраваў.
Часам насычанасць сказа такімі эмацыянальнымі сродкамі не дазваляе замяніць простую мову ўскоснай:
— Вось дзе, брат, хараство! Прастор! А якое здаровае паветра! Ну, проста як бы на свет нарадзіўся. Чуеш, як жыццё крыніцаю б'ецца ў кожнай тваёй жыле! — яшчэ ў большае захапленне прыходзіў Садовіч. (К-с.)
Выбар формы перадачы чужой мовы залежыць ад намеру асобы, якая піша.
325. 3 мастацкага твора, які вы цяпер вывучаеце па літаратуры, выііішыце тры канструкцыі з простай мовай, якую нельга замяніць ускоснай. Назавіце прычыны немагчымасці замены.
§ 157. Цытаты і правілы іх афармлення
Цытата —даслоўная вытрымка тэксту, якую той, хто піша ці гаворыць, ужывае для пацвярджэння або тлумачэння сваёй думкі. Цытаты звычайна выкарыстоўваюцца ў навуковых працах, у лекцыях, дакладах, рэфератах, сачыненнях, як эпіграф да мастацкага твора ці іншай працы.
Паводле структуры цытата можа быць сказам (простым ці складаным), спалучэннем некалькіх сказаў, часткай сказа, нават асобным словазлучэннем ці словам. У цытату можа ўваходзіць адзін або некалькі абзацаў. Пры цытаванні прынята паказваць, каму належаць гэтыя словы і адкуль яны ўзяты.
Цытаты звычайна бяруцца ў двукоссе. Пры іх у дужках (пасля цытаты) ці ў зносцы робіцца спасылка на аўтара або на аўтара і яго твор. Цытаты, якія складаюцца з некалькіх абзацаў, выдзяляюцца двукоссем толькі ў пачатку і ў канцы тэксту.
Існуюць розныя выпадкі ўключэння цытаты ў аўтарскае паведамленне. Вось найбольш ужывальныя з іх.
1. Сказы з цытатай сваёй будовай і пунктуацыйным афармленнем падобныя да сказаў з простай мовай. Адрозненне цытат ад простай мовы ў тым, што цытаты бяруцца толькі ў двукоссе, маюць спецыяльнае прызначэнне, маюць дакладнасць спасылкі на крыніцу цытаванага выказвання: Я. Колас пісаў: «У Купалы ёсць вершы, якія можна ставіць у адзін pad з найлепшымі ўзорамі сусветнай паэзіі». (Я. Колас. Крыштальная празрыстасць // Публіцыстычныя і кры-
тычныя артыкулы. Мн., 1957. С. 195.) «3 граматычнымі формамі трэба абыходзіцца вельмі асцярожна,— пісаў К. Крапіва.— Усякае штучнае скасаванне ці уніфікацыя граматачных форм, пакуль яны існуюць у агульнанароднай мове, з' яўляецца шкодным. самаўпраўствам» ’.
2. Цытаты могуць уключацца ў тэкст і без слоў аўтара. У гэтым выпадку яны бяруцца ў двукоссе і падаецца спасылка на крыніцу. Калі цытата — вершаваныя радкі, то яны не бяруцца ў двукоссе, страфа запісваецца так, як у аўтара. Напрыклад, чытаем у артыкуле В. I. Гапавай «Пімен Панчанка»: Толькі ў кроўнай сувязі з народам бачыць паэт крыніцу сіл і надзей. Токам высокага вобразнага напружання прасякнуты верш:
Гаворыце, што выйшлі вы з народа?
Куды? Чаму?
Якой цяпер пароды?
Я са свайго народа не выходзіў,
/ жыць да скону буду ў народзе. (II, 435—436.)
3. Цытаты могуць уключацца ва ўскосную мову як частка сказа. У такім выпадку цытата бярэцца ў двукоссе і пішацца з малой літары: Беларускі народны пісьменнік К. Чорны пісаў, што «з самага пачатку мова вершаў Янкі Купалы загучала ўсёй сілай сваёй народнасці».
4. Пэўныя словазлучэнні і словы могуць уключацца ў аўтарскі тэкст больш арганічна, без спецыяльных спасылак, яны выдзяляюцца толькі двукоссем. Напрыклад, М. М. Арочка ў артыкуле «Максім Танк», аналізуючы верш «Ave Maria», ужывае такі сказ: Усё гэта ўчэпіста аблытала красу «семнаццаці маяў». Тут выраз «семнаццаць маяў» зразумелы чытачу і не патрабуе ніякіх спасылак на крыніцу.
5. Цытаты-эпіграфы звычайна не бяруцца ў двукоссе. Ніжэй, на наступным радку пад эпіграфам з правага боку змяшчаенна спасылка на крыніцу. Напрыклад, Г. Бураўкін да верша «За ўсё плаціў я поўнай платай...» узяў эпіграф:
Нет, жйзнь меня не обделйла...
А. Твардоўскі.
1 К. Крапіва. Пытанні беларускага правапісу. Збор твораў. Т. II. Мн„ 1956. С. 531.
Пропуск слова ці часткі тэксту ў цытаце абазна чаецца шматкроп’ем. Я. Скрыган, гаворачы пра неабходнасць літаратараў быць чулымі да слова, адзначае, што «...літаратурная моладзь карыстаецца толькі кніжнымі словамі «мінулагодні», «у гэтым годзе», забыўшыся на такія яркія, поўныя, насычаныя вясковым каларытам словы, як «сёлета», «летась», «залетась», «сёлетні», «летаійні», без якіх проста нельга абысціся». (Я. Скрыган. Думкі аб мове // Літаратура і мастацтва. 1957. № 16.)
326. Прачытайце. Назавіце цытаты і адкажыце, як яны уключаюцца ў тэкст.
Вось ёсць у Багдановіча цудоўны верш пра зорку Венеру, якая светла ўзышла над зямлёю, пра апошні вечар расстання, пра згадку аб тым вечары «ў далёкім краю» — і ёсць у вершы найцудоўнейшыя радкі, у якіх паэт просіць каханую глянуць іншы раз на тую зорку — «у расстанні там з ёй зліём мы пагляды свае...». (М. Стральцоў.)
Доктар Барталамей Барызон урачыста ўручыў яму [Ф. Скарыну] дыплом і ўсклаў на яго аздобленую золатам доктарскую тогу. Дакумент падпісалі дваццаць чатыры «выдатныя і славутыя дактары» калегіі.
Сучасны італьянскі даследчык так заўважае пра гэты ўрачысты момант у жыцці Скарыны: «...у яго не хапіла сродкаў на святочнае адзенне. Усёй раскошы ён мог супрацьпаставіць бліскучы розум, як сведчыць сам дакумент, бо ступень яму была прысуджана аднагалосна». (А. Клышка.)
ПУНКТУАЦЫЯ
§ 158. Асновы беларускай пунктуацыі
П у н кт у а ц ы я (ад лац. punctum — кропка) — гэта сукупнасць правілаў ужывання знакаў прыпынку і самі знакі прыпынку. Знакі прыпынку разам з літарамі з’яўляюцца важным сродкам афармлення пісьмовай мовы. Асноўнае прызначэнне пунктуацыі — забяспечыць правільнае ўспрыманне і разуменне тэксту.
Пунктуацыя грунтуецца на трох прынцыпах: сэнсавым.структурна-сінтаксічным і інтанацыйным. Гэта азначае, што правілы пунктуацыі
адлюстроўваюць на пісьме пры дапамозе знакаў прыпынку сэнсавы падзел, сінтаксічную структуру і інтанацыйнае афармленне мовы. Напрыклад, кропка паказвае падзел тэксту на адносна закончаныя па сэнсу выказванні, гэтым самым яна падзяляе тэкст на сінтаксічныя адзінкі — сказы. Разам з тым кропка паказвае пэўную інтанацыйную асаблівасць мовы — паніжэнне тону вымаўлення сказа, яго канец. Коскі пры аднародных членах паказваюць, што словы, раздзеленыя імі, маюць пэўнае лексічнае падабенства (абазначаюць прадметы, дзеянні, якасці і г. д.), і гэтым самым акрэсліваюць пэўныя сэнсавыя адрэзкі сказа, вызначаюць асаблівасць яго сінтаксічнай будовы і аднолькавыя адносіны раздзеленых коскамі слоў да агульных паясняемых і паясняючых слоў. Адначасова коскі пры аднародных членах сказа перадаюць інтанацыю пералічэння або супастаўлення.
Асноўны прынцып — структурна-сінтаксічны, дзякуючы якому забяспечваецца стабільнасць нашай пунктуацыі. Аднак адзначанае адзінства трох прынцыпаў пунктуацыі не з’яўляецца, бясспрэчна, універсальным. У асобных выпадках існуюць адступленні ад яго. Напрыклад, звычайна не абазначаецца знакамі прыпынку падзел паміж групамі дзейніка і выказніка (састаў дзейніка і састаў выказніка), хоць паўза тут робіцца: Ядраная празрыстая раса | толькі дзенідзе паблісквала ў лісці малачаю. (Сач.) Даволі часта дзеепрыслоўныя звароты, пабочныя словы інтанацыйна выдзяляюцца разам са злучнікам, пасля якога яны стаяць і які звязвае аднародныя члены або часткі (простыя сказы) складанага сказа. Коска ж ставіцца пасля злучніка, а паўза робіцца перад ім: Кола далёка адкацілася ад двара | і, трапіўшы ў разору, бездапаможна ляжала на баку. (К-с.)
§ 159. Знакі прыпынку
Знакі прыпынку — графічныя знакі, якія ўжываюцца на пісьме для раздзялення сэнсавых адрэзкаў тэксту, сінтаксічнага і інтанацыйнага падзелу мовы. Сучасная беларуская пунктуацыя мае дзесяць знакаў прыпынку: кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, коска, кропка з коскай, двукроп'е, працяжнік, дужкі, двукоссе. Функцыю пунктуацыйнага знака выконвае таксама абзац (чырвоны радок).
Адрозніваюць аддзяляльныя і выдзяляльныя знакі прыпынку. Аддзяляльныя знакі служаць толькі для аддзялення сказаў і іх частак. Гэта адзіночныя (няпарныя) знакі прыпынку: кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е, двукроп’е, кропка з коскай. Сюды адносіцца і абзац (чырвоны радок).
В ы д з я л я л ь н ы я знакі прыпынку выкарыстоўваюцца для выдзялення асобных адрэзкаў мовы. Гэта двайныя (парныя) знакі: дужкі і двукоссе.
Адзіночныя коска і працяжнік ужываюцца як раздзяляльныя. Аднак яны выкарыстоўваюцца і як двайныя (парныя) для выдзялення частак сказа (адасобленых членаў, пабочных і ўстаўных канструкцый і г. д.).
У асобных выпадках ужываюцца камбінацыі выдзяляльных і аддзяляльных знакаў прыпынку (напрыклад, у сказах з простай мовай). У канцы сказа знакі прыпынку выконваюць не толькі аддзяляльную, але і сэнсавую функцыю: яны паказваюць, якім з’яўляецца сказ паводле мэты выказвання. Параўн.: Лёд пайшоў. Лёд пайшоў? Лёд пайшоў! У складаных бяззлучнікавых сказах знакі прыпынку — паказчык не толькі граматычных адносін паміж простымі сказамі (састаўнымі часткамі), а і сэнсавых адносін паміж імі. Параўн.: Пераезд перакрылі, аўтобус спыніўся (паслядоўнасць дзеяння). Пераезд перакрылі — аўтобус спыніўся (дзеянне і яго вынік).
У тэкстах мастацкай літаратуры часам сустракаем пастаноўку знакаў прыпынку, якія не абумоўлены агульнымі правіламі пунктуацыі. Гэта так званыя аўтарскія знакі прыпынку. Сярод іх часцей за ўсё сустракаецца працяжнік, каб паказаць паўзу перад пэўным словам ці словазлучэннем, выдзеліць іх сэнсавую важкасць у сказе: У будзень, у жніво — ды танцы?.. (Б.) Так і жывуць на свеце — моўчкі. (Б.)
Агульнапрынятыя правілы пастаноўкі знакаў прыпынку можна прачытаць у адпаведных параграфах простага і складанага сказаў.
327. Прачытайце тэкст. У першай частцы растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку, а ў другой пастаўце апушчаныя знакі прыпынку і абгрунтуйце іх Назавіце, якія з іх аддзяляльныя, а якія раздзяляльныя. Зрабіце сінтаксічны разбор першага сказа першай часткі.
I. Алесь, падышоўшы, прытуліўся грудзінай, прыклаў далоні да Гаспадара-каменя — паверхня яго з гэ-