Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
• Назавіце словы з пераносным значэннем, ужытыя ў практыкаванні. Вызначце іх стылістычную ролю.
БЯЗЗЛУЧНІКАВЫЯ СКЛАДАНЫЯ СКАЗЫ
§ 148. Агульная характарыстыка
Бяззлучнікавыя складаныя сказы аб’ядноўваюць два і больш простыя сказы без злучніка.ў, пры дапамозе інтанацыі.
Бяззлучнікавыя складаныя сказы адрозніваюцца ад злучнікавых спосабам сувязі простых сказаў і інтанацыйным афармленнем. Але па сэнсавых адносінах паміж простымі сказамі большасць бяззлучнікавых сказаў набліжаецца да злучнікавых. Адны з бяззлучнікавых сказаў набліжаюцца да складаназлучаных, бо простыя сказы не залежаць адзін ад аднаго: Расхінае вечар свае крылы, за ракой туманяцца лугі. (Р.) Другія набліжаюцца да складаназалежных: адзін просты сказ (сказы) у іх звычайна сэнсава залежыць ад другога, уступаючы паміж сабой у больш складаныя адносіны: Вішня не апала — зіма не настала. (Прык.) Лабановіч адчуваў вялікае маральнае задавальненне: вучні займаліся дружна, старанна і рабілі значныя поспехі. (К-с.)
Бяззлучнікавы сказ можа складацца з двух, трох, чатырох і больш разнастайных тыпаў простых сказаў (асабовых, безасабовых, назыўных і інш.): Гаснуць у хатах агні залатыя, цені начныя ў палях паляглі, сцелюцца ў лузе туманы густыя, ціхая ноч паплыла па зямлі. (Р.) Тут чатыры простыя сказы двухсастаў-
ныя. На палубе ніводнага чалавека: горача. (Сач.) Тут два простыя сказы аднасастаўныя, абодва безасабовыя.
§ 149. Знакі прыпынку ў бяззлучнікавых складаных сказах
Паміж простымі сказамі ў бяззлучнікавых складаных сказах ставяцца коска, кропка з коскай, двукроп’е, працяжнік.
Коска ставіцца, калі простыя сказы цесна звязаны сэнсам, абазначаюць адначасовыя ці паслядоўныя з’явы, вымаўляюцца з пералічальнай інтанацыяй: Бярозы ў шэрані сівеюць, палі бялеюць, як паркаль. (Гл.) Дарога пачала раптам падымацца ўгору, пагусцеў бярэзнік і схаваў з вачэй імшару. (Пташн.) Мінулася поле, пачаўся рэдкі лясок. (I. М.)
Кропка з коскай ставіцца:
1. Калі сэнсавая сувязь паміж простымі сказамі менш цесная або калі ў простых сказах ёсць свае знакі прыпынку: Запахла поле зноў раллёю; гракі, вароны чарадою за свежай ходзяць баразною. (К-с.) / месца тут высокае, пясчанае; на зямлі расце сівы, сухі мох, верас; трапляецца каменне, вялікае і малое; шмат валуноў. (Пташн.)
2. Калі бяззлучнікавы складаны сказ дзеліцца на часткі (групы сказаў), а ў сярэдзіне частак простыя сказы аддзяляюцца коскамі: Зашумі, зялёны к.усцік, мы вяночкаў назвівалі; у рэчку мы вяночкі пусцім, хай плывууь па светлай хвалі. (ЯП.)
Двукроп’е ставіцца ў наступных выпадках:
1. Другі просты сказ (ці некалькі сказаў) паказвае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першым: Як позна ліпы сёлета цвітуць: было так доўга холадна і хмарна. (Панч.) Тут на месцы двукроп’я можна ўставіць злучнікі бо, таму што. Другі сказ ператвараецца ў даданы прычыны. Параўн.: Яя позна ліпы сёлета цвітууь, таму што было...
2. Друті просты сказ (ці некалькі сказаў) раскрывае, паясняе, удакладняе першы сказ або які-небудзь яго член: Толькі ўсюды ёй назва адна: кветкай шчасця завецца яна. (A. К.) У такіх бяззлучнікавых складаных сказах пасля першага простага сказа можна ўставіць а іменна.
3. Другі сказ дапаўняе ў першым вічказнік, выражаны дзеясловам са значэннем успрымання (адчуў, убачыў, пачуў, заўважыў): Апейка раптам схамянуўся, заўважыў: за акном было зусім чорна. (I. М.) TaKi дзеяслоў можа апускацца ў сказе, але яго можна лёгка ўставіць: Аляксей азірнуўся: перад ім стаяў пяхотны старшына з загарэлым вясёлым тварам. (I. М.) Параўн.: Аляксей азірнуўся і ўбачыў: перад ім стаяў... На месцы двукроп’я ў гэтых сказах можна ўставіць злучнікі як, што.
Працяжнік ставіцца ў наступных выпадках:
1. Простыя сказы паказваюць на хуткую змену падзей або другі сказ паказвае нечаканы вынік дзеяння, пра якое гаворыцца ў першым: Раптам бліснула маланка — стала відно, як. удзень. (Грах.) У такіх сказах на месцы працяжніка можна ўставіць злучнікі і, аж. Параўн.: Раптам бліснула маланка, і стала відно...
2. Першы просты сказ паказвае час ці ўмову дзеяння, якое адбываецца ў наступным сказе (сказах): He аддадуць паны азёр — устане наша Наднарочча. (М. Т.) Тут на месцы працяжніка можна ўставіць злучнік калі. У такім выпадку першы сказ ператвараецца ў даданы часу ці ўмовы. Параўн.: Калі не аддадуць паны азёр, то ўстане наша Наднарочча.
3. Паміж простымі сказамі супраціўныя ці супастаўляльныя адносіны: Сціхла гамонка жалеза — пачалася гамонка людзей. (Скр.) У такіх сказах на месцы працяжніка можна ўставіць злучнікі а, але.
4. Змест другога сказа параўноўваецца са зместам першага: Ідзе па вуліцы — лебедзь плыве. (Нар. тв.) На месцы працяжніка тут можна ўставіць параўнальныя злучнікі як, быццам, як быццам.
5. Другі сказ мае значэнне выніку, вываду, заключэння таго, пра што гаворыцца ў першым: Сцелюцца валокны, тчэцца павуціна — блізка, блізка восень, смутная часіна. (К-с.) У такіх сказах на месцы працяжніка можна ўставіць так што, таму.
6. Апошні сказ абагульняючы ў адносінах да некалькіх папярэдніх: Берагі губляюцца ў смузе і тумане, на іх рассыпаны хаты рыбацкіх пасёлкаў, тоненькія, як запалкі, дымяць трубы кансервавых заводаў — усё здалёк здаецца цацачна маленькім. (Грах.)
310. Прачытайце. Вызначце сэнсавыя адносіны паміж простымі сказамі ў бяззлучнікавых складаных. Растлумачце знакі прыпынку.
1. I бачу дзіва: упоперак ракі, шпаркае Шчары, сунецца роўна і досыць хутка ахапак, нават цэлая паўкапа сена ці травы. (Янк.) 2. Экіпажы працавалі: танкісты аглядалі танкі, запраўлялі іх гаручым і маслам, рэгулявалі механізмы, грузілі снарады і патроны. (1. М.) 3. Ляцяць высока журавы, шумяць іх крылы над тайгой; прынеслі подых баравы да гэтых светлых берагоў. (ЯП) 4. Агонь пацягваецца ў перадсмяротнай млосці: патухне — блісне. Блісне — патухне. (К. Ч.) 5. Зямлю ўгноіш — хлеба падвоіш. (Прык.) 6. Плынь пачала супакойвацца: Быстранка нібы сагнала ахвоту, пайшла павольней. (Б.) 7. Ціха ўсюды: ні самалётаў, ні гармат. (Кул.) 8. To не хвалі зашумелі ад вясняных ад вятроў — нарачанскія арцелі выплывалі на палоў. (М. Т.) 9. Выйшаўшы ў поле, Раман азірнуўся: вёска спала перадранішнім сном. (Сач.) 10. Мы аклікалі іх — ні гуку. (Зв.) 11. Думаў: можа, я цень твой убачу. Думаў: можа, твой голас пачую. (М. Т.) 12. Клікнуць хацелася — голас замёр. (Бр.)
311. Спішыце, пастаўце знакі прыпынку. Вусна разбярыце сказы.
1. Серабрыстай істужкай на ўсходзе світанне нясмела ўставала дыханне кароткага лета кранала сваім халадком. (Зв.) 2. На возеры вечар зялёны пад сонцам ідзе залатым таполі і ліпы і клёны ў парку шумяць маладым. (Я. П.) 3. Дождж ідзе праменісты і дробны пахнуць мятай мокрыя лугі. (Панч.) 4. У паветры насіліся матылі звінелі дзікія пчолы шапацела лісце разамлелых у цеплыні старых дрэў. (Сам.) 5. Апейку пашанцавала Башлыкоў быў акурат у райкоме. (I. М.) 6. Усе параходы і лодкі здалёку лінкор абмінаюць ні песні матросаў ні чайкі яго на зары не вітаюць. (М. Т.) 7. Адспявала лета песні ўсе сабрала каласы пад сасонкамі на ўзлеску расцвітаюць верасы. (Я. П.) 8. Глянуў на дзверы яны былі на замку. (Сач.) 9. За справу бярэшся не бойся і не хваліся. (Прык.)
§ 150. Складаныя сказы з рознымі відамі сувязі
У складаны сказ могуць уваходзіць тры і больш простыя сказы, якія звязваюцца паміж сабой рознай сувяззю: злучальнай і падпарадкавальнай або злучнікавай і бяззлучнікавай: Дом быў падняты ўжо за трэці паверх, і было відаць, што будыніна расце вялізная, са смелым размахам, вартая сталіцы / часу. (I. М.) У гэтым сказе тры простыя; першы сказ і другі звязваюцца злучальнай сувяззю, другі і трэці — падпарадкавальнай. Аселі шэрыя сумёты, ляціць апошні цёплы снег, а я ад тлумнае самоты ў цішыню лясную збег. (Грах.) Тут тры простыя сказы; першы і другі звязваюцца бяззлучнікавай сувяззю, другі і трэці — злучнікавай. Гэта — складаныя сказы з рознымі відамі сувязі. Простыя сказы ў такіх складаных часта аб’ядноўваюцца ў структурныя часткі, кожная з якіх з’яўляецца простым ці складаназалежным сказам. У такім выпадку па форме яны могуць нагадваць злучнікавы ці бяззлучнікавы сказ. Часцей за ўсё выдзяляюцца дзве структурныя часткі, але можа быць і больш.
1. Балота жыло звычайным сваім клопатам, і ў клопаце гэтым мала хто разумеў, што з гэтага пачынаецца новае, не знанае яшчэ ў Куранях. (I. М.) У гэтым сказе выдзяляюцца дзве структурныя часткі: 1-я — просты сказ, 2-я — складаназалежны з даданым дапаўняльным. Абедзве часткі звязаны злучнікам і; па форме сказ нагадвае складаназлучаны.
і (што...)
2. Глядзіш — не нагледзішся, бо ведаеш: ні ты. ні хто інйіы не запіша, не апіша і не замалюе ўсяго таго, што бачыш гэтаю раніцаю тут, з высокага берага Шчары. (Янк.) У гэтым сказе выдзяляюцца дзве структурныя часткі: 1-я — складаназалежны сказ з даданымі прычыны, 2-я — складаназалежны сказ з даданым дапаўняльным. Абедзве часткі звязваюцца бяззлучнікавай сувяззю. Увесь сказ па форме нагадвае бяззлучнікавы складаны сказ,
(бо...)
(што...)
3. Конь чырвецца — дагоніш і зловіш, а слова вырвецца — не зловіш. (Прык.) У гэтым сказе дзве структурныя часткі, кожная з якіх — бяззлучнікавы складаны сказ. Абедзве часткі звязваюцца злучнікам а; увесь сказ па форме нагадвае складаназлучаны.
4. Часам у складаным сказе з рознымі відамі сувязі адзін даданы сказ можа аднолькава адносіцца да двух ці болыіі галоўных сказаў. У такім выпадку паміж галоўнымі сказамі знакі прыпынку ставяцца, як і пры аднародных членах, а структурныя часткі не выдзяляюцца. Як толькі разыдзецца тут вецер, насупіцца і загамоніць лес, трывожна зашэпчуцца прыбярэжныя лазнякі, а разгневаная Прыпяць высока ўздымае свае празрыстыя хвалі, кідаючы іх адну за адной на нізкія берагі. (I. Н.)
5. У складаны сказ з рознымі відамі сувязі могуць уваходзіць толькі простыя сказы, звязаныя злучнікавай і бяззлучнікавай сувяззю. У такіх сказах не заўсёды могуць выдзяляцца структурныя часткі: Хмары разыходзяцца, шырыня неба расце, свеціць сонца, і летні дзень гойдае ветрам голле вясёлых дрэў. (К. Ч.) Але: На самай сярэдзіне ракі вада быстрэйшая, і добра чую: шапоча лісце, булькоча вада пад вярбою. (Янк.)
[-L і [-.] : [...1
312. Прачытайце. Зрабіце схемы сказаў, разбярыце іх.