• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    II.	1. Асфальтаваная істужка бяжыць удалеч. Спачатку ўздымаецца, выпінаючыся, на ўзгорак, потым прападае недзе і выходзіць зноў на від далёка ў смузе спякотнага лета. (7. М.) 2. У Камене немцы аж два разы выганялі з вёскі людзей і перлі перад сабой на лог да Віліі, дзе на другім беразе былі партызанскія акопы. I старых, і малых... (Пташн.) 3. Буланы спыняўся на пясках, адпачываў. Каня не падганялі. Шкадавалі. (Шам.) 4. Рака над гэтым плыткім блакітам нагадвала чароўную сонную красуню: здарожылася і спіць сабе салодкім сном, паклаўшы галаву на шырокае лісце дуба, якое ён, нізка нахіліўшыся, працягнуў ёй у дужых руках... Як у казцы... Няйначай, як у казцы... (Кір.) 5. Ад удару Сяргей страціў прытомнасць. I, выходзіць, аглух. (Шам.) 6. Прыйшоў ліст. Просты і непаўторны, цёплы і жыццядайны. (Янк.) 7. He было канца рэху — яно ўрачыста і велічна пакацілася паміж сценамі лесу, пад блакітам неба, па рачных берагах. To аддалялася і гучала аднекуль адгалоссем, то магутна вярталася зноў... (Кір.)
    277.	3 рамана Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды» (аповесць другая, раздзел «Было гэта ці не?», ч. 1) выпішыце 5 парцэляваных канструкцый. Абгрунтуйце аўтарскае выдзяленне іх.
    278.	Прачытайце. Растлумачце пастаноўку ўсіх знакаў прыпынку. Вусна зрабіце сінтаксічны разбор простых сказаў.
    Калі ў вясновым ці асеннім блакіце мы чуем і бачым журавоў, у каго не зашчыміць у сэрцы і разам з тым не ажыве радасць, якую можна, па-мойму, перадаць толькі двума словамі: зноў жураўлі.
    Але якое балючае відовішча — жураўлі ў ваенным небе!
    Была гарматная і мінамётная перастрэлка, кананада і грымоты разрываў, здавалася, засланілі ўсе гукі на зямлі. I ўсё ж жураўлінае «курлы» пачулі амаль усе... I ўсе, мабыць, узнялі вочы ў неба, шукаючы птахавы клін. Бо агонь пачаў сціхаць, нават з нямецкага боку грымела ўсё менш. Там таксама, мусіць, былі і людзі...
    Жураўлі ляцелі чамусьці не на поўдзень, як заўсёды ўвосень, а з захаду на ўсход. Клін жураўліны, то збіваючыся, то настроіўшыся зноў, хутчэй-хутчэй прагнуў пакінуць грымлівую зону... Мусіць, птахі таму і кіраваліся на ўсход, што там было ціха, каб там ужо ўзяць патрэбны кірунак. А я глядзеў на іх (і, напэўна, не адзін я) і думаў, што гэта жураўлі з Беларусі і што яны, нібы выгнаннікі, таксама, як і людзі, шукаюць паратунку ад чужаніц на вольнай зямлі, у вольным небе...
    Чуючы іхняе «курлы», я не мог стрымаць слёз і зразумеў, што можа азначаць адно імгненне. Яно можа асвятляць святасцю ўсё жыццё... (К. Кірэенка.)
    СКЛАДАНЫ СКАЗ
    § 135. Агульная характарыстыка складаных сказаў
    Складаным называецца сказ, у якім аб’яднаны сінтаксічна і сэнсава дзве ці некалькі частак, кожная з якіх мае сваю граматычную аснову і будовай нагадвае просты сказ: Хоць тысячы цудоўных небасхілаў я перасек і ўбачу шмат другіх, пра небасхілы бацькаўшчыны мілай не мог нідзе я думаць без тугі. (Панч.) У гэтым складаным сказе дзве часткі, якія нагадваюць простыя сказы.
    Часткі складанага сказа, у адрозненне ад простых сказаў, не маюць інтанацыйнай закончанасці, яны зліваюцца ў адно цэлае сэнсам і інтанацыяй. Далей для
    зручнасці часткі складанага сказа будуць разглядацца як простыя сказы.
    Паводле структуры і значэння складаныя сказы неаднолькавыя: у іх выдзяляецца некалькі груп. Асноўныя групы складаных сказаў можна паказаць на схеме.
    У кожнай з гэтых груп ёсць свае падгрупы, свае правілы расстаноўкі знакаў прыпынку.
    У складаным сказе простыя сказы аб’ядноўваюцца ў адно цэлае пры дапамозе разнастайных моўных сродкаў. Асноўныя з іх — злучнікі, злучальныя словы, інтанацыя. Простыя сказы звязваюцца або пры дапамозе злучнікаў і злучальных слоў, або без іх. Адпаведна з гэтым выдзяляюцца дзве групы складаных сказаў — злучнікавыя і бяззлучнікавыя.
    У злучнікавых сказах простыя сказы звязваюцца пры дапамозе злучнікаў — злучальных ці падпарадкавальных. Ролю падпарадкавальных злучнікаў могуць выконваць некаторыя займеннікі і прыслоўі, якія называюць у сінтаксісе злучальнымі словамі.
    Паводле характару злучнікаў, якімі звязваюцца простыя сказы, злучнікавыя сказы ў сваю чаргу падзяляюцца на дзве групы — складаназлучаныя і складаназалежныя.
    Скл аданазлуча ны — такі складаны сказ, у якім простыя сказы сінтаксічна раўнапраўныя і звязваюцца паміж сабою злучальнымі злучнікамі: Вузенькая кладка на палявой рачулцы, і нам на гэтай кладцы ніяк не размінуцца. (М. Т.)
    С к л а д а н а з а л е ж н ы — такі складаны сказ, у якім простыя сказы знаходзяцца ў залежнай сувязі і звязваюцца пры дапамозе падпарадкавальных
    злучнікаў ці злучальных слоў: Лепей за ўсё мне на свеце мясуіна тая, дзе я нарадзіўся і ўзрос. (Кір.)
    Часам сустракаюцца злучнікавыя складаныя сказы, якія нельга аднесці ні да складаназлучаных, ні да складаназалежных. Пераважна яны афармляюцца як складаназалежныя сказы, але простыя сказы ў іх не залежаць адзін ад аднаго: Калі сярод хлопцаў вылучаўся сваімі здольнасцямі Мініч, дык між дзяўчатак такою была Ліда Мураўская. (К-с.)
    Б я з з л у ч н і к а в ы я — складаныя сказы, у якіх простыя сказы звязваюцца без злучнікаў, а толькі пры дапамозе інтанацыі: Вецер носіць белыя сняжынкі., ходзіць восень ціхай белай павай. (Зв.)
    Даволі часта ў складаных сказах з трыма і больш простымі сказамі ўжываюцца, камбінуюцца розныя сродкі сувязі. Такія сказы называюць складанымі сказамі з рознымі відамі с у в я з і: Зазвінеў званок, і ўсе сталі кіраваць да дзвярэй, каля якіх сабраліся чародкі людзей, што весела і заклапочана даставалі з кішэняў пасведчанні. (I. М.)
    279.	Прачытайце. Назавіце екладаныя сказы. Вызначце, колькі простых сказаў уваходзіць у склад кожнага з іх, як яны звязваюцца паміж сабою — злучнікамі і злучальнымі словамі ці без злучнікаў.
    Была такая пара лета, калі не ўбачыш маўклівай птушкі. Усё спявала навакол. Ляшчыннік над ручаём ажно калаціўся без ветру — неўгамонныя птахі спявалі і варушылі яго голле не толькі крыламі, а, здавалася, галасамі... Радавалася і душа Алеся. ...Вось ён мінае ручай і ступае на літоўскую зямлю. Вунь, на ўзгорку, відаць гонтавыя і чарапічныя дахі хат. I раптам прыйшла думка: усяго гэтага магло не быць. Крыху больш за дзесяць год назад тут была дзяржаўная мяжа панскай Польшчы і Літвы, і яму нечага было думаць, каб тады перайсці гэты мосцік. Малы быў Алесь Іванюта, але памятае, што падыеці сюды было нельга. А яшчэ помніць ён, што калі прыходзілі жаўнеры ў вёску, дык насміхаліся з усіх, абзываючы «мужыкамі». Алесь уважліва прыглядаецца. Ніякай розніцы ў краявідзе: з аднаго боку звісала над вадою дуплаватая задумлівая вярба, а з другога — хілілася да яе старая алешына. Абедзве як бы гаманілі з ручаём. I трава, і кветкі,
    і матылі, і кон'ікі — усё тое ж самае, усё жыло разам.
    «Як добра, што ўсё змянілася»,— падумаў Алесь і закрочыў далей. (П. Броўка.)
    • Вызначце стыль тэксту.
    СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫЯ СКАЗЫ
    § 136. Агульная характарыстыка складаназлучаных сказаў
    У складаназлучаных сказах простыя сказы звязваюцца пры дапамозе злучальных злучнікаў. Сярод іх выдзяляюцца:
    1.	С п а л у ч а л ь н ы я: і, ды (у значэнні і), ні — ні. З’явы рэчаіснасці, пра якія паведамляецца ў сказе з гэтымі злучнікамі, могуць быць адначасовыя ці паслядоўныя: Шуміць лес, і ійамаціць пад нагамі лісце. (Шам.) Ціха ноччу. Hi чалавека на вулійы, ні агеньчыка у вокнах. У гэтых сказах гаворыцца пра адначасовыя з'явы. Надвечар усхадзіўся вецер, і пад поўнач захаладала. (К. Ч.) Тут гаворыцца пра паслядоўныя з’явы.
    Простыя сказы складаназлучаных сказаў са злучнікам і могуць выражаць прычынна-выніковыя адносіны (у першым — прычына, у другім — вынік): Дыхнула вясна, і зямля стала вясёлая. і К. Ч )
    Злучнік і можа паўтарацца. у гэтым выпадку ён надае сказу асаблівы рытм і інтанацыю. ён падкрэслівае аднароднасць простых сказаў у складаным: / хмары хадзілі, і сонца свяціла, і пад золата.ч халоднай ясноты ціха ляжала зямля. (К. Ч.) I грукаюць голлем дубы, і ветры паўднёвыя веюйь. і ўзгоркі крутыя гарбы пад сонечнай сеткаю грэюць. (Гл.)
    2.	Супраціўныя: а, але, ды (у значэнні але). аднак, затое, дык. У складаназлучаным сказе з гэтымі злучнікамі з'явы супастаўляюцца або супрацьпастаўляюцца. Больш часта ўжываюцца а. але. ды: Між дзяўчат-бярозак чырванее ясень, а пахмуры ельнік вабіць сонца ў засень. (К-с.) Налятаў віхор з навальніцаю. ды не гнуўся ты перад бураю іК-с ! Злучнікі аднак, затое, дык ужываюцца значна радзей: -Іюда не вельмі радавалася жніву, затое Васіліна была на ўзлёце. (Хадк.)
    Ролю супраціўных злучнікаў часам у складаназлу-
    чаным сказе могуць выконваць часціцы толькі, ж(жа), аж: Возера было спакойнае, толькі ля самага берага з’яуляліся хвалькі. (Каратк.) Іншы каваль з ёй [скрыпкай], напэўна, гамоніць, мы ж уздыхаем і толькі зайздросцім. (Бр.) Думаў улетку завітаць на колькі дзён да бацькоў, аж не выйшла. (К. Ч.)
    3.	Размеркавал ьныя: ці, або, то — то, не то — не то, ці то — ці то. Яны могуць паказваць на чаргаванне з’яў, на магчымасць адной з’явы з дзвюх ці некалькіх: Ці ветры прамчацца з шумам, ці снягі цярусяць. (Бр.) To дождж вадаспадам сцякае, то снег да асфальту прымёрз. (Панч.) Ці то сонца свеціць, ці то месяц ясны вам смяецца з неба весела і шчасна. (Куп.)
    У складаназлучаным сказе з трыма ці больш простымі сказамі могуць ужывацца рознатыповыя злучальныя злучнікі: Пара б і вучыцца, дык йіколы няма, і панскія школы не вучаць дарма. (К-с.) У гэтым сказе супраціўны злучнік дык і спалучальны і.
    280.	У складаназлучаных сказах назавіце простыя сказы, а таксама злучнікі, якія іх звязваюйь. Вызначце разрад злучнікаў.
    1.	Жураўлі праляталі над полем, забіраючы лета з сабой, ды пагульваў вецер на волі з неакрэсленай ціхай журбой. (К-с.) 2. Плывуць дні, ночы ў хвалях часу, і восень сунецца пад тын. (К-с.) 3. Паплавы прытаіліся слухаць гэту бурную мелодыю зыкаў, а поле адгукнулася роўнымі песнямі. Ч.) 4. Ці перад імі [продкамі] мне трымаць адказ за кожны крок і сказ не надта гладкі, ці з думаю адзінаю пра вас на свеце жыць, далёкія нашчадкі? (Грах.) 5. He надта вялікі калгас «Слабада», ды дружна працуе яго грамада. (К-с.) 6. На Мядзелі не так прыгожа. як на Нарачы, затое чаек тут больш. (В. В.) 7. Васіліна цяпер штодня бывала ў полі, але яго выгляд не лашчыў яе позірку. (Хадк.) 8. To салавей зальецца ўдала, то шпак пасобіць ценарком. (Бр.) 9. Вечарэла, а ў нас на радзіме была трэцяя гадзіна дня. (Грах.) 10. У мора алускаўся шар чырвоны, і хвалі закіпалі і раўлі, ды раптам побач, ледзь вышэй балкона, на поўдзень праляцелі жураўлі. (Грах.)