• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    Неразвітыя або развітыя звароткі ў вуснай мове выдзяляюцца інтанацыяй, а на пісьме — коскамі (гл. прыклады). Калі зваротак у пачатку сказа вымаўляецца з клічнай інтанацыяй, то пасля яго ставіцца клічнік: Мой родны край! Усім сэрцам я з табою. (КБ.)
    Выклічнік, які стаіць перад звароткам, аддзяляецца ад яго коскай: Эй, хлопцы, хлопчыкі! Уставайце! Кароў на пашу выганяйце! (К-с.) Пасля выклічніка не ставіцца коска, калі ён стаіць перад асабовым займеннікам, за якім знаходзіцца зваротак: Ах ты, ясень, ясень! Had азёрнай стромай зноў мяне вітаеш, як стары знаёмы. (У. Д.)
    Часціца о не аддзяляецца коскай ад зваротка: О ўтрапёны агонь, як ты хутка згараеш! (Каратк.)
    264.	Прачытайце сказы. Знайдзіце звароткі, вызначце іх стылістычную ролю. Адкажыце. якім спосабам перадаецца эмацыянальнасць пры зваротку. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку пры зваротках.
    1. Мой край ясназоры! Прайшоўты нямала шырокіх і вузкіх дарог. (К-с.) 2. Лесе, мой пількаўскі лесе! Што расшумеўся ты сёння, быццам паведаміць нешта мне надзвычайнае хочаш. (М. Т.) 3. Насаджу каля вёсак сады маладыя, каб ты вечна цвіла і ў шчасці расла, дарагая мая Беларусь! (Панч.) 4. О вгцер! О ветрык мой ціхі! Ну хіба ж ты зычыш мне ліха? (Бял.) 5. Дружа повар, кансерваў годзе! (Панч.) 6. Нічога, сынку, перажывецца. (К. Ч.) 7. Ах, сны, летуценні мае залатыя, які ж вы саткалі ўзор! (Гл.) 8. А што чуваць у цябе, кумачка-любачка? (Бяд.) 9. Дык дзе ты? Дзе, любімы мой? (К. Б.) 10. Даруйце, любыя! Даруй, матуля! (Гл.) 11. А ты, падшыванец, куды забраўся? Злазь зараз жа! (Лы.ньк.)
    265.	Перапішыце, ставячы апушчаныя знакі прыпынку. Падкрэсліце звароткі, вызначце, чым яны выражаны.
    1. Калі, бывае, лёс закіне за дзевяць земляў, на чужыну,— якім жа мілым родны край здаешся ты за акіянам! (Бач.) 2. Засні маленькая твой страх... ад страху. (М. С.) 3. Красуй неаглядны таежны прастор на радасць для роднага краю! (У. Д.) 4. А ты кармазынам убраны кіпрэй таежная сціплая кветка не толькі красою здзіўляеш людзей, здзіўляеш ты сілаю рэдкай. (У. Д.) 5. Кланяйся громе роднаму полю родны вітай ты мой кут! (К-с.) 6. Вясна вясна дачка лятункаў нясі ж святло нясі жыццё нясі атруту пацалункаў красуй вясна кахай усё! (Н. А.) 7. О край мілы ўсёй душою хачу злучыцца я з табою. (К-с.) 8. Хай будзе так, як хочаш ты таго маёй душы пявучая вяснянка! (Зв.) 9. Гэй ты сонца гары ад зары да зары ланцугі распалі па ўсёй чыста зямлі! (Куп.) 10. Уставай Міхале адзявайся! (К-с.)
    § 130. Пабочныя словы і сказы. Устаўныя канструкцыі
    Пабочнымі называюцца словы і сказы, якія выражаюць пэўныя адносіны асобы да зместу выказвання. Той, хто гаворыць (піша), пры дапамозе пабочных слоў і сказаў можа выразіць:
    эмацыянальныя адносіны да выказвання: на жаль, на шчасце, на здзіўленне, як на бяду і інш. Там, на жаль, яшчэ не ўсе экспанаты вярнуліся на месца пасля эвакуацыі. (Кр ) На шчасце, пачалі збягацца людзі, падняўся крык, лямант. (К-с.);
    ступень верагоднасці выказвання (упэўненасць, няўпэўненасць, меркаванне, магчымасць і г. д.): безумоўна, бясспрэчна, відаць, канечне, несумненна, магчыма, можа, здаецца, напэўна, па сутнасці і інш. Відаць, без працы Колас не мог жыць. I, бясспрэчна, часта быў перагружаны. (Бр.);
    крыніцу паведамлення: кажуць, па звестках..., на маю думку, па-твойму, паводле чутак і інш. Гэта. памойму, і ёсць сапраўдная сувязь з жыццём. (К. Ч.) Ад Жалезнаводска да Кіславодска, як кажуць, кіламетраў шэсцьдзесят. (М. Г.);
    адносіны да спосабу выражэння думкі: адным словам, к.арацей кажучы, уласна кажучы, дарэчы сказаць, можна сказаць і інш. Адным словам, падрыхтоўка мая была саматужная. (Луж.);
    зварот да субяседніка з мэтай прыцягнуць яго ўвагу або выклікаць пэўную рэакцыю да паведамлення: бачыш (бач), ведаеце, разумееце, ці паверыце, згадзіцеся, уявіце сабе і інш. Цяжка, бачыце, да чагонебудзь прызвычаіцца, але яшчэ цяжэй ад чаго-небудзь адзвычаіцца. (М. Г.);
    паслядоўнасць выкладу думкі і адносіньі паміж часткамі выказвання: па-першае, па-другое, з аднаго боку, з другога боку, паўтараю, наадварот, нарэшце, між іншым і інш. Улетку гэтага, 1918, года голад у Вільні зрабіўся меншы. Па-першае, немцы забралі Украіну і нывозілі адтуль прадукты. A па другое, пачалося маральнае разлажэнне нямецкай арміі. (М. Г.)
    Пабочныя словы і сказы сінтаксічна не звязваюцца са сказам (не з’яўляюцца членамі сказа), а звязваюцца толькі сэнсам з асобным словам у сказе ці з усім сказам. Так, у сказе Упершыню Аляксей падумаў, ійто ісці яны будуць, мабыць, доўга (I. М.) пабочнае слова мабыць адносіцца да аднаго слова ў сказе — акалічнасці доўга. Пабочнае слова ў такім выпадку размяшчаецца блізка з членам сказа, да якога адносіцца, часцей — перад ім. Калі пабочнае слова адносіцца да ўсяго сказа, яно звычайна знаходзіцца ў пачатку сказа або яго сюды можна паставіць: Словам, узгорак гэты—часовы штаб дзеда Талаша. (К-с.) Хацелася мне, вядома, пачуць ад Коласа нешта незвычайнае, важнае. (Б.)
    Некаторыя словы і спалучэнні заўсёды ў сказе з’яўляюцца пабочнымі: мабыць, маўляў, канешне, прынамсі, уласна кажучы, па-першае, na-другое і інш. Шэраг слоў і спалучэнняў у залежнасці ад кантэксту і інтанацыі ў сказе могуць выступаць то як пабочныя, то як члены сказа. Параўн.: Відаць, ужо ўзышло сонца, але яно не магло прабіцца праз хмары, што аблажылі небасхіл. (I. М.) Слова відаць пабочнае, яно не з’яўляецца членам сказа. У акно свяціла халаднаватае сонца. Відаць былі прыгожыя зялёналесныя лугі. (М. Г.) Тут слова відаць — выказнік. Можна праверыць сінтаксічную ролю такіх слоў, калі выключыць іх са сказа: у адным выпадку (без пабочнага слова) структура сказа захоўваецца, а ў другім (без члена сказа) не захоўваецца.
    Слова напэўна выступае як пабочнае, калі абазначае меркаванне, няўпэўненасць: Гэта была прасторная хата на два пакоі з вялікімі, раней, напэўна, светлымі
    вокнамі. (I. М.) Напэўна з’яўляецца членам сказа, калі мае значэнне ’абавязкова’: А пойдзеш у Ліпава лясамі, напэўна стрэнешся з ласямі. (К-с.)
    Слова нарэшйе (урэшце) пабочнае, калі ўжываецца для сувязі думак, для перадачы парадку выказвання (у значэнні ’і яшчэ’) або дае ацэнку факта з пункту погляду таго, хто гаворыць: Трэба ж, нарэшце, пачаць і болей сур'ёзную справу. (К-с.) Курыў па полі дожджык і, урэшце, паліў як з вядра. (М. Г.) Слова нарэшце (урэшце) не пабочнае, калі мае значэнне ’пад канец’, ’пасля ўсяго’, ’у выніку ўсяго’: Нарэшце настаўнік зрабіў выгляд, што хоча яшчэ нешта сказаць, і ўсе паціхлі, бо чакалі самага важнага. (М. 3.)
    Слова аднак пабочнае, калі стаіць у сярэдзіне або ў канцы сказа. У пачатку сказа яно выступае злучнікам: Лявон, змораны, з замлелым целам, рухава, аднак, выскачыў з калёс, увесь у пыле, і пабег адчыняць вароты. (М. Г.) Хоць самому Чубару дасюль і не даводзілася сустракаць у ваколіцах Верамеек ваўка, аднак ён не раз чуў пра яго ад вяскоўцаў. (Чыгр.)
    Пабочныя словы выдзяляюцца коскамі. Злучнік а не аддзяляецца коскай ад наступнага пабочнага слова, калі ўтварае з ім адно цэлае: а можа, а значыць, a вядома і інш. Каб праверыць гэта, т-рэба пабочнае слова выключыць ці пераставіць у другое месца: калі такая перастаноўка не парушае структуры сказа, то злучнік не звязваецца з пабочным словам і пасля яго трэба ставіць коску, у адваротным выпадку — не трэба. Параўн.: Тады спрэчкі не разлучалі іх, а, наадварот, яшчэ болей умацоўвалі дружбу. (К-с.) Прайшло з гадзіну, а можа, і болый — Лясніцкаму прамігнуў гэты час адной вясёлкаваяснай хвілінай. (М. 3.)
    Пабочныя сказы таксама выдзяляюцца коскамі: [Лясніцкі] Я першы раз у гэтым уудоўным куточку і, шчыра скажу вам, шкадую, што не знаў яго раней. (М. 3.) Падуя, як адзначаюць даследчыкі, знаходзілася на скрыжаванні вялікіх міжнародных йіляхоў. (А. Кл.) Вельмі рэдка пабочныя ка.мпаненты выдзяляюцца працяжнікамі ці дужкамі: Гэты прарыў — гаварылі — пагражае ўсяму фронту. (I. М.) Быў узгорак так як бубен, але Ціт пасеяў лубін, дык (ці веры вы дасце?), як чарот, жытцо расце. (Кр.)
    Ад пабочных слоў і сказаў трэба адрозніваць устаўныя канструкцыі — словы, словазлучэнні, сказы, якія таксама не з’яўляюцца членамі сказа, але
    выконваюць функцыю дадатковых заўваг, тлумачэнняў, удакладненняў да зместу выказвання. Чытаюцца ўстаўныя канструкцыі паніжаным голасам і больш хуткім тэмпам, чым увесь сказ, выдзяляюцца на пісьме дужкамі або працяжнікамі: Я азіраюся на тыя, ужо бясконца далёкія гады свайго (і маіх аднагодкаў) галоднага і халоднага маленства і юнацтва: якія захапляючыя, якія наййічаслівейшыя дні зведала яно! (Вас.) Бачыў я тады — пакуль што адзін раз у жыцці,— як самы просты, ледзь пісьменны чалавек плакаў над кнігай паззіі. (Б.) Маярына пастаяла хвілінку ў парозе, перакінулася словам-другім з маткай (тая парадчыла ў печы) і потым падышла да яго. (fA. 3.)
    Устаўныя канструкцыі могуць быць розныя па інтанацыі. У канцы пытальных і клічных канструкцый (перад дужкай або працяжнікам) ставіцца адпаведны знак: Мост не знае таксама — адкуль яму знаць? — што не будзе Пятлянка пад ім булькатаць. (А. К.) / можна толькі здзіўляцца, як — не ў сябе на радзіме, а ў чужым горадзе! — Францыск паспеў усё гэта наладзіць так, каб пасля за выключна кароткі час выдаць болый за два дзесяткі кніг. (А. Кл.)
    266.	Спішыце. Падкрэсліце пабочныя словы і сказы, назавіце іх значэнне (ступень верагоднасці, крыніца паведамлення і г. д.).
    1. Я прыгадаю тут, дарэчы, далёкі час мае вясны, сваё маленства, ціхі вечар і свой касцёр каля сасны. (К-с.) 2. Да мяне раптоўна, бачу, падыходзіць паштавік. (Гл.) 3. Між тым у паветры зрабілася горача. (Чыгр.) 4. Прынамсі, я так зразумеў яго [Коласа]: ад жывога стварэння пры доме цягнуліся невідочныя ніцінкі да сям’і Міхала Міцкевіча, да маці і братоў, нарэшце, да самога сябе—малога Кастуся. (Луж.) 5. Дзяўчынка яшчэ хліпала, размазвала кулачком па твары слёзы, але, было відаць, паспакайнела. Хліпала, мусіць, больш таму, што не магла яшчэсуняцца. (I. М.) 6. Хлопчык у вялікай шапцы, аказалася, быў сынам камандзіра ўзвода ў атрадзе імя Кутузава. (1. М.) 7. Лабановічу хацелася перадаць кнігі самому, і панна Ядвіся, як дагадваўся настаўнік, напэўна хацела, каб ён сам прынёс іх. (К-с.) 8. Коні, ведаеце, такой старажытнай пароды, якую зараз з агнём не знойдзеш. (Каратк.) 9. Разумеецца, я з вялікаю ахвотаю згадзіўся занесці дзядзьку полудзень. (К-с.) 10. Мне да-