Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
дзеепрыметнікам: 3 боку Дняпра парк не быў абгароджаны. (М. 3.);
лічэбнікам: Нупрэева хата будзе трэцяя ад лесу. (К. Ч.);
займеннікам: Поле за некалькі дзён стала іншае. (К. Ч.)
Часам назва прыметы, абазначанай у выказніку, далучаецца да дзейніка пры дапамозе слоў чалавек., мужчына, жанчына, хлопец, людзі, рэч і інш., ужытых з аслабленым лексічным значэннем: Нямко быў чалавек працавіты. (Кул.) Бацькі твае людзі добрыя. (Хадк.) Садовіч быў хлопец гарачы, борзда захапляўся новымі мыслямі і планамі. (К-с.)
Іменная частка можа выражацца фразеалагізмам: Будоўля гэткая ідзе — зусім я збіўся з ног. (Панч.) Дзям’ян у старшыні рукою правай быў. (У. К-), а таксама сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: Дзяўчына была сярэдняга росту і прыгожая. (I. М.)
Да іменных традыцыйна адносяць выказнікі, выражаныя прыслоўямі і прэдыкатыўнымі прыслоўямі (безасабова-прэдыкатыўнымі словамі): Старэййіая дачка была замужам у суседняй вёсцы. (К. Ч.) У лесе было ціха. (К-с.)
235. Спішыце, падкрэсліце састаўны іменны выказнік. Вызначце, якой часцінай мовы і ў якой форме ён выражаны.
1. Вершы мае — часовыя прыстанішчы, якія будую ўсё жыццё. (М. Т.) 2. Дарога была шырокая і роўная. (I. М.) 3. 1 раптам цяпер адчуў, што ніякі ён не гаспадар тут. (Шам.) 4. Яму цяпер было так, быццам ён — гэта не ён. (М. Г.) 5. Дзяўчынка пачала расказваць, што апошнія дні Маня і так сама не свая. (Сач.) 6. Ноч стала светлая, сухая і ветраная. (Пташн.) 7. Гіго аказаўся майстрам на ўсе рукі. (Сам.) 8. Хата агледжана, прасторная — на тры ці чатыры пакоі. (I. Н.) 9. Вясна сёлета не позняя. (М. Г.) 10. Такі стаў за гэтую раніцу Кастусь Прыбыткоўскі. (К. Ч.) 11. Чалавек быў вельмі дзейны і «гарачая галава», як казалі пра яго рабочыя. (М. Г.) 12. Мост быў разбураны. (1. М.)
§ 109. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
Паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца прац я ж н і к:
калі абодва галоўныя члены выражаны назоўнікамі або колькаснымі лічэбнікамі ў назоўным склоне без звязкі: Маладосць — самая бесклапотная і шчаслівая пара ў жыцці чалавека. (М. Г.) Цяпер Марынка — гаспадыня, і весялей жыць стала ёй. (К-с.) Пяць і тры — восем;
калі выказнік, выражаны назоўнікам, звязваецца з дзейнікам пры дапамозе слоў гэта, вось: Буслянка — гэта школа выхавання: як жыць, дружыць і ў вырай адлятаць. (Панч.) Няволя, крыўда — вось іх маці. (М. Ч.);
калі абодва галоўныя члены сказа або адзін з іх выражаны інфінітывам; пры выказніку ў гэтым выпадку могуць ужывацца словы значыць, гэта значыць, гэта: Жыць — гэта значыць як след працаваць: зжынаць, малаціць і веяць, дочак галубіць, сыноў гадаваць, нашчадкаў сваіх надзейных. (Ген.) Купіць касу — о, гэта йітук.а! (К-с.)
Калі адзін з галоўных членаў выражаны займеннікам, звычайна не ставіцца працяжнік паміж імі, але калі яны лагічна выдзяляюцца, то працяжнік ставіцца: Ён вучань нашага класа. Мы — людзі простыя, непатрабавальныя. (К. Ч.) Другое купэ — наша.
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца:
калі пры выказніку, выражаным назоўнікам у форме назоўнага склону, ёсць адмоўе не: Хоць нашая праца на верфях не мёд,— хай будзе сумленным рабочым. (Панч.);
калі выказнік выражаны параўнальным зваротам са злучнікамі што, як, быццам, як быццам, нібы: Конь як лялька. Жыта як сцяна. Сінія вочкі што васіл'ёчкі.
(Бр.) Аднак калі робіцца паўза паміж галоўнымі членамі сказа, то працяжнік ставіцца: Матчына любоў — што крыніца: колькі ні пі з яе — у ёй менш не становіцца. (Шам.)
236. Спішыце сказы, падкрэсліце дзейнік і выказнік. Вызначце, якой часцінай мовы і ў якой форме яны выражаны. Растлумачце, чаму ставіцца або не ставіцца працяжнік па.між галоўнымі членамі сказа.
1. Піна — рака нешырокая і ў вусці даволі паўнаводная. (Сач.) 2. У гэтай красуні зубы як стада белых авец. (Бяд.) 3. Дзень быў халодны, пануры, брудная, памерзлая трава на ўзбочынах дарогі была ўжо быццам пасыпана соллю. (I. М.) 4. Нітка як павуцінка. 5. Хіба жадаць мірнага жыцця — гэта злачынства? (Я. М.) 6. Шчасце не тое, што шчасцем завуць, а тое, што душу трывожыць. (Ген.) 7. Яна — вельмі сімпатычная і, нягледзячы на маладосць і хараство, разумная і сур’ёзная жанчына. (М. Г.) 8. Мікіта Мінавіч — мой сусед, добры чалавек. (Кул.) 9. Агонь — найстрашнейшы злодзей. (Прык.) 10. Станцыя ў нашым краі — маленькае акенца з нейкага другога, святлейшага і багацейшага жыцця. (М. Г.)
• Зрабіце словаўтваральны разбор выдзеленых слоў.
§ 110. Складаны выказнік
Складаным з’яўляецца выказнік, у які ўваходзяць тры і больш частак. Адрозніваюць наступныя разнавіднасці:
дзеяслоўныя, у якія ўваходзяць толькі дзеясловы і якія суадносяцца з састаўнымі дзеяслоўнымі выказнікамі: На праўленні вырашылі пачаць жаць жыта на гэтым тыдні. (Хадк.);
іменныя, у якія ўваходзіць кароткі прыметнік, звязка і іменная частка і якія суадносяцца з састаўнымі іменнымі выказнікамі: Амаль усе вучні класа гатовы былі стаць удзельнікамі святочнага канцэрта;
з м е ш а н ы я, якія спалучаюць у сабе прыметы састаўнога дзеяслоўнага і састаўнога іменнага выказнікаў: Максім не лічыў сябе абавязаным прысутнічаць на гэтым сходзе. (Шам.) «Ты павінна старацца быць спакойнай»,— параіла Люда. (Хадк.)
237. Прачытайце тэкст. Назавіце выказнікі, вызначце іх тыпы і спосабы выражэння.
«Мужыцкая праўда» — адно з першых у гісторыі народаў нашай краіны рэвалюцыйнае перыядычнае выданне для працоўных—для аратых і майстравых. Шмат каму сама думка выдаваць такую газету ў тыя гады здавалася, пэўна, шаленствам: народ жа быў амаль зусім непісьменны. У гэтых надзвычай складаных умовах Каліноўскі лічыў магчымым, стварыў для сябе магчымасці гаварыць і на працягу доўгага часу гаварыў пры дапамозе друкаванага слова са сваім народам. Аб гэтым марылі многія рэвалюцыянеры. (Успомнім Герцэна: «...О, калі б словы мае маглі дайсці да цябе, працаўнік і пакутнік зямлі рускай...»)
Выпуск «Мужыцкай праўды» з’яўляецца заслугай Каліноўскага і яго бліжэйшых сяброў. Палымянае жаданне мець друкаваны орган для прапаганды рэвалюцыйных ідэй спадарожнічала беларускаму рэвалюцыянеру на ўсіх этапах яго дзейнасці. (Г. Кісялёў.)
• Раскажыце, што вы ведаеце пра «Мужыцкую праўду». Пры неабходнасці прачытайце артыкул у БелСЭ (т. 7, с. 302).
§ 111. Размежаванне галоўных членаў сказа
Пры сінтаксічным аналізе звычайна без цяжкасцей вызначаюцца галоўныя члены сказа. Аднак у асобных выпадках не так проста выявіць, які з галоўных членаў з’яўляецца дзейнікам, а які — выказнікам. Цяжкасці ў вызначэнні галоўных членаў сказа бываюць пераважна ў наступных выпадках:
калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікам у форме назоўнага склону: Сягоння Купала — любае, вясёлае, бязбожнае свята. (М. 3.) Мая даўняя мара — журналістыка. (Хадк.);
калі адзін з галоўных членаў выражаны назоўнікам, а другі — інфінітывам: Якая асалода — жыць, знаць вартасць кожнае гадзіны... (В.)
У такіх выпадках практычна можна карыстацца наступным прыёмам: форму назоўнага склону выказніка можна замяніць творным склонам: Сягоння Купала з'яўляецца любым, вясёлым бязбожным святам. Журналістыка з'яўляецца (была) маёй даўняй марай.
Жыць, знаць вартасць кожнае гадзіны з'яўляецца асалодай.
Калі адзін з галоўных членаў выражаны асабовым займеннікам, а другі назоўнікам, то дзейнікам заўсёды выступае займеннік незалежна ад яго месца ў сказе: Чалавек ён вясёлы. (Бял.) 3 усяго відно было, што ён гаспадар каня і воза. (К. Ч.)
238. Прачытайце сказы, грунтуйце свой выбар.
вызначце ў іх галоўныя члены. Аб-
1. I палякі, і яўрэі, і цыганы былі тут свае людзі. (I. М.) 2. Тонкая гэта і складаная мудрасць— разумець законы прыроды, яе норавы і нечаканыя загадкі. (В.) 3. Ен [Скарына] — доктар лекарскіх навук. (Н. А.) 4. Ваш абавязак — ізаляваць паліцэйскую ахову гарнізона. (Лыньк.) 5 Якая радасць назіраць за гульнёй вавёрак! (Б.) 6. Дзядзька наш — пажылы, рабацяшчы. часамі нават вясёлы мужчынка. (Б.) 7. А якое шчасце ехаць назад, чуць, як тонка пяюць палазы на выслізганых жоўтых каляінах... (I. М.) 8. А неба ўсцяж — блакітнае акно. (К-с.) 9. Мінск— сталіца Беларусі. 10. Вучыцца ў народа — задача кожнага пісьменніка. (К. Ч.)
§ 112. Некаторыя выпадкі дапасавання выказніка да дзейніка
Калі дзейнікам выступае пытальны, няпэўны або адмоўны займеннік (хто, хтосьці, нехта, ніхто), выказнік ужываецца ў форме мужчынскага роду адзіночнага ліку незалежна ад таго, абазначаюць яны асобу мужчынскага або жаночага полу, адну ці многа асоб: Хто на лугу пакінуў след, з духмяных траў абіўшы росы? (М. Т.) Тыя, хто не паспеў пераправіцца праз раку, трапілі пад бамбёжку. (Лыньк.) Ніхто не прыпомніў такога халоднага лета: ні мы, ні нашы бацькі, ні бабуля. (Вас.)
Калі дзейнік выражаны нескланяльным складанаскарочаным словам, то выказнік дапасуецца з асноў-
ным словам спалучэння: Гарана арганізаваў нараду дырэктараў школ (гарадск.1 аддзел народнай адукацыі); ААН разгледзела пытанне... (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый).
Пры дзейніку, выражаным колькасна-іменным словазлучэннем, выказнік ужываецца ў адзіночным ліку звычайна ў наступных выпадках:
калі ў склад дзейніка ўваходзяць няпэўна-колькасныя словы (многа, шмат, мала, нямнога, нямала, некалькі), а таксама словы тыпу частка, большасць, грамада, сотня: Нямала сватоў прыязджала здалёк, але іх адмова чакала. (М. Т.) Каля школы стаяла некалькі мужчын. (I. М.) Болыйасць рабочых пасля збору лісця разышлася па хатах. (Я. М.);
калі спалучэнне лічэбніка з назоўнікам абазначае прыблізную колькасць: 3 лесу выскачыла чалавек з дзесяць. (Лыньк.) Сабралася чалавек к.аля двацуаці. (Гал.);
калі выказнік стаіць перад дзейнікам: Назаўтра прыйшло яшчэ пяць чалавек. (Лыньк.)
Пры дзейніку, выражаным колькасна-іменным словазлучэннем, выказнік ужываецца ў множным ліку ў такіх выпадках:
калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам са значэннем асобы: Пяць
чалавек сядзелі каля агню. (ЯМ.);
калі дзейнік выражаецца спалучэннем колькаснага лічэбніка з неадушаўлёным назоўнікам і знаходзіцца перад выказнікам: Пяць дубоў шырока раскінулі свае кроны. (К-с.);
калі ўвесь дзейнік або толькі назоўнік у ім мае пры сабе азначэнне: Дванаццаць пакутлівых гадоў на чужыне назаўсёды пакінулі след у памяці.. (Асіп.)