• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    з поўнымі дзеепрыметнікамі, калі пры іх ёсць паясняльнае слова або супрацьпастаўленне: не ўзаранае вясною поле; не звезенае, а толькі зжатае жыта;
    з назоўнікамі, прыметнікамі і прыслоўямі, калі ёсць або падразумяваецца супрацьпастаўленне: не сябра, а вораг; не рослы, а малы; не ціха, а гучна;
    са словамі не трэба, не варта, не супраць, не шкада.
    Hi як прыстаўка пішацца разам у адмоўных займенніках і прыслоўях ніхто, нішто, ніякі, нічый, нідзе, нікуды. Часціца ні пішацца са словамі асобна.
    216.	Спішыце сказы; не, ні пішыце'разам ці асобна.
    1.	Раскаваў балота з пут, з дрыгвы (не) праходнай гераічны вольны люд працаю свабоднай. (Куп.) 2. Так мы і засталі дзеда на касьбе ў калгасным садзе. Станавіты, з белай барадою, (ні) як (не) прыгнуты гадамі. (Луж.) 3. Далёка (не) дзе грукатала грамамі неба. (Бур.) 4. Крылаты сейбіт ляціць (не) высока. (Б.) 5. Нас амаль адразу запынілі чатыры калоны. Таўшчэзныя, але (не) цяжкія, (не) масіўныя, наадварот,— лёгкія, стромыя. (В. К.) 6. Яно [зерне] пахне (не) ўбраным яшчэ полем, тым (не) чаканым пахам, калі расліна яшчэ (не) салома, але ўжо і (не) сцябло. (Сіп.) 7. У сваіх рыбацкіх паходах па Свіслачы мы (не) аднойчы бывалі і ля вусця Балачанкі. (Кір ) 8. (He) як дзіўна было верыць, што гэта твораць тут свой (не) верагодны танец самыя звычайныя птахі. (Кір.) 9. (Hi) дзе (не) чуваць было, каб хлапчук такі загінуў. (К. Ч.) 10. Панскі лад я пачаў (не) навідзець з калыскі, хоць (ні) колі яго і (не) бачыў блізка. (Панч.) 11. Я ведаю, (ні) чога не вяртаецца з калодзежа, імя якому час, ды боязна, што ўнукі запытаюцца: «А памяць (не) асушана ў вас?» (Панч.)
    § 93. Адрозненне часціц не, ні
    У некаторых выпадках ненаціскныя часціцы не, ні ў вымаўленні цяжка адрозніць паміж сабой, а гэта выклікае блытаніну ў іх напісанні. Найбольшую цяжкасць выклікае адрозненне спалучэнняў як не і як ні, хто не і хто ні, чаго не і чаго ні, чаго толькі не і чаго толькі ні, дзе не і дзе ні, дзе толькі не і дзе толькі ні і інш. Часціца не ўжываецца ў незалежных пытальных і клічных сказах: Хто не вучыў толькі яго! Дзе ён не ездзіў! Чым не артыстка? Чаго толькі не пабачыла яна! Часціца ні ўжываецца ў складаназалежных сказах, у якіх спалучэнні тыпу хто ні, дзе ні, куды ні падпарадкоўваюць адзін сказ другому і ўзмацняюць сцвярджальнае значэнне: Хто ні ўваходзіў, усе звярталі ўвагу на воўчую скуру. (К-с.) Вакол сінее лес, куды ні глянь. (К. Ч.)
    Трэба адрозніваць напісанні спалучэнняў не раз (а шмат разоў) ад ні разу (ніколі), не адзін (а многа, некалькі) ад ні адзін (ніхто, ніводны): He раз мне даводзілася быць у гэтых лясах, але ні разу не бачыў
    мядзведзя, хоць ён тут, ведаю, водзіцца. (В. В.) «Ты — адзін?» — запытаўся асцярожны незнаёмы чалавек.— «Адзін і не адзін: са мной стрэльба». (К-с.)
    Ва ўстойлівых зваротах ужываецца толькі ні: ні ўзад ні ўперад, ні жывы ні мёртвы, ні села, ні пала, ні складу ні ладу, ні праехаць ні прайсці, ні рыба ні мяса і інш.
    217.	Спішыце сказы, выбіраючы з дужак патрэбную часціцу.
    1. I па якіх дарогах (не, ні) паеду, і па якіх марах (не, ні) паплыву, і дзе (не, ні) прыпынюся,— маці, ведай: тваім жыццём, табой адной жыву. (Панч.) 2. I як бы мы (не, ні) пастарэлі, няхай і летам і зімой юнацтва сінія арэлі ляцяць між небам і зямлёй. (Бур.) 3. Колькі світанняў сустрэў Андрэй пад гэтымі вербамі ў пару свайго юнацтва, колькі зорак над ім праляцела, пра што ён толькі тут (не, ні) марыў! (Грах.) 4. Ніхто гэтакіх паходаў (не, ні) чуў і (не, ні) бачыў,— гэта ў казках знойдзеш толькі або ў снах дзіцячых. (Куп.) 5. Навокал было ціха, пустэльна, ніводзін чалавек (не, ні) абзываўся (не, ні) голасам, (не, ні) стогнам. (Лыньк.) 6. Тут (не, ні) следу, (не, ні) падковы, а ігліца, як цвікі. (Панч.) 7. А на сэрцы, як (не, ні) дзіўна, (не, ні) хмурынкі шкадавання. (Бур.) 8. Гаворка за сталом (не, ні) ладзілася, як (не, ні) стараўся Раман Дзянісавіч ажывіцьяе. (Хадк.)
    ВЫКЛІЧНІК
    § 94. Выклічнік як часціна мовы.
    Разрады выклічнікаў
    Выклічнік—нязменная часціна мовы, якая выражае розныя пачуцці, э.моцыі і пабуджэнні, але не называе іх: Вясна, вясна! О, колькі ў табе шчасця! (Куп.) Эх, і пагодка ж стаіць на Палессі! (К-с.) Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы яшчэ, чаго варты стары Талаш! (К-с.) Выклічнікі не адносяцца ні да самастойных, ні да службовых часцін мовы.
    ГІаводле значэння выклічнікі падзяляюнца на два разрады: эмацыянальныя і волевыяўленчыя.
    Найбольш ужывальныя ў мове эмацыянальн ы я выклічнікі. Яны выражаюць:
    прыемныя пачуцці і станоўчую ацэнку фактаў (pa-
    дасць, захапленне, здзіўленне, задавальненне і інш.): а, о, эх, ого, ой, ух, ура і інш.;
    непрыемныя пачуцці і адмоўную ацэнку фактаў (злосць, гора, туга, смутак, непакой, жах, папрок, знявага, абурэнне і інш.): эх, ой, э, а-ё-ёй, ай-яй і інш.
    Менш ужывальныя выклічнікі волевыяўленч ы я. Яны дапамагаюць выразіць валявыя імкненні асобы — загад, пабуджэнне да дзеяння: гэй, ну, алё, марш, но, цсс, ша і інш.
    Да гэтай групы адносяцца і выклічнікі прывітання, ветлівасці, падзякі: дабранач, калі ласка, здароў і інш.
    Часам той самы выклічнік у розным кантэксце можа выражаць розныя эмоцыі: Эх, як пахне свежай хвояй і жывіцаю-смалой! (Бяд.) Эх, недарэка. (Кр.) У першым сказе выклічнік эх выражае радасць, захапленне, а ў другім — знявагу, абурэнне. I наадварот, розныя выклічнікі пры аднолькавай сітуацыі могуць выражаць аднолькавыя эмоцыі: Ах, якая над Гайнай купальская ноч! (Гіл.) Эх, што за мясціна! (К-с.) Ў-ух! Слаўна! (A. С.)
    У беларускай мове ўжываюцца гукапераймальныя словы, якія не выражаюць ні пачуццяў, ні валявых пабуджэнняў, а ўжываюцца для перадачы розных гукаў жывой і нежывой прыроды (ку-ку, кука-рэ-ку, буль-буль-буль), а таксама словы, якімі падзываюць ці адганяюць свойскіх жывёл, птушак (коськось, ціп-ціп-ціп, псік, кыш).
    218.	Прачытайце, знайдзіце выклічнікі і адкажыце, якія пачуцці ці волевыяўленне яны выражаюць.
    1.	О, колькі ў тых у літарах значэння! (Бяд.) 2. Гэй, збірайцеся ўсе! Падыходзьце сюды! (Бяд.) 3. Эх, каб у яго ды былі грошы: кніжак, кніжак накупляў бы ён сабе! (К-с.) 4. Ой, пачатку няма, ой, канца не відаць шчыр-красе агняцветаў і фарбаў. (Бяд.) 5. Э, ды ўсё ўжо роўна! (К-с.) 6. Здароў, марозны, звонкі вечар! Здароў, скрыпучы, мяккі снег! (Багд.) 7. Ай-яй, застудзішся яшчэ. (Хадк.) 8. Ой, няшчасна Бандароўна, адпачні часіну. (Куп.)
    § 95. Правапіс выклічнікаў і гукапераймальных слоў
    1.	Выклічнікі і гукапераймальныя словы, якія паўтараюцца, пішуцца праз злучок: э-эх, ай-ай, ох-ох, а-а, ку-ку, мяў-мяў.
    2.	Выклічнікі аддзяляюцца ад сказа коскай: Ой, ды ўюцца ў лузе сцежкі ў жаўталісці! (Тр.) Эх, як. прыгожы вы, раніцы. мілыя, светлыя мары вясны! (К-с.)
    Выклічнік можа вымаўляцца з павышэннем голасу. У такім выпадку пасля выклічніка ставіцца клічнік: «Эх!» — вырываецца з грудзей майго субяседніка. (Хадк.) Гэ-гэй! Іду-у-у... (Пташн.)
    Калі пры выклічніку стаіць асабовы займеннік ты або вы, то знак прыпынку пасля выклічніка не ставіцца: Эх ты, лета гарачае, бурнае! (Куп.) Ой вы, гусі! паняслі вы за сабою лета! (К-с.)
    Выклічнікі і гукапераймальныя словы могуць часам выступаць са значэннем іншых часцін мовы. У такім выпадку яны з’яўляюцца членам сказа і на пісьме звычайна бяруцца ў двукоссе: У канцы вуліцы прагрымела дружнае «ўра». (Лыньк.) Часам мерна, паважна адбівалі ў гняздзе на зялёнай Зайчыкавай страсе сваё «клё-клё-клё» бусел ці бусліха. (I. М.)
    Гукапераймальныя словы на пісьме часта афармляюцца як простая мова: «Ку-у-у-ур-р-р!» — зноў загрымела сярэбраная жураўліная труба. (Кір.)
    219.	Знайдзіце выклічнікі і гукапераймальныя словы, растлумачце іх правапіс.
    1. «Ку-ку! Ку-ку!» — абудзіла мой успамін сапраўдная зязюля. (Кір-) 2. Спеў івалгі складаецца з двух ці трох тактаў: «фі-у», «фі-лі-у». (В. В.) 3. Ну, ну! Пакінь, Андрэй! (М. Ч.) 4. «Я тут! Я тут! Э-гэ-й!.. Гэй!» — крычаў я, і рэха прыносіла хуткі і вясёлы адказ. (Кір.) 5. У паветры пачулася частае і тонкае: «Клі-клі-кліклі-клі». (В. В.) 6. Іду. У квецені лугі і вербы над ракою... «Кі-гі!.. Кі-гі!..» — за мною, нада мною. (А. Л.) 7. Раптам у гэтай сінечы пачулася такое ўрачыстае, заклікальна-высокае, што ажно стрэлы халадочку стральнулі па спіне: «Ку-у-у-ур-р-р... у-у-р-р». (Кір.) 8. Гэй, дзеці, кланяйцеся гэтым барам, азёрам і лугам... (Кір.)
    * * *
    220.	Спішыце сказы. Вызначце, да якой часціны мовы належаць выдзеленыя словы. Зрабіце іх марфалагічны разбор.
    1. Песня ляцела, то лунаючы ў вышыні, то ападаючы ў знямозе, як ветрык перад навальніцай, каб набраць новую сілу, і цемра нібыта рабілася ад яе больш празрыстай, рассоўваўся далягляд, і думалася пра запаветнае, светлае і прыгожае. (Хадк.) 2. Красу прыроды хлебароб адчувае інакш, паўней, чым яе старонні назіральнік, няхай сабе нават найлепш эстэтычна падрыхтаваны ці па натуры вельмі чулы. (Б.) 3. Есць нешта прыемнае, калі пазнаеш забытыя мясціны. (Скр.) 4. He той наперадзе, што абагнаў, а той, што за сабою цягне. (Прык..) 5. Ступаючы ледзь не на пальчыках, я накіраваўся ў бок пачутага крыку. (Клр-) 6. Вецер уздымае сотні сухіх пажоўклых лісточкаў і доўга круціць іх у паветры. (Хадк.) 7. Шастом студэнт час ад часу папіхаецца, дапамагаючы плыні, a потым кладзе яго ўздоўж лодкі і з таямніча-ўрачыстым выглядам бярэцца за стрэльбу. (Б.) 8. Алёша развітаўся з хлопцамі і, ускінуўшы клунак на плячо, шпарка пайшоў насустрач Раі. (Шам.) 9. Смех і жарты не сціхалі хвілін пяць, нягледзячы на самыя энергічныя захады Ніны Іванаўны супакоіць дзяцей. (Краўч.)
    221.	Прачытайце. Адкажыце, да якіх часцін мовы можна аднесці словы з наступнымі граматычнымі прыметамі. Запішыце па некалькі прыкладаў на кожную лічбу.
    1.	Абазначае канкрэтны прадмет, агульны, неадушаўлёны, мужчынскага роду, 2-га скланення, ужываецца ў форме адзіночнага ліку назоўнага склону.
    2.	Абазначае фізічнае дзеянне, спрагальны, пераходны, незваротны, закончанага трывання, I спражэння, ужываецца ў форме абвеснага ладу, прошлага часу, адзіночнага ліку, мужчынскага роду.
    3.	Абазначае абстрактнае паняцце, агульны, неадушаўлёны, мужчынскага роду, 2-га скланення, ужываецца ў форме адзіночнага ліку, роднага склону.
    4.	Абазначае прыналежнасць, дапасуецца да назоўніка ў форме адзіночнага ліку, мужчынскага роду, давальнага склону.