Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
199. Знайдзіце прыслоўі, вызначце іх разрад і ступень параўнання (калі ёсць).
1. Школа стаяла трохі наводшыбе, бліжэй да гасцінца. (Б.) 2. Усё часцей і часцей да ракі падыходзіць лес, малады, але стройны. (Сач.) 3. Трэба як найхутчэй дабегчы да лесу. (Лыньк.) 4. Час да абеду прай-
шоў надзвычай весела і цікава. (Чарн.) 5. Хлопца дзяўчаты праводзілі рана да адзінокага ў стэпе кургана, а найдалей правяла яго тая, што найзванчэй у станіцы спявае. (М. Т.) 6. Навучы мяне, родная мова мая, яшчэ больш адчуваць сваю сувязь з бацькоўскай зямлёй, гарачэй і мацней дарагую Радзіму любіць. (Кір ) 7. Адгукніся сэрца сэрцу весялей і гарачэй. (Ал.) 8. Вельмі марудна цягнецца ў хаце летні дзень.
§ 83. Прэдыкатыўныя прыслоўі
У беларускай мове ёсць група нязменных слоў, якія перадаюць стан чалавека ці прыроды і выступаюць выказнікамі ў безасабовых сказах. Гэтыя словы называюць п р э д ы к а т ы ў н ы м і прыслоўямі'. Апейку было лёгка, радасна. (I. М.) У лузе было пуста і бязлюдна. (К-с.) Ціха, неспакойна вакол. (М. Г.)
Прэдыкатыўныя прыслоўі абазначаюць:
а) стан прыроды: днём цёпла, у лесе ціха, на лузе прыгожа, ноччу холадна;
б) фізічны і псіхічны стан чалавека ці ўвогуле жывой істоты: весела, сумна, страшна, смешна, трывожна, шкада;
в) суб’ектыўную ацэнку: брудна, чыста, утульна, накурана, сыра, цесна, прасторна, няўтульна;
г) неабходнасць, магчымасць: трэба, нельга, можна, неабходна.
Прэдыкатыўныя прыслоўі могуць ужывацца са звязкай (быць, стаць, станавіцца і інш.), якая паказвае на час: удзень душна, удзень было душна, удзень будзе душна.
Многія прэдыкатыўныя прыслоўі маюць ступені параўнання: нам весела, ім весялей, стала цяплей.
Некаторыя словы ўжываюцца толькі як прэдыкатыўныя прыслоўі (трэба, нельга, можна, неабходна і інш.) і часцей за ўсё спалучаюцца ў сказе з інфінітывам: / хіба можна ўжо ўстрымацца, у час касьбы не пакупацца? (К-с.) Заўтра мне трэба вяртацца дамоў. (В. В.) Але большасць прэдыкатыўных прыслоўяў могуць ужывацца і як прыслоўі: балюча, боязна, весела, глуха, горка, дзіка, добра, дрэнна, жудасна, кепска, крыўдна, лёгка, міла, нудна, позна, прыгожа,
1 Некаторыя лінгвісты такія словы выдзяляюць нават у асобную часціну мовы — безасабова-прэдыкатыўныя словы, або катэгорыю стану.
прыемна, смешна, слаўна і інш. Для іх адрознення трэба кіравацца тым, што прыслоўі паясняюць дзеяслоў і ў сказе выконваюць ролю акалічнасці (зрэдку — азначэння), а прэдыкатыўныя прыслоўі ніякіх слоў у сказе не паясняюць і выконваюць ролю выказніка ў безасабовым сказе. Параўн.: Слаўна глядзяць на мілую зямлю ціхія зоры. (К. Ч.) (слаўна— прыслоўе) А слаўна ў тым лесе, што за чыгункаю стаіць! (К-с.) (слаўна — прэдыкатыўнае прыслоўе).
200. Знайдзіце прыслоўі і прэдыкатыўныя прыслоўі. Вызначце, якім членам сказа яны з’яўляюцца.
1. Молада, хораша, звонка спяваў гарманіст. (Б.) 2. Хораша, лагодна стала ў Веньяміна на душы. (I. Н.) 3. Агонь гарэў доўга і ціха. (Пташн.) 4. Ціха. Толькі стрыжы лётаюць ды млын безупынна грукоча. (Б.) 5. На сэрцы стала лёгка і прыемна. (Бяд.) 6. Ветрык прыемна казытаў твар, асвяжаў вочы. (Бяд.) 7. Весела беглі коні. (Лыньк.) 8. Весела на полі, слаўна пад бярозкай. (К-с.) 9. Ад вялікага кажушка Даніку цяжка ў плечы і мокра за спіной. (Б.) 10. Цяжка ступалі па ўбітай зямлі ногі. (Пташн.) II. Горача стала ў Пецярбургу. (К-с.) 12. Мікола горача спрачаўся, гаварыў адваротнае. (Бяд.)
201. Спішыце, падкрэсліце прэдыкатыўныя прыслоўі. Адкажыце, што яны абазначаюць (стан прыроды, фізічны і псіхалагічны стан чалавека і г. д.).
1. Ехалі. На душы было неяк святочна. (Янк.) 2. Як добра ранняй вясной у сасновым лесе! (В. В.) 3. Як прыемна пахне збожжа! А вакол — спакойна! Эх, як слаўна, як прыгожа, хораша, прыстойна! (К-с.) 4. Ціха і маўкліва ў заснежаным лесе. (В. В.) 5. Шчыра кажучы, з Камсамольскам нам было шкада расставацца. (Грах.) 6. Было ўжо досыць позна. (К-с.) 7. Ад гэтага смеху старому лягчэй на душы. (Бяд.) 8. Нельга спяшацца з вывадамі. (Шам.) 9. Дрэвы, што абступалі з усіх бакоў, гулі неспакойна, нядобра. Ад іх гулу на сэрцы Ніны стала трывожней. (I. М.) 10. Ветрана з ранку да вечара. (Вярц.) 11. Ганне робіцца трохі лягчэй. (К-с.) 12. Па нізінах, як азёры, стаяць шырокія лужыны. Холадна, золка, пуста і глуха. (К-с.)
ПРЫНАЗОЎНІК
§ 84. Прыназоўнік як часціна мовы
Прыназоўнік — службовая часціна мовы, якая выражае адносіны паміж назоўнікам (або займеннікам) ва ўскосным склоне і іншымі словамі ў словазлучэнні ці сказе. У сказе Весела квеціцца у небе вясёлка (Куп.) пры дапамозе прыназоўніка у выражаюцца адносіны паміж назоўнікам неба ў месным склоне і дзеясловам квеціцуа.
Значэнне прыназоўнікаў выразна выяўляецца толькі ў кантэксце, дзе яны могуць выражаць розныя адносіны: прасторавыя (абазначаюць месца): пайсуі у лес; часавыя: закончыць да змяркання; с п осабу дзеяння: слухаць з цікавасцю; аб’ектныя: быць з народам і інш.
Паводле паходжання прыназоўнікі падзяляюцца на невытворныя і вытворныя. Да невытворных належаць прыназоўнікі а, аб, ад, без, да, для, дзеля, з, за, к, ля, на, над, па, пад, пра, праз, пры, у, цераз. Гэтыя прыназоўнікі існуюць у мове даўно.
Вытворныя прыназоўнікі больш позняга паходжання. Яны ўтварыліся ад самастойных часцін мовы: ад прыслоўяў (вакол, навокал, напярэдадні, супроць, уздоўж, пасярод, паабапал і інш.); ад назоўнікаў ва ўскосных склонах з прыназоўнікамі і без іх (за выключэннем, пры дапамозе, на працягу, на чале, з прычыны, з выпадку, з мэтай, у галіне, у выніку, у ролі, перад, шляхам і інш.); ад дзеепрыслоўяў (нягледзячы на, дзякуючы і інш ).
Паводле будовы прыназоўнікі падзяляюцца на простыя, складаныя і састаўныя.
П росты я прыназоўнікі складаюцца з аднаго слова: ад, аб, без, да, у, на, па, пра і інш.
Складаныя прыназоўнікі ўтварыліся з двух простых: з-за, з-пад, па-над, па-за.
Састаўныя прыназоўнікі складаюцца з двух або некалькіх слоў: з выпадку, на чале, у адпаведнасці з і інш.
202. Назавіце прыназоўнікі і словы, да якіх яны адносяцца. Адкажыце. з якім склонам ужыты кожны прыназоўнік.
1. Сцішна над возерам, воблачна ў небе. (Куп.) 2. 3a табой, як нітка за іголкай, я па свеце да канца
прайду! (М. К.) 3. Плывуць дамоў блакітнай хваляй над голым лесам жураўлі. (Грах.) 4. Неадступным стала жаданне расказаць пра беларускую маму, беларускую матку, беларускую маці. (Янк.) 5. 3 гэтага ўзгорка глянеш на даліну, у красе пабачыш родную краіну. (Гл.) 6. Каля бярозак б&ланогіх рабіны стройныя стаяць. (Бур.) 7. Хата гэта стаяла пры самай дарозе, старой і даўняй, ішла дарога з захаду на ўсход. (Янк.) 8. Грукнула зноў недзе зусім блізка, як усё роўна варотцы ля варыўні аб сцяну. (Пташн.) 9. Смуткам даль была спавіта, як мы ішлі з табою. (К-с.) 10. Дзеля тысяч знаёмстваў і соцень спатканняў я гатоў заплаціць хоць мільёны разлук. (Бур.) 11. Абапал гасцінца стаяць старыя бярозы, паміж бяроз адна, а потым і яшчэ адна нізкая груша, тоўстая дзічка, таксама старэнькая. (Б.)
203. Спішыце. Падкрэсліце невытворныя прыназоўнікі адной лініяй, а вытворныя — дзвюма. Вызначце, з якім склонам ужыты кожны прыназоўнік.
1. Ад Буга да Прымор’я ходзяць хваляй зажынкі і дажынкі з краю ў край, і кожным ранкам над жытнёвай даллю ўсходзіць сонца хрусткі каравай. (Грах.) 2. Алёша на працягу трох дзён знікаў з дому ў час абеду, снедання і вячэры, калі прыходзіў Лемяшэвіч. (Шам.) 3. 3 усходняга боку віецца паўз возера дарога, абапал якой высяцца сосны, расце ядловец. (В. В.) 4. У гэту ноч вясну ў нас гукалі задумнымі трывожнымі гудкамі. (Панч.) 5. Выбраўшыся з двара, рушылі ў напрамку старой школы. (I. Н.) 6. Пасярэдзіне fleapa стаяў вялікі калодзеж з доўгімі карытамі паіць жывёлу. (М. Л.) 7. Жураўлі паплылі на спякотныя стромы над пажоўклаю пожняй, над лесам густым. (Грах.) 8. Лемяшэвіч доўга глядзеў услед машыне. (Шам.) 9. Паабапал вуліцы новыя хаты, крытыя гонтамі ці чарапіцай, акуратныя плоцікі, у садзе жаўцеюць яблыкі. (С. А.) 10. Усе прытрымліваліся аднаго: фашыста біць не гледзячы ні на снягі, ні на марозы. (Лыньк.)
§ 85. Ужыванне некаторых прыназоўнікаў
Ужыванне некаторых прыназоўнікаў у беларускай мове мае шэраг асаблівасцей. Многія з іх з’яўляюцца адметнай рысай беларускай мовы.
1. Прыназоўнік па ўжываецца:
а) з вінавальным склонам назоўніка (займенніка) пры абазначэнні мэты дзеяння: ісці па ваду, з’ездзіць па дровы, збегаць па бацьку; у спалучэнні з назвамі ягад, грыбоў ужываецца прыназоўнік у: схадзіць у грыбы, у ягады; пайсці ў суніцы., у чарніцы, у журавіны (параўн. у рускай мове: ходйм за водой, пойтй за грйбамй, за ягодамй).
Прыназоўнік па ўжываецца з вінавальным склонам лічэбнікаў (за выключэннем адзін): узяць па сем кніжак, сабраць па 25 цэнтнераў жыта з гектара;
б) з месным склонам: блукаць па лесе, па палях; хадзіць па лёдзе, гуляць па садзе, размаўляць па тэлефоне, ступаць па пяску, сумаваць па родных (параўн. у рускай мове: бродйть no лесу, no полям, no лугам).
2. Прыназоўнікі праз, цераз ужываюцца з вінавальным склонам: праехаць праз горад, прайсці праз выпрабаванні, паведаміць праз газету, пераскочыць цераз канаву.
Прыназоўнік праз ужываецца ва ўстойлівых выразах: гаварыць праз смех, сказаць праз слёзы, гаварыць праз сон.
Прыназоўнік праз ужываецца і для выражэння прычыны: Студэнтка прыязджала на выхадны дзень і затрымалася праз завіруху. (Шам.)
3. Часам ужыванне прыназоўніка вызначаецца дзеясловам, да якога адносіцца прыназоўнік з назоўнікам. Напрыклад, пры дзеясловах са значэннем эмоцый, перажыванняў {смяяцца, насміхацца, жартаваць, здзекавацца, кпіць, дзівіцца і падобн.) ужываецца прыназоўнік з з родным склонам назоўніка ці займенніка: смяяцца з яго, жартаваць з Мікалая, дзівіцца з усяго (параўн. у рускай мове: смеяться над hum, ійутйть над Нйколаем).
Некаторыя вытворныя прыназоўнікі і адпаведныя самастойныя словы, ад якіх гэтыя прыназоўнікі ўтвораны, выступаюць амонімамі. Іх можна вызначыць толькі ў кантэксце. Неабходна кіравацца тым, што прыслоўі, назоўнікі і дзеепрыслоўі з’яўляюцца членамі сказа, а прыназоўнікі не члены сказа. Параўн.: Абапал — рэкі і азёры. (Куп.) У гэтым сказе абапал — прыслоўе, выступае акалічнасцю. Абапал гасцінца стаяць старыя бярозы. (Б.) Тут абапал — прыназоўнік, членам сказа не з’яўляецца.