Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
179. Прауытайце. Назавіце дзеясловы. вызначце іх спражэнне Выдзеленыя дзеясловы разбярыце пісьмова па табліцы.
Дзеяслоў
У тэксце
Неазначальная форма
Пераходны ці непераходны
Зва~ ротны ці незваротны
Трыванне
Асабовы ці без^ асабовы
Спражэнне
Лад
Час
Лік
Асоба або род
водзіцца
вадзіцца
непеRходкы
зваротны
незакон-
чанае
асабовы
II
абвесны
цяперашні
■лгУночны
З-я асоба
У Нарачы, як і ў іншых азёрах і рэках Балтыйскага басейна, ад Брэста да Асвеі, водзіцца розная рыба. Але найбольш цікавая. вядома, вугор. Гэта не проста адна з самых смачных наілых рыб, але і самая незвычайная. Вугор можа прапаўзці невялікую адлегласць ад вадаёма да вадаёма, а сяляне і рыбакі з тых мясцін, дзе ён водзіцца, дружна расказваюць, што ў дужа росныя месячныя ночы вугор выпаўзае на палі есці гарох. Калі прыходзіць час класці ікру, вутор плыве са свайго возера ці рэчкі ў вялікую раку, пасля ў Балтыку, адтуль у Атлантычны акіян і ўрэшце дасягае змрочных глыбінь Саргасава мора. Менавіта там з ікры выводзяцца лічынкі і плывуць назад, на радзіму. Некаторую частку дарогі яны робяць з Гальфстрымам. Шлях цягнецца многія месяцы, вугры сталеюць. I ўрэшце, ужо амаль дарослыя, з’яўляюцца ў той рацэ, у тым возеры, адкуль калісьці іхнія бацькі накіраваліся ў свой доўгі шлях. (У Караткевіч.)
• Дайце апісанне вугра ў навуковым стылі.
§ 76. Дзеепрыметнік
Д з е е п р ы м ет н і к—форма дзеяслова, якая абазначае прымету прадмета паводле дзеяння, адказвае на пытанні я к і? я ка я? я кое?: скошаны луг, зжатая збажына, засеянае поле, засеяныя палі.
Дзеепрыметнікі маюць уласцівасці дзеяслова і прыметніка. 3 дзеяслоўных граматычных катэгорый дзеепрыметнікі маюць т р ы в а н н е: дагледжаны сад — закончанае трыванне (сад, які дагледзелі), пшаніца, сеяная ранняй вясной — незакончанае трыванне (пшаніца, якую сеялі ранняй вясной ■ : ч . с: узаранае поле — прошлы час (поле, якое ўзаралі), кіруючы цэнтр -
цяперашні час (цэнтр, які кіруе); стан: парыжэлая трава — незалежны стан, сагрэтая зямля — залежны стан.
Дзеепрыметнікі захоўваюць дзеяслоўнае кіраванне: пабяліць вапнай дрэвы — пабеленыя вапнай дрэвы, скласці ў копы сена — складзенае ў к.опы сена.
Да дзеепрыметнікаў, як і да дзеясловаў, прымыкаюць прыслоўі: пасадзіць вясной дрэвы — пасаджаныя вясной дрэвы.
Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, змяняюцца, дапасуючыся да назоўніка, па родах: напісаны пераказ, напісаная дыктоўка, напісанае сачыненне; склонах: прышчэпленая яблынька, прышчэпленай яблынькі і г. д. і л і к а х: праверанае сачыненне — правераныя сачыненні.
Дзеепрыметнікі залежнага стану маюць поўную і кароткую форму: адрамантаваная школа — школа адрамантавана, узаранае поле — поле ўзарана.
Дзеепрыметнік разам з паясняючымі словамі ўтварае дзеепрыметны зварот: Прывезенае аж з-пад Блоні, дало насенне добры плён. (Е. Л.) Да самай хаты прымыкае чысты двор, абсаджаны дрэвамі. (Каратк.)
У сказе поўныя дзеепрыметнікі з’яўляюцца азначэннямі, зрэдку — выказнікамі, а кароткія толькі выказнікамі: Сінела неба ў пасвятлелых шыбах. (Грах.) Хата была не новая, але дагледжаная. (КЧ.) Харужая арыштавана, асуджана пілсудчыкамі, кінута
ў турму. (Луж.)
180. Знайдзіце дзеепрыметнікі, вызначце іх форму і сінтаксічную ролю ў сказе.
1. Тут кожнае сэрца вялікаю працай сагрэта. (Панч.) 2. О, як дагледжана дарога: слупкі, павеці, знакаў свет! (Е. Л.) 3. За прымаразкі на размоклых дарогах нарасла тоўстая кара голага лёду. (I. Н.) 4. Дрэвы, пасаджаныя рукою Багушэвіча, пышна разрасліся на прыволлі і цяпер шалясцяць лісцем пад лёгкім подыхам ветру. (С. А.) 5. Прыбраная на лаве за сталом сядзіць шчаслівая Раіна з Януком. (М. Т.) 6. Усё неба зацягнута дымам. (I. М.) 7. Працяты марозам снег хрустка скрыпеў пад нагамі дзеда Tanaina. (К-с.) 8. Аканіцы зачынены, праз шчыліну прабіваецца палоска святла. (I. К.) 9. Перад дзедам
Талашом рассцілаецца круглае поле, атуленае высокаю сцяною лесу. (К-с.) 10. Вясновы вецер радасна распростваў палотнішча, сатканае навек. (Е. Л.)
• Вызначце склад выдзеленых слоў.
§ 77. Утварэнне і ўжыванне дзеепрыметнікаў
Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлаг а часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва непераходных дзеясловаў пры дапамозе суфікса -л(пасіве-ць — пасі-ве-л-ая галава, пераспр-ць — пераспе-л-ыя ягады) і ад асновы інфінітыва непераходных і пераходных дзеясловаў пры дапамозе суфіксаў -ўш-, -ш(прыеха-ць — прыеха-ўш-ыя сябры, зеляне-ць — зелянеўш-ыя лугі, несці — вятры, нёс-ш-ыя вільгаць).
Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаў -уч-, -юч(ад дзеясловаў I спражэння) і суфіксаў -ач-, -яч(ад дзеясловаў II спражэння). Аднак у сучаснай беларускай мове ўжыванне гэтых дзеепрыметнікаў абмежавана. Яны сустракаюцца ў навуковых працах, у мове газет пераважна ў складзе тэрмінаў: руха-юць — руха-юч-ая сіла гісторыі, мабілізу-юць — мабілізуюч-ая роля партыі, плану-юць — плану-юч-ыя органы.
Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -н-, -ен-, -ан-, -т-. Суфікс -нмаюць дзеепрыметнікі, утвораныя ад асноў інфінітыва на а, я: падпіса-ць — падпіса-н-ы, ахута-уь — ахута-н-ы, пасея-ць — пасея-н-ы. Суфіксы -ен-, -анмаюць дзеепрыметнікі, утвораныя ад асноў інфінітыва на галосныя і, ы (зрэдку е), якія ў дзеепрыметніку выпадаюць, і на зычны: вызвалі-ць — вызвал-ен-ы, запаволі-ць — запавол-ен-ы, прыручы-ць — прыруч-ан.-ы, прынес-ці — прынес-ен-ы, дагледзе-ць — дагледж-ан-ы. У дзеепрыметніках з суфіксамі -ен-, -анмогуць чаргавацца галосныя ў корані, а таксама апошні зычны асновы: загаіць — загоены, скасіць — скошаны, стрыгчы — стрыжаны.
3 а ў в а г а. Некаторыя дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу маюць суфікс -он(-ён-): збераг-чы — збераж-он-ы, замкну-ць — замкн-ён-ы, зашклі-ць — зааікл-ён-ы, замглі-ць — замгл-ён-ы.
6 Зак. 88
Суфікс -тужываецца ў дзеепрыметніках, утвораных ад аднаскладовых дзеясловаў, аснова інфінітыва якіх канчаецца на а, я, і, ы, а таксама ад дзеясловаў, аснова інфінітыва якіх канчаецца на о, у, ну: зжа-ць — зжа-т-ы, узя-ць — узя-т-ы., злі-ць — злі-т-ы, сшы-ць — сшы-т-ы; змало-ць — змола-т-ы, абу-ць — абу-т-ы, сагну-ць — сагну-т-ы.
Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца ад асноў цяперашняга часу пераходных дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе суфіксаў -ем~, -ім-. Аднак такія дзеепрыметнікі ў сучаснай беларускай мове малаўжывальныя. Яны сустракаюцца ў навуковай мове, у мове газет: кіруемы, разглядаемы, ствараемы.
Значыць, у беларускай мове не ўсе дзеепрыметнікі аднолькава ўжываюцца. Найбольш пашыраныя дзеепрыметнікі прошлага часу залежнага стану з суфіксамі -н-, -ен-, -ан-, -т-: Промнямі ахрышчана, росамі абмытая, ветрам зачасаная, зелянее рунь. (Ген.) Шмат беларускіх сялян выехала у Сібір, калі бы.ла пракладзена у канцы XIX стагоддзя Сібірскйя чыгунка. («Полымя».) На скошаных лугах слаўся сіняваты дымок. ад вогнішча. (Грах.)
Непашыранасць дзеепрыметнікаў незалежнага стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч-, -юч-, -ач-, -ячу значнай ступені тлумачыцца тым, што яны па форме супадаюць з дзеепрыслоўямі і іх можна ўспрыняць двухсэнсава. Таму ў беларускай мове пазбягаюць ужываць дзеепрыметнікі тыпу пішучы, стукаючы, гаворачы, бачачы (параўн. у рускай мове: пйшуіцйй, стучаіцйй, говоряьцйй, вйдяіцйй).
Няма ў беларускай мове зваротных дзеепрыметнікаў.
У беларускай мове ёсць многа сродкаў замены неўласцівых ёй дзеепрыметнікаў пры перакладзе з іншых моў. Найбольш ужывальныя пры перакладзе з рускай мовы:
дзеепрыметнікі з суфіксамі -л-, -н-, -ен-, -ан-, -т-: пожелтевшая лйства — пажауцелае лісце, склонйвшйеся к земле ветвй — схіленыя да зямлі (да долу) галіны, покрывшаяся йнеем трава — пакрытая інеем (шэранню) трава;
дзеясловы ці дзеепрыслоўі: Ндуіцйе людй смотрелй на флагй.— Людзі ішлі і глядзелі на суягі. Ідучы, людзі глядзелі на сцягі;
прыметнікі: говорйть плачуіцйм голосом — гаварыць плаксівым голасам (гаварыць праз плач, гаварыць плачучы);
даданыя сказы: Каждый, прйехавшйй в наш город, может убедйться...— Кожны, хто прыязджае у наш горад, можа пераканацца... Юношй, несуіцйе знамена...— Юнані, што нясуць сцягі...
181. Ад наступных дзеясловаў утварыце дзеепрыметнікі прошлага часу і дапасуйце іх да назоўнікаў, што ў дужках. Вызначце стан утвораных дзеепрыметнікаў.
Вымыць (падлога), скасіць (трава), пасівець (валасы), паружавець (неба), растрэсці (трава), прынесці (вада), узараць (поле), падкаваць (конь), утравець (зямля), расшчапіць (дрэва).
182. Утварыце дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу. Назавіце суфіксы гэтых дзеепрыметнікаў.
Прывезці, сказаць, змалоць, сплесці, збудаваць, стаўчы, пафарбаваць, пабаранаваць, запрэгчы, пашыць, звіць, склеіць.
183. Ад наступных дзеясловаў утварыце поўныя і кароткія дзеепрыметнікі, складзіце з імі сказы. Вызначце, якім членам сказа з’яўляюцца гэтыя дзеепрыметнікі ў вашых сказах.
Адрамантаваць, вымыць, забру'каваць, надрукаваць.
184. Прачытайце сказы, словазлучэнні на рускай мове і пераклад іх на беларускую. Адкажыце, якімі сродкамі перакладчыкі перадаюць значэнне рускіх дзеепрыметнікаў, неўласцівых беларускай мове.
I. 1. Паруюіцая земля пахла весной. (В. Закруткйн.) Зямля злёгку дымілася і пахла вясной. (Пераклад У. Шахаўца.) 2. На увядшнх космах пырея, который обнльно покрыл междурядье неполотой кукурузы, лежала утренняя роса. (В. Закруткйн.) На завялых космах пырніку, які густа пакрыў міжрадкоўе няполатай кукурузы, ляжала ранішняя раса. (Пераклад У. Шахаўца.) 3. Мне казалось, что этн полусонные людн не способны к работе, не спасут погнбаюіднй груз. (М. Горькйй.) Мне здавалася, што гэтыя напалавіну сонныя людзі не здольныя да працы, не выратуюць
ад пагібелі груз. (Пераклад Я. Брыля.) 4. По ночам Нзот н Панков отвознлн этнх гостей в лодке на мнмо ндуіцнй пароход. (М. Горькйй.) Начамі Ізот і Панкоў адвозілі гэтых гасцей у лодцы на параход, які праходзіў міма сяла. (Перак.лад ЯБрыля.) 5. Далеко, в холодном потемневшем лесу, пел петух в сенцах караулыцяка. (Н. Бунйн.) Далёка, у халодным пацямнелым лесе, пяяў певень у сенцах вартаўніка. (Перак.лад Я. Скрыгана.) 6. ...только ветер метался, гоняя сухне лнстья, шурша откленвіяейся афншей на столбе фонаря. (М. Горькйй.) ...толькі вецер кідаўся, ганяючы сухое лісце, шалпочучы адклеенай афішай на слупе ліхтара. ( Пераклад Я. Брыля.) 7. Случнлось, что с нею шел рядом тоже возвраіцавшнйся нз церквн одян нз ее соседей... (А. Чехов.) Здарылася, што з ёю ішоў побач, таксама вяртаючыся з царквы, адзін з яе суседзяў. (Пераклад Я. Шарахоўскага.) 8. Онн не будут знать нн угнетення, нн голода, нн уннжаюшей человека ннідеты. (В. Закруткнн.) Яны не будуць ведаць ні прыгнёту, ні голаду, ні галечы, што прыніжае чалавека. (Пераклад У. Шахаўца.)