Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
папярэджанне і наказ. Дзе б ні быў чалавек, што б з сябе ні ўяўляў, на якую б высокую прыступку культуры ні ўзняўся — дбай і дбай! Зберагаючы каштоўнасці, што дасталіся ў спадчыну самому, шануй і перахоўвай створанае табой і паплечнікамі, парупся ўкласці ў яго хоць драбок уласнаручна здабытай карысці і красы, словам, патурбуйся пра спадчыну для наступнікаў. Закладзі спадчыну ў мову — перш за ўсё! Бо выдзьмуць вятры гісторыі і напамінак пра тых, хто нядбала адмахваецца ад яе як ад нечага аджытага, або — горш! — усчынае дратаваць роднае з родных — сваё Слова! Адно яно будзе жыць, бо ў мове закладзена вялікая жыццетрываласць... (М. Лужанін.)
® Як вы разумееце с.іовы Спадчына, Старонка родная, Родны кут, Слова? Які ў кожнага з нас абавязак пра спадчыну для наступнікаў?
§ 66. Неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў)
Неазначальная форма (інфінітыў)— нязменная форма дзеяслова, якая абазначае дзеянне ці стан як працэс, але не абазначае адносін яго ні да асобы, ні да ліку, ні да часу. Яна з’яўляецца пачатковай формай дзеяслова, адказвае на пытанні што рабіць? што зрабіць?: будаваць, збудаваць, малаціць, змалаціць.
Неазначальная форма дзеяслова мае суфіксы -ць, -ці, -чы: гаварыць, несці, памагчы. 3 усіх граматычных катэгорый дзеяслоў у неазначальнай форме мае толькі трыванне: чытаць — прачытаць, касіць — скасіць і стан: будаваць — будавацца, правяраць — правярацца, з’яўляецца пераходным ці непераходным: пасіць (траву), гарэць, стукаць, зваротным ці незваротным: весяліць — весяліцца, купаць — купацца.
Неазначальная форма дзеяслова можа быць любым членам сказа: Жыццё пражыць — не поле перайсці. (Прык.) У Лабановіча было правіла — не пазніцца. (К-с.) Найбольш любіў Жорка корпацца ў каменні, у зямлі. (I. М.) Вечарам, закончыўшы заняткі, Лабановіч выходзіў часам прайсціся. (К-с.)
159. Запішыце дзеясловы ў неазначальнай форме, абазначце суфіксы гэтай формы.
Глядзіць, выглядаем, пойдзем, паспрачаемся, зжалі, усміхаецца, возьмем, прабяжым, скосім, упрыгожваем, перавыканалі, пасябравалі, ссеклі, перанеслі, пакарыстаўся, супрацоўнічаюць.
160. Спішыце сказы. Падкрэсліце дзеясловы неазначальнай формы, вызначце, якім членам сказа яны з’яўляюцца.
1. Нельга абысці і адмахнуцца ад чужой трывогі і бяды. (Грах.) 2. Як толькі павечарэла, Туравец даў загад адыходзіць. (I. М.) 3. Абы-як жыць — неба капціць. (Прык.) 4. Навыбіралі буйнейшых каліваў чабору — заварыць чай. (Кір.) 5. А нам і ўвысь, і ўглыб, і ўдаль ісці. (Панч.) 6. Калі ты камусьці хоць крышку патрэбен, дык хочацца доўга і радасна жыць. (Грах.) 7. Даўняя гэта мара — паглядзець на ўсё Палессе адразу. (Сач.) 8. Выйшаў бусел пагуляць. (М. Т.) 9. Малады настаўнік стараўся, наколькі мог, бліжэй падысці да дзіцячай душы, заслужыць давер вучняў. (К-с.) 10. Цяжэй за ўсё сябе перамагчы, стаць над сабой бязлітасным суддзёю. (Грах.)
g Вызначце склад выдзеленых слоў.
§ 67. Пераходныя і непераходныя дзеясловы
Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое накіравана (пераходзіць) на прадмет (аб’ект). Назоўнік (або займеннік), які абазначае (ці замяняе) назву гэтага прадмета, стаіць у вінавальным склоне без прыназоўніка: будаваць дом, упрыгожваць ёлку, садзіць дрэўцы, убачыць знаёмых, сустрэць нашых. Назоўнік можа ўжывацца ў родным склоне, калі дзеянне накіравана не на ўвесь прадмет, а на яго частку: прынёс вады, купілі брыкету, а таксама калі пры пераходным дзеяслове ёсць адмоўе не: не ўбачылі карціны (параўн.: убачылі карціну), не выпісалі газет (параўн.: выпісалі газеты).
Непераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, што непасрэдна не накіравана (не пераходзіць) на прадмет. Пры гэтых дзеясловах не можа быць назоўніка ў вінавальным склоне без прыназоўніка: cnee жыта, ішлі полем, вецер дзьме, прысутнічаць на сходзе.
Пераходныя дзеясловы, да якіх далучаецца -ся, становяцца непераходнымі: купаць дзіця— хлопчык nynaeuya, сустрэлі сяброўку — сяброўкі сустрэліся.
Некаторыя пераходныя дзеясловы адрозніваюцца ад непераходных суфіксамі: сініць (бялізну) — сінеуь (сінеелес), бяліць (хату) —бялець (бялее снег).
Некаторыя непераходныя дзеясловы пры далучэнні да іх прыстаўкі становяцца пераходнымі: ісці— перайсці вуліцу, жыуь — перажыць вайну, ваявауь — заваявауь давер'е, дыміуь — задыміць кухню.
161. Выпішыце спачатку пераходныя дзеясловы разам з назоўнікамі, на якія накіравана дзеянне, а потым — непераходныя дзеясловы.
1. Бывае, што хтосьці пакіне свой дом і дзесьці навек асядае... А я, дзе б ні быў, у старое гняздо, як бусел, заўжды прылятаю. (Бр.) 2. Я помню франтавыя гарады, я помню вас, паселішчы сляпыя. (Панч.) 3. Есць час — перажывеш такое, што за гады не перажыць! (Бр.) 4. Над зямлёй серабрыцца празрысты туман. (М. Т.) 5. Збянтэжыўся Сымон. Пачырванеў. (Бяд.) 6. Мы ехалі ад Карэліч туды, пад Нёман. (Янк.) 7. I свет, нібыта піянер, пачаў нам тайны адкрываць, яшчэ й Галактыку цяпер шырока сталі пазнаваць. (Бр.) 8. Прайшла навальніца. Зноў над парасонамі бусліных крыл разгараецца сонца. (М. Т.) 9. Дай мне, ранак, свае песні, перазвоны жаўруковы, калі я іду дарогай праз палі, лугі, дубровы. (М. Т.) 10. На досвітку ўспыхнуў бой на Нёмане. (Б.)
§ 68. Зваротныя дзеясловы
Зваротныя дзеясловы — гэта дзеясловы з суфіксам -ся (~ца, -цца). Суфікс -ся ўжываецца ў формах 1-й і 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку, а ў форме 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку і ў неазначальнай форме ца, -цца: вітаюся, вітаешся, вітаемся, вітаеуеся; раздасца, наесуа, вітаеууа, вітаюууа, купаецца, купаюууа, вітаууа, купаууа. Без гэтага суфікса дзеясловы незваротныя.
Зваротныя дзеясловы ўтвараюцца ад пераходных і ад непераходных дзеясловаў: апранаць — апранаууа, весяліуь — весяліуца, будаваць — будаваууа, стукаць — стукаууа, цямнець — цямнецца, зелянеуь — зелянецца.
У беларускай мове ёсць такія зваротныя дзеясловы, якія не маюць адпаведных незваротных: смяяцца, усміхацца, баяцца, завіхацца, прачнуцца, ганарыцца, каяцца, гняздзіцца, лапушыуца і інш. Есць і такія дзеясловы, да якіх не далучаецца -ся, яны заўсёды незваротныя: грымець, шапацець, капрызіць, дзейнічаць, хадайнічаць, прысутнічаць, інтрыгаваць і інш.
Зваротнасць дзеяслова абавязкова захоўваецца ва ўсіх формах (акрамя дзеепрыметніка): апрануцца, апрануся, апранешся, апранемся, апрануўйіыся.
162. Прачытайце. Знайдзіце зваротныя дзеясловы і запішыце іх у неазначальнай форме (інфінітыве), а побач з імі запішыце (калі магчыма) адпаведныя незваротныя.
1. Дарога пачала паніжацца, і сыпкі пясок яе змяніўся мяккім, падатным забалочаным грунтам, на якім вырэзваліся дзве чорныя вільготныя каляіны. (I. М.) 2. Развучыліся мы коней запрагаць, не адрознім панарад ад біла. (Панч.) 3. Услала пажоўклае лісце дарогі, буслам ужо Афрыка цёплая сніцца. (Панч.) 4. На даляглядзе сінеўся лес. (К. Ч.) 5. Ганна раптам засмяялася. (I. М.) 6. Трэба было пераадзецца з дарогі. (7. М.) 7. Дзяўчына прыветна ўсміхнулася. (Хадк.) 8. Чырванеецца неба, чырвань з краю да краю. (Бр.) 9. Васіль варухнуўся, нібы адганяючы стому, пачуў, як ные натруджаная за дзень спіна, млосна падгінаюцца ногі. (7. М.) 10. Усё мне гэта прыгадалася на дальняй зямлі чужой, калі я з сябрамі дзяліўся дамашнім салам тым, якое паклала мне маці перад падарожжам маім. (М. Т.)
§ 69. Станы дзеясловаў
Стан — дзеяслоўная катэгорыя, якая выражае адносіны дзеяння да суб’екта — утваральніка дзеяння. Выдзяляюцца два станы— незалежны і залежны.
Каб лепш зразумець сутнасць катэгорыі стану, разгледзім два сказы: Рабочыя будуюць мост і Мост будуецца рабочымі. Змест гэтых сказаў як быццам аднолькавы: гаворыцца пра тое самае дзеянне, ужываюцца і тыя самыя назоўнікі. Аднак аформлены абодва сказы па-рознаму: у першым сказе ўтваральнік дзеяння (суб’ект) слова рабочыя, якое з’яўляецца тут дзейнікам, а слова дом — дапаўненнем. У другім сказе ўтваральнік дзеяння (суб’ект) той самы, але
ён тут выступае дапаўненнем у форме творнага склону, аб’ект — мост — з’яўляецца дзейнікам, а дзеяслоў стаў зваротным. У першым сказе дзеяслоў будаваць незалежнага стану, у другім будавацца — залежнага стану.
Дзеясловы незалежнага стану абазначаюць дзеянне, не накіраванае на суб’ект (на ўтваральніка дзеяння), які ў сказе з’яўляецца дзейнікам: Настаўнік правярае сйіыткі. Завод выконвае план. Вада падмывае бераг. Лес шуміць. Да незалежнага стану адносяцца ўсе дзеясловы, акрамя дзеясловаў залежнага стану.
Дзеясловы залежнага стану абазначаюць дзеянне, накіраванае на суб'ект, які ў сказе з’яўляецца дапаўненнем у форме творнага склону: Сшыткі правяраюцца настаўнікам. План выконваецца заводам. Бераг падмываецца вадой. Дзеясловы залежнага стану ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў (пераважна незакончанага трывання) шляхам далучэння да іх суфікса -ся.
Дзеясловы залежнага стану ўжываюцца ў мове з назоўнікам у форме творнага склону (творным дзейнага прадмета) і без яго, калі ўтваральнік дзеяння вядомы: Дзённікі падпісваюцца класным кіраўніком. Палац праектуецца архітэктарам Баравіком. Навіны перадаюцца ў шэсць гадзін раніцы (зразумела, што дыктар перадае). На сходзе абмяркоўваецца пытанне... (зразумела, што абмяркоўваюць прысутныя).
Залежны стан маюць і дзеепрыметнікі (гл. § 77): Сшыткі правераны настаўнікам. Дзённікі падпісаны класным кіраўніком. Палац спраектаваны архітэктарам Баравіком. Поле засеяна.
163. Прачытайце, вызначце стан дзеясловаў.
Ідзе дождж. Поле ўкрылася снегам. Лес зелянее. Камбайн убірае жыта. Дарога сціскаецца лесам. Рукапіс рэдагуецца рэдактарам. Вучань піша сачыненне. Рыбак ловіць рыбу. Дзяўчына старанна прычэсваецца. Дом будуецца брыгадай Дземідовіча. Вучні пайшлі на экскурсію. Поле акаймляецца лесам. На сходзе разглядалася пытанне пра сяўбу.
§ 70. Трыванні дзеяслова
Трыванне дзеяслова выражае адносіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці. Існуе два трыванні: незакончанае і закончанае.
Д.зеясловы незакончанага трывання абазначаюць незакончанае дзеянне і адказваюць на пытанне што р а б і ц ь? Яны ўжываюцца ў цяперашнім, прошлым ці будучым складаным часе: засяваю, засяваў, буду засяваць; працую, працаваў, буду працаваць; пастукваю, пастукваў, буду пастукваць.
Сярод дзеясловаў незакончанага трывання ёсць група дзеясловаў са значэннем руху, якія ўтвараюць своеасаблівыя пары: бегчы — бегаць, везці — вазіць, ехаць — ездзіць, ісці — хадзіць, ляцець — лятаць, плыць — плаваць і інш. Першыя дзеясловы ў парах (бегчы, везці і г. д.) абазначаюць рух у адным напрамку, другія (бегаць, вазіць і г. д.) — рух, накіраваны ў розныя бакі, або перарывісты рух у адным напрамку. Але ўсе гэтыя дзеясловы адказваюць на пытанне што рабіць? і маюць аднолькавае трыванне — незакончанае.