Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
Заўвага. Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць аднакаранёвыя назоўнікі тыпу тройка, пяцёрка, сотня, а таксама назоўнікі туэін (камплект з дванаццаці аднолькавых прадметаў) і капа (60 штук). У адрозненне ад лічэбнікаў гэтыя назоўнікі адносяцца да пэўнага роду, могуць мець пры сабе азначэнні: моцная пяцёрка, купіла цэлы тузін талерак, сабрала паўкапы (30 штук) агуркоў, нажалі добрыя пяць коп ячмешо (300 снапоў).
137. Знайдзіце лічэбнікі і вызначце іх разрад паводле значэння і склон. Адкажыце, якой часцінай мовы з’яўляюцца выдзеленыя словы.
1. На адной з дзвюх бліжэйшых ліп хаваецца ў кроне буслянка. (Б.) 2. Тая знакамітая нядзеля, дзве чэрвеньскія двойкі, якія не шкодзіла б у календарах друкаваць заўсёды чорным, заспела мяне ў аддаленым раёне. (Луж.) 3. Часта цётка Сарока забівала сваёй гаворкай астатніх чатырох, якія нямелі ад патоку прымавак і жартаў. (I. М.) 4. На дарозе між зялёнага жыта стаяць двое. (К. Ч.) 5. А першы шпак, як домаўласнік, глядзіць скептычна з вышыні. (Панч.) 6. На гары на крутой, на абвітай ракой, лет назад таму сотня ці болей, белы хорам стаяў. (Куп.) 7. Расказаць бы пра тое, як маленькі чатырнаццацігадовы хлапчук ішоў сюды цэлых сорак кіламетраў пешкі. (Б.) 8. Усіх тых прадвесняў і зазімкаў, калі думаў і ўспамінаў я пры вогнішчы, налічылася дванаццаць. (Луж.) 9. Жыў тут дзед Андрэй, яшчэ крэпак, дуж, хоць мінула другая трыццатка. (К-с.) 10. Адна трэцяя поля засеяна ячменем. (Хадк.)
138. Спішыце, замяняючы лічбы словамі і ставячы іх у патрэбным склоне. Вызначце разрад лічэбнікаў паводле значэння і паводле структуры.
Колькасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 12 студзеня 1989 г. склала 10.200 тысяч чалавек. У параўнанні з 1979 г. яна павялічылася на 639,2 тысячы чалавек, або на 7 працэнтаў.
Размежаванне насельніцтва па нацыянальнасці характарызуецца наступным: беларусы — 7.905, рускія — 1.342, палякі — 418, украінцы — 291, яўрэі — 112 тысяч чалавек. («Звязда».)
139. Ад колькасных лічэбнікаў утварыце парадкавыя і запішыце іх.
Семдзесят, семнаццаць, сто, восемдзесят, дзвесце дваццаць, шэсцьсот, трыста семдзесят пяць.
140. Праскланяйце спалучэнні адзін вучань, адна школа, адно практыкаванне.
141. Да лічэбніка абодва (абедзве) падбярыце назоўнікі мужчынскага і жаночага роду, праскланяйце гэтыя спалучэнні. Адкажыце, што агульнае маюць пры скланенні гэтыя формы лічэбніка і чым яны адрозніваюцца.
§ 60. Ужыванне лічэбнікаў з назоўнікамі
Назоўнікі пры колькасных лічэбніках два (дзве), абодва (абедзве), тры, чатыры, а таксама прыметнікі, дзеепрыметнікі, парадкавыя лічэбнікі, займеннікі, што спалучаюцца з гэтымі лічэбнікамі, маюць форму назоўнага склону множнага ліку: два дубы, абодва хлопцы, тры першыя новыя дамы, усе чатыры прачытаныя вершы.
У дробавых лічэбніках пры словах два (дзве), тры, чатыры парадкавыя лічэбнікі стаяць у назоўным склоне множнага ліку: дзве шостыя, тры пятыя, чатыры сёмыя, а пры словах ад пяці і вышэй — у родным склоне множнага ліку: пяць дзесятых, шэсць сотых.
Пры зборных лічэбніках назоўнікі маюць форму роднага склону множнага ліку: двое рабочых, трое вучняў, чацвёра партызан, пяцёра шахцёраў.
Пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі стаяць у родным склоне адзіночнага ліку, калі гэтыя лічэбнікі ўжываюцца ў назоўным і вінавальным склонах: паўтара кілаграма, паўтары тоны. У іншых склонах пры лічэбніку паўтара (паўтары) назоўнікі ўжываюцца ў множным ліку: паўтара кілаграмам, паўтары тонам, паўтара кілаграмамі, паўтары тонамі, у паўтара кілаграмах, у паўтары тонах.
У састаўных парадкавых лічэбніках толькі апошняе слова прымае формы роду, ліку і склону назоўніка, да якога адносіцца лічэбнік: сто двауцаць пятая школа, сто дваццаць пятай школы, сто дваццаць пятай школе і г. д.
Пры абазначэнні адлегласці паміж прадметамі лічэбнік з назоўнікам у беларускай мове ўжываецца з прыназоўнікам за: Спыніліся за дзесяць кіламетраў ад горада (параўн. руск.: Остановйлйсь в десятй кйлометрах от города).
142. Спішыце, замяняючы лічбы словамі і ставячы назоўнік у патрэбнай форме.
2 (кіламетр), 3 (саўгас), 3 (вароты), 4 (мужчына), 5 (цялё), 37 (вучань), 82 (чалавек). 134 (дэталь), 1 /з (поле), 2,3 (кілаграм), 2 (новы дом), 4 (нагружаная машына).
143. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні з лічэбнікамі і запішыце іх. Адкажыце, чым адрозніваецца ўжыванне гэтых лічэбнікаў ад адпаведных у рускай мове.
Четыре человека, два первых дня, трн пятнэтажных дома, две пятых населення, трн целых н четыре десятых, в трндцатн метрах от дорогн, в двух шагах от Колн.
§ 61. Правапіс лічэбнікаў
Колькасныя лічэбнікі два (абодва), дзве (абедзве), тры, чатыры ў творным склоне маюць на канцы -ма: двума (абодвума), дзвюма (абедзвюма), трыма. чатырма.
У колькасных лічэбніках пяць, шэсць, дзевяць — .дваццаць, трыццаць мяккі знак пішацца на канцы слова, а ў лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот — пасля першага кораня.
У лічэбніку восем ва ўскосных склонах, акрамя вінавальнага, пабля с пішацца ь: васьмі, васьмю.
Лічэбнікі адзінауцаць — дваццаць і трыцуаць пішуцца з двума ц у сярэдзіне слова.
У лічэбніках пяць, дзевяуь — дваццаць, трыуцаць у творным склоне падаўжаецца ц: пяццю, дзевяццю, дзесяццю, дзевятнаццаццю, трыццаццю.
Складаныя парадкавыя лічэбнікі з апошняй часткай гысячны, -мільённы, мільярдны пішуцца ў адно слова: стотысячны, пяуісотдваццацішльённы трыууацімільярдны.
Калі ў гэтых лічэбніках перад часткай тысячны, -шльённы, -мільярдны колькасць абазначана л чбай, то пасля лічбы пішацца злучок: 100-тысячны, 520-мільённы, 30-мільярдны
144. Запішыце словазлучэнні ў двух варыянтах: а) парадкавыя лічэбнікі пішыце ў адно слова; б) у гэтых лічэбніках першую частку запішыце лічбай.
(100 ) тысячны трактар, (125) тысячны наведвальнік, (33) тысячны экземпляр, (225) мільённы народ, (2) мільярднае насельніцтва кантынента.
145. Выпішыце лічэбнікі, замяніўшы лічбы словамі, разбярыце іх па табліцы.
Лічэбнік у тэксце
Пачатковая форма
Разрад па значэнні
Разрад па структуры
Склон
Род, лік (калі яны ёсць)
да пяцідзесяці шасці (гекгараў)
пяцьдзесят шэсць (гекгараў)
колькасны
састаўііы
Р.
—
Каля плошчы Калініна шумяць векавыя сосны парку Чалюскінцаў. Загарадны лес ператвораны ў парк у пачатку 30-х гадоў. Пасля вайны ён пашырыўся да 56 гектараў. Побач з паркам на плошчы 106 гектараў раскінуўся Батанічны сад Акадэміі навук Беларусі. У яго геаграфічнай і лесапаркавай частцы расце больш за 180 тысяч дрэў і кустоў 800 відаў, 1500 відаў кветак, каля 6 тысяч трапічных і субтрапічных раслін.
Мінчане любяць і шануюць дрэвы і кветкі. Ужо цяпер на кожнага жыхара нашага горада прыпадае каля 17 квадратных метраў зеляніны. (3 кнігі «Мінск».)
ЗАЙМЕННІК
§ 62. Займеннік як часціна мовы
Займеннік — часціна мовы, якая паказвае на прадметы, прыметы ці колькасць прадметаў, не называючы іх: Ніхто з дамашніх не згадае, чым рэчка
Костуся займае. (К-с.) Майго юнацтва ранне кружыў жыцця віхор. (Бр.) Некалькі чалавек кінуліся ў лес. (Лыньк.)
Займеннікаў нямнога, але яны часта ўжываюцца ў мове. У большасці займеннікі ўжываюцца замест названых раней назоўнікаў, прыметнікаў, лічэбнікаў'. Ча-
кае маці, чакае сына, а ён не едзе з дарогі дальняй. (Грах.) Стаялі цёплыя сонечныя дні. Такія дні рэдка бываюць у канцы верасня. (К. Ч.)
Усе займеннікі змяняюцца па склонах, а некаторыя змяняюцца яшчэ па родах і ліках.
Займеннікі звычайна выступаюць у сказе ў ролі дзейніка, дапаўнення, азначэння: He скруціць ніякай чорнай
скрусе маладосць крылатую маю. Я іду з усімі і смяюся, я іду з усімі і пяю. (Бур.) Цудоўнаю к.расою здзіўляе Мінск мяне. (Я. П.)
Паводле лексічнага значэння займеннікі падзяляюцца на разрады:
асабовыя — я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны;
зваротны — сябе;
прыналежныя — мой, твой, свой, наш, ваій, іхні; указальныя — гэты, той, так.і, гэтакі, столькі, гэтулькі;
азначальныя — увесь (уся, усё, усе), усякі, кожны, сам, самы, іншы;
пытальныя — хто? што? які? чый? каторы? колькі?
адносныя— хто, што, які, чый, каторы, кольк.1; адмоўныя — ніхто, нішто, ніякі, нічый;
няпэўныя 1 — нехта, нешта, нейкі, некатбры, нечы (нейчы), хтосьці, штосьці, сёй-той, сёе-тое, чыйсьці, якісьці, хто-небудзь, што-небудзь, чый-небудзь, які-небудзь, абы-хто, абы-што, абы-чый, абы-які, некалькі.
146. Знайдзіце займеннікі, вызначце іх разрад паводле значэння. Зрабіце сінтаксічны разбор першага сказа.
1. На роднай зямельцы усе мы не госці, усе мы чыесьці, усе мы кагосьці. Хоць спарахнелі дзядоў нашых косці, у нашай натуры ёсць іхняе штосьці. (Ген.) 2. Настаўнік цярпліва тлумачыў дзяўчыне тое, што было засвоена ёю не зусім цвёрда і ясна. (К-с.) 3. Я чытаў гонкім соснам просты, шчыры свой верш. (Бр.) 4. Апейка стрымаў сябе. (I. М.) 5. He аксамітны шлях нам сцелюць, і шмат залежыць адсаміх. (Бр.) 6. Некаторыя расліны з-за недахопу месца і святла прыла-
1 Гэтыя займеннікі называюш. яшчэ неазначальнымі, аднак тэрмін няпэўныя больш адпавядае сутнасці, бо яны паказваюць на няпэўныя прадметы, прыметы, колькасць.
дзіліся на чужым карку і п’юць сок з другога дрэва. (Я. М.) 7. Зноў чуваць нечыя крокі, і Мікола змаўкае. (I. Н.) 8. Мая айчына — поле, нівы, над Нёманам зялёны гай, прыгожы Брэст і Мінск шумлівы — ўся Беларусь ад краю ў край. (Бр.) 9. Рэха з таго дня застаецца самым мілым маім успамінам. (Кір.) 10. Там і хвалі шапталі пра нешта самае запаветнае, чаго яшчэ нідзе і ні ў каго не было. (Кір.)
147. Праскланяйце займеннікі я, ты, ён. Адкажыце, аднолькавыя ці розныя асновы кожны з іх мае ў назоўным і ва ўскосных склонах.
148. Прачытайце сказы. Знайдзіце зваротны займеннік і вызначце яго склон.
1. Поплаў краскамі прыбраўся яркімі, кліча ў госці да сябе здалёк. (Гіл.) 2. «Нявідны», як ён сам назваў сябе, усміхнуўся. (К-с.) 3. Далей наш шлях ляжаў праз топкае балота, і рэчы давялося несці на сабе. (В. В.) 4. Адразу хутка рушылі далей, стараючыся ў хадзе сагрэць сябе. (1. М.) 5. I можа, клятву гэтую пачула мая зямля, бо кожны раз мяне сабою засланяла і ад куляў і ад асколкаў чорных на вайне. (Бач.) 6. Жаласць да самога сябе агарнула Пракопа. (К-с.) 7. Няма чаго кволіцца, песціць сябе. (I. М.) 8. Сам на сябе паглядаю я збоку. (A. К.) 9. Там я выбраў і выразаў сабе першае сваё вудзільна. (Кір-)