• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    Давальнаму склону ўласцівы канчатак -ам(-ям): вёспам, вішням, хлопцам, вучням, печам, сенажацям.
    У вінавальным склоне неадушаўлёныя назоўнікі маюць канчаткі назоўнага склону -і, -ы: вёскі, сенажаці, ліпы, дажджы, ночы; адушаўлёныя назоўнікі — канчаткі роднага склону -аў(-яў), -оў(-ёў), -эй(-ей) і нулявы: настаўнікаў, вучняў, дзядзькоў, братоў, салаўёў, мышэй, гусей, жанчын.
    У творным склоне назоўнікі маюць канчатак -амі (-ямі): сёстрамі. братамі, азёрамі, землямі, вучнямі, палямі. Назоўнікі вочы, плечы, дзверы, грошы побач з канчаткам -амі могуць ужывацца і з канчаткам -ыма: вачыма, плячыма, дзвярыма, грашыма.
    У месным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчатак -ах(-ях): на бярозах, у гарадах. пры братах, у лясах, палях, на землях.
    121.	Утварыце словазлучэнні, паставіўшы назоўнікі ў патрэбным склоне. Запішыце іх, выдзеліце канчаткі, абазначце склон.
    Сустрэць (сябры), успаміны (ветэраны), спевы (птуйікі), з (калгасныя сенажаці), у (бязмежныя палі), бачыць (браты), гасцяваць у (сёстры), жыць пры (бацькі), у (нашы мінчане), дзяўчына з (блакітныя вочы), сустрэча (госці), стаяць за (дзверы), спыніцца каля (дзверы), край (азёры), многа (яблыні), збор (вішні), кроны (сосны), асушэнне (балоты), многа (дарогі).
    122.	Прачытайце тэкст. Назавіце назоўнікі і вызначце ў іх скланенне і склон.
    Для культуры Беларусі вялікае значэнне мае асоба Кірылы, епіскапа Тураўскага, аўтара «слоў» і павучэнняў, паэта, філосафа і прапаведніка (1130—каля 1182). Творчасць гэтага дзеяча з’явілася вяршыняй культурнага жыцця старажытнага Тураўскага княства і цесна звязана з зямлёй сучаснай Беларусі.
    Кірыла Тураўскі стаіць каля вытокаў нашага пісьменства. У рамках канона сярэдневякоўя ён напісаў высокамастацкія творы, якія надоўга прыкавалі ўвагу чытача і не страцілі актуальнасці ў наш час. Яны выйшлі за межы вузкай прафесійнай з’явы і дасягнулі ўзроўню агульначалавечых культурных каштоўнасцей. Творы Кірылы могуць служыць узорам сапраўднай літаратурнай творчасці. Актуальнымі з’яўляюцца
    адказныя і беражлівыя адносіны да мовы. Бясспрэчным выступае ўклад мысліцеля ў распрацоўку пра блемы чалавека, а таксама сродкаў і метадаў паказу яго істоты. Пытанні, якія ставіў Кірыла Тураўскі бо.' за 800 гадоў назад, захоўваюць жывую цікавасць і н • сённяшні дзень. (Помнікі культуры.)
    * Раскажыце, што вы ведаеце пра Кірылу Тураўскага, яго творы.
    § 52. Нескланяльныя назоўнікі
    У беларускай мове ёсць назоўнікі, якія не ўваходзяць ні ў адно з трох скланенняў, бо не змяняюцца па склонах. Гэта — нескланяльныя назоўнікі. Да іх адносяцца:
    агульныя і ўласныя назоўнікі' іншамоўнага паходжання, якія канчаюцца на галосны: дэпо, метро, фае, журы, аташэ, к.ак.аду, кенгуру, -Гётэ, Джардана Бруна, Сочы, Чылі;
    запазычаныя назоўнікі, якія абазначаюць асоб жаночага полу: мадам, міс, місіс, Элен, Элізабет;
    прозвішчы на націскное -о: Байко, Крамко, Гурло, Ралько, Лапо, а таксама прозвішчы на зычны, калі яны абазначаюць асоб жаночага полу: у Ні.ны Сідарэвіч, з Тамарай Шыёнак, артыкул Алены Міхневіч;
    складанаскарочаныя словы (абрэвіятуры), якія складаюцца з пачатковых літар: МТЗ (Мінскі трактарны завод), СКБ (спецыяльнае канструктарскае бюро), ААН (Арганізацыя Аб’яднаных Нацый), БДУ (Беларускі дзяржаўны універсітэт).
    Склон нескланяльных назоўнікаў вызначаецца паводле іх сувязі з іншымі словамі і сінтаксічнай функцыі ў сказе: спраўна працуе метро (Н. скл.), выййілі з метро (Р. скл.), спусціліся ў метро (В. скл.), прыехалі ў Гагры (В. скл.), працуе на МТЗ (М. скл.).
    Заўвага. Назоўнік маці ў беларускай мове ўжываецца пераважна ў двух варыянтах. Паводле аднаго з іх назоўнік маці ва ўсіх ускосных склонах, акрамя вінавальнага, і ва ўсіх склонах множнага лік’у атрымлівае ўстаўку -ер-: маці, мацеры, мацеры, маці, мацерай, пры мацеры; мацеры, мацераў, мацерам, мацераў, мацерамі, аб мацерах. Паводле другога варыянта, даволі часта назоўнік маці не скланяецца і не змяняецца па ліках, г. зн. ва ўсіх склонах адзіночнага і множнага ліку ўжываецца адна форма: прыйшлі да маці. напісаў маці, са сваёй маці. нашы маці, нашых маці і г. д.
    123.	Вызначце склон назоўнікаў у словазлучзннях.
    Прыйшлі ў кіно, спусціліся ў метро, даехалі да БДУ, пагутарылі з мадам Зэгерс, спынілі таксі, сшытак Вольгі Герасімёнак, рашэнне журы, убачылі поні, іграць на піяніна, на вялікім пано, санаторый у Сочы.
    § 53. Суфіксы назоўнікаў і іх правапіс
    Сярод суфіксаў назоўнікаў выдзяляюцца дзве групы: формаўтваральныя (формы суб’ектыўнай ацэнкі) і словаўтваральныя.
    Даволі часта, гаворачы пра пэўныя прадметы, з’явы, мы не толькі называем іх, але і выражаем свае адносіны да іх, пачуцці, якія гэтыя прадметы выклікаюць у нас: вецер — ветрык, вятрыска, вятруга; сын — сынок, сыночак, сыяуля, сынулька.
    Суфіксы, якія надаюць словам дадатковыя стылістычныя адценні (памяншальнасці, ласкальнасці, павелічальнасці, зневажальнасці), з’яўляюцца суфіксамі суб’ектыўнай ацэнкі. Яны ўжываюцца пераважна ў мове мастацкай літаратуры і ў гутарковай мове. Гэтыя суфіксы — формаўтваральныя, бо пры дапамозе іх не ўтвараюцца новыя словы, а толькі формы. Сярод іх выдзяляюцца памяншальна-ласкальныя і павелічальна-ўзмацняльныя. 3 памяншальна-ласкальных найбольш часта ўжываюцца суфіксы -ок(-ак), -ік(-ык), -чык, -к-а, -ачк-а, -ейк-а, -айк-а, -ул-я, -уль-к-а і інш.: садок., гарошак, конік, ветрык, каменьчык, пчолка, елачка, сонейка, сэрцайка, матуля, бабулька. Павелічальна-ўзмацняльнае адценне маюць суфіксы -ішч-а (-ышч-а), -ін-а(-ын-а): ручыйіча, нажышча, даміна, звярына.
    Трэба адрозніваць напісанне суфіксаў -ак (-ачак, -очак, -ёчак, -ічак, -ычак) і -ык, -чык. Калі пры змяненні слова галосны ў суфіксе выпадае, то трэба пісаць -а (гарошак — гарошка, вяночак — вяночка, кіёчак — кіёчка, столічак — столічка, дожджычак — дожджычка), а калі не выпадае, то пішацца ы (ветрык — ветрыку, пакойчык — пакойчыка). Суфікс -ачкпішацца пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных (птушачка, кветачка, Шурачка), а -ечк— пасля мяккіх зычных (бабулечка, зязюлечка, Колечка, Волечка).
    Перад памяншальна-ласкальнымі суфіксамі пішацца мяккі знак, калі ўтваральная аснова заканчваец-
    ца на мяккі н: камень — каменьчык, агонь — агеньчык, яблыня — яблынька, вішня — вішанька.
    Пры дапамозе словаўтваральных суфіксаў утвараюцца назоўнікі ад іншых часцін мовы або ад саміх назоўнікаў. Такіх суфіксаў у беларускай мове вялікая колькасць. Для ўтварэння назваў асоб ужываюцца суфіксы -нік(-ніц-а), -чык(-чыц-а), -шчык(-шчыц-а), -іст(-іст-к-а), -ыст(-ыст-к-а), -ар, -яр, -ец і інш.: праваднік (правадніца), выкладчык (выкладчыца), кранаўйічык (кранаўійчыца), піяніст (піяністка), трактарыст(трактарыстка), пекар, цясляр, касец, украінец. Назвы канкрэтных прадметаў утвараюцца з дапамогай суфіксаў -ік, -нік, -льнік, -льн-я, -н-я і інш.: ватнік, чайнік, будзільнік, пральня, лазня, друкарня.
    Словаўтваральныя суфіксы -ец, -авец, -івец, -цель пішуцца з літарай е: баязлівец, кітаец, спартакавец, вызваліцель.
    У суфіксах -яч, -ялк, -язь, -ядзь заўсёды пішацца літара я: дзеяч, веялка, дробязь, роўнядзь.
    Гукі [г], [ж], [х], [ш] перад суфіксам -стввыпалі ў вымаўленні і не перадаюцца на пісьме: многа — мноства, прыгожа — прыгоства, птах — птаства, таварыш — таварыства.
    Злучэнні гукаў [к], [т], [ц], [ч] з суфіксальным [с] у назоўніках, утвораных пры дапамозе суфікса -ств-, перадаюцца на пісьме праз ц адпаведна вымаўленнк?. мастак 4~ ств 4a — мастацтва, чалавек + стз + a чалавецтва, студэнт -ф ств + a — студэнцтва, купец 4ств + a — купецтва, ткач 4ств 4~ a — ткацтра.
    Злучэнне гукаў [д] з суфіксальным [с] перадаедца нязменна: грамадства, параходства, суседства, вынаходства.
    124.	Утварыце формы назоўнікаў з памяншальна-ласкальнымі еуфіксамі. Запішыце, абазначце суфіксы.
    Рэчка, суніца, хустка, вада, рыбка, казка, нага, цётка, дзядзька, дзядуля, іголка, вавёрка, паліца, Зося, Васіль, Міхась, Алесь, корань, прамень, дыван.
    125.	Утварыце формы назоўнікаў пры дапамозе суфіксаў -ік, -ык, -ак (-ачак, -очак, -ёчак, -ічак, -ычак).
    Домік, аганёк, ключ, куст, пянёк, унук, нож, двор, ліст, арэх, беражок, васілёк, пясок, дзянёк, клубок, вугалёк, воз, конь, мяч, нос, мяшок.
    126.	Прьі дапамозе словаўтваральны.х суфіксаў утварыце назоўнікі ад розных часцін мовы. Запішыце іх групамі: 1) назвы асоб, 2) назвы неадушаўлёных прадметаў. Абазначце ўтваральныя асновы і суфіксы.
    Сяляне, чалавек, кіраваць, доўгі, настаўнік, збіраць, падрыхтаваць, малаціць, вязаць, сеяць, выключыць, перакладаць, таўчы, падносіць, пераплятаць, фармаваць, машына, песня, тачыць, Полацк, сплаўляць, хораша, брат, ель.
    127.	Прачытайне тэкст. Назавіце суфіксы ў назоўніках, вызначце іх групу (формаўтваральны ці словаўтваральны).
    Ўжо сонца ўгору падхадзіла, На лісцях роску асушыла;
    У небе хмарачкі дзянныя Плылі, як гускі маладыя, Чародкай белай над лугамі, Над свежым лесам і палямі. А гэты ветрык дураслівы Траве зялёнай чэша грывы, Ў садку жартуе з верабінай, Як голец-хлопец той з дзяўчынай, I валасы зялёным стрэхам
    У лесе гойдае са смехам. (Якуб Колас.)
    9	Назавіце, якія з суфіксаў назоўнікаў у тэксце выконваюць стылістычную ролю. Абгрунтуйце.
    128.	Спісваючы, устаўце патрэбныя літары. Зрабіце марфалагічны разбор 10 назоўнікаў (на выбар) па табліцы.
    Валошка прыгадаў, як гадоў пяць назад Кароль і Зімавец пры..зджалі ў Лісань са шведскім л..саводам. Госць ра.жазваў, што ў трыццатыя гады Швецыя ўзялася за л..сную с..лекцыю і тады шведскія л..саводы выпісвалі насенне сасны і елкі з усіх л..сных кра..н. Мінулі дз..сяткі гадоў, і лепшыя ельнікі шведы выгадавалі ад беларускага насення, якое ім прыслала Лісань. Госць таму і прыехаў, каб паглядзець на лісанскія яліны. Яму паказалі Такавішча.
    Швед доўга хадзіў па Такавішч.., любаваўся, ухвал..на цмокаў губамі, а вочы шукалі нешта іншае, большае. Пакуль не трапіліся гэтыя тры яліны. Пад..шоўшы да іх, швед доўга гладзіў елчын ствол, як грэў аб яго далоні, а потым а..хапіў елку, нібы жан-
    чыну, прынік да яе тварам — пацалаваў. Зімавец глянуў на Караля, на Валошку — што за дзіва? А госць не зважаў на іх. Дастаў з кішэн.. хусцінку, выцер вочы і колькі хвілін моўчкі, склаўшы на грудзях рукі, стаяў перад ялінаю. (В. Карамазаў.)