Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
Складаная форма вышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да прыметнікаў слоў больш, менш: больш складаны, больш разнастайны, менш каштоўны, менш важны.
Пры формах вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў назвы прадметаў, у параўнанні з якімі вызначаецца ступень якасці, найбольш часта выражаюцца назоўнікамі ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: маладзейшы за сястру, мацнейійы за дуб, дужэйшы за цябе. Часам пры формах вышэйшай ступені параўнання ўжываецца параўнальны зварот са злучнікам як, чым: Няма на
свеце прыгажэйшых дзяўчат, як у нас, у Беларусі. (Хадк.) Сёння ранак халаднейшы, чым учора.
Форма найвышэйшай ступені параўнання прыметніка паказвае, што якасць пэўнага прадмета самая высокая ці самая нізкая ў параўнанні з іншымі прадметамі. Простая форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца шляхам далучэння да формы вышэйшай ступені прыстаўкі най-: бялейшы — найбялейшы, прыгажэйшы — найпрыгажэйшы, лепшы — найлепшы.
Заўвага. Ад прыметніка вялікі побач з формай найвышэйшай ступені параўнання найболыйы ўжываецца і форма найвялікшы. якая ўтвараецца прыставачна-суфіксальным спосабам, калі гэты прыметнік мае значэнне ’выдатны, геніяльны, таленавіты’: найвялікшая ідэя, найвялікшы пісьменнік..
Складаная форма найвышэйшай ступені параўнання ўтвараецца далучэннем да прыметнікаў слоў самы, найбольш, найменш: самы малады, самы прыгожы, найболый разумны., найменйі удалы.
У беларускай мове ёсць якасныя прыметнікі, у якіх утварэнне формаў ступеней параўнання абмяжоўваецца з-за іх структуры або семантыкі. Так, многія суфіксальныя прыметнікі ўтвараюць толькі складаную форму: марозны — больш марозны, самы марозны, гераічны — больш гераічны, самы гераічны, галенавіты — больш таленавіты, самы таленавіты, ліпкі — больш ліпкі, самы ліпкі.
Некаторыя якасныя прыметнікі зусім не ўтвараюць ступеней параўнання. Гэта прыметнікі, якія абазначаюць абсалютную, нязменную якасць (жывы, мёртвы, нямы, босы, аднарукі), масці жывёл (гняды, вараны, буланы), колер прадметаў праз іх адносіны да іншых прадметаў (васільковы, крэмавы, бронзавы, малінавы, бурачковы), а таксама складаныя прыметнікі тыпу цёмна-сіні, светла-зялёны, яснавокі.
Некаторыя якасныя прыметнікі абазначаюць ступень якасці (высокую, вельмі высокую, нізкую, самую нізкую) без параўнання з іншымі прадметамі. Такія формы ўтвараюцца пры дапамозе павелічальна-ўзмацняльных суфіксаў -ізн-, -ізарн-, -эзн-, -энн-(-енн-) і інш., памяншальна-ласкальных суфіксаў -еньк-(-эньк-), -аньк-, -енечк-, -ічк-, -утк-(-ютк-), -усеньк-(-нченьк-) і інш. або суфіксаў -ават-(-яват-) са значэннем непаў наты якасці: вялізны, велізарны, даўжэзны, шырачэнны, цёпленькі, прыгожанькл, невялічкі, бялюсенькі, белаваты, сіняваты.
132. Утварыце ўсе мапчымыя формы ступеней параўнання, расі.іумачце спосабы іх утварэння. Асобна запішыце прыметнікі, ад якіх нельга ўтварыць ступені параўнання. Абгрунтуйце.
Высокі. малы, добры, магутны, просты, вялікі, лоц ны, прыгожы, белабрысы, стары, карычневы, грандыёзны, зялёны, чырвона-жоўты, шчаслівы, цёплы, вясёлы, вольны, будзённы, родны, светлавалосы, бэзавы (колер), спрытны, гнуткі, далёкі, блізкі, радасны, густы, сур’ёзны, жанаты, круталобы, камічны, стараваты, колкі
§ 58. Правапіс некаторых суфіксаў прыметнікаў
Суфіксы ацэнкі з памяншальна-ласкальным значэннем -еньк-, -эньк-, -анькпішуцца з мяккім знакам. Суфікс -енькпішацца пасля мяккіх зычных, а пасля зацвярдзелых зычных — -аньк-, -эньк-: блізенькі, лёгенькі, родненькі, добранькі, прыгожанькі, даражэнькі.
Мяккі знак пішацца перад суфіксам -ску прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў і пор года на -нь: студзень — студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, снежаньскі, восеньскі (але: верасень — вераснёўскі). У іншых прыметніках, утвораных ад назоўнікаў на -нь, мяккі знак не пішацца: конскі, Любанскі, Астраханскі, Разанскі.
Дзве літары н пішуцца ў прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -н-, калі аснова слова заканчваецца на -н або -мя: камень — наменны, вясна — вясенні, восень —асенні, імя — іменны, цемя — цемяннм (але: полымя — палымяны).
Дзве літары н пішуцца і ў прыметніках з суфіксам -енн-(-энн-): вогненны, абедзенны, страійэнны.
Прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфіксаў -ан-(-ян-), -ін-(-ын-), пішуцца з адным н: сярэбраны, ветраны, алавяны, драўляны, салаўіны, грачынм.
У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -скад назоўнікаў, аснова якіх заканчваецца на -с, пішацца адна літара с (адбываецца сцяжэнне зычных: беларус-\-ск-\-і — беларускі): рускі, кузбаскі, адэскі, палескі.
У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -скад назоўнікаў з асновай на ц, т, ч, к, адбываецца сцяжэнне (зліццё) суфіксальнага с з зычным асновы.
і на месцы цс, гс, чс, кс пішацца ц: кравец — кравецкі (кравецА-скА-і), шавецкі, брацкі, брэсцкі, ткацкл, асіповіцкі, рыбацкі.
У прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў нацыянальнасцей з асновай на г, к, х, з, ж, ш, перад суфіксам -скгэтыя зычныя захоўваюцца: Выбарг — выбаргскі, узбекскі, казахскі, французскі, парыжскі, добрушскі (але: славацкі, калмыцкі, турэцкі). Суфікс -скпішацца нязменна ў прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з асновай на д: горад — гарадскі, шнедскі, грамадскі, заводскі.
Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў мужчынскага роду з мяккай асновай, пішуцца з суфіксам -еў(-ев-) не пад націскам: Валодзеў сшытак, Андрэеў сябра, Колева дыктоўка, Аркадзева ідэя.
133. Ад наступных прыметнікаў утварыце магчымыя формы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі, запішыце іх. Растлумачце напісанне мяккага знака.
Малы — маленькі, маленечкі, малюсенькі, малюсенечкі. Малады, здаровы, блізкі, вясёлы, зялёны, прыгожы, ціхі, родны.
134. Пры спісванні ўстаўце адно або два н, абгрунтуйце. Абазначце суфіксы прыметнікаў.
Сцюдзё..ы дзень, абедзе..ы перапынак, аржа..ы хлеб, штодзё..ыя клогіаты, пясча..ая дарога, алавя..ы салдацік, срэбра..ы званочак, птушы..ае гняздо, гасці..ы гаспадар, палымя..ая прамова, задуме..ыя вочы, паслухмя..ая дачка, драўля..ы мост, гліня..ы посуд, тума..ы ранак, скура..ы пояс.
135. Ад наступных назоўнікаў утварыце прыметнікі пры дапамозе суфікса -ск-. Запішыце іх, абазначце суфіксы і растлумачце іх правапіс.
Восень, студэнт, ткач, салдат, кіргіз, Украіна, Брэст, Каўказ,-таджык, паляшук, Лепель, Ліда, Цюмень, Асавец, Вільнюс, ліпень, Шчучын, Сураж, грамада, славак, Смалявічы, Ладага, Фінляндыя, чуваш, Баранавічы, дэпутат, Кубань, Арэнбург, гігант, латыш, рыбак, I Іалессе.
5 Зак. 88
136. Прачытайце тэкст. Выпішыце прыметнікі з назоўнікамі, якія яны ііаясняюць. Зрабіце піеьмовы марфалагічны разбор па табліцы першых дзесяці прыметнікаў, астатнія разбярыце вусна.
У багатай пісьмовай спадчыне беларускага народа выдатнае месца займаюць летапісы і хронікі, у якіх адлюстравана шматвяковая гераічная, велічная і драматычная яго гісторыя. Як помнікі пісьменства гэтыя творы спалучаюць асаблівасці гістарычных дакументаў, неацэннай крыніцы пазнання далёкага мінулага нашага народа, і твораў свецкай апавядальнай прозы, гістарычнай белетрыстыкі.
Пачатак летапісання на беларускіх землях сягае да часоў Кіеўскай Русі, аднак першыя летапісныя творы, на жаль, не зберагліся. Затое нямала значных і цікавых звестак з даўняй гісторыі Беларусі захавалі старажытнарускія летапісы. Некаторыя з гэтых гістарычных запісаў, як лічаць асобныя вучоныя, беларускага паходжання і, магчыма, з’яўляюцца ўрыўкамі з ранніх летапісных помнікаў, створаных на беларускіх землях, якія не дайшлі да нашага часу.
Адно з самых даўніх і паэтычных паданняў з багатага шматвяковага мінулага Беларусі — гістарычнае апавяданне старажытнарускіх летапісцаў пра гордую полацкую князёўну Рагнеду. («Спадчына».)
• Вызначце стыль тэксту, абгрунтуйце свой выбар.
• Раскажыце, што ведаеце пра полацкую князёўну Рагнеду. Дзе пра гэта прачыталі?
Прыметнік у тэксце
Пачатковая форма
Разрад па значэнні
Ступень параўнання (калі ёсць)
Ад якога назоўніка залежыць
Лік
Род
Склон
у багатай
багатая
якасны
спадчына
адз.
жан.
м.
ЛІЧЭБНІК
§ 59. Лічэбнік як часціна мовы
Лічэбнік — часціна мовы, якая абазначае абстрактныя лікі, колькасць, сукупнасць ці парадак прадметау пры лічэнні: адзін, два, сем; тры вучні, двац-
цаць чалавек, адна пятая лугу; двое саней, трое хлопчыкау; пяты ўрок, другі месяц.
Паводле значэння лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя і парадкавыя.
Колькасныя лічэбнікі адказваюць на пытанне колькі? У спалучэнні з назоўнікамі яны абазначаюць колькасць прадметаў, асоб: дзесяць сталоў, дванаццаць кніг, сем вучняў або пэўную частку: адна трэцяя поля. Без назоўнікаў колькасныя лічэбнікі абазначаюць абстрактныя (адцягненыя) лікі і ўжываюцца ў матэматыцы: дванаццаць дзеліцца на тры. Як чыстыя назвы колькасці яны маюць адпаведныя лічбавыя абазначэнні: 12 : 3=4, 1254.
Колькасныя лічэбнікі падзяляюцца на тры групы: лічэбнікі, якія абазначаюць цэлыя лікі: адзін, тры, пяць, пятнаццаць;
дробавыя лічэбнікі, якія абазначаюць дробавыя лікі: адна шостая, сем пятых;
зборныя лічэбнікі, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў: двое, трое, ійасцёра.
Парадкавыя лічэбнікі адказваюць на пытанні які? каторы? Яны паказваюць на парадкавы лік прадмета сярод іншых прадметаў пры пералічэнні: другі дом, пяты пакой восьмы паверх, шаснаццаты дзень, семдзесят другі год.
Колькасныя лічэбнікі з’яўляюцца асноўным разрадам лічэбнікаў.
Паводле складу лічэбнікі падзяляюцца на п р остыя (адзін. тры, шэсць). с кл а д а н ы я (пяцьдзесят, васьмідзесяты) і састаўныя (дваццаць тры, сто семдзесяі шосты).
Лічэбнікі змяняюцца па склона.х. Лічэбнікі адзін, два, абодва змяняюцца па родах, а лічэбнік адзін — і па ліках: адзін дом, адна кніга, адно акно; два дамы. дзве кнігі, два акны; абодва дамы, абедзве кнігі, абодва акны; адны сані.
Лічэбнікі могуць быць любым членам сказа: Дзевяць і восем — семнауцаць. Дзелім сорак на двацуаць.
Сёння ў дваццатай школе сустрэча з пісьменнікамі. Лічэбнік з назоўнікам можа ўтвараць спалучэнне, якое выступае адным членам сказа: Дваццаць вучняў працавала на прьшікольным участку. 3 двух палотні-
шчаў сшылі сцяг. (Лыньк.) Сеанс пачынаецца ў сем гадзін.