Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць рэчывы, матэрыялы, хімічныя элементы і злучэнні: цукр-у, квас-у, пяск-у, ячмен-ю, (але: хлеб-а, аўс-а), цэмент-у, азот-у, алюміні-ю; зборныя прадметы: лес-у, натоўп-у, га ю; разумовыя паняцці, грамадскія фармацыі, навуковыя тэорыі, дзеянні, адчуванні, стан: розум-у, гераізм-у, капіталізм-у, дарвінізм-у, крык-у, шум-у, спако-ю, настро-ю; з’явы прыроды: даждж-у, гром-у. ветр-у, віхр-у, змрок-у; прасторавыя і часавыя паняцці: кра-ю, стэп-у, верх-у, шлях-у, усход-у. час-у, перыяд-у. Канчатак -у(-ю) маюць і назоўнікі, якія ўваходзяць у склад устойлівых выразаў: без год-у тыдзень, з год-у ў год, ні род-у ні плод-у, не да твар-у.
У залежнасці ад лексічнага значэння ў кантэксце некаторыя назоўнікі могуць ужывацца то з канчат-
кам -а(-я), то з -у(-ю); дом-а (будынак) і даўно з дом-у (са значэннем ’родныя мясціны’), пейзаж-а (карціна) і пейзаж-у (агульны выгляд мясцовасці). У залежнасці ад значэння таксама ўжываецца канчатак -а(-я) ці -у(-ю) у назоўніках — назвах дрэў. Калі яны абазначаюць канкрэтнае дрэва, то ўжываецца канчатак -а(-я): у засені дуб-а, клён-а, ясен-я, а калі абазначаюць драўніну, матэрыял, то -у(-ю): мэбля з дуб-у, лыжка з клён-у.
У давальным склоне назоўнікі 2-га скланення маюць канчатак -у(-ю): лес-у, стал-у, горад-у, народ-у, га-ю, кра-ю.
Форма вінавальнага склону адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду супадае 3 родным склонам, а неадушаўлёных — з назоўным: бачу вучн-я, дырэктар-а, інжынер-а, горад, дом, гай.
У творным склоне назоўнікі 2-га скланення маюць пад націскам канчатак -ом(-ём): стал-ом, акн-ом, кавал-ём, галл-ём, не пад націскам пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных -ам, а пасля мяккіх — -ем: настаўнік-ам, лес-ам, сонц-ам. брыгадзір-ам, вучн-ем, ален-ем.
У месным склоне назоўнікі 2-га скланення маюць канчаткі -е, -і, -ы, -у(-ю). Канчатак -е ўжываецца ў неадушаўлёных назоўніках з асновай на цвёрды зычны і на г, х (прычым цвёрды зычны чаргуецца з мяккім, a г, х — з з’, с'у. стол — на стал-е, акн-о — на акн-е, бераг — на бераз-е, паверх — на паверс-е, к.ажух — у кажус-е (і ў кажух-у). Канчатак -і маюць назоўнікі з мяккай асновай: у агн-і, у чэрвен-і, на кан-і, у музе-і [музей-i]. Канчатак -ы ўжываецца ў назоўніках на зацвярдзелы зычны: у бар-ы, у гушчар-ы, на даждж-ы, на сонц-ы. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі, што абазначаюць асоб: пры дзед-у. Якав-у, кавал-ю, аб вучн-ю, назоўнікі з асновай на г, к, х (калі яны не чаргуюцца з з, ц, с): у садк у, на сук-у, у забег-у, у Люксембург-у. у шолах-у, а таксама назоўнікі ва ўстойлівых выразах: на бяг-у, быць на від-у, на рад-у напісана. Назоўнік малако ўжываецца з канчаткам -э: у малац-э.
Прозвішчы на -оў, -аў, -еў, -ёў, -ін, -ын у творным склоне маюць канчатак -ым: Аксёнав-ым. Паўлав-ым, Якаўлев-ым. Жураўлёв-ым, Лужанін-ым, Лрэчын-ым. Іншамоўныя прозвішчы тыпу Дарвін у творным склоне маюць канчатак -ам: з Дарвін-ам, Вірхав-ам.
Назвы населеных пунктаў на -оў, -аў, -еў, -ёў, Ін, -ын скланяюцца, як агульныя назоўнікі з цвёрдай асновай. У творным склоне: пад Талачын-ом, Барысав-ам, Лоев-ам, Магілёв-ам, Жодзін-ам, Шчучын-ам, у месным склоне: у Талачын-е, Барысав-е, Лоев-е, Магілёв-е, Жодзін-е, Шчучын-е.
113. Прачытайне яшчэ раз правілы ў параграфе і адкажыце. ці іншых канчаткаў у родным, склонах.
табліцу скланення, перачытайце ад чаго залежыць ужыванне тых вінавальным, творным і месных
114. Утварыце словазлучэнні і запішыце іх. Вызначце склон назоўнікаў, растлумачце правапіс іх канчаткаў.
Кроплі (дождж), выйшлі з (лес), спыніліся каля (ясень), агні (горад), жыхары (Віцебск), няма (настрой), направа ад (луг), чакалі (прыезд, прэзідэнт), часы (феадалізм), зайшлася ад (жаль), няма іншага (шлях), ураджай (авёс), на ўборцы (ураджай), тона (цэмент), машына (торф), зараснікі (арэшнік), сукі (к.лён), каністра (бензін'), гурбы (снег), з высокага (узгорак), павеў (ветрык), сустрэліся каля (бярэзнік).
115. Запішьше ў форме творнага Растлумачце правапіс іх канчаткаў.
склону адзіночнага ліку.
Васіль Быкаў, горад Шчучын, артыст Кармунін, горад Магілёў, адмірал Нахімаў, паэт Лужанін, інжынер Сініцын, старажытны Дрыбін, Кіеў, настаўнік Салаўёў, горад Барысаў, прафесар Барысаў.
116. Назоўнікі, што ў дужках, пастаўце ў месным склоне. Запішыце словазлучэнні, растлумачце правапіс канчаткаў назоўнікаў.
Блукаць па (бор). стаяць на (двор), быць у (гушчар), коўзацца па (лёд), знаходзіцца ў (тэатр), спыніцца на (бераг), падсушыць на (сонца), птушанё у (гняздо), вучыцца ў (тэхнікум), на самым (верх), удзельнічаць у (кангрэс), ад’езд на тым (тыдзень), вада ў (вядро), размаўляць па (тэлефон), пасвіцца на (іржышча), жыць пры (дзед), працаваць на (трактар), сядзець на (сук), быць у (страх), рукавіцы ў (снег), сядзець на (стог).
a 17. Прачы г-г д ■ !экст. Знайдзіпе назоўнікі шя, :
ліачце іх склон, р.д; лумачде правапіс канчаткаў.
Снег пайшоў больш густы. Ен залепліваў ветравое шкло машыны. Старанна матляліся «дворнікі», зграбаючы снег. Шафёр збавіў хуткасць і, нахіліўшыся да штурвала, пільна ўглядаўся ў дарогу. Разнастайныя па форме, па велічыні сняжынкі ляцелі, кружыліся перад машынай, віхрыліся збоку. Дзівосная і прываблівая прыгажосць была ў гэтым іх гіалёце і кружэнні. Яна зачароўвала, напаўняла адчуваннем няспыннасці руху, нараджала простую і зразумелую ўрачыстасць у душы і адначасова — нейкія неасэнсаваныя ўяўленні, казачныя ілюзіі, быццам, узіраючыся ў гэтую белую каламуць, Лемяшэвіч задрамаў і праваліўся ў нейкі іншы, нерэальны свет. Але і ад гэтага было таксама добра, як і ад адчування руху. I настрой рабіўся лагодны-лагодны, забываліся ўсе непрыемнасці, усе турботы жыцця. (/. Шамякін..)
@ Вызначце стыль тэксту, назавіце прыкметы гэтага стылю.
§ 49. Назоўнікі 3-га скланення
Склоны
Аснова мяккая і цвёрдая
Аснова заіівярдзелая
Н.
рунь
радасць
любаў
поунач
Р.
рун-і
радасц-і
любов-і
поунач-ы
д.
рун-і
радасц-і
любоя-і
поўнач-ы
В.
рунь
радасць
любсў
ноунач
т.
рунн-ю
радасц-ю
любоў-ю
поуначч-у
м.
(на) рун-і
(у) радасц-і
(у) любов-і
(на) поўнач-ы
Разгледзьце табліцу і вызначце, у якіх склонах назоўнікі 3-га скланення маюць аднолькавыя канчаткі. Праскланяйце назоўнікі Нарач, свежасць, верф, сувязь.
Назоўнікі 3-га скланення ўназоўным і вінавальным склонах маюць нулявы канчатак: моладзь, ноч, радасць.
У родным, давальным і месным склонах назоўнікі з асновай на мяккі зычны і на губны зычны
маюць канчатак -і: моладз-і, радасц-і, верф-і, а з асновай на зацвярдзелы зычны ы: печ-ы, Сібір-ы.
У творным склоне назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны ўжываюцца з канчаткам -у: печч-у, мышш-у, поўначч-у, з асновай на мяккі зычны, губны і р ю: моладдз-ю, аповесц-ю, верф'-ю, Об'-ю, Сібір'-ю. У творным склоне адбываецца падаўжэнне зычных паміж галоснымі: рунн-ю, завязз-ю, рысс-ю, арцелл-ю, ночч-у, печч-у, ційші-у.
118. Успомніце, якія дзевяць зычных падаўжаюцца ў беларускай мове (пры патрэбе гл. § 31). Запішыце назоўнікі ў творным склоне, растлумачце з'яву падаўжэння. Назавіце словы, у якіх не падаўжаюцца зычныя, абгрунтуйце гэта.
Нарач, прыгажосць, раць, сенажаць, гусь, дзейнасць, далеч, цікавасць, роспач, узрушанасць, безліч. Гарынь, веліч, Свіцязь, электрычнасць, павець, выразнасць, зелень, Беларусь, бель, чырвань, Свір, арцель, сумленнасць, зелень.
§ 50. Рознаскланяльныя назоўнікі
Рознаскланяльныя—назоўнікі, якія скланяюцца па розных скланеннях: часткова па адным, часткова па іншым. Да іх адносяцца назоўнікі, якія абазначаюць назвы малады.х істот: дзіця, птушаня (-ё), цяля (-ё) і тры назоўнікі на -мя: імя, племя, стрэмя.
Назоўнікі, якія абазначаюць назвы маладых істот, у родным, давальным І месным склонах набываюць суфікс -яці скланяюцца, як назоўнікі 3-га скланення: дзіцяц-і, птуаіаняц-і, цяляц-і. У творным склоне яны маюць канчатак 2-га скланення -ём: дзіц-ём (і дзіц-ем), птушан-ём, цял-ём.
Назоўнікі імя, племя, стрэмя пры скланенні могуць ужывацца з суфіксам -ені без яго. 3 суфіксам -еняны маюць тыя самыя канчаткі, што і назвы маладых істот: у родным. давальным і месным склонах -і, уласцівы назоўніка і 3-га скланення: імен-і, племен-і, стрэмен-і. Без суфікса гэтыя назоўнікі маюць канчаткі, уласцівыя назоўнікам 2-га скланення: ім-я, ім-ю, ім-ем, у ім-і; плем-я, плем-ю, плем-ем, у плем-і, стрэм-я, стрэм-ю, стрэм-ем, на стрэм-і.
Да рознаскланяльных адносяць і назоўнікі мужчынскага роду з канчаткам -а(-я) тыпу дзядзька, мужчы-
на, а таксама назоўнікі агульнага роду тыпу гарэза, ціхоня, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу. Гэтыя назоўнікі ў родным і вінавальным склонах маюць канчаткі 1-га скланення: дзядзькі, мужчыны, гарэзы, ціхоні; дзядзьку, мужчыну, гарэзу, ціхоню. У давальным, творным і месным склонах іх канчаткі залежаць ад націску. Калі націск падае на аснову, то яны маюць канчаткі, як і ў 2-м скланенні: дзядзьку, старасту, Янк.у, ціхоню; дзядзькам, старастам, Янкам, ціхонем; пры дзядзьку, старасту, Янку, ціхоню. Калі 'ж націск падае на канчатак, то такія назоўнікі маюць канчаткі, як і ў 1-м скланенні: старшыні, суддзі, Кузьме; старшынёй, суддзёй, Кузьмой; пры старшыні, суддзі, Кузьме.
119. Запішыце 10—12 назваў маладых істот. Праскланяйце іх, назавіце асаблівасці ў іх скланенні.
120. Праскланяйце Янка Купала, Кандрат Крапіва. Пракаменціруйце іх склонавыя канчаткі.
§ 51. Канчаткі назоўнікаў у множным ліку
У множным ліку назоўнікі ўсі.х трох скланенняў пераважна маюць аднолькавыя канчаткі.
У назоўным склоне назоўнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай маюць канчатак -ы: бярозы, сёстры, грыбы, нажы, ночы; з мяккай асновай і на г, к, х і: землі, палі, берагі, гракі, стрэхі.; з суфіксам -анін (-янін) е: мінчане, грамадзяне, сяляне.
У родным склоне назоўнікі множнага ліку ўжываюцца з канчаткамі -аў(-яў), -оў(-ёў), -эй(-ей) і з нулявым канчаткам. Канчатак -аў(-яў) маюць назоўнікі 1-га скланення з асновай на збег зычных: кропляў, земляў, брытваў, а таксама нулявы канчатак: дарог, рук, ног, зорак, кніг, станцый. Асобныя назоўнікі жаночага роду маюць варыянтныя канчаткі: сёстраў — сясцёр, яблыняў — яблынь, вішняў — вішань. У назоўніках на -ня ў родным склоне пішацца мяккі знак: яблынь, со’^ень, песень. Назоўнікі 2-га скланення ўжываюцца з канчаткамі -аў(-яў), -оў(-ёў): вокнаў, узгор'яў, здарэнняў, братоў, палёў, вераб’ёў; рэдка — -эй(-ей): вачэй, вушэй, гасцей. Назоўнікі 3-га скланення пад націскам маюць канчаткі -эй(-ей), не пад націскам -аў(-яў): начэй, мышэй, печаў, рэчаў, даляў, верфяў. Назоўнік грошы мае канчатак -ай: грошай.