• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    б)	перад суфіксам -ску прыметніках і ўласных назвах, утвораных ад назваў месяцаў, якія канчаюцца на [н’]: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, снежаньскі (а таксама восеньскі), Чэрвеньскі (раён);
    в)	у суфіксах -еньк-, -эньк-, -аньк-: маленькі, беленькі, даражэнькі, прыгожанькі, добранькі.
    2.	Перад канчаткам -мі ў назоўніках творнага склону множнага ліку: людзьмі, дзецьмі, коньмі, слязьмі.
    3.	У дзеясловах загаднага ладу перад канчаткам 1-й асобы множнага ліку -ма, канчаткам -це ў форме 2-й асобы множнага ліку, калі ў форме адзіночнага ліку гэтыя дзеясловы канчаюцца на мяккі знак: кіньма, станьма, сядзьма, гляньце, сядзьце, дагледзьце, а таксама перад суфіксам -ся ў зваротных дзеясловах, калі адпаведны незваротны дзеяслоў канчаецца на мяккі знак: прыгледзься, сустрэнься, кінься.
    4.	У складаных лічэбніках пяцьдзесят, шэсцьдзесят, пяцьсот, шэсцьсот, дзевяцьсот.
    5.	У няпэўных займенніках і прыслоўях: хтосьці, штосьці, кагосьці, чамусьці, кудысьці, дзесьці, а таксама ў слова ледзьве.
    Мяккі знак не пішацца:
    1)	пасля мяккіх [дз’], [з’], [с’], [ц’] перад мяккімі зычнымі: а) калі пры змене слова абодва зычныя становяцца цвёрдымі: дзве — два, звінець — звон, збіраць — збор, шэсць — шосты; б) калі пры змене слова абодва зычныя застаюцца мяккімі: мядзведзь — мядзведзя, мядзведзі; светлы, смелы, дзверы, злёт, цвісці, змена, звер, звесці, злезці;
    2)	перад суфіксам -ску прыметніках, утвораных ад любых назоўнікаў, акрамя назваў месяцаў на -нь: любанскі (Любань), казанскі (Казань), конскі (конь).
    Для перадачы раздзельнага вымаўлення зычных з галоснымі е, ё, ю, я, і ўжываюцца ь (мяккі знак) і апостраф (’).
    Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля зычных дз, з, л, н, с, ц перад е, ё, ю, я, і, калі яны абазначаюць два гукі [йэ], [йо], [йу], [йа], [йі]: калье, вальер, мадзьяр, ранцье, канферансье, йіампіньён, Лавуазье, лью, каньяк, Ульянаўск, мільён, мільярд.
    Апостраф пішацца:
    1)	пасля прыставак, якія канчаюцца на зычную, перад е, ё, ю, я і націскным і: аб'езд, з'езд, пад'ём, раз'юшаны, аб’ява, між'ярусны, аб'інець;
    2)	у сярэдзіне слоў пасля зычных перад тымі самымі галоснымі: бар'ер, стажар’е, куп’ё, інтэрв’ю, сям'я, вераб'і, Лук'янчык, Дзям'ян;
    3)	у складаных словах пасля частак двух-, трох-,
    чатырох-: двух'ярусны, трох'ярусны, чатырох'ярусны.
    Пасля ў (у нескладовага) апостраф не пішацца: здароўе, салаўі, кустоўе, пугаўё, міжрадкоўе, кроўю, Заслаўе.
    96.	Выпішыце ў адзін слупок словы, у якіх літара ь абазначае мяккасць зычных, а ў другі — словы з раздзяляльным мяккім знакам.
    Дзядзька, малацьба, льецца, васьмю, барацьбіт, пісьменнасць, камусьці, батальён, венесуэльскі, медальён, мадэльер, песенька, вішанька, агеньчык, Мальер, рэльеф, грудзьмі, Вязьма, дзьмуць, Васільеў, марсельеза, жнівеньскі, нацыянальны, мільянер.
    97.	Спішыце словы, устаўляючы патрэбныя раздзяляльныя знакі. Абгрунтуйце гэта.
    Аб..ём, аб..інець, аб..ект, ад..ютант, бязрыб..е, давер..е, з..ява, з..ялчаць, інтэр..ер, італ..янец, кампан..ён, кур..ер, Мар..іна Горка, Марэс..еў, медал..ён, павер..е, пад..езд, прэм..ера, рэл..еф, сен..ёр, шматкроп..е, Аляб..еў, сям..я.
    § 34. Правапіс складаных слоў
    Складаныя словы ўтвАраюцца пры дапамозе злучальных галосных о(а), е(я) або без іх: ільновалакно, законапраект, вуглездабыча, баяздольны, сталявар, радыёэлектроніка, Калінінград.
    У складаных словах могуць быць два націскі — асноўны і дадатковы — пабочны. Пабочны націск маюць тыя словы, у якіх асноўны націск прыпадае не на першы склад (другі, трэці...): вўглездабыча, прдстанарддны, вддазабеспячэнне.
    Калі ў складаным слове націск падае на першы склад другой асновы, то ў першай аснове напіса не галосных падпарадкоўваецца агульным правілам ненаціскное о пераходзіць у а; е, ё — у я): палявод, хлебароб, землямер, чарнавок.1, разнастайны, мнагазначны, саракаградусны, Наваполацк.
    Калі ж у другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад, тады ў першай частцы праяўляецца пабочны націск і пішуцца о, ё: шырокадаступны, своеасаблівы, тонкасуконны, водапрыёмнік, лёгкаатлет, жывёлагадоўля.
    Заўвага. У некаторых складаных словах пабочны націск праяўляецца і тады, калі асноўны на першым складзе: усходазнаўства, мовазнаўства, торфакрошка, фондасховішча і інш.
    Складаныя словы, у якіх першая частка лічэбнік адзін (адна), пішуцца як простыя словы незалежна ад месца націску ў другой частцы: адназначны, аднастайны, аднапавярховы, аднагадовы.
    Літара о пішацца ў складаных словах з лічэбнікамі сто, дзевяноста, займеннікам йіто, а таксама з часткамі проці-, фота-, мота-, грос-, контр-: стотысячны (але: стагоддзе), дзевяностагадовы, штодзень, процілеглы, фотаздымак (але: фатаграфія), мотакрос (але матацыкл), гросмайстар, контрудар.
    Заўвага: У складаных словах, першай часткай якіх з’яўляецца слова кіно, пабочны націск праяўляецца на першым складзе, пішацца злучальная галосная а: кіназала, кінафільм, кінаартыст, кінакамера, кінастудыя, кінафестываль, кінасеанс і г. д.
    Слова радыё ў якасці першай часткі складаных слоў не мяняе свайго напісання: радыёпрыёмнік, радыёперадача, радыёхваля, радыёкамітэт і г. д.
    Калі складанае слова мае больш за дзве асновы, то кожная з гэтых асноў мае свой націск, пад націскам захоўваецца о: аэрафдтаздымак, авіяматдрабудаванне.
    Літара э ў першай частцы складаных слоў захоўваецца: мэгазгодна, шэравокі, тэлебачанне, рэдказубы.
    Праз злучок пішуцца:
    назоўнікі, якія складаюцца з двух самастойных назоўнікаў: генерал-лейтэнант, сон-трава, вагон-рэстаран, тэлефон-аутамат;
    складаныя адзінкі вымярэння: кілават-гадзіна, тонакіламетр, чалавека-дзень;
    складаныя ўласныя імёны: Бялыніцкі-Біруля, Дунін,Марцінкевіч, Камянец-Падольск, Растоў-на-Доне;
    складаныя прыметнікі, утвораныя з дзвюх і больш асюў, якія абазначаюць раўнапраўныя паняцці, у тым ліку ўсе прыметнікі, якія абазначаюць колеры і іх адценні: беларуска-ўкраінскі, літаратурна-музычны, бела-чырвона-белы (флаг), светла-ійэры, цёмнасіні;
    складаныя прыметнікі, утвораныя ад назваў напрамкаў свету: паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні. Калі ж у складаным прыметніку першая частка ўтворана ад назвы напрамку свету, а другая — ад іншага назоў-
    ніка, то праз злучок пішуцца толькі ўласныя назвы: Усходне-Еўрапейская раўніна, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка, У сходне-Карэйскі заліў, Заходне-Сібірская нізіна. Але: заходнебеларуск.1, усходнееўрапейскі, заходнесібірскі, паўднёваславянскі, усходнеафрыканскі.
    Частка слова паўпішацца праз злучок, калі стаіць перад уласным імем: паў-Беларусі., паў-Мінска. 3 агульнымі назоўнікамі яна пішацца злітна: паўгода, паўяблыка, паўдарогі.
    98.	Спішыце, ўстаўляючы патрэбныя злучальныя галосныя. Падкрэсліце іх і растлумачце напісанне.
    Земл..робства, звер..лоў, лес..стэп, земл..трасенне, жыцц..радасны, кра..від, вугл..воз, вугл..пагрузчык, сін..вокі, зерн..драбілка, земл..ўладкаванне, вогн..тушыцель.
    99.	Спішыце, устаўляючы патрэбныя літары. Растлумачце іх правапіс.
    Р..знастайны, выс..кародны, д..макіраўніцтва, пр..станародны, д..брабыт, д..браякасны, ш..равокі, д..ўгавечны, ст..гакідальнік, п..ўнаводны, н..вагодні, р..дкалессе, ж..ўталісце, в..далячэнне, д..ўгалецце, шыр..катвары, сл..вазмяненне, с..нцапёк.
    100.	Ад спалучэнняў слоў утварыце складаныя словы (назоўнікі ці прыметнікі) і запішыце іх. Растлумачце правапіс гэтых складаных слоў.
    Кароткі час, залатыя валасы, гадаваць коней, розны колер, саджаць бульбу, здабываць торф, апісаць зямлю, сярэднія вякі, упарадкаваць зямлю, чорныя вочы, змяненне слова, размяркоўваць ваду, сорак градусаў, тонкае сукно, Паўночны Казахстан (вобласць).
    § 35. Ужыванне вялікай літары
    3	вялікай літары пішуцца імёны, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл, геаграфічныя і астранамічныя назвы, назвы кніг, газет, часопісаў, прадпрыемстваў, таварыстваў і г. д.: Кастусь Каліноўскі, Якуб Колас, раман «Крыніцы», сабака Пушок, Урал, Крым, Беларусь, Свіслач, газета «Звязда»,
    часопіс «Полымя», завод Гомсельмаш., Полаччына, Венера.
    Заўвага. Прозвішчы і імёны людзей часам могуць ужывацца са значэннем агульнай назвы. Яны пішуцца з вялікай літары: Гастэлы, Заслонавы, Гагарыны, Казеі.
    Індывідуальныя назвы людзей, якія ўжываюцца як агульныя назвы з пагардлівым сэнсам, пішуцца з малой літары: гарлахвацкія, зёлкіны, абломавы, хлестаковы.
    Агульныя назвы, якія набываюць значэнне ўласнай назвы: Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына, Чалавек.
    3	вялікай літары пішуцца прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, прозвішчаў, псеўданімаў людзей пры дапамозе суфіксаў оў (-ов-), -аў (-ае-), -еў (-ев-), -ёў (-ёв-), -ін(-ын-): Астапава хата, Міхасёў сын, Васілініна сукенка, Парфяновічава дачка, Купалава паэма, a таксама прыметнікі, утвораныя ад прозвішчаў пры дапамозе суфіксаў -ск-, -аўск-, -еўск-, калі прыметнікі ўваходзяць у склад назваў, якія сэнсава адпавядаюць назвам са словамі імя, памяці: Коласаўская прэмія (прэмія імя Якуба Коласа), Скарынаўская стыпендыя (стыпендыя імя Францыска Скарыны), Купалаўскія чытанні (чытанні памяці Янкі Купалы). У астатніх выпадках прыметнікі, утвораныя ад прозвішчаў, пішуцца з малой літары: коласаўскі стыль (стыль, уласцівы Коласу), эзопаўская мова (такая, як у Эзопа).
    3	вялікай літары пішацца кожнае слова:
    у назвах вышэйшых дзяржаўных устаноў: Вярхоўны Савет, Кабінет Міністраў;
    у назвах вышэйшых пасад: Старшыня Вярхоўнага Савета;
    у назвах некаторых сусветных арганізацый: Арганізацыя Аб'яднаных Нацый, Савет Бяспекі;
    у геаграфічных і астранамічных назвах: Старыя Царогі, Мар'іна Горка, Усходняя Сібір, Далёкі Усход, Сярэдняя Азія, Млечны Шлях, Вялікая Мядзведзіца.
    Заўвага. Назвы тыпу Старыя Дарогі нельга блытаць са спалучэннямі. у якіх уласнай назвай з’яўляецца толькі адно слова: Стары лес (назва лесу), Заходні мост (назва моста).
    3 вялікай літары пішацца першае слова:
    у назвах свят і знамянальных дат: Новы год, Міжнародны жаночы дзень, Дзень незалежнасці, Дзень настаўніка; але: 8 Сакавіка;
    у назвах міністэрстваў, дзяржаўных устаноў і арганізацый, навуковых і навучальных устаноў: Міністэрства адукацыі, Акадэмія навук, Беларускі дзяржаўны педагагічны. універсітэт, Мінскі трактарны завод;
    у назвах літаратурных твораў, газет, часопісаў: раман «Людзі на балоце», «Народная газета», газеты «Наша слова», «Літаратура і мастацтва», часопіс «Роднае слова».