Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
прыставачна-суфіксальны спосаб — адначасовае далучэнне да ўтвараючай асновы прыстаўкі і суфікса: зіма — за-зім-ак, стол — на-столь-нік, гара — уз-гор-ак, рака — за-рэч-н-ы, новы — па-чов-аму;
бяссуфіксны (нальсуфіксальны) спосаб — утварэнне слоў ад утвараючай асновы без далучэння суфікса (т. зв. нулявая суфіксацыя): чырвоны — чырвань, зялёны — зелень, гладкі — гладзь, бегчы — бег, хадзіць — хад-а, стукаць — стук, падпісаць — подпіс.
105. Запішыце словы, вызначце, якім спосабам яны ўтвары.ііся Адной лініяй падкрэсліце ў іх утвараючую аснову, а дзвюма — словаўтваральны сродак.
Бярэзнік, бярозавы, бярозавік, падбярозавік; зямны, зямельны, зазямліць; вышыня, невысокі, невысока; марозны, марозіць, замарозіць, замаразкі; бялізна, бель, бялець, бяліць; карміць, кармавы, пракарміць, кормнік; бацькаў, бацькоўскі, па-бацькоўску.
§ 39. Іншыя тыпы словаўтварэння
Складанне-— такі тып словаўтварэння, пры якім шляхам аб’яднання дзвюх і болей асноў або зліцця двух самастойных слоў утвараецца адно слова — складанае.
Пры ўтварэнні складаных слоў вылучаюцца:
а с н о в а с к л а д а н н е—утварэнне слоў з дзвюх і болей асноў пры дапамозе злучальных галосных ці без іх: светлавалосы, светла-ружовы, далягляд, атамаход, вуглездабыча, своеасаблівы;
с л о в а с к л а д а н н е—утварэнне слоў шляхам зліцця двух самастойных слоў у адно слова: йітовечар, штодзень, малавядомы, хата-чытальня, школа-інтэрнат;
складана-суфіксальны — асноваскладанне з адначасовым далучэннем суфіксаў: зернесуйіылка, байкапісец, сыраварня, шматвяковы, пятнаццауігадовы.
Складаныя словы могуць утварацца не з поўных, a са скарочаных асноў. Гэтым спосабам утвараюцца пераважна назоўнікі — складанаскарочаныя словы, або абрэвіятуры. Такія словы ўтвараюцца: з часткі слова і цэлага слова: педінстытут, медпункт; з частак слоў: леспрамгас (лясная прамысловая гаспадарка), філфак (філалагічны факультэт); з пачатковых літар або гукаў слоў: МТЗ (Мінскі трактарны завод), ЦУМ (Цэнтральны універсальны магазін); з часткі пераіага слова і пачатковых гукаў наступных слоў: БелАЗ (Беларускі аўтамабільны завод).
Марфалагічна-сінтаксічнае словаўтварэнне — пераход слоў з адной часціны мовы ў другую: прыметнікаў, дзеепрыметнікаў, займеннікаў у назоўнікі (вартавы спыніўся, ранены апрытомнеў, нашы выйгралі); дзеепрыметнікаў у прыметнікі (змораны выгляд, гаючая вада).
Семантычнае словаўтварэнне — набыццю словам іншага лексічнага значэння (іншай семантыкі).
слова як бы раздрабляецца на два ці некалькі слоў амонімаў: каса (доўгія заплеценыя валасы), каса (сельскагаспадарчая прылада), каса (доўгая вузкая мель).
106. Прачытайце. Вызначце. як утвораны наступныя словы.
Зарэчча, пераходны, палёт, пераплёт, пешаход, пясчаны, бяскроўны, словаўтварэнне, дваццацігадовы, перасадка, перавозіць, сінь, паляўнічы, аб’ездчык, перавозка, радавы, выхадны, трохвугольніі;, прыгажосць, па-свойму, чатырохпавярховы, заморскі, цёмнавалосы, прыгарадны. рань, просінь, завод-аўтамат, перабудова, бела-чырвона-белы, РБ (Рэспубліка Беларусь), БТ (Беларускае тэлебачанне).
МАРФЛЛОГІЯ
§ 40. Марфалогія як раздзел граматыкі
Мова — складаная сістэма. Пры авалодванні мовай недастаткова вывучыць яе фанетыку і лексічны склад (словы). Каб выказаць якую-небудзь думку, неабходна пэўным чынам звязаць словы паміж сабой, пабудаваць з іх сказы. Для гэтага трэба ведаць пэўныя правілы іх пабудовы і сувязі. Гэтым і займаецца граматыка.
Г раматыка — вучэнне аб слове і яго формах, аб часцінах мовы і іх катэгорыях, аб сувязях слоў, аб словазлучэнні і сказе. Граматыка вывучае не адзінкавыя, канкрэтныя словы і сказы, а словы і сказы наогул. Яна абстрагуецца ад прыватнага і канкрэтнага ў словах і сказах і бярэ тое, што ёсць у іх агульнае.
Граматыка складаецца з дзвюх вялікіх частак— марфалогіі і сінтаксісу.
Марфалогія (грэч. morphe— форма, logos — навука) — раздзел граматыкі, які вывучае часціны мовы і ўласцівыя ім граматычныя значэнні, формы і катэгорыі.
Аб’ектам вывучэння марфалогіі з’яўляецца слова. Слова вывучаецца і ў лексікалогіі, аднак у лексікалогіі і ў марфалогіі яно вывучаецца па-рознаму. Слова мае не толькі лексічнае значэнне, але і граматычнае (звычайна іх у слове некалькі). Напрыклад, у слове гарлач лексікалогія адзначае яго лексічнае значэнне ’від збана з вузкім горлам’, яго ўжывальнасць у mobs. Марфалогію цікавіць тое, што гэта слова назоўнік, неадушаўлёны, агульны, мужчынскага роду, можа ўжывацца ў адзіночным і множным ліку, можа змяняцца па склонах, можа паясняцца прыметнікам.
§ 41. Часціны мовы
Ч а с ц і н ы м о в ы — гэта вялікія лексіка-граматычныя класы слоў, для кожнага з якіх характэрна адзінае абагульненае значэнне, агульнасць граматычных катэгорый, пэўная сістэма форм, асноўныя сінтаксічныя функцыі. Кожная часціна мовы мае свае спецыфічныя асаблівасці, што адрознівае яе ад іншых часцін мовы: вялікая колькасць слоў з розным лексіч-
ным значэннем аб’ядноўваецца абагульненым граматычным значэннем — прадметнасці, прыметы, ліку, дзеяння і г. д.
У беларускай мове выдзяляецца дзесяць часцін мовы. Усе яны, акрамя выклічніка, падзяляюцца на дзве вялікія групы — самастойныя (паўназначныя, знамянальныя); назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе і службовыя: прыназоўнікі, злучнікі, часціцы. Выклічнік займае асобае месца.
НАЗОЎНІК
§ 42. Назоўнік як часціна мовы
Назоўнік—часціна мовы, якая абазначае прадмет.
Назоўнікі называюць прадметы ў шырокім сэнсе, г. зн. не толькі канкрэтныя прадметы рэчаіснасці (стол, дом, дрэва), іх сукупнасць (лісце, калоссе), але і жывыя істоты (конь, чалавек, Міхась), а таксама дзеянні і стан без увагі на іх утваральніка (бег, гераізм, адпачынак), уласцівасць і колькасць (жаўцізна, сотня) і інш. 3 гэтага вынікае, што значэнне прадметнасці — адцягненае граматычнае значэнне, уласцівае ўсім без выключэння назоўнікам. Для размежавання назоўнікаў ад іншых часцін мовы з блізкім лексічным значэннем (жаўцізна — жоўты, сотня — сто, касьба — касіць) практычна выкарыстоўваецца падстаноўка займеннікаў хто, што.
Граматычным сродкам выражэння прадметнасці служаць катэгорыі роду, ліку, склону.
Асноўная сінтаксічная функцыя назоўніка — быць у сказе дзейнікам або дапаўненнем: Усміхнуліся першыя зоркі, і вечар расінкі растрос. (Я. П.) Цяпер салодкія маліны свае галовы хіляць ніц. (Гл.)
Назоўнік можа быць у сказе таксама выказнікам, азначэннем, акалічнасцю: / ўсё ж акіян — гэта шчодрасць без краю. (tA. Т.) Словы Антаніны Міхайлаўны балюча адгукнуліся ў сэрцы Лабановіча. (К-с.) А пад гарой Дняпровы хвалі з вясны да восені шумяць. (Куп.)
§ 43. Лексіка-граматычныя разрады назоўнікаў
Сярод назоўнікаў выдзяляюцца наступныя лексіка-граматычныя разрады: агульныя і ўласныя, канкрэтныя і абстрактныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, а таксама зборныя і рэчыўныя.
Агульныя назоўнікі — гэта назвы цэлых класаў аднародных прадметаў, з’яў, паняццяў: чалавек, горад, рака, калгас, газета. Уласныя назоўнікі даюць імя канкрэтнай асобе, жывёле ці прадмету: Скарына, Купала, Рагнеда, Васіль, Пушок, Беларусь, Дняпро, Мінск, Карпаты.
Канкрэтныя назоўнікі з’яўляюцца назвамі прадметаў, што існуюць у навакольнай рэчаіснасці: будынак, крэсла, дрэва, яблык.
Да абстрактных належаць назоўнікі, якія абазначаюць розныя пачуцці, дзеянні, стан, якасці: гонар, страх, назіранне, смеласць, чырвань.
Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць назвы жывыхістот— людзей, звяроў, птушак, рыб, насякомых: цётка, вучань, мядзведзь, чапля, акунь, пчала (пытанне хто?). Н е а д у ш аўл ён ы я назоўнікі— назвы прадметаў, якія не адносяцца да жывых істот: дуб, камень, сцяна, гара, машына (пытанне' ш т о?).
Зборныя назоўнікі абазначаюць сукупнасць аднародных прадметаў як адно цэлае: чалавецтва, моладзь, агародніна, лісце, карэнне, калоссе, вецце, сасоннік., бярэзнік.
Рэчыўнымі з’яўляюцца назоўнікі, якія абазначаюць назвы рэчываў аднароднага саставу: кісларод, медзь, малако, аспірын, шоўк, нейлон.
107. Размяркуйце назоўнікі па групах і выпішыце іх у такім парадку: 1) назвы асоб, 2) назвы жывых істот, 3) назвы рэчаў, 4) назвы з’яў прыроды, 5) назвы з’яў грамадскага жыцця, 6) назвы ўласцівасцей і якасцей, 7) назвы дзеянняў і стану.
Дойлід, навальніца, авадзень, талерка, касманаўт, амёба, шэрань, імжа, сацыялізм, пыласос, дыван, заатэхнік, рэвалюцыя, лінь, аграном, дэмакратыя, сподак, юнга, акцёр, коўдра, маланка, канкурэнцыя, камбайнер, відэлец, з’езд, карэктар, зваршчык, ложак, абітурыент, камунізм, халат, каланіялізм, ветэрынар, карніз, ветэран, змярканне, бульдазерыст, тайфун, сцюардэса, таршэр, андатра, ястраб, зацьменне, дыктар, пленум, метэарыт, арматуршчык, агрэсія, сінь,
здольнасць, сяўба, нросьба, вентылятар, трэнер, выбух, гарэзлівасць, трактарыст, механік, кемлівасць, канапа, цеплыня, лоўкасць, разьба, зеляніна, рэпарцёр.
108. Запішыце па памяці: 1) назвы сталіц краін Еўропы, 2) назвы беларускіх газет і часопісаў, 3) прозвішчы вядомых беларускіх пісьменнікаў, мастакоў і кампазітараў.
§ 44. Род назоўнікаў
Марфалагічная катэгорыя роду праяўляецца толькі ў форме адзіночнага ліку. Кожны назоўнік адносіцца да аднаго з трох родаў: мужчынскага (клён, сад, певень, вучань, Сцяпан), жаночага (бяроза, вёска, лісіца, дзяўчына, Вольга) і ніякага (возера, поле, цяля). Кожная з гэтых груп мае адпаведныя граматычныя сувязі з прыметнікамі, займеннікамі, дзеясловамі ў форме прошлага часу (мой новы дом, мая новая сукенка, маё новае захапленне; Алесь пайшоў, Аленка пайшла, дзіця пайшло).
Да мужчынскага роду адносяцца:
назоўнікі з нулявым канчаткам: дуб, аграном, кірмаш, бярэзнік, конь, алень, гай;
назоўнікі — назвы асоб мужчынскага полу з канчаткам -а(-я): тата, бацька, дзядзька, Мікола.
Да жаночага роду адносяцца:
назоўнікі з канчаткам -а(-я): вясна, краіна, ліпа, морква, зямля, зязюля, кропля;
назоўнікі з нулявым канчаткам, якія ў родным склоне маюць канчатак -і або -ы: моладзь, гладзь, арцель, кроў, далеч, печ;
назоўнік маці.
Да ніякага роду адносяцца:
назоўнікі з канчаткам -е, -о(~ё), -а: поле, зерне, акно, дупло, галлё, жыццё, падарожжа, зацішша;
назоўнікі на -мя: імя, племя, полымя, семя;
назоўнікі на -я(-ё), якія абазначаюць назвы маладых істот: ягня(ё), парася(ё), птушаня(ё), а таксама дзіця, дзяўчо, хлапчаня(ё).