• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    пасля галосных у пачатку (пасля слова на галосны), у сярэдзіне і ў канцы слова: надта ўдалы, няўдалы, поплаў, дзеяслоў;
    пасля галосных у сярэдзіне запазычанага слова, калі у не ўтварае самастойнага склада: аўдыторыя, аўдыенцыя;
    пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: паўночна-ўсходні, хлопцыўмельцы. Ужо дзесяткі гадоў спектакль «Паўлінка» ўваходзіць у рэпертуар тэатра. (ЛіМ.)
    У вершаваных творах для захавання рытму часам пішацца ў там, дзе згодна з правапісам павінна быць у ці наадварот: А буракі, гуркі, пятрушка, ўсяго, ўсяго, ну, проста — страх! Усё там расце, як на дражджах. (К-с.) ...як бы на бераг тыя хвалі у часе ветру наступалі. (К-с.) У слаўным месце Берастэчку— слаўны Бандарэнка. У яго дочка — Бандароўна, паійукаць — паненка. (Куп.) Тут ўнукам жыць на гэтым белым свеце, зямля гадуе, корміць змалку дзён... (Ген.)
    88.	Растлумачце напісанне у, у. Незразумелыя словы паглядзіце ў тлумачальным слоўніку.
    Шлагбаум, акварыум, бавоўна, маўзер, радыус, дыназаўр, есаул, рака Ула, страус, жанчына-ўрач, Алатау, гаўптвахта, трыумф, паўднёва-ўсходні, здароўе, лаўрэат, астранаўт, вакуум, класна-ўрочны, ва універсітэце, каля Уладзікаўказа, аператыўны, індывідуум, Ландау, каўчук, паўкруг, салаўі, наўскасяк, на ўслоне, Бештау, архіварыус.
    § 30. Зычныя д — дз, т — ц і іх правапіс
    У беларускай мове цвёрдым зычным гукам [д], [т] адпавядаюць мяккія [дз’], [ц’], якія перад галоснымі е, ё, і, ю, я на пісьме перадаюцца літарамі дз, ц: дні — дзень, плот — на плоце, вада — у вадзе, мяту — мяці, куст — кусцік. Літары дз, ц пішуцца і перад мяккім [в'І: подзвіг, дзверы, цвёрды, зацвердзіць, бацвінне, цвік, Дзвіна. Прыставачнае д і суфіксальнае т перад мяккім в захоўваюцца: адвесці, падвесці, падвячорак, у таварыстве, у клятве.
    У большасці запазычаных слоў зычныя [д], [т) цвёрдыя: дэпутат, дэманстрацыя, ордэн, бібліятэка, інстытут, тэлефон, Артэк, Дрэздэн, Дэздэмона, Дэлі, Тэльман. Але: цюльпан, цір, эцюд, уверцюра, дзюна, Церак, Дянь-Шань, Дзюкло.
    У словах іншамоўнага паходжання перад суфіксамі -ін, -ір, -ёр, -еец, -ейск-, -ік пішацца дз, ц: лацінскі, камандзір, манцёр, індзеец, гвардзейскі, квадрацік, канверцік.
    89.	Змяніце словы так, каб д, т перайшлі ў дз, ц. Са змененымі словамі складзіце і запішыце сказы.
    З’езд, брыгада, жыта, білет, завод, каманда, канцэрт, горад, нарада, касманаўт, борзда, ліст, малады.
    90.	Запішыце словы па-беларуску.
    Стереоскоп, теоретнческн, дефнс, днаграмма, матерналнст, депеша, делегат, днректор, коттедж, коктейль, демократня, акробатяка, дебютнровать, днпломатнческнй, деканат, факультет, телеоб"ьектнв, темперамент, термотерапня, резнденцня, репетнцня, констнтуцня.
    g i. Правапіс падоўжаных зычных
    Зычныя гукі [з’], [дз’], [ц’] , [л’], [н’], [с’]> [ж],	[ч],	[ш] могуць вымаўляцца падоўжана.
    Такое іх вымаўленне на пісьме перадаецца падвоеным напісаннем адпаведнай літары: маззю, вецце, вяселле, Наталля, насенне, Аксіння, калоссе, Залессе, падарожжа, ламачча, застрэшша. Падоўжаны гук [дз’] на пісьме перадаецца спалучэннем літар ддз: разводдзе, суддзя, стагоддзе, прыладдзе.
    Беларускі правапіс у словах іншамоўнага паходжання не перадае падвоеныя зычныя: гама, група, артылерыя, маса, каса, балада, тэлеграма, тона, імунітэт, калона. Выключэнне: ванна, Жанна, Мекка, Madon­na, мецца-сапрана, бонна і інш.
    У некаторых уласных імёнах не падаўжаецца ў вымаўленні гук [л’] і не перадаецца на пісьме: Ільін, Ільіпскі, Ульянаі/ск.
    Падаўжэнне — фанетычная з’ява, яго трэба адрозніваць ад падваення — марфалагічнай з’явы (напісанне дзвюх аднолькавых літар на стыку марфем: прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса); аддаць, бяззубы, рассеяць, насценны, гадзіннік, каменны.
    91.	Падбярыце да слоў аднакаранёвыя з падоўжанымі зычнымі, запішыце іх. Запішыце і свае прык.іады з падоўжанымі і з падвоенымі зычнымі.
    Бярвяно, багаты, крыло, камень, лес, корань, зацішак, вучыць, світаць, жыць.
    92.	Прачытайце ўрыўкі з працы Ф. М. Янкоўскага «Сучасная
    беларуская мова». Перакажыце іх змест.
    Беларускім падоўжаным зычным гукам [ж], [з’], [дз’], [л’], [н’], [с’], [ц’], [ч], [ш], якія абазначаюцца на пісьме падвойнымі літарамі (збожжа, маззю, суддзя, соллю, галлё, пісанпе, кассё, жыццё, ноччу, застрэшша), у рускай мове адпавядаюць спалучэнні «зычны+j (й)»: [сол’іу) (солью), [ноч’]у] (ночью). Беларускія падоўжаныя зычныя ўзніклі на месцы старадаўняга агульнаўсходнеславянскага спалучэння «мяккі зычны + bj», калі гэта спалучэнне стаяла паміж двух галосных: [пытань]е]-^пьнанне.
    Няправільнае вымаўленне падоўжанага зычнага як звычайнага, непадоўжанага: галё, жыцё, пытане, чыта-
    не, паляване, судзя, калосе (такое вымаўленне сустракаем у гаворках Карэліцкага раёна) і такое вымаўленне, калі на месцы падоўжанага вымаўляецца звычайны зычны, а за ім j (й): касьё, жыцьё, пытанье.
    93.	Пры спісванні ўстаўце патрэбныя літары. Словы з падаўжэннем падкрэсліце адной лініяй, а з падваеннем дзвюма.
    1. Парою паўночнаю слухае Колас заўсёды сваіх, з Наднямон..я, знаёмых бяроз шаптан..е, а з іх гаманою Сымонавай скрыпкі гучан..е. (М. Т.) 2. У цяньку пад павеццю, ля дрывотні, яшчэ не растаў халадок ліпнёвага ран..я. (М. Г.) 3. Лён палола з ран..іх рос да вячэрняе зары. (Куп.) 4. Дзве пралескі — яе вочкі, ці два ў збожжы васілёчкі. (Куп.) 5. He толькі тут, на сіўцовых лагах, але і паўсюль у Забесяд..і стаяла спавітая цішыня. (Чыгр.) 6. Ласяня стаяла амаль побач — і не а..далялася, і не набліжалася. (Чыгр.) 7. У кузні крошынскай — гром, дым. Куе ў ёй люстру-цуд Багрым, якая перад алтаром змрок будзе ра..сяваць святлом. (М. Т.) 8. Ад агню ў Па..дубішчы чырвань разлілася да самай вёскі. (Чыгр.) 9. Печка была складзена з буйнога камен..я, якога хапала вакол вёскі. (Чыгр.) 10. Заціш..а над шляхамі палявымі. (М. Т.) 11. Насталі дні, скупыя на спаткан.л, а на ра..стан..і шчодрыя, на жаль. (М. Т.)
    § 32. Прыстаўныя гукі і іх правапіс
    У беларускай мове ёсць прыстаўныя зычныя в, г і галосныя і, а.
    Прыстаўное в пішацца:
    перад пачатковым націскным о і пасля прыставак: возера, восень, вокны, вольха, завочны, увосень (але: окаць, наогул); калі націск сыходзіць з о і на месцы остановіцца а, то прыстаўное в не пішацца: азёры, асенні, аконны, альховы;
    у словах вока, востры, восьмы, навокал незалежна ад націску ў іх: вачэй, вастрэйшы, васьмі, наваколле;
    у сярэдзіне некаторых слоў перад націскным о, у: ніводзін, Лявон, Радзівон, Ларывон, павук, павуцінне, Навум, Навуменка, Тадэвуш, Матэвуш;
    перад каранёвым у ў пачатку і ў сярэдзіне слова
    пад націскам і ў вытворных ад іх словах не пад націскам: вугал, вугаль, вузел, вуліца, вусны, вуха, вучань, навука; вуглавы, вугальны, вудзільна, вузлавы, вушамі, вучнёўск.1, навучанне.
    Прыстаўное в не пішацца:
    перад пачатковым націскным о ў словах іншамоўнана паходжання і ўласных назвах: опера, ода, ордэн, оптыка, опіум, Осла, Орша, Омск.;
    перад пачатковым у (націскным ці ненаціскным) у словах іншамоўнага паходжання і ва ўласных назвах: унія, урна, унікум, універсітэт, Ула, Ульянаў, Узда, Урал, Украіна;
    перад у прыставачным і перад у, якое развілося з в: увага, угнаенне, удвух, удзел, умацаванне; унук, улада, учора, уюн.
    Прыстаўное г пішацца ў словах гэты, гэтакі, гэтулькі, гэтаксама, адгэтуль, дагэтуль, гэй, гоп.
    Прыстаўное а пішацца ў нямногіх словах перад збегам зычных, першая з якіх р, м: аржаны, амійара, амйіанік (часцей: імшара, імшанік).
    Прыстаўное і пішацца заўсёды перад збегам зычных, які пачынаецца з м (імшара, імгла, імгненне, імчаць), а калі пачынаецца з л, р, то пішацца пасля папярэдняга слова, якое заканчваецца на зычную літару, пасля знакаў прыпынку і ў пачатку сказа: Ірве вецер палотнішча сцяга. (Лыньк.); Выткаўшы, ільняное палатно ткалля бяліла на роснай траве; з іржышча. Калі папярэдняе слова канчаецца на галосную літару, то прыстаўное і не пішацца: калючае ржышча, на льняным полі. Але нельга сказаць: з ільном, з ільдом. Па-беларуску: кампрэс з лёду, рака пад лёдам; У скупога зімой лёду не дапросішся (Прык.); 3 лёнам многа клопату. (Сіп.)
    Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія канчаюцца на галосную, прыстаўныя літары перад м, р, л не пішуцца: заржавець, зардзецца, замшэлы, памкнуцца, прымчацца, вокамгненна.
    94.	Прачытайце. растлумачце, чаму ў адных словах ёсць прыстаўныя літары, а ў другіх няма.
    Імкнуцца, Обаль, Уцёсаў, уборка, наваколле, вастрыць, імжа, уранку, замгліць, імчацца, упэўнены, возера, азёрны, ордэр, завочны, абворваць, абвугліцца, вольхі, алешнік, з іржавага дроту, імшарына, ілжывы, іл ьготы.
    95.	Пры спісванні ўстаўце, дзе трэба, прыстаўныя галосныя або зычныя.
    1.	Вясна расчыняе наўсцяж ..аканіцы і сцеле на дол аксаміты. (К-с.) 2. Алесь і Майка натрапілі на ручаіну, што бегла, такая чыстая, сярод свежых ..мхоў. (Каратк.) 3. Заціхаюць гоні і даліны, па..учкі наткалі па..уціны ды развесілі на сонцы свае белыя красёнцы. (К-с.) 4. Есць ночы ў канцы жніўня, прасякнутыя журботным подыхам ..осеньскага набліжэння. (Хадк.) 5. 3 ..льнянішча звезлі яшчэ не ўвесь лён. (Хатк.) 6. Ты не тужы — мінецца ..осень, ..мжа рассеецца, як дым. (К-с.) 7. На..окал разбойніка-звера змыкаецца круг, і ..острыцца помсты сякера. (К-с.) 8. Я мог бы, сябры, звонкай ..одаю нават ці нейкай паэмай печ хатнюю ўславіць. (М. Т.) 9. Паўстаюць малюнкі, з’явы, ..одгулле вайны. (К-с.) 10. Сэрца — ..орган рэдкай працаздольнасці. (Шам.)
    § 33. Правапіс мяккага знака і апострафа
    Літара ь (мяккі знак) ужываецца для абазначэння мяккіх зычных гукаў [дз’], [з’], [л’], [н’], [с’], [ц’] на пісьме:
    1)	на канцы слова: мядзведзь, медзь, лезь, сталь, соль, верасень, вось, шэсць, гаварыць;
    2)	у сярэдзіне слова перад цвёрдым зычным (мяккі знак захоўваецца і тады, калі гэты цвёрды зычны пры змене слова памякчаецца): дзьмуць — дзьме, вазьму — возьме, восьмы — васьмі, просьба — па просьбе, цьма — цьмяны, барацьба — барацьбіт;
    3)	пасля мяккага [л’] перад любым зычным: гульні, вельмі, сельскі, ліверпульскі, пальцы (але ў падоўжаных зычных: зелле, вяселле, крылле).
    Мяккі знак пішацца ў некаторых граматычных формах.
    1.	Пасля мяккага [н’]:
    а)	перад суфіксам -чык, калі слова без гэтага суфікса канчаецца мяккім знакам: камень — каменьчык, прамень — праменьчык, корань — карэньчык., струмень — струменьчык;