Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
Сукупнасць правіл (нормаў) літаратурнага вымаўлення называецца арфаэпіяй (грэч. orthos — правільны і epos — мова). Арфаэпічныя нормы абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца літаратурнай мовай.
Часам у моўнай практыцы заўважаюцца адхіленні ад беларускіх арфаэпічных нормаў. Яны маюць свае прычыны. Адной з асноўных прычын адхілення ад літаратурнага вымаўлення з’яўляецца ўплыў дыялектных асаблівасцей роднай гаворкі: [в’існа], [з’імл’а], [с’істра] замест [в’асна], [з’амл’а], [с’астра]; Гмало], [ц’эсно] замест [мала], [ц’эсна] і інш.
Прычынай адхілення ад арфаэпічных нор^чаў з'яўляецца і ўплыў арфаграфіі, якая далёка не заўеёды перадае вымаўленне. Пішам пясчаны, грамадскі, мыешся, з ім, а вымаўляем [п’ашчаны], [грамацкі], [мыйэс’с’а], [з’йім]. Афрыкаты [дж] і [дз] няправільна вымаўляць як два гукі.
У некаторых людзей няправільнае вымаўленне звязана з недастатковым веданнем арфаэпічных нормаў беларускай і рускай моў, іх зблытваннем. Напрыклад, часам чуем мяккае вымаўленне зацвярдзелых зычных: [п’эч’], [ш’эл’эст), [р’эч’ка], [шч’іл’ны].
Цвёрдае веданне арфаэпічных нормаў — адзін з асноўных паказчыкаў агульнай культуры чалавека.
Вымаўленне галосных гукаў. Найбольш выразна вымаўляюцца націскныя галосныя. У ненаціскным становішчы галосныя [о], [э], [а] вымаўляюцца як [a]: вокны — [акнб], сёстры — [с’астра], вёсці — [в’адў], трэск — [трашчыц’].
Пасля мяккіх зычных галосныя [э], [а] ваўсіхскладах, акрамя першага перад націскам, вымаўляюцца як гук, сярэдні паміж [э] і [а] (на пісьме перадаецца празе, я): [ц’э а шкаваты] —цяжкаваты, [з’эал’эанаваты] — зеленаваты, [воз’эара] — вбзера, [тыс’эа ча] — тысяча, [г’эр6йэаў] —гербеў, [шырбкайэа] — шырбкае, [пбл’эа] — пбле.
Гукі [y], [i] пасля галосных змяняюцца на зычныя [ў], [й]: гляджу [ў] гору, пайшлі [ў] горад,на [ў]збярэжжы, ня[ў]важлівы, скажы [й]начай, паехалі на [й]грышча, на [й]мяніны, за[й]граць, пера[й]сці, бацькі [й] дзеці.
Гук [і] пасля цвёрдых зычных, за выключэннем г, к, х, вымаўляецца як [ы]: брат [ы]шоў (брат ішоў), сын [Ы]ван (сын Іван), пад[ы]сці, раз[ы]граць.
Вымаўленне зычных гукаў. Зацвярдзелыя зычныя гукі ў беларускай мове не маюць парных па мяккасці, яны вымаўляюцца заўсёды цвёрда: [pa] біна, [рэ[ заць, [ча] бор, [шэ] ры, даж [джы], [жы]вы.
У беларускай мове гук [г] фрыкатыўны, для яго ўласціва працяжнае вымаўленне: [г]аворка, [г]асцінны, [г']енерал, [г’] і [г’] іена, [г]онар, [г] рамадзянін. Гук [г] выбухны вымаўляецца толькі ў асобных словах: [г]анак, [г]онта, [г](/з/к.
Гук [дж] вымаўляецца як адзін непадзельны гук: ура[дж]ай, гля[дж]у, нала [дж] ваць, дагле[дж]аны (вымаўленне ура [д] [ж]аы, гля[д] [ж] у, нала [д] [ж]ваць, пасе[д] [ж]анне або ўра[ж]ай, гля[ж]у, нала[ж]ваць, пасе[ж]анне —няправільнае).
Заўвага. У словах тыпу паджылкі, аджаць гукі [д), [ж] вымаўляюцца асобна, бо гэта два гукі, кожны з якіх уваходзіць у розныя часткі слова.
Нельга разбіваць на два асобныя гукі і звонкі мяккі гук [дз]. Вымаўляецца [дз’] якуй, [дз’]еці, ра[дз’]іма, сту[дз']ень, а не [д] [з']якуй, [д] [з’] еці., ра [д] [з’] іма, сп/[д] [з’] ень. Але: а [д] [з] начыць, па [д[ [з']ямелле.
Звонкія зычныя на канцы слоў аглушаюцца: [хл’еп] — хлеб, [мурох] — мурог, [парат] — парад, [гараш] — гараж, [гарбус] — гарбуз, [дошч] — дождж, [м’адз’в’эц’] —мядзведзь.
Вымаўленне некаторых спалучэнняў зычных. Звонкія зычныя ў становішчы перад глухімі аглушаюцца: [галупка] — галубка, [л’охка] — лёгка, [загатка] —загадка, [ц’ашка] —цяжка, [зав’аска] —завязка. Глухія перад звонкімі азванчаюцца: [проз’ба] — просьба, [маладз’ба] — малацьба, [ноз’б’іт] — носьбіт.
Свісцячыя зычныя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: [грушчык] — грузчык, [пакашчык] — паказчык, [шшыц’] — сшыць, [жжац’] — зжаць, [pa-
шчоска] — расчоска, [рашчыстка] — расчыстк.а, a шыпячыя перад свісцячымі — як свісцячыя: [купайэс’с’а] — купаешся, [вучыс’с’а] — вучышся, [рыхтуйэс’с’а] — рыхтуеійся.
Спалучэнні зычных дс, тс, чс, кс вымаўляюцца як гук [ц]: грама [ц] кі [грамад-ск-і), бра [ц] кі (брат-ск-і), Асіпові [ц] кі (Асіповіч-ск-і), каза [ц] кі (казак-ск-і).
Спалучэнні дч, тч вымаўляюцца як двайны гук [ч]: дакла[чч]ык (дакладчык), лё [чч] ык (лётчык), лад[чч]ын (матчын), а спалучэнні дц, тц, чц — як доўгі зацвярдзелы [ц] па кла[цц]ы (па кладцы), у вопра[цц]ы (у вопратцы), на рэ[цц] ы (нарэчцы).
Свісцячыя [з], [с] перад мяккімі зычнымі змякчаюцца: [з’б’іц’], [з’н’ац’], [с’п’авац’], [б’эз’ м’ан’э], [з’йім] (пішам: збіць, зняць, спяваць, без мяне, з ім), але: [зг’інуц’], [ск’інуц’], [сх’іл’іцца]. Зычныя [д], [т] у становішчы перад мяккім [в’] пераходзяць у мяккія [дз’], [ц’]: ^ва — [дз’в’э], чатыры — [чац’в’орты], мёртвы — [ам’арц’в’элы], [ц’в’орды], [подз’в’іх] (пішам: дзве, чацвёрты, амярцвелы, цвёрды, подзвіг).
77. Прачытайце і спішыце прыказкі. Адзначце выпадкі разыходжання напісання з вымаўленнем.
1. Сей авёс у гразь — будзеш князь. 2. Адклад не ідзе на лад. 3. Без працы не будзе шчасця. 4. Будзе дождж ісці — будзе хлеб расці. 5. Дзве работы за раз не зробіш. 6. За справу бярэшся — не бойся і не хваліся. 7. Кожны пачатак цяжкі.
78. Пры спісванні ўстаўце прапушчаныя літары. Падкрэсліце адной лініяй літары, якія абазначаюць зычныя ў становішчы перад глухімі і на канцы слоў, а дзвюма лініямі — літары, якія абазначаюць зычныя ў становішчы перад звонкімі.
1. Галу.жа, гры..кі, а..хапіць, а..вязаць, клу.. .
2. Сало.жі, кла.жа, гра..ка, лапа..ка, міну..ка, па..бадзёрыць, па.жазаць, баро..ка.
3. Лё..ка, бе..чы, стры..чы, гаро.., бярло.., дапамо.. .
4. Мядзве.., глядзе.., лебе.., памя.., заме.., ха..ба, мала..ба, бара..ба, ся..це, агле..це.
5. Даро.жа, лы.жа, гара.., тавары.., гру.. .
6. Ні.жі, мі.жа, про..ба, раска.., гарбу.., ра..даць, ра..сыпаць, но..біт, гру..чык, перапі..чык.
79. Прачытайце ўрыўкі ўголас адпаведна беларуска.му літаратурнаму вымаўленню. Выпішыце словы, у якіх ёсць напісанні, што не адпавядаюць вымаўленню. Пракаменціруйце іх.
I. У трупе Ігната Буйніцкага на кожным выступленні спявалі «А хто там ідзе?», выкананне мела характар харалу. Пытанне спяваў адзін голас — сола. Адказваў хор, няспешна, сумна, аднак з цвёрдай рашучасцю ў канцавых радках песні. Гледачы прыціхалі. Неяк знячэўку запаноўвала цішыня, не чуваць было нават шэпту. Здавалася, што вось зараз усе паўстаюць з месцаў і песню Янкі Купалы прыме глядзельная зала як гімн Бацькаўшчыне. (3. Абрамовіч.)
II. Верш Янкі Купалы «А хто там ідзе?» набыў сапраўды гістарычнае значэнне. 3 часоў верша « А хто там ідзе?» пачалося шырокае прызнанне беларускай літаратуры як глыбока народнай, прагрэсіўнай, рэвалюцыйна-дэмакратычнай. (Г. Гарэцкі.)
§ 24. Прынцыпы беларускага правапісу
Правапіс, або арфаграфія (грэч. orthos — правільны і grapho— пішу),— гэта сукупнасць правілаў, якія вызначаюць аднастайнае, абавязковае для ўсіх унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак.
Сучасная беларуская арфаграфія адлюстроўвае асноўныя арфаэпічныя і граматычныя нормы літаратурнай мовы. Беларускі правапіс грунтуецца пераважна на двух прынцыпах — фанетычным і марфалагічным.
Фанетычны прынцып адлюстроўвае на пісьме літаратурнае вы.маўленне гукаў і іх спалучэнняў у словах. Паводле гэтага прынцыпу пішуцца:
1. Літара а (з націскных о, э) пасля цвёрдых зычных ва ўсіх уласнабеларускіх словах не пад націскам: год — гады, рэкі — рака, рэдкі — радзёйшы.
2. Літара я на месцы е, ё пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам: лес — лясы, клён — кляндвы, вясёлы — весялбсць.
3. Падоўжаныя зычныя: калоссе, галлё, вяселле, жыццё, разводдзе, падарожжа, застрэшша.
4. Літара у пасля галосных: галава — галоука, трава — траўка, гулялі ў садзе, сказалі ўголас.
5. Літары з або с у прыстаўках з(с-), раз(рас-), без(бес-), уз(ус-), цераз(церас-): згарэць, сплавіць, размясціць, распусціць, бездапаможны, бяскрай-
ні, уздыхнуць, успыхнуць, цераззерніца, церассядзельнік.
6. -цца ў зваротных дзеясловах: мыцца — мыецца, мыюцца.
7. Спалучэнні зн, сн, сл, нц, рн, рц на месцы спрадвечных здн, стн, стл, лнц, рдн, рдц: позна, посны, ійчаслівы, сонца, міласэрны, сэрца. Выключэнне: аванпостны, баластны, кантрастны, фарпостны.
8. Літара ц на месцы спалучэнняў тс, чс, кс, цс: савецкі (савет-ск-і), Баранавіцкі (Баранавіч~ск-і), ткацкі (ткач-ск-і), рыбацкі (рыбак-ск-і), кравецкі (кравецск-і), а таксама літара с на месцы спалучэнняў сс, жс, шс: рускі (рус-ск-і), мноства (множ-ств-а), хараство (хараш-ств-о).
9. Напісанне мяккіх дз, ц: у горадзе, на плоце, дзеці, дзверы, Дзвіна, цвёрды.
10. Напісанне прыстаўнога в перад націскным о і каранёвым у ў спрадвечна беларускіх словах: вокны, восень, вольха, возера, вугаль, вучань, вузел, вугал.
11. Напісанне літары т на месцы спалучэння дт на канцы іншамоўных слоў: Гумбальт, Шміт, Кранштат.
Марфалагічны прынцып перадае аднастайнае напісанне адных 1 тых жа значымых частак слоў, нягледзячы на адрозненні ў іх вымаўленні. Ен дазваляе захаваць выразную марфемную структуру слова. Паводле гэтага прынцыпу пішуцца:
1. Звонкія зычныя на канцы слова і ў становішчы перад глухімі: грыб, стог, мароз, гразь, лебедзь, лодка, блізка; глухія перад звонкімі: просьба, вакзал, барацьбіт; шыпячыя перад свісцячымі: на рэчцы, мыешся, адрэжце; свісцячыя перад шыпячымі: перапісчык, бясшумна, пясчаны, разжыцца, сшыць, расчысціць, расшчапіць. Выключэнне: шчасце, рошчына, рашчыніць (хлеб), нішчымны, ушчуваць.
На пісьме не перадаецца асіміляцыйная мяккасць зычных гукаў [з’], [с’], [дз’] [ц’]: змена, святло, дзверы, цвёрды.
2. Зычныя б, д у прыстаўках аб-, ад-, пад-, над-, пераді ў адпаведных прыназоўніках: абвясціць, абчасаць, адпомсціць, надтачыць, перадсвяточны, аб працаўніках, ад цябе, пад страхою, перад святам.
3. Спалучэнні зычных зс, жс, шс, гс, хс у прыметніках, утвораных ад геаграфічных назваў: Каўказ — к.аўказскі, Нясвіж — нясвіжскі, Белая вежа — белавежскі,
Паволжа — паволжскі, Арэнбург — арэнбургскі, Балхаш — балхашскі, Цюрых — цюрыхскі.
4. Зычныя д, т у спалучэннях дс, дч, тч: гарадскі, грамадства, дакладчык, суседчын, матчын, абкатчык.
5. Літара е ў прыназоўніку без і часціцы не: без страху, без цікавасці, не бойся, не баюся.
6. Этымалагічнае я ў словах месяц, пояс, дзевяць, дзесяць, дробязь, завязь, роўнядзь і інш.