• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    стрымаў рогат. (/. М.) 9. Тут пан Пшэбора і пан Глынка, вядомы гмінны кручкатвор. (К-с.) 10. Мачыха, павесялелая, амаль шчаслівая, глянула на Яўхіма з захапленнем: вось жа малайчына, зух! (1. М.)
    45.	Прачытайце словы з эмацыянальнай афарбоўкай. Вызначце, якія з іх маюць памяншальна-ласкальнае адценне, а якія павелічальна-зневажальнае. У якіх стылях мовы могуць ужывацца гэтыя словы?
    Бярозка, столік. дрэўца, вялізны, бабулечка, танюсенькі, дзіцятка, высачэнны, насішча, матулька, голлейка, азярцо, ціхенька, хорашанька, галасішча, хароміна, ціхусенечкі, паўнюткі, ручышча, галоўка, пчолка, вятруга, халадзішча, салоўка, сястрыца.
    46.	Складзіце і запішыце два тэксты: а) раскажыце пра свайго сябра (сяброўку) у пісьме да брата (сястры); б) гэтаму самаму сябру (сяброўцы) напішыце характарыстыку. Параўнайце вашы тэксты і вызначце, чым яны адрозніваюцца.
    47.	Прачытайце. Вызначце, да якой грхпы прафесійнай лексікі адносяцца выдзеленыя словы.
    Пачыналася звычайна на сплаве ўсё тым, што з лесу зімой тралявалі сюды, на рум, спляжаныя і ўжо абкораныя пры дапамозе скобляў дрэвы, якія к таму часу паспеў агледзець бракер, каб потым недзе не трапіла пад пілу гнілое ці крывое бервяно. Тралявалі з лесу сюды таксама і гатовыя брускі — для чыгункі, шахтаў, капальняў. Асабліва шмат вычэсвалі шпал для чыгункі. Брускі, з якіх выходзіла па адной шпале, называлі швэлямі, па дзве—шліфамі, па тры — тымбарамі.
    На руме страляваныя бярвенні звычайна складвалі ў шліхты... (I. Чыгрынаў.)
    48.	Прачытайце тэкст, вызначце яго стыль. Як называюцца словы. пра якія гаворыць пісьменнік? Назавіце самі 10—12 такіх слоў з вядомай вам мясцовасці.
    Яшчэ ў першыя паездкі свае па раёне Апейка заўважыў, што людзі ў розных месцах жылі неаднолькава, што тыя, хто жыў падалей ад ракі, між балот ды лясоў, багата чым розніліся ад яго знаёмых змалку землякоў — жыхароў пясчанай надпрыпяцкай вёсачкі. Розніліся некаторымі звычаямі, розніліся гаворкаю: раптам прыкмеціў, што ў блізкіх, можна сказаць.
    суседніх сёлах па-рознаму вымаўлялі адны і тыя ж словы, быццам гаварылі на розных мовах! Дзіўна было чуць, як дзядзькі ці хлопцы аднаго сяла пацяшаюцца з гаворкі тых, што жылі за тым жа балотам, з другога боку яго! Пацяшаліся, хоць у саміх гаворка была дзіўная, хоць тыя, з другога боку, таксама падсмейваліся з іх! Апейка, дабіраючыся да разгадкі такога дзіва, меркаваў, што гэта была, мабыць, памяць далёкай даўніны, калі вёсачкі на сваіх выспах між багнішч жылі яшчэ больш асобна. (I. Мележ.)
    49.	Выпішыце дыялектызмы, побач запішыце адпаведныя словы літаратурнай мовы. Вусна адкажыце, з якой стылістычнай мэтай аўтар ужывае тут дыялектныя словы.
    1. Паставіўшы міску з расолам і чыгун з картопляй, маці прысела на лаўку. 2. Але Васіль амаль не звярнуў на ўсё гэта ўвагі — хадзіць па балоце даводзілася ўжо нямала, і ў пасталах і без пасталоў. 3. Бачыла добра яна [мачыха] толькі воз, які, нібы знарок, тырчаў перад вачыма і на якім завабліва чырванелі гаршкі, макатры, міскі. 4. Апейка нецярпліва думаў пра той блізкі час, калі і па іх лясных ды польных дарогах запыляць аўтамашыны. 5. Пакуль дзядзькі гаварылі з Міканорам, а жанкі растарэквалі каля прыпека, матка з Вольгай і Насцяй узяліся клапаціцца каля стала. 6. Першыя прыбылі на санях — Вольга са сваім чалавекам. 7. Ледзь Ганна, акружаная гоманам і тлумам, ступіла ў цяперашнюю сваю дамоўку, вінаватасць перад Васілём адразу прапала. (1. Мележ.)
    50.	3 рамана I. Мележа «Подых навальніцы» выпішыце 5 сказаў з дыялектызмамі ў мове персанажаў твора. Растлумачце значэнне гэтых слоў. Вызначце стылістычную ролю выпісаных дыялектызмаў.
    51.	3 любога дыялектнага слоўніка выпішыце 5 слоў з іх тлумачэннем.
    § 17. Фразеалогія
    У беларускай мове ёсць вялікая колькасць устойлівых спалучэнняў. Словы, што ўваходзяць у іх, у сукупнасці маюць адзіны сэнс: выйсці ў людзі — працай, стараннем заняць належнае становішча ў грамадстве; гарою стаяць — усімі сіламі абараняць кагосьці, штосьці; рукой падаць — зусім блізка; за розум узяцца — схамянуцца, паразумнець; востры на язык —
    дасціпны, трапны, з’едлівы; стаць на ногі — зрабіцца самастойным, незалежным.
    Устойлівыя спалучэнні слоў, якія ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі з цэласным значэннем, называюцца фразеалагізмамі. Навука пра ўстойлівыя спалучэнні слоў (фразеалагізмы) называецца фразеалогіяй. Фразеалогіяй называюць і сукупнасць фразеалагізмаў (фразеалогія беларускай мовы, фразеалогія рускай мовы).
    Фразеалагізмы сваім значэннем часта адпавядаюць асобным словам: паказаць пяты — уцячы; даць маху — памыліцца; ні кала ні двара — нічога; злажыць галаву — загінуць; абое рабое — аднолькавыя; павесіуь галаву — засумаваць.
    Устойлівыя спалучэнні могуць быць сінанімічнымі паміж сабой. Яны абазначаюць тыя самыя паняцці, але ў іх склад уваходзяць розныя словы. Фразеалагізмы-сінонімы адрозніваюцца адценнем значэння, стылістычнай афарбоўкай. Напрыклад, са значэннем «адставаць» ужываюцца фразеалагізмы плесціся ў хвасце і казу пасвіць, са значэннем «насварыцца, пакараць» — даць перцу, даць лазню, даць прачуханца; са значэннем «гаварыць без толку» — пераліваць з пустога ў парожняе, ваду таўчы ў ступе.
    Фразеалагізм, як непадзельная моўная адзінка, выступае адным членам сказа. Напрыклад, у сказе Гонкія алені голас падалі (Я. П.) фразеалагізм падалі голас (азваліся, заявілі пра сябе) — выказнік. (Параўн.: у сказе Павел раптам пачуў незнаёмы голас (Лыньк.) слова голас — дапаўненне.) У сказе Яшчэ і кроплі не ўпала, а кайіулі — хоуь выкручвай (Р. Б.) фразеалагізм хоць выкручвай — выказнік. У сказе Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчыма (Куп.) фразеалагізм спакон вякоў — акалічнасць.
    Фразеалагізмы — гэта згусткі народнай мудрасці, багацце нацыянальнай мовы. Яны ўпрыгожваюць мову, робяць яе больш выразнай, вобразнай. Яны накопліваліся на працягу многіх стагоддзяў. У некаторых фразеалагізмах сустракаюцца незразумелыя словы, хоць значэнне фразеалагізма агульнавядомае, зразумелае: лынды біць, бібікі біць, з'ехаць з глузду, збіцца з панталыку.
    Устойлівыя спалучэнні паходзяць з розных крыніц. Асноўнай і невычэрпнай крыніцай з’яўляецца жывая
    народная мова: апусціць рукі, адбіцца ад рук, набіць руку, на руках насіць, збіць з тропу, прыкусіць язык, узяць да галавы, доўгі язык, трымаць язык за зубамі, мазоліць вочы, у сабакі вачэй пазычыўшы і інш. Фразеалагізмы прыходзяць у літаратурную мову і з мовы прадстаўнікоў розных прафесій: на адзін капыл, збіць з капылоў (ад шаўцоў), задаваць тон (ад музыкантаў), залаты фонд (ад фінансістаў).
    Некаторыя фразеалагізмы ўзніклі вельмі даўно, яны ёсць не толькі ў беларускай, але і ў іншых славянскіх мовах: вадзіць за нос, кідацца ў вочы, пусціць слязу. Аднак большасць фразеалагізмаў уласнабеларускія. Яны — паказчык нацыянальнай самабытнасці мовы.
    Да фразеалогіі (у шырокім сэнсе) прымыкаюць прыказкі, устойлівыя параўнанні, крылатыя словы (трапныя вобразныя выслоўі пісьменнікаў, грамадскіх дзеячаў). Усе яны таксама ўжываюцца як гатовыя моўныя адзінкі, маюць адзіны пэўны сэнс, які ўсім вядомы: «Не спяшайся языком, а спяшайся справаю. Згубленай і часінкі не знойдзеш. Другога слухай і свой розум май. Сеў, як прыкіпеў. Ласкава, як матчынымі рукамі. Бурай змеценае лісце не вяртаецца на голле. (Панч.)
    52.	Прачытайце ўрыўкі з кнігі Ф. М. Янкоўскага «Беларуская фразеалогія». Складзіце тэзісы гэтых урыўкаў.
    1.	У дзвюх — беларускай і рускай — мовах ёсць агульныя (можна сказаць, тыя самыя) фразеалагізмы: прыкусіць язык. — прйкусйть язык, кроў з малаком — кровь с молоком, пад гарачую руку — под горячую руку...
    2.	Другім беларускім фразеалагізмам адпавядаюць у рускай мове фразеалагізмы з адрозным кампанентным складам: не святыя гаршкі лепяць — не богн горшкн обжнгают, скруціць сабе галаву — сломнть себе шею, згубіць з вачэй — потерять нз внду, з выпадку — по случаю...
    3.	Трэцім беларускім фразеалагізмам адпавядаюць у рускай мове іншыя фразеалагізмы, прычым зусім адрознай структурнай мадэлі, з адрознай сувяззю кампанентаў: абое рабое — два сапога пара, блізка йіто — без малого, бог бацька — что будет, то будет (або: будь что будет,), варона загуменная (асёл маля-
    ваны) — олух царя небесного, гады ў рады — в кой-то векй, душою загавець — отдать богу дуйіу, як мае быць — как следует (або: как полагается), свет адчыніўся (адкрыўся) —свободно вздохнул.
    • Назавіце яшчэ прыклады фразеалагізмаў, розных у беларускай і рускай мовах пры абазначэнні таго самага паняцця.
    53.	Прачытайце фразеалагізмы, растлумачце іх значэнне. Паглядзіце ў слоўніку тыя фразеалагізмы, значэння якіх вы не ведаеце. Выпішыце ўласнабеларускія фразеалагізмы.
    Вочы мазоліць, не звесці вачэй, востры на язык. вокам не акінуць, скласці галаву, адзін на адзін, з вока на вока, схіляць галаву, дзесятая вада на кісялі, сказаць сваё слова, удоўж і ўпоперак, пераліваць з пустога ў парожняе, свяціць вачамі, свету не бачыць, жыць сваім розумам, рука ў руку, пускаць туман (у вочы), пракладваць дарогу, перавесці дух, зялёная вуліца, задаваць тон, біць адбой, бабіна лета, адгароджвацца кітайскай сцяной, за круглым сталом, правая рука, першая ластаўка, лезці на ражон, табаку важыць.
    54.	Спішыце сказы, падкрэсліце фразеалагізмы.
    1. Над Радзімай сокал узляцеў высока і акінуў вокам даль зямлі навокал. (Я. П.) 2. Бачыў Сцяпан, што дзень пры дні, як з жалезнай клеткі, ірвалася яна [Ганна] адсюль, з іх хаты, да сваіх, на волю... (1. М.) 3. Ты, бабка, пазірала на мяне і думала: «Калі гэты паніч яшчэ не з’ехаў з глузду, то з’едзе». (К-с.) 4. Становішча ў нас не такое, каб патураць аматарам біць лынды. (Мак.) 5. Ліда не спускала брата з вока і не давала яму разыходзіцца ў школе. (К-с.) 6. Дзед Баўтрук быў работнік сумленны. Гарачкі ў рабоце не пароў, а рабіў паважна, але гладка і акуратна. (К-с.) 7. Толькі ж і самім трэба варушыцца, а не сядзець склаўшы рукі. (Мак.) 8. Адгаварваюся справамі: мала якая ў іх можа быць рада, хай застаюцца лепш вока на вока. (Луж.) 9. Мужчыны дзень пры дні выязджалі ў поле. (КЧ.) 10. Віцька не зводзіў вачэй з кармушкі. (П. К.) 11. Душа ў душу жылі ўвесь час. (Куп.) 12. Але глядзелі бацька з маці на гэта коса з першых дзён. (Куп.) 13. О, ён [Сцёпка] працярэбіць сабе дарогу. (К-с.)