Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
На фоне стылістычна нейтральных слоў выдзяляюцца словы, абмежаваныя ў сваім ужыванні пэўным стылем вуснай ці пісьмовай мовы.
Існуюць два найбольш кантрастныя тыпы мовы — кніжны (ён аб’ядноўвае некалькі стыляў) і гутарковы.
У кніжнай мове выдзяляюцца навуковы, публ і ц ы с т ы ч н ы, а ф і ц ы й н а-д з е л а в ы стылі.
Навуковы стыль вызначаецца абстрактнасцю, абагульненасцю, дакладнасцю. Задача навуковай мовы — доказна падаць навуковую інфармацыю, дакладна і лагічна выкласці думкі.
Навуковы стыль ужываецца ў навуковых працах (манаграфіях, артыкулах, рэцэнзіях і г. д.) і выступленнях на навуковыя тэмы (лекцыях, дакладах і г. д.). Таму ў ім побач з нейтральнай лексікай існуе значная колькасць навуковых тэрмінаў, якія адносяцца да розных галін навукі: фанетыка, сінтаксіс, словаўтварэнне, спражэнне, словазлучэнне, дзеяслоў, назоўнік (лінгвістычныя тэрміны); акісленне, вадарод, кіслата, рэакцыя, інертны газ (хімічныя тэрміны); пазваночныя, парнакапытныя, суквецце, тычынка, апыленне (біялагічныя тэрміны) і г. д. Большасць навуковых тэрмінаў — запазычаныя словы або словы з запазычанымі каранямі. У навуковым стылі мовы шмат слоў з абагульненым, абстрактным значэннем (дрэва, расліна; рух, змяненне, адчуванне).
П у б л і ц ы с т ы ч н ы стыль ужываецца ў газетах, часопісах, грамадска-палітычных артыкулах, памфлетах, адозвах, пракламацыях, у выступленнях на мітынгах і сходах. Задача публіцыстычнай мовы — уздзейнічаць на масы, сфарміраваць у людзей правільныя адносіны да грамадскіх спраў.
У публіцыстычных творах ці выступленнях абмяркоўваюцца розныя сацыяльныя праблемы, таму тут шырока выкарыстоўваецца грамадска-палітычная тэрміналогія (улада, дыктатура, нейтралітэт, прапаганда, аўтаномія, ідэя, прагрэсіўны, дэмакратыя, апазіцыя, партыя, класавы, дзяржава); словы і словазлучэнні з ярка выражанымі эмоцыямі ўзнёсласці, урачыстасці, абурэння, іроніі; фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, пабуджальныя і клічныя сказы, рытарычныя пытанні, звароткі, паўторы.
А ф і ц ы й н а-д з е л а в ы стыль уласцівы розным канцылярскім дакументам, законам, ластановам, пратаколам, дыпламатычным актам. Задача афіцыйна-
дзелавой мовы — паведаміць звесткі, якія маюць практычнае значэнне для ўсіх; даць дакладныя ўказанні.
У афіцыйна-дзелавым стылі многа спецыяльных тэрмінаў, у прыватнасці юрыдычных, а таксама агульнапрынятых моўных штампаў: статут, указ, загад, рэзалюцыя, пастанова, працаздольны, нявыезд, паунамоцны прадстаунік, дыпламатычная недатыкальнасць, дыпламатычнае прадстаўніцтва.
Гутарковаму тыпу мовы адпавядае гутарковы с т ы л ь.
Гутарковы стыль ужываецца часцей за ўсё ў вольнай гутарцы са знаёмымі людзьмі. У ім вялікую групу складаюць гутаркова-бытавыя словы, якія надаюць мове вольны характар: самапіска, газіроўка, таўкатня, напралом, процьма, гаманіць і інш. Да гутаркова-бытавых слоў адносяцца і словы з эмацыянальнай афарбоўкай. Адны з іх маюць памяншальна-ласкальныя ці павелічальна-зневажальныя суфіксы (сыночак, дачушка, татулька, тварык, яблынька, птушачка, сіненькі, насішча, нажышчы), другія характарызуюцца адценнем жарту, іроніі, пагарды (расшалопаць, падшыванец, ваўкаваты, ацірацца, выскачка). Сюды ўваходзяць і некаторыя словы з пераносным значэннем: мяшок, сяннік, мядзведзь — непаваротлівы чалавек, варона — нерастаропны, нехлямяжы чалавек, заяц — безбілетнік, трапло — балбатун, змей — злы чалавек.
Да гутарковай лексікі адносяцца і прастамоўныя словы: прыперціся (прыйсці), жмінда (скупы чалавек, скнара), аддубасіць (набіць), пуза (жывот) і інш. Іх не варта выкарыстоўваць у мове, бо яны робяць яе непрыгожай.
Асобнае месца займае стыль мастацкай л ітаратуры, які вызначаецца вобразнасцю, эмацыянальнасцю.
Задача мовы мастацкай літаратуры — намаляваць жывую карціну рэчаіснасці, перадаць чытачу думкі, пачуцці (эмоцыі) аўтара. Для дасягнення гэтай мэты шырока выкарыстоўваюцца канкрэтныя словы (не толькі дрэвы, а бярозы, елкі, клёны і г. д., не толькі сказаў, але і прамовіў, прыпомніў, усумніўся і г. д.), словы з пераносным значэннем (гамоніць лес, дураслівы вецер), словы з эмацыянальнай афарбоўкай (дубок, рачулка, раўнюсенькі), розныя віды
сказаў (па мэце выказвання, інтанацыі, структуры і г. д.).
У мастацкіх творах адлюстроўваюцца розныя бакі жыцця, розныя абставіны, паказваюцца людзі розных прафесій, узросту, адукацыі. Каб больш выразна, дакладна паказаць усё гэта, пісьменнікі карыстаюцца рознымі стылямі літаратурнай мовы. Напрыклад, паказваючы ў творы вясковае жыццё, пісьменнік, акрамя нейтральнай лексікі, абавязкова выкарыстае сельскагаспадарчую тэрміналогію, у мове герояў — гутарковую лексіку і г. д.
Пісьменнікі ў мастацкіх творах, акрамя літаратурных слоў, часам выкарыстоўваюць дыялектызмы — словы, вядомыя толькі ў пэўнай мясцовасці: файны (прыгожы), ровар (веласіпед), кучомка (від шапкі), барыла (бочка), бліск.аўк.а (маланка), сопуха (сажа), кіяхі (кукуруза), іспоткі (рукавіцы), тавар (буйная рагатая жывёла). Дыялектызмы пісьменнік уводзіць у мастацкі твор для стварэння мясцовага каларыту, г. зн. з мэтай выклікаць у чытача ўяўленне аб мове пэўнай мясцовасці. Дыялектная лексіка выкарыстоўваецца і як сродак моўнай характарыстыкі герояў. У мове малапісьменных людзей дыялектных слоў звычайна болыв, чым у людзей з адукацыяй. Напрыклад, у раманах «Палескай хронікі» I. Мележа героі — жыхары вёскі Курані і бліжэйшых вёсак — ужываюць дыялектныя словы пасталы, картопля, растарэкваць, копанка, макотра, барылца, надысь і інш. Апейка ж, як адукаваны чалавек, гаворыць на літаратурнай мове, хоць нарадзіўся і жыў у гэтым самым раёне.
Дыялектная лексіка не ўваходзіць у літаратурную мову. Аднак некаторыя дыялектныя словы праз мову мастацкіх твораў трапляюць часам у літаратурную мову і становяцца агульнанароднымі: мэндлік., выспа, весніцы, бруіцца, немаўля і інш.
У мастацкіх творах можа сустрэцца жаргонная і аргатычная лексіка, якая служыць для моўнай характарыстыкі асобных персанажаў. Жарганізмы і аргатызмы — гэта ўмоўныя назвы прадметаў, з’яў замест агульнавядомых. Напрыклад, М. Лынькоў у апавяданні «Баян» паказвае жыццё зладзеяў, таму ўжывае словы з іх жаргоннай лексікі (сціркі, вуркаган, філон, шырмач-дамушнік, чардачнік., буза, урка). У наш час у мове некаторых школьнікаў часам
можна пачуць асобныя жаргонныя словы: кол — адзінка (ацэнка), пара — двойка (ацэнка), зубрылка, зрэзацца (не здаць экзамену) і інш. Жаргонная і аргатычная лексіка знаходзіцца па-за межамі літаратурнай мовы. Выкарыстанне такіх слоў засмечвае нашу мову, робіць яе непрыгожай, малазразумелай.
Нягледзячы на сваю адметнасць, стыль мастацкай літаратуры сваёй функцыяй больш за ўсё адпавядае кніжнаму тыпу мовы.
42. Прачытайне, вызначце стыль тэксту. Выдзеліце літаратуразнаўчыя тэрміны.
Сучасны беларускі нацыянальны верш (як тып паэтычнага маўлення) складваўся як верш сілабатанічны і рыфменны. Класічныя памеры паступова запаўняюцца дольнікам, свабодным вершам, якім усё больш упэўнена авалодваюць паэты. «Мова» паэзіі аказваецца вельмі рухомай і плыннай, таму што ўстойлівы памер не заўсёды здольны перадаць напал сучаснага жыцця. М. Танк пасунуў далёка наперад культуру верша. Паэтычнасць часта дасягаецца ў яго паэзіі не рыфмай, нават не проста паўтараемасцю рытму, а найперш самой унутранай змястоўнасцю, ідэйнай і эмацыянальнай насычанасцю верша і яго выразнаю сінтаксічнаю пабудоваю. Ад кнігі да кнігі ўсё больш раскаваным, нязмушаным становіцца рытміка. Гэта майстар вострай формы, чыя выяўленчая палітра надзвычай багатая. (У. Гніламёдаў. Каб ведалі...)
43. Прачытайце тэксты, вызначце іх сты.іь. Знайдзіце тэрміны (словы ці спалучэнні слоў), вызначце, да якой галіны навукі ці тэхнікі яны адносяцца.
I. Кроп пахучы — аднагадовая расліна. Корань стрыжнёвы. Сцябло прамастойнае, галінастае. Лісце рассечанае. Кветкі жоўтыя, суквецце — складаны парасон. Плод — сямянка. Сжараспелая, холадаўстойлівая, вільгацяі святлалюбная культура. Усе часткі расліны, асабліва насенне, багатыя на эфірны алей. Кроп ужываецца як прыправа да яды, пры кансерваванні агародніны. (БелСЭ.)
II. Алёша Касцянок стаў працаваць на новым самаходным камбайне. Ен не стамляўся сядзець за штурвалам з раніцы да вечара, ад расы да расы, гадзін па пятнаццаць-шаснаццаць; камбайнераў не ха-
пала, і памочніка ў яго не было. На капніцелі працаваў вучань іх класа Пятро Хмыз, хлопец маўклівы і старанны.
Прыемна назіраць, як кланяецца камбайну збажына, як планкі матавіла хапаюць сцябліны і яны, падрэзаныя, валяцца на транспарцёр. Далейшага працэсу не відаць, але Алёша надта добра яго ўяўляе, ён адчувае ўсёй істотай сваёй работу кожнай часткі складанай і разумнай машыны. He зусім рытмічна — у залежнасці ад порцый збажыны — шарахцяць шнэкі і транспарцёры. To звініць, то глуха грукоча барабан, гудзіць вентылятар, стукае саламатрэс. Няспынна сыплецца ў бункер збожжа — Алёша бачыць гэта цераз акенца і беспамылкова вызначае, дзе збажына менш, а дзе больш умалотная. (I. Шамякін.)
III. Слуцкія паясы вырабляліся на ручных станах. Аснова ў слуцкіх паясоў была заўсёды шаўковая, уток — або шаўковы, або з залотных нітак. Перапляценне асновы і ўтку армюрнае, г. зн. вытворнае ад гарнітура. Часта тканіна пояса была двухліцавая. Гэта дасягалася тым, што на адной аснове тут два ўткі розных колераў.
На гарызантальным стане з бёрдам магло працаваць па чатыры чалавекі. Таму тканіна пояса часам мае два ліцавыя бакі — розныя па колеры і рысунку. Такія паясы па ўсёй даўжыні маюць дзве палавіны. Кожная палавіна мае па два розныя па колеры ўткі. У гладкіх палосах адзін уток праходзіць зверху, другі — знізу. Пераменаю месц утку дасягалася ўзорыстасць. (Л. 1. Якуніна. Слуцкія паясы.)
44. Прачытайце, знайдзіце словы гутарковага стылю.
1. Мала цешылі яго і вечары, калі моладзь доўга снавала па вуліцы, галёкала, будзіла марозную цішыню смехам. (7. М.) 2. Мачыху разбірала злосць, яна не магла ўтрымацца: «Швэндаюцца, швэндаюцца — разявы!» (I. М.) 3. Было страшна, што адарвешся ад роднага седала ды і згубішся ў людзях. (Асіп.) 4. Ларывон падыбаў побач. (I. М.) 5. Апоўдні камісія ўвалілася ў хату да Глушакоў. (I. М.) 6. Васіль ухапіў момант — трэснуў Яўхіма пугаўём па галаве. (I. М.) 7. Прадаў стары Шымкевіч свае мэтлахі, сабраў сям’ю і рушыў на ўсход. (А. Ч.) 8. Яўхім