• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    36.	Перакладзіце тэкст на беларускую мову. У перакладзе падкрэсліце адной лініяй словы. якія ўжываюцца ў рускай і беларускай мовах. Запазычаныя словы падкрэсліце дзвюма лініямі.
    К марту 1943 года в органнзацнн «Зубнлкнн» уже насчнтывалось более 10 человек. Самых отважных н верных товаршцей прнвлек Внля Гудовнч к подполь-
    ной работе на заводе нменн Мясннкова. Кроме Гудовнча, здесь действовал Внктор Глннскнй, Грнгорнй Подобед, йван Богуш, Юзнк Внслоух н другне друзья Внлн. Часть подполыцнков, вступввшнх в органнзацню, работала на другнх предпрнятнях.
    5 марта 1943 года на станцню Мннск-Товарная прнбылн трн цнстерны с бензнном. Взорвать нх мы поручнлн «Зубллкнну». йван Бргуш предложнл нспробовать на этой операцнн мнну своей конструкцнн.
    — Поймн, Внля,— доказывал он Гудовнчу.— Я давно заннмаюсь ею. Гарантнрую, что девяносто тон моя мнна поднлмет в воздух, как перышко.
    — А сколько толу добавншь, чтобы, как перышко? — лукаво пршцурнлся Внля Гудовнч.
    — Толу? — смутнлся немного Богуш.— Ну самую малость, так, крохотку...
    Мнна подполыцнка сработала превосходно. А на другой день он повторнл свой подвнг в Красном Урочшце. Здесь йвану Богушу удалось с помоідью термнтного шара взорвать уже склад горючего. 10 тысяч каннстр авнацнонного бензнна уннчтожнло пламя. К тому же сгорелн многне складскне постройкн н надолго вышлн нз строя под-ьездные путіі. Однако прн этом йван Богуш едва не погнб. Его заметнлй фашнсты. С огромным трудом удалось подполыцнку уйтв от преследователей. Органнзацня решнла переправнть йвана Богуша в партнзанскнй отряд. (Н. Нйколаев.)
    •	Дайце загаловак тэксту.
    •	Раскажыце, што вы ведаеце пра беларускіх камсамольцаў-падпольшчыкаў. Дзе вы пра гэта прачыталі або пачулі?
    § 14. Устарэлыя словы
    У слоўнікавым складзе мовы няспынна ідзе працэс абнаўлення: адны словы становяцца ўстарэлымі і знікаюць з мовы, другія — новыя — з’яўляюцца ў мове. У сувязі з развіццём грамадства — яго эканомікі, культуры, тэхнікі, сацыяльных адносін — знікаюць з жыцця пэўныя прадметы, з’явы рэчаіснасці, а разам з імі знікаюць з ужывання словы, якія іх называюць: цар, баярын, фабрыкант, саха, кабрыялет, армяк, грош, дукат, аршын, вярста, пядзь, нэп, нэпман, валвыканком, лікбез, нарком і інш. Гэта — гістарызмы.
    Часам прадметы, з’явы не знікаюць з жыцця,
    але іх назвы замяняюцца новымі. Ранейшыя назвы робяцца ўстарэлымі. Гэта — архаізмы. Архаізмы (грэч. archaios — старадаўні, устарэлы) — даўнейшыя назвы, якія ў працэсе развіцця мовы былі заменены новымі словамі — сінонімамі: раме — плячо, чало — лоб, атрамант — чарніла, выя — шыя і інш. Гістарызмы не маюць сінонімаў у сучаснай мове.
    Ггістарызмы, і архаізмы — устарэлыя словы, аднак яны адносяцца да лексікі сучаснай мовы, бо мы імі карыстаемся ў пэўных выпадках і ў асноўным іх разумеем.
    Устарэлыя словы па-рознаму выкарыстоўваюцца ў розных стылях сучаснай мовы. У навуковай літаратуры (падручніках, артыкулах і г. д.) гістарызмы выкарыстоўваюцца як нейтральныя словы, якія з’яўляюцца адзінымі назвамі знікшых прадметаў, з’яў.
    У сучасных мастацкіх творах гістарызмы і архаізмы ўжываюцца толькі з пэўнай стылістычнай мэтай. У творах пра мінулае яны ўжываюцца з мэтай узнаўлення гістарычнага каларыту пэўнай эпохі і мовы герояў: Увесь дзень вялікі князь правёў у зборах. Дружыннікі вастрылі мячы, коп’і, баявыя сякеры, правяралі конскую збрую, нашывалі таўсцейшыя слаі бычынай скуры на шчыты, змазвалі свіным салам і барсуковым тлушчам кальчугі. (Л. Д.) «Даруй, вялікі князь, што не магу табе пакланіцца. Выя, кадук яе бяры, не гнецца»,— разгублена сказаў [Раман\ Усяславу. (Л. Д.) У мастацкіх творах на сучасную тэматыку ўстарэлыя словы выкарыстоўваюцца з мэтай надаць апісваемай з’яве, падзеі, прадмету і г. д. характар ці адценне ўрачыстасці, камічнасці, іроніі, жартаўлівасці: Світаць у думках пачало: найічадкі ўдзячныя ацэняць і шчодра лаўрамі аценяць яго халоднае чало. (Р. Б.)
    У мастацкіх творах, дакументах, напісаных не ў наш час (нават не так даўно), ужываюцца словы, якія для нас устарэлыя, а ў час напісання актыўна ўжываліся ў мове і былі адзінымі назвамі прадметаў, з’яў і г. д. Гэта — гістарызмы і архаізмы часу: Было шумна і людна каля будынка рабфака. (К-с.) Загорск.ая сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. (К-с.)
    Словы знікаюць з мовы не адразу. Гэта вынік працяглага працэсу архаізацыі. Спачатку слова пераходзіць з актыўнага запасу ў пасіўны, робіцца ўстарэлым
    і толькі праз пэўны час, рэдка ўжываючыся ў мове, паступова зусім забываецца і выходзіць са слоўнікавага складу сучаснай мовы — становіцца старажытным. Значэнні такіх слоў падаюцца ў гістарычным слоўніку. Некаторыя са старажытных слоў захавалі свае карані ў сучасных вытворных словах: вой — воін, стрый (дзядзька па бацьку) — стрыечны\ у геаграфічных назвах: г. п. Крывічы (крывічы— старажытнае славянскае племя) або ўваходзяць у склад фразеалагізмаў: ні кала ні двара (кол — невялікі ўчастак ворнай зямлі, надзел каля хаты).
    37.	Выпішыце ўстарэлыя словы: спачатку гістарызмы, потым архаізмы. Вусна растлумачце іх значэнне.
    1. Прыгонны дзядзька Халімон Кірдун чалавек вельмі добры і змрочны. (Каратк.) 2. Чэлядзь жыла ў дагледжаных будынках. (Каратк.) 3. Чорт ратая заве гультаём, ласуном... (Бяд.) 4. Чаго жалець табе, гаротнай? Загонаў, дзе цвіце свірэпа, смыка, сахі, сярпа і цэпа, каб так чапляцца за іх слепа? (Куп.) 5. «У Раўбічавым маёнтку нехта не спіць»,— сказаў Павел. (Каратк.) 6. На стале трапятаў агеньчык каганца. (Каратк.) 7. Важна ходзіць па мястэчку ўраднік, пакручваючы вусы. (К-с.) 8. Соцкі і два дзесяцкія стаялі на дварз, чакаючы начальства. (К-с.) 9. На калядныя вакацыі ён [Алесь] спустошыў частку дзедавай бібліятэкі. (Каратк.) 10. Алесь прывёз з губерні яшчэ двух лекараў. (Каратк.) 11. Каля печкі, дзе корпалася Марыля, гарэла над начовачкамі заціснутая ў лучнік лучына. (Каратк.) 12. Гаспадар дома павінен быў за дзень узараць сахою — не мяльчэй як на два вяршкі — палову дзесяціны гліністай зямлі, або забаранаваць морг, або-пасеяць шэсць моргаў, што ўжо зусім цяжка. А то — перавезці за дваццаць пяць вёрст ад васемнаццаці да дваццаці пудоў. ( Каратк.)
    • Вызначце склад выдзеленых слоў.
    38.	Падбярыце з тлумачальнага с.юўніка 5 устарэлых слоў, складзіце з імі сказы і запішьше.
    39.	3 рамана У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» (т. 2, р. II) выпішыце ўстарэлыя словы, вызначце іх стылістычную ролю ў творы
    § 15. Неалагізмы
    У выніку развіцця грамадства ўзнікаюць новыя прадметы, з’явы, новыя сацыяльныя адносіны, а разам з імі ўзнікаюць і новыя словы, якія іх называюць. Неалагізмы (грэч. neos— новы, logos — слова, паняцце) — новыя словы, якія ўзнікаюць у мове для назвы новых прадметаў, з’яў або для замены іх старых назваў. Напрыклад: аэробус, акванаўт, гідранаўт, вададром, гідробус, крысталон, фенілон, касмабачанне, космапраходзец, эліпсограф, галограф, пярограф, мотабол, менэджэр, тэлефакс. Неалагізмы маюць адценне незвычайнасці, навізны.
    Словы з’яўляюцца неалагізмамі да таго часу, пакуль не стануць агульнаўжывальнымі, прывычнымі і страцяць адценне незвычайнасці, навізны. Напрыклад, пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ўзнікла многа новых слоў. Адны з іх (суботнік., сельсавет, райвыканком, райком, парторг, калектывізацыя, калгас, саўгас, трактар, сеялка, самазвал) з часам сталі прывычнымі, агульнаўжывальнымі, перасталі быць неалагізмамі; другія (камбед, лікбез, губком, валвыканком) ужо не ўжываюцца ў сучаснай мове, яны сталі ўстарэлымі.
    Новае слова можа ўзнікнуць у мове і замест старой назвы таго самага прадмета, з’явы (кардон —граніца, аэраплан — самалёт, лятун — лётчык, вакацыі — канік.улы).
    Новыя словы могуць стварацца пісьменнікамі, грамадскімі дзеячамі з мэтай больш поўнай характарыстыкі прадмета, асобы, дзеяння. Такія словы называюць а к а з і я н а л ь н ы м і або і н д ы в і д у а л ь н ас т ы л і с т ы ч н ы м і (іх называюць яшчэ аўтарскімі неалагізмамі). Напрыклад: Арлуе цішыня арламі на сотню кіламетраў з гакам. (М. Т.) / ад спраў і ад тэлестраў засынаюць мае Уіыачы. (Р. Б.) Ён зімою пойдзе ў школу, як закніжыць, як зашколіць. (Бяд.) ...усё больш і больш знаем аб першых днях нараджэння Зямлі, хоць мінулі мільёнагоддзі. (М. Т.) Прапахлы багуном, імшарамі, іду, нагрыблены, дамоў. (Св.)
    40.	Знайдзіце ў сказах аўтарскія неалагізмы, раскрыйце іх выразнасць.
    1.	Вы са сваімі салаўямі, сваімі песнямі аселі, ветратрывалыя славяне, славянскай нівы дабрасеі. (Р. Б.)
    2.	Як гэта здорава — чытаць жывую карту роднай зямлі, напейзажавацца ў запас, зараджаць сябе жывой, вобразнай любоўю да гэтай зямлі... (Б.) 3. Нават гусі, зіму перабыўшы, без цябе адчуваюць заўжды, як паток твой вясеніцца выйшаў, і крыляюць ад Ніла сюды. (М. К.) 4. Што ні дзень — сандзень. Можна й пасандзеніцца! (Р. Б.) 5. Дарагія сябры-бязбацькавічы аблыселі і абвуселі. (Бур.) 6. Ханьчук паслухмяна чмыхнуў у вусікі сваёю роўненькай фотаўсмешкай. (Б.) 7. Чаіцца далягляд белабрысы. (Р. Б.) 8. Мяцёлкі ў завушніцах карычневяць лугі. (А. Л.)
    41.	3 часопісаў і газет выпішыце 4—5 неалагізмаў, растлумачце іх значэнні.
    § 16. Стылістычныя разрады лексікі
    Пры размове ці на пісьме ў розных канкрэтных выпадках у залежнасці ад мэты выказвання мы выбіраем з агульнанароднай мовы патрэбныя нам словы. Напрыклад, калі мы пішам пратакол сходу, то афармляем яго па пэўнай форме, ужываем словы парадак дня, пастанавілі, адзначыць, выказацца і г. д. Калі чытаем у падручніку па мове пра дзеясловы, то сустракаемся са словамі трыванне, лад, час, пераходныя, непераходныя, зваротныя дзеясловы, спражэнне, асоба і інш. Размаўляючы з кім-небудзь на бытавую тэму, не ўжываем такіх слоў. Гэта тлумачыцца тым, што ў мове ёсць стылі, кожны з якіх мае пэўны набор слоў, а таксама сваю экспрэсіўнасць (лац. expressio — выраз), г. зн. асаблівую выразнасць, эмацыянальную афарбоўку.
    Стыль (грэч. stylus — прылада для пісьма ў ста>ажытных грэкаў) — разнавіднасць мовы, сукупнасць пэўных моўных сродкаў, якія ўжываюцца ў алежнасці ад абставін, мэты і зместу выказвання.
    Пераважную большасць у мове складаюць стылісычна нейтральныя словы, або міжстылёвыя (бацька, іаці, брат, школа, вучань, год, дом, дзень; вясёлы, ялікі, здаровы, цік.авы; адзін, два, дзесяць, дваццаць, орак; бачыць, гаварыць, пісаць, ісці, чакаць; далёка, утка, лёгка, вельмі; на, у, за, ад, і, а, калі, але і інш.). этыя словы не маюць экспрэсіўнай афарбоўкі, яны жываюцца ва ўсіх стылях мовы, з’яўляюцца іх асновай.