• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    Аб’екты і змест асноўных раздзелаў шкшыіага курса «Беларуская мова»
    Аб’ект вывучэння
    Змест раздзелаў
    Словы беларускай мовы.
    Лексікалогія — вывучае лексіку беларускай мовы.
    Словаўтварэіше — вывучае марфемны склад слоў і законы ўтварэння новых слоў.
    Марфалогія — вывучае часціны мовы і ўласцівыя ім граматычныя формы.
    Спалучэнні слоў беларускай мовы.
    Фразеалогія — вывучае ўстойлівыя спалучэнні слоў.
    Гукі беларускай мовы.
    Фанетыка — вывучае ўтварэнне, склад і змены гукаў.
    Словазлучэнні і сказы беларускай мовы, склэданыя формы звязнай мовы.
    Сінтаксіс — вывучае будову звязнай мовы.
    ЛЕКСІКАЛОГІЯ I ФРАЗЕАЛОГІЯ
    § 7. Агульнае паняцце пра лексіку
    Лексіка (грэч. lexis — слова) —гэта сукупнасць слоў пэўнай мовы. Раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку, называецца лексікалогіяй (грэч. lexikos— слоўнікавы, logos — вучэнне, навука).
    У лексіцы адлюстравана развіццё працоўнага і грамадскага жыцця людзей, развіццё культуры. Словы служаць сродкам замацавання ў памяці, захавання і перадачы з пакалення ў пакаленне грамадска-пазнавальнага вопыту людзей розных эпох.
    Слоўнікавы запас беларускай мовы вялікі і разнастайны. Пэўнае ўяўленне пра багацце лексікі нашай мовы даюць слоўнікі. Так, у пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» каля 100 000 слоў, тэрміналагічных і фразеалагічных спалучэнняў, але сюды ўвайшлі не ўсе словы беларускай мовы. У гэты слоўнік увайшлі найбольш ужывальныя ў сучаснай беларускай літаратурнай мове словы. Побач з іншымі ў слоўнік не ўключана вялікая колькасць розных спецыяльных тэрмінаў, а таксама мясцовых, дыялектных слоў.
    Вывучаючы лексіку, мы ўзбагачаем свой слоўнікавы запас, павышаем моўную культуру, пашыраем веды пра рэчаіснасць.
    10.	3 «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» А. Я. Баханькова, I. М. Гайдукевіча, ГІ. П. Шубы выпішыце 5 слоў (з тлумачэннем), значэнне якіх вы дагэтуль ведалі недакладна (ці зусім не ведалі).
    § 8.	Слова як адзінка мовы. Значэнне слова. Мнагазначнасць слова
    Слова — найважнейшая адзінка мовы, якая служыць назвай прадметаў, працэсаў, уласцівасцей і г. д. У размове ці на пісьме мы ўжываем словы, спалучаем іх у словазлучэнні, будуем сказы ў адпаведнасці з граматычнымі законамі нашай мовы.
    У аснове назвы ляжаць якое-небудзь характэрнае дзеянне, прымета, якія характарызуюць прадмет ці з’яву. Характарыстычнымі могуць быць форма, функцыя, колер, памер, дзеянне, наяўнасць чаго-небудзь у прадмеце, падабенства да чаго-небудзь. Напрыклад, слова поуня (поўны месяц) атрымала назву паводле формы; шыпшына — з-за шыпоў; шавец, касец — паводле дзеяння; шыла, мыла, тачыла, сякера, паяльнік — паводле прызначэння прадмета (для таго каб шыць, мыць і г. д.); чарніцы, рыжык — па колеры; падбярозавік, падасінавік — ад месца (расце пад бярозай, пад асінай). У розных мовах (нават у розных дыялектах адной мовы) асновай назвы таго самага прадмета могуць быць розныя характэрныя прыметы. Так, у аснове назвы беларускага слова кравец ляжыць характэрнае дзеянне (кроіць), а ў аснове назвы адпаведнага рускага слова портной — аб’ект дзеяння (кронть, шнть порты); слова запалкі — назва паводле прызначэння (тое, пры дапамозе чаго запальваюць, для запальвання), а гэты самы прадмет у некаторых паўночна-ўсходніх і цэнтральных гаворках Беларусі атрымаў назву сернікі ці сярнічкі — з-за наяўнасці серы ў галоўцы запалкі.
    Калі ў слове выразна адчуваецца характарыстычная прымета, матывуецца пэўным прадметам, дзеяннем і г. д., такія словы называюцца матываванымі (вясёлка, баравік, настольнік). Калі ж характарыстычная прымета страцілася, яе нельга выявіць у слове, то гэта нематываванае слова (лес, зіма, рака, вёска).
    Кожнае слова мае сваю гукавую абалонку, пэўны марфемны склад і значэнне. Лексічнае значэнне слова — гэта змест слова, яно дае нам уяўленне пра з’яву, прадмет, якасць, дзеянне, стан. Напрыклад, слова гарлач мае лексічнае значэнне «гліняная пасудзіна для малака»; слова камель — «ніжняя частка ствала дрэва, раслін і г. д.»; імклівы — «вельмі хуткі ў руху, у развіцці»; летась — «у мінулым годзе, год таму назад». Лексічнае значэнне слова падаецца ў тлумачальных слоўніках.
    Есць словы, якія ўжываюцца толькі з адным значэннем: бяроста — верхні, белы слой бярозавай кары; гуслі — мнагаструнны шчыпковы інструмент славянскіх народаў; ляснік — даглядчык, вартаўнік лесу; зубіць — вастрыць, насякаючы, наразаючы зуб’е. Многія словы маюць два значэнні і больш: вар—1) Ki-
    ііень, 2) вараная смала; гарнуць — 1) выграбаць адкуль-небудзь або зграбаць у адно месца, 2) прыхіляць, туліць да сябе, 3) прыцягваць, прывабліваць сабой каго-небудзь; пільны — 1) які патрабуе неадкладнага выканання, неабходны, тэрміновы, 2) старанны, руплівы, дбайны, 3) уважлівы, неаслабны, праніклівы.
    Уласцівасць слова мець не адно, а некалькі значэнняў называецца мнагазначнасцю. Дакладна зразумець значэнні мнагазначных слоў можна толькі ў кантэксце: Неба за Свіслаччу налілося залацістай чырванню. (Н.) Параўн.: Налілося вады ў вядро.
    11.	Прачытайце. Назавіце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.
    1.— Добра вам: вашым рукапісам зялёная вуліца! — А якую вуліцу даваць «зялёным» рукапісам! 2. — Венера!
    — Што Венера?
    — He слова, а свята! Люблю, падабаецца. Люблю і слова. Люблю і зорку. Люблю і «Зорку Венеру». Нашу, Багдановічаву..
    — А Мілавіца?
    — Што гэта?
    — He ведаеш? Народная назва зоркі Венеры.
    — Праўда? Хораша. Яно такое роднае і далікатнае. (Ф. Янкоўскі.)
    12.	Прачытайце і адкажыце, на аснове якіх характэрных прымет узніклі гэтыя назвы. Назавіце лексічнае значэнне выдзеленых слоў.
    Істопка, варыўня, плынь, азімы, акруга, дажынкі, дрывотня, дранікі, дрыгва, пільня, пожня, прадвесне, поручні, падушка, пярсцёнак, завязка, Палессе, Зарэчча, Гліннае, Глыбокае, Тураў.
    13.	3 кнігі Ф. Янкоўскага «Сучасная беларуская мова» (Мн., 1984) прачытайце ўрывак, дзе відаць, што ў выніку страты гука ў слове могуць прыцямняцца характэрная прымета, дзеянне. якія леглі ў аснову назвы.
    Абаранак — ад таго кораня, што аб-вар-ы-ць, абварваць, вар. Абаранак — такое печыва, якое апускаюць у вар, абварваюць перад тым, як пячы... Страта в у слове аб(в)аранак — не адзінкавы выпадак у мове. Падобнае маем у слове абоз з абвоз-ь, абярнуць (воз у канаву) 	тое самае, што і перавярнуць.
    14.	3 тлумача.іьнага слоўніка падбярыце і запішыце тры мнагазначныя словы з тлумачэннем іх значэнняў.
    15.	Перапішыце прыклады. аб'яднаныя адной лічбай, з дужак устаўляючы патрэбныя словы. Вусна растлумачце іх значэнні. Пры неабходнасці карыстайцеся тлумачальным слоўнікам.
    I. Адвячорак у пушчы яшчэ ўсё як быццам зімовы, 3 рэшткамі хлюпкага, ...снегу. (Б.) Неўзабаве бліснула пакручастая стужка рачулкі, а потым паказаўся і ... млынок. (С. А.) Адбіваюцца ў ... гладзі магутныя шапкі векавых дубоў. (Вас.) (вадзяны, водны, вадзяністы) 2. Коні скрануліся з месца, дробна затупалі нагамі, выбіраючыся на ... ўзгорак. (Лыньк.) У невя.іікай хаце з ... падлогай было цёпла і чыста. (П.) (гліняны, гліністы) 3 Янкава жонка, малая, як недарослая, але на дзіва прыгожая і ... жанчына, сустрэла іх на ганку. (Чыгр.) «Будзем ствараць невялікія ... атрады, якія б змаглі знайсці прытулак і ў стэпе»,— прапанаваў Андрэй. (Р. Н.) (рухавы, рухомы) 4. Ен быў сярод іх... па званню, і ўсе, нават сяржант, камандзір аддзялення, чакалі яго каманд. (I. М.) Маці заўсёды патрабавала ад нас гаварыць праўду, не ашуквань, не крыўдзіць слабых, паважаць... (Дам.) (старэйшы, старшы)
    16.	Прачытайце тэкст. Карыстаючыся т.іумачальным слоўнікам, дайце пісьмовае тлумачэнне выдзеленых слоў. Адзначце, якія з гэтых слоў мнагазначныя. Назавіце ў тэксце матываваныя словы.
    За час свайго замужжа Ганна прывыкла таіцца, хаваць у душы і пакутны боль, і тугу, і надзеі. Калісьці такая гаваркая, таварыская, яна даўно стала любіць адзіноту.
    3	настроем адзіноты лепш за ўсё было ёй у лесе. Лес супакойваў, суцішаў, гаіў; дрэвы, то маўклівыя, то шапаткія, здавалася, разумелі і спачувалі, каля іх лягчэла на душы. Так было раней, увесну, улетку. Цяпер жа лес, як і ўсё, навяваў у душу, якая стала дзіўна чулай, трывогу і смутак.
    I ўсё-ткі ён вабіў да сябе. Поле Глушакоў было каля самага лесу, і Ганна не раз збіралася выбраць вольную хвілінку, пахадзіць па ім. Але Глушакі рабілі амаль без перадыху. Толькі калі скончылі капаць усю паласу і апошнюю бульбу ссыпалі ў лазовы кош, Ганна, нарэшце, адчула, што прыйшла жаданая хвіліна. (I. Мележ.)
    § 9.	Прамое і пераноснае значэнні слова
    Слова можа мець прамое і пераноснае значэнні. Усе адназначныя словы ўжываюцца з прамым значэннем. Мнагазначныя словы могуць мець не толькі прамыя, але і пераносныя значэнні.
    П р а м ое значэнне слова — гэта асноўнае значэнне, якое замацавалася за ім як пастаяннае. Напрыклад, слова жадаць мае два значэнні: 1) хацець штонебудзь ажыццявіць, зрабіць, займець, 2) зычыць, выказваць каму-небудзь пажаданні. Абодва гэтыя значэнні прамыя. Прамыя значэнні і ў слове ваколіцсг. 1) ускраіна населенага пункта, 2) тое, што размяшчаецца вакол населенага пункта.
    Пер а носн ае значэнне ўзнікае тады, калі мы пераносім назвы з адной з’явы на другую на аснове чаго-небудзь (падабенства, сумежнасці, суаднесенасці). Словы з пераносным значэннем не толькі называюць з’яву, але і змяшчаюць эмацыянальную ацэнку яе, надаюць пэўнае адценне (урачыстасці, узнёсласці, неадабрэння, іроніі і г. д.).
    Адрозніваюць тры асноўныя тыпы пераносу, узнікнення новых значэнняў у слове: метафара, метанімія, сінекдаха. Найбольш часта ў мове ўжываецца метафара.
    Метафара — перанос назвы з аднаго прадмета, з’явы на другі на аснове падабенства іх прымет. Падабенства можа бынь па форме, унутраных ці знешніх уласцівасцях, якасцях і г. д. Параўнаем: язык жывёлы і язык полымя, цёплы дзень і цёплы позірк, пустая бочка і пустая гаворка, ліецца вада і ліецца святло, мядзведзь (звер) і мядзведзь (чалавек). Дзеянні, якасці чалавека, жывёлы могуць пераносіцца на нежывыя прадметы і наадварот: дзеці плачуць і вокны плачуць, чалавек адпачывае і зямля адпачывае, воук вые і вецер вые, зялёны яблык і зялёны хлопец і інш. Усе такія метафары адносяцца да вобразных сродкаў мовы, яны дапамагаюць выразней ахарактарызаваць прадмет, з’яву, дзеянне. Яны зразумелыя нам, іх адзначаюць слоўнікі з паметай перан.