• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    Моцна, звонка, аглушальна, прарэзліва. 1. Зноў ... прагуў паравоз. 2. ... ударыў гром. 3. Слухаючы гэта, усе ... смяяліся. 4. ... над Прыпяццю сіняй вольная песня гучыць.
    Стары, старадаўні, незапомны, даўнішні. 1. Ад каменя, як і раней, вілася па кручы вытаптаная з ... часоў сцяжынка. 2. ... рвецца, на новае спадзяецца. 3. Калісьці, у ... час, жыў ганарысты пан у нас. 4. Абознік пачаў расказваць ... прыгоду.
    II.	Есці, сталавацуа, карміцца, падсілкоўвацца. 1. Дастала [маці] акрайчык хлеба, па скрылёчку сала, і яны ўзяліся ... . 2. Тут кватарант і ... . 3. ... не хацелася, хоць з учарашняга макавай расінкі не было ў роце. 4. Баброў не цікавіць рыба, якую ловіць выдра, а выдру не цікавяць расліны, якімі ... бабры.
    Сябар, таварыш, калега. I. Нават нашы адважныя кулямётчыкі і снайперы паважалі Булкіна, як роўнага, гаварылі з ім, як з баявым ... . 2. Рады я: ... у нас не меней, чым у сонца залатых праменняў. 3. «Дазвольце пазнаёміцца: ваш ... і сусед — Лабановіч»,— назваў сябе госць.
    Невясёлы, сумотны, маркотны, пануры. 1. Каб развеяць гэты ... настрой, Лабановіч сабраўся паблукаць па верханскіх ваколіцах. 2. Але Васіль быў ..., яго вялікі клопат агарнуў. 3. Твары разведчыкаў былі ... і маўклівыя. 4. Думы .... Думы гаротныя, труціце быт мой сірочы.
    Цячы, працякаць, цурчаць, сачыцца. 1. Вясна ... вада пад снегам. 2. Бачыў: кроў змагароў, як жывая..., ... з ранаў. 3. 3-пад каменя ... крыніца. 4. Тут ... каламутны ручаёк, які летам перасыхаў. 5. На Бярозе, якая ... зусім недалёка ад нашай вёскі, мы, хлапчукі, прападалі амаль усё лета.
    § 12.	Антонімы
    Антонімы (грэч. anti...— прыстаўка, якая абазначае процілегласць, onyma — імя) — пары слоў той самай часціны мовы з процілеглым значэннем: вялікі — малы, светлы — цёмны, белы — чорны, гаварыць — маўчаць, цёпла •— холадна, уверх — уніз, весела — сумна, усыпаць — высыпаць.
    Антонімы з’яўляюцца адным са сродкаў выразнасці мовы, яны ўжываюцца для супастаўлення, параўнання з’яў, дзеянняў, прымет, колькасці: Старасць — слабая на ногі, ды моцная на розум. (Прык.) Мы станем удвух пры дарозе ля белай бярозы, успомнім маленства, успомнім і радасць, і гора. (Панч.)
    28.	Спішыце сказы, падкрэсліце антонімы. Вусна зрабіце марфалагічны разбор першага сказа.
    1.	Ты з Заходняй, я з Усходняй нашай Беларусі, болыд з табою ўжо ніколі я не разлучуся. (Куп.) 2. Добрая слава людзей збірае, а дрэнная — разганяе.
    (Прык.) 3. Благі абразіць, а добры разважыць ды яшчэ і парадзіць. (Прык..) 4. Заўсёды, калі вяртаўся Тапурыя з далёкіх і блізкіх сваіх вандраванняў, ён любіў пастаяць тут, аглядаючы родныя мясціны. (Сам.) 5. Здаваліся хвілі гадамі — сны чаргаваліся з явай, а ява са снамі. (A. К.) 6. Ночка ці дзень, ці марозы, ці спёкі,— вечна ў ярме, у паднявольнай рабоце. (Куп.) 7. Усходзілі, заходзілі свяцілы, буялі травы, замеці мялі, а мне тугія мроіліся крылы, што нас цяпер над светам паднялі. (Грах.) 8. «Годзе!» — крыкнуў вой-князь, і радасць і гнеў пад грозным брывом яго гаслі-гарэлі, гарэлі і гаслі. (Бяд.)
    29.	Да выдзеленых слоў падбярыце антонімы.
    Салодкі яблык, сухі бераг, шырокая дарога, вялікі дзень, белы хлеб, хворы чалавек, гаварыць хутка, рана ўставаць, многа зрабіць, светлая паласа, цвёрдая зямля, гарачая вада, праўдзівая гісторыя, тоўстая вяроўка, цёплы дзень, добра ведаць, прыязджаць у горад.
    30.	Пры дапамозе прыставак утварыце антонімы. Запішыце іх.
    Падземны (пераход), уліваць (ваду), адчыніць (дзверы.), смачны (пірог), хмарнае (неба), звычайныя (абставіны), ідэйны (твор), рэлігійны (змест).
    31.	Адкажыце, якімі моўнымі вобразнымі србдкамі карыстаецца Якуб Колас у трылогіі «На ростанях» (аповесць «У глыбі Палесся». ч. I, р. VIII) пры апісанні Нёмана і наднёманскіх лугоў.
    32.	Напішыце сачыненне-апіеанне на адну з тэм: «Родная мясціна», «У лесе зімою (вясною, увосень, улетку)», «Вялікае свята». Выкарыстайце ў сачыненні словы з пераносным значэннем, сінонімы, антонімы.
    § 13. Спрадвечнабеларускія і запазычаныя словы
    Слоўнікавае багацце беларускай мовы складвалася на працягу многіх стагоддзяў. У лексіцы нашай мовы існуюць спрадвечнабеларускія і запазычаныя словы. Асноўную частку л^ксікі беларускай мовы складаюць спрадвечнабеларускія словы. Сярод іх выдзяляюцца агульнаславянскія, усходнеславянскія і ўласнабеларускія Агульнаславянскія словы наша мова атрымала ў спадчыну з перыяду агульнага жыцця 36
    славян. Гэтыя словы ёсць ва ўсіх ці ў большасці славянскіх моў: лес, рака, поле, зямля, маці, сын, дзед, сястра, брат, мароз, дрэва, бяроза, дуб, воук, варона, заяц, лета, восень, зіма, дзень, ноч, вечар і інш. Усходнеславянскія словы з’явіліся пазней, у той час, калі ўсходнія славяне жылі супольна (перыяд Кіеўскай Русі). Такія словы ўжываюцца толькі ў рускай, беларускай і ўкраінскай мовах: пляменнік, конь, мяцеліца, бацька, грэчка, хвошч, харошы, пасля. цяпер, сорак, дзевяноста і інш.
    Уласнабеларуская лексіка развівалася з агульнаславянскай і ўсходнеславянскай пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў, а таксама на базе мясцовых гаворак. Асноўная колькасць уласнабеларускіх слоў узнікла за час існавання беларускай мовы. Уласнабеларускія словы ўжываюцца толькі ў беларускай мове: аселіца, абрус, адказ, волат, бусел, золак, палетак, рухаць, сенажаць, славуты і інш.
    Запазычаныя словы трапілі ў беларускую мову ў выніку эканамічных, навуковых, культурных сувязей, якія існуюць паміж народамі. Значная колькасць іншамоўных слоў трапіла ў беларускую мову праз рускую.
    Большасйь запазычаных слоў, што прыйшлі ў беларускую мову, у пэўнай ступені падпарадкоўвалася фанетычным і граматычным законам нашай мовы. Некаторыя з запазычаных слоў поўнасцю асвоены беларускай мовай, яны ўспрымаюцца як спрадвечнабеларускія: бульба, бурак, морква, школа, клас, вагон, лямпа, кніга, рэвалюцыя, цэгла і інш. Многія запазычаныя словы вызначаюцца сваімі пэўнымі асаблівасцямі. Адны з іх не скланяюцца (кіно, дэпо, метро), другія маюць пэўныя фанетычныя прыметы: спалучэнні ія (ыя), іё (ыё), іе (ые) (біялогія, фізіёлаг, патрыёт, гігіена); цвёрдыя д, т перад галоснымі і, э (дэлегат, дэталь, дырэктар, тэатр, тэхніка, тэлефон); неўласцівыя беларускай мове спалучэнні зычных шп, шр, шт (шпалы, шпалеры, шрот, штаб, шторы); наяўнасць гука ф (фанера, факт, фабрыка, ліфт, міф); спалучэнні галоснага з насавым зычным ан, он, ен, ін і інш. (панцыр, гонты, пенсія, інструмент, вінт, маёнтак, ланцуг) і інш.
    Іншамоўнымі словамі нельга злоўжываць. Няма ніякай патрэбы запазычваць словы, калі ёсць свае для назвы пэўных прадметаў, з’яў.
    33.	Прачытайце ўрывак, выпішыце спачатку ўласнабеларускія словы, а потым — запазычаныя і, дзе магчыма, назавіце прымету запазычанага слова.
    У ціхай лясной вёскі двайная назва: для мясцовых людзей і на картах невялікіх маштабаў яна — Люсіна, а для прыхільнікаў літаратуры — Цельшына, дзе ўсё звязана з маладым настаўнікам Лабановічам, юнай прыгажуняю Ядвісяй.
    Сёння ў Люсінекай сярэдняй школе паўтысячы вучняў. У школе паўсотні настаўнікаў. Дзесяць педагогаў — мясцовыя. У Люсіне ёсць філіял Ганцавіцкай музычнай школы. Унукі і праўнукі першых вучняў Якуба Коласа любяць і спорт, асабліва лёгкую атлетыку і гімнастыку. Пры школе ёсць інтэрнат, сталоўка, групы падоўжанага дня. Паспяхова працуе мноства розных гурткоў.
    Коласаўскае Цельшына мела адну невялікую і скрыўленую вуліцу, сённяшняе Люсіна мае некалькі вуліц з прыгожымі дамамі. Вуліцы разыходзяцца не ў тым кірунку, як дыктавала калісьці прырода, а планава, так, як чалавек таго пажадаў.
    Есць у Люсіне клуб, камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва, дзіцячы сад, некалькі магазінаў, з тутэйшымі лясамі перамаўляецца лес тэлевізійных антэн, узнятых над дамамі.
    Шануюць у Люсіне памяць пра першага настаўніка, памятаюць яго спагадлівую дабрату. Вось паўстанак Якуба Коласа. Школа імя Якуба Коласа. Мемарыяльная дошка на беразе Дубаўскага возера, ля невялічкай дубровы: «Тут адпачываў Колас». Ды запытай у любога люсінскага хлапчука, дзе былі Коласавы таполі (іх знішчыла вайна), і ён пакажа беспамылкова. А яшчэ ў школе, у кожным доме — кнігі Якуба Коласа, дарагія і любімыя... («Беларусь»).
    • Да апісання ці паведамлення адносіцца гэты тэкст?
    34.	Выпішыце спачатку запазычаныя словы (абазначце па магчымасці прымету іх запазычанасці), затым уласнабеларускія словы і нарэшце словы, якія ўжываюцца ў беларускай і рускай мовах.
    У непарыўнай сувязі з вырашэннем агульных задач аховы прыроды, жывёльнага і расліннага свету знаходзіцца арганізацыя відавой аховы жывёл і раслін. Пад уплывам розных антрапагенных фактараў толькі
    за апошнія 100—150 гадоў з фауны і флоры знікла значная колькасць відаў жывёл і раслін, якія раней трапляліся на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх: птушкі — вялікі баклан, коўпіца, стрэпет, ружовы пелікан, чорны турпан; рыбы — бялуга, выразуб, корушка, кумжа, ласось, чарнаморская і рачная міногі, балтыйскі і рускі асятры, сіг і інш.; некаторыя водныя беспазваночныя; расліны — цыбуля прычасночная, герань галубковая... Многія віды жывьі і раслін, арэалы якіх скараніліся, знаходзяцца пад пагрозай знікнення. (Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь.)
    • Назавіце рэдкія расліны. дрэвы, жывёл, птушак. якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі.
    35.	Гіерапішыце, падбіраючы патрэбныя словы з тых. што ў дужках.
    1. Тут стары заўважыў сваё наўмыснае ўзрушэнне і, засаромеўшыся яго, стуліўся ў шкарлупу звычайнай ... . Сход закончыўся правалам планаў яго арганізатараў, якія не дабіліся кантакту з масай і апынуліся ў стане поўнай ... . (замкнёнасць, ізаляцыя) 2. 1 зруб новы паставяць. А каб вы не чапалі яго, то ён, напэўна, збуцвеў бы там і ніхто б яго не ... . Спецыялісты ... сцены старажытнага палаца. (рэстаурыраваць, аднауляць) 3. Было такое ..., што гэта не далёкае Запаляр’е, а Масква ці Мінск з яго праспектам Ф. Скарыны ў вячэрні час. Алеся дзіцячым ... угадвала бацькаву няласку да сябе. (адчуванне, інстынкт) 4. ... дні верасня выдаліся надзвычай цёплыя. У ... спаборніцтвах удзельнічала дваццаць хлопчыкаў ва ўзросце да пятнаццаці год. (апошні, фінальны) 5. Гаворка была .... можна было разабраць кожнае слова. Добрае веданне ўмоў жыцця сваіх герояў дазваляе пісьменніку выбіраць дэталі самыя ... і трапныя. (каларытны, выразны) 6. Каля завода, перад варотамі, ... рабочыя. На ўсходнім баку фронту ... вялікія сілы ворага. (канцэнтравацца, збірацца)