Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
§ 6. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе
Пачатак XX ст. быў больш спрыяльны за папярэднія два стагоддзі для развіцця беларускай пісьмовай мовы. Як ужо адзначалася, пасля рэвалюцыі 1905—1907 гг. з’явілася магчымасць друкаваць пабеларуску. Былі створаны беларускія выдавецтвы, выходзілі перыядычныя выданні, ствараліся буквары, падручнікі, хоць не ўсе яны былі надрукаваны.
Сярод створаных падручнікаў па беларускай мове асабліва выдзяляецца «Беларуская граматыка для школ» Б. Тарашкевіча, надрукаваная ў 1918 г. Яна вытрымала пяць выданняў і адыграла вялікую ролю ў распрацоўцы граматычных і правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы, а таксама ў станаўленні нашай мовазнаўчай тэрміналогіі. Гэта граматыка пазней была пакладзена ў аснову многіх школьных падручнікаў і дапаможнікаў.
Пасля стварэння БССР (1919) у 20-я гады XX ст. пачалося ажыўленне беларускай культуры. Ішла беларусізацыя, беларуская мова стала дзяржаўнай. У гэ-
ты час інтэнсіўна распрацоўваюцца пытанні арфаграфіі, граматыкі, адбываецца станаўленне лексічных нормаў беларускай літаратурнай мовы, нормы літаратурнага вымаўлення. Мова ўзбагацілася тысячамі новых слоў і тэрмінаў.
Ствараліся падручнікі для школ на беларускай мове па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі, выдаваліся навуковыя працы, газеты, часопісы, мастацкія творы. Была створана Акадэмія навук, якая і сёння каардынуе работу навуковых устаноў Беларусі, мае шырокія міжнародныя сувязі. На беларускай мове працавалі ўрад рэспублікі і ўсе дзяржаўныя ўстановы. Аднак у канцы 30-х гадоў працэс беларусізацыі стаў звужацца, беларуская мова пачынае выцясняцца з розных сфер жыцця. Асабліва адчувальным гэта было ў пасляваенныя гады, калі закрыліся многія беларускія школы, пераважна ў гарадах. Нягледзячы на ўсё гэта, беларуская літаратурная мова развівалася, удасканальвалася. Былі створаны шматлікія навуковыя даследаванні па беларускім мовазнаўстве, слоўнікі, сярод якіх асаблівае месца займае Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, пяцітомны тлумачальны слоўнік беларускай мовы і інш. Надрукаваны сотні выдатных мастацкіх твораў, многія з якіх ведаюць далёка за межамі нашай краіны. За пасляваенныя гады інтэнсіўна і мэтанакіравана вывучаліся беларускія гаворкі, вынікам гэтай працы з’явіўся «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы».
За межамі Беларусі жыве прыблізна тры мільёны беларусаў (каля двух мільёнаў — у былых рэспубліках СССР, больш за мільён — у Польшчы, Канадзе, ЗША, Англіі, Германіі і інш.), многія з якіх уносяць свой уклад у развіццё беларускай мовы і літаратуры.
У 1990 г. Вярхоўны Савет прыняў закон «Аб мовах у Беларускай ССР», беларуская мова набыла статус дзяржаўнай мовы. Распрацавана дзяржаўная праграма рэалізацыі гэтага закона.
1. Прачытайце ў БелСЭ (т. 2, с. 224—227) артыкул «Беларуская мова». Складзіце тэзісы артыкула. ГІеракажыце яго змест.
2. Прачытайце ўрывак з кнігі «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (Мн., 1957). Перакажыце яго змест.
У XIV — XV і асабліва ў XVI і XVII стагоддзях на старажытнай беларускай мове з’явілася вялікая колькасць пісьмовых твораў як царкоўнага, так і свецкага характару, перакладных і арыгінальных, а таксама дакументаў дзелавога характару.
Да нашага часу захаваліся шматлікія дзяржаўныя і прыватныя дзелавыя дакументы (дагаворы, граматы, акты і інш.), напісаныя на старажытнай беларускай мове. 3 іх трэба ўказаць у першую чаргу вялікі архіў дзяржаўных дакументаў Літоўскага княства, вядомы пад назвай «Літоўская метрыка», полацкія граматы XIV — XVI стст., магілёўскія і віцебскія акты таго ж часу і інш.
Аб высокім развіцці беларускай літаратурнай мовы XVI — XVII стст. сведчыць і той факт, што ўжо ў той час у Літоўскім княстве выдавалася вучэбна-дапаможная літаратура. Так, напрыклад, у 1596 г. выйшла ў свет «Граматіка словенска» Лаўрэнція Зізанія, у 1619 г.— «Граматікі словенскія» Мелеція Сматрыцкага. Гэтыя працы мелі важнае значэнне для нармалізацыі і тэарэтычнай распрацоўкі граматычных пытанняў як рускай, так і беларускай і ўкраінскай моў.
3. Прачытайце ў БелСЭ (т. 6, с. 398) артыкул «Літоўская метрыка», перакажыце яго змест.
4. Прачытайце ўрывак з «Баркалабаўскага летапісу» і пераклад яго на сучасную беларускую мову. Назавіце ў старажытным тэксце словы, якія ўжываюцца і ў сучаснай беларускай мове.
I. Того ж (1583) року... перуны н грады велнкня, сухость, морозы маль не через все лето былн у Лнтве. От велнкого морозу на полн у колосьн жнто посхло, многня домы панов зацных от перунов велнкнх погорелн, знме з морозов н метелнцы по дорогам многое множество людей убогнх, также я купецкнх померло. А лете велякнй жар был: жнто, ярн, трава. также ярнны огородныя все погорело у Лнтве, а звлаша около Менска, около Внлнн, людн убогня з хлеба на Русь давалнся — молодцы, жонкн, девкн, много на Русь н на Укранну понаходнло...
II. У тым самым (1583) годзе... былі ў Літве амаль усё лета перуны і град вялікі, сухмень, маразы. Ад вялікага марозу на полі ў калоссі жыта пасохла, многія дамы паважаных паноў згарэлі ад перуноў (маланак). Зімой ад маразоў і вялікіх мяцеліц па дарогах па-
мёрла мноства ўбогіх людзей, а таксама купецкіх. А ўлетку вялікая гарачыня была: жыта, яравыя, трава, а таксама агародніна — усё пагарэла ў Літве, асабліва каля Мінска і Вільні. Убогія людзі з-за хлеба на Русь падаваліся — хлопцы, жанчыны, дзяўчаты. Многа на Русь і на Украіну пайшло...
5. Прачытайце ўважліва тэкст. Адкажыце, што вы ведаеце пра старажытнае кнігадрукаванне на Беларусі і ў Расіі. Калі, дзе і хто выдаў першую кнігу на старажытнай беларускай мове? Хто і дзе выдаў першую кнігу на тэрыторыі Беларусі?
У развіцці старажытнай беларускай мовы, у прыватнасці яе літаратурна-пісьмовай формы, вялікую ролю адыграла кнігадрукаванне, распачатае беларускім вучоным, вялікім асветнікам свайго часу. Францыскам (Георгіем) Скарынам, кнігі якога ішлі і ў Расію, і на Украіну. У XVI ст. за Скарынам з’явіліся выдатныя дзеячы старажытнай беларускай культуры і друкары С. Будны, В. Цяпінскі, П. Мсціславец, браты Мамонічы і іншыя. У тым самым XVI ст. узніклі друкарні і выпускаліся кнігі ў Нясвіжы (1562), Цяпіне (1565), Заблудаве (1568), Заслаўі (1571), Лоску (1574), Слуцку (1580), Любчы (1597), крыху пазней — у Ашмяне Мураванай, Магілёве, Менску, Куцеіне (каля Оршы), Буйнічах (каля Магілёва), Бялынічах, Гародні, Супраслі (каля Беластока), Пінску і іншых гарадах і мястэчках. (Ф. Янкоўскі.)
• Знайдзіце ў «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» артыкулы з прозвішчамі названых у тэксце дзеячаў старажытнай беларускай культуры і друкароў (т. 5, с. 8; т. I, с. 506; т. 5, с. 498; т. 3, с. 673; т. 3, с. 428). Напішыце невялікі даклад (паведамленне) пра старажытнае беларускае кнігадрукаванне і прачытайце яго на занятках гуртка па беларускай мове або на школьным мовазнаўчым вечары, ці вучням свайго класа.
6. Прачытайце тэкст. Што вы ведаеце яшчэ пра Статут Вялікага княства Літоўскага? Прачытайце пра тры Статуты ў БелСЭ (т. 10, с. 58). Перакажыце змест.
Сярод помнікаў беларускай культуры і пісьменнасці адно з найадметных месц належыць Статутам Вялікага княства Літоўскага (1529, 1566, 1588 гг.).
Статуты 1529 і 1566 гг. дзейнічалі параўнальна нядоўга. Статут 1588 г. рыхтавала цэлая група людзей, якія мелі спецыяльную юрыдычную падрыхтоўку, a таксама і службовыя асобы Вялікага княства Літоў-
скага. Гэтай работай кіравалі Астафій Валовіч і Леў Сапега, якія займалі ў той час пасады канцлера і падканцлера Вялікага княства Літоўскага.
Статут 1588 г., як і папярэднія Статуты 1529 і 1566 гг., быў складзены на тагачаснай беларускай літаратурнай мове, у аснове яго — беларуская прававая лексіка. У той час, як у Заходняй Еўропе карысталіся рымскім правам, выкладзеным на лацінскай мове, Статут 1588 г. быў зразумелы пераважнай большасці насельніцтва. Леў Сапега з гордасцю пісаў, што «не обчнм акнм языком, але свомм власным права спнсаные маем н каждого часу чого нам потреба ку отпору всякое крывды ведатн можем». Статут 1588 г. канчаткова замацаваў беларускую мову ў якасці афіцыйнай мовы Вялікага княства Літоўскага. (/. Юхо, М. Прыгодзіч.)
7. Прачытайце верш Я. Купалы «А хто там ідзе?» на беларускай, рускай (пераклад М. Горкага) і ўкраінскай (пераклад М. Рыльскага) мовах. Выпішыце словы, агульныя для гэтых моў.
А хто там ідзе, а хто там ідзе У агромністай такой грамадзе? — Беларусы.
А што яны нясуць на худых плячах, На руках у крыві, на нагах у лапцях?
— Сваю крыўду.
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю, А куды ж нясуць напаказ сваю?
— На свет цэлы.
А хто гэта іх, не адзін мільён, Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон? — Бяда, гора.
А чаго ж, чаго захацелась ім, Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? — Людзьмі звацца.
А кто там ндет по болотам н лесам Огромной такою толпой?
— Белорусы.
А что онй несут на худых плечах, Что поднялй онй на худых руках?
— Свою крнвду.
А куда онн несут эту крйвду всю, А кому онй несут напоказ свою? — На свет божйй.
А кто ж это йх — не однн мйллйой —
Крнвду несть научнл, разбудял йх сон?
— Нужда, rope.
А чего ж теперь захотелось йм, Угнетенным века, йм, слепым й глухнм? — Людьмй зваться.
А хто там іде, а хто там іде, Яка то громада веляка гуде?
— Білорусн.
A mo вонй несуть на худнх плечах, На руках у крові, на ногах в постолах?
— Свою крявду.
А кудя ж несуть вонй крявду всю,
А кудй ж несуть показать свою? — У світ ЦІЛЙЙ.
А хто ж ото іх, не одйн мільйон, Крмвду вчйв нестн, розбуднв Тх сон?
— Біда, rope.
А чого ж, чого захотілось ім,
Ім, погордженнм, ім, сліпйм, глухнм? — Людьмн зватйсь.
8. Знайдзіне і запшіыце выказванні беларускіх пісьменнікаў пра родную мову. Можна пакарыстацца кнігай Алеся Каўруса «Слова наша роднае» (Мн., 1986).
У кабінеце беларускай мовы зрабіце альбом, куды запішаце гэтыя выказванні, а таксама выказванні наогул пра мову, слова вядомых людзей іншых краін. Запішыце сюды і беларускія прыказкі пра мову, слова. Зрабіце ў альбоме адпаведныя раздзелы, дайце яму назву і не забывайце яго папаўняць новымі выказваннямі.
9. Складзіцс слоўнічак на 10—12 слоў, якія ёсць у гаворцы нашай вёскі і якіх няма ў літаратурнай мове. Адзначце ініныя адрозненні вашай гаворкі ад літаратурнай мовы. Калі вы жывЯце ў горадзе, то запішыце 10 слоў з гаворкі той вёскі, дзе вам давялося бываць (у сваякоў, у час працоўнай практыкі 1 інш.).