Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
бытку былі горы. (К-с.) 8. Калі накруцяць разьбяры, то паспрабуй там разбяры. (ЛіМ). 9. Вітаю вясну, што прыйшла на палі. (М. Т.) Будзі жаўрукамі жытнёвую рунь, палі незгасальную ў небе зару. (М. Т.) 10. Кажу сабе: душою не крыві, бо чалавечы век усё ж кароткі, і водгуллем у кожнага ў крыві азвацца могуць прашчуры і продкі. (Грах.) 11. Адказ знайшоўся, дапамагла музыка. (П. К.) У Ніжнія Байдуны ўехалі поўныя сані-развалы музыкаў. (Б.)
§ 11. Сінонімы
Часта той самы прадмет, дзеянне, якасць, з’яву можна назваць рознымі словамі. Так, дзеянне, якое абазначаецца словам ісці, можна назваць многімі іншымі словамі. У «Слоўніку сінонімаў і блізказначных слоў» М. Клышкі падаецца іх 27: ступаць, крочыць, марйіыраваць, плесціся, пхнуцца, цягнуцца, брысуі, тэпаць, тупаць, трапаць, дыбаць, шыбаваць і г. д. Дзеянне, якое абазначаецца словам гаварыць, можна назваць больш як 50 словамі.
Сінонімы (грэч. synonymos— аднайменны) — словы адной часціны мовы, якія гучаць па-рознаму, але маюць вельмі блізкае ці аднолькавае значэнне: яда, ежа, харч, харчаванне, страва, прадукты, ласунак, наедак, падмацунак.; малы, невялікі, мізэрны, мініяцюрны, партатыуны; упрыгожваць, аздабляць, убіраць, прыбіраць, прыхарошваць.
Група сінонімаў (два ці больш), якія аб’ядноўваюцца лексічным значэннем, утвараюць с і н а н і м і чны рад. У сінанімічным радзе выдзяляецца асноўнае слова (дамінанта), якое найбольш яскрава выражае значэнне, агульнае для ўсіх слоў гэтага рада, і з’яўляецца звычайна стылістычна нейтральным. Напрыклад, у сінанімічным радзе блішчаць, ззяць, зіхацець, ірдзець, зырчэць асноўнае слова — блішчаць. Асноўнае слова ў сінанімічным радзе заўсёды першае.
Сінонімамі да слоў могуць быць і ўстойлівыя выразы (фразеалагізмы): падабацца — быць па душы; насміхацца — кпіны строіць; кахаць — аддаць сэрца (каму-н.); ахоўваць— несці варту; стрымгалоў— на злом галавы; смяяцца — зубы прадаваць, сушыць зубы; ісці — трапаць ногі, перабіраць нагамі, перастаўляць ногі.
Слова адрозніваецца ад іншых у сінанімічным
радзе адценнем значэння або стылістычнай афарбоўкай. Сінонімы, якія адрозніваюцца адценнем значэння, называюцца семантычнымі: гаварыуь — размаўляць (абменьваючыся думкамі); адпачыць— перадыхнуць (на кароткі час).
Сінонімы, якія маюць розную стылістычную афарбоўку, называюцца стылістычнымі: крычаць — гарлапаніць; прадумаць — абмазгаваць; уцячы — змыцца. Тут словы крычаць, прадумаць, уцячы стылістычна нейтральныя, г. зн. аднолькава ўжываюцца з тым самым значэннем ва ўсіх стылях мовы. А словы гарлапаніць, абмазгаваць, змыцца адносяцца да гутарковага стылю.
Найбольш часта ў мове ўжываюцца сінонімы, якія адрозніваюцца і значэннем, і стылістычнай афарбоўкай. Іх называюць с е м а н т ы ч н а-с т ы л і ст ы чнымі. Напрыклад, сінонімы ісці, плесціся, валачыся абазначаюць тое самае дзеянне, але слова ісці нейтральнае, а словы плесціся і валачыся адносяцца да гутарковага стылю. Акрамя гэтага, словы плесціся і валачыся маюць дадатковае адценне: ісці вельмі павольна, з цяжкасцю.
Выдзяляюць яшчэ кантэксту ал ьн ыя с і н о н імы — словы, якія набліжаюцца значэннем да іншых слоў толькі ў пэўным кантэксце. Напрыклад, да слоў узнікаць, з’яўляцца М. Лужанін ужывае слова праразацца: ...пачала праразацца песня; да слова зоркі Я. Брыль ужывае спалучэнне мігатлівая жарства, а да неба — высокая столь: Ва ўсёй гэтай мігатлівай жарстве, што асыпала нашу высокую столь, мы пазналі перш за ўсё Вялікую Мядзведзіцу.
Сінонімы робяць мову больш разнастайнай, дакладнай, выразнай. Умелае іх выкарыстанне дапамагае пазбегнуць паўтору таго самага слова (таўталогіі). Вось прыклад з рамана I. Мележа «Завеі, снежань»:
Зноў убачыла Ганна Параску пад вечар. Параска ішла не адна. За ёй, акрамя Барыса, кіравалі з вуліцы да школы Дубадзел, Гайліс, Чарнаштан. Дубадзел, у кароткай паддзёўцы, у галіфэ, з ваеннай сумкай цераз плячо, рэзаў побач Параскі — наперадзе, лёгка і нібы весела. Гайліс крочыў у зашпіленым шынялі, вецер ірваў полы шыняля і, было відаць, замінаў ісці. Але Гайліс не зважаў на вецер, ішоў роўна, цярпліва. Барыс ступаў каля Гайліса. Ганна не дала яму ніякай увагі. Яна адзначыла: Чарнаштан дыбаў ззаду ўсіх...
25. Пад кожным нумарам у сказах знайдзіце сінонімы і ахарак тарызуйце іх (семантычны, стылістычны, семантыка-стылістычны. кантэкстуальны). Адкажыце, з якой мэтай іх выкарыстоўваюць пісьменнікі.
1. За ляском зноў ціха, задуменна шумелі бясконцыя рады бяроз, тужліва, загадкава гаманілі правады. Яны гулі ўвесь час — і калі збоку адыходзіла дарога на Глінішчы, і калі мяняліся вузенькія, шэрыя, дзе-нідзе весела падзелянёныя рунню палоскі. (I. М.) 2. Па абодва бакі, паабапал ракі, дзве чыгуначныя будкі. 1 гудкі, цягнікі. Цягнікі, цягнікі. Праплываюць з Баку, прабягаюць з Ташкента, завіхаюцца з Мінска, грукочуць з Масквы. (Луж.) 3. Сцяжынкі ў полі, грэблі і развілкі, гасцінцы, скрыжаванні, бальшакі, па іх ідуць калекі і асілкі ў розныя кірункі і бакі. (Грах.) 4. Дзед адзеўся ў святочны гарнітур і доўга круціў перад люстэркам сівыя вусы. Насцечка таксама апранулася ў святочнае адзенне і раптам заўважыла, што гарох яны так і не скончылі перабіраць. (КЧ.) 5. Лабановіч павольна пасунуўся знаёмаю дарожкаю да знаёмага ўжо вала... 3 могілак Лабановіч падаўся ў бок лесу. Ускрайкам, не спяшаючыся, накіраваўся на Тумель, дзе быў ставок і старасвецкі двухпавярховы млын. (К-с.)
26. У сказах кожнага абзаца знайдзіце сінонімы. Выпішыце іх у сінанімічныя рады.
I. 1. Адзежа, прамоклая да апошняй ніткі, прыклеілася да цела і зусім не трымала цяпла. (I. М.) 2. Кухцік памаўчаў, падумаў, расшпіліў і зноў зашпіліў сваю вопратку і паставіў Сцяпана на ногі. (К. Ч.) 3. Булкін чапляўся за лодку, барахтаўся, каб як-небудзь утрымацца на паверхні вады, бо мокрае адзенне цягнула на дно. (I. М.) 4. Пякло лета спёкай, ты, уся зацяганая, злівалася потам крывавым, а восень студзіла слатою бязлітасна, трос вецер адзеткам дзіравым. (Куп.) 5. Невыдумная світка — убор на плячах... (Куп.) 6. У белым убранні прыходзіць вясна... (Гл.) 7. Апратка ў яго паабрываная. (Куп.) 8. Усё абмундзіраванне гэтага байца, рукі, твар, шыя былі ў чырвані... (Кул.) 9. Разам з людзьмі перамяшчалася незлічоная колькасць Бог ведае якім чынам назбіраных і ацалелых трантаў. (Луж.)
II. 1. Нарвегія... Высокіх гораў сінь і ветразі рыбацкія ў фіёрдах... (Панч.) 2. Высачэзны пад’ёмны кран з зашклёнай кабінай працягнуў рабрыстую стралу над будоўляй. (Хадк.) 3. Вежа. Паднябесны мінарэт. (А. П.) 4. Даўгавязы і бледнатвары юнак — Лукаш Калюга — не вельмі быў гаваркі. (Хв.) 5. Выносістыя сосны гаманілі з небам. (А. Ч.) 6. Да калодзежа падышоў рослы, з чырвонай зоркай на шлеме салдат. (М. Л.) 7. Назаўтра сапраўды прыехаў прадстаўнік саюза паляўнічых — сажнёвага росту дзядзька, у высокіх, за калені, ботах, з двухстволкай за плячыма. (Як.) 8. Калі ўваходзілі ў пройму дзвярэй, то бачылі вакол высачэнныя сцены. (1. М.)
III. 1. 3 дурнога куста і шост нялюдскі. (Прык.) 2. Неспакойнаму духу гаспадара работа яго здаецца нездавальняючай. (Б.) 3. Без кавалка хлеба кепская бяседа. (Прык.) 4. Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць. (Прык.) 5. Ліхое слова пракаўтні. (Прык.) 6. Учынкамі не абурае клас, чацвёркі зарабляе іншы раз,— адмоўнага ў ім амаль зусім не стала. (У. К.) 7. Піша няўдалыя вершы, якія не друкуюць. (I. Н.) 8. На гэтай зямлі нават і грэчка нічога не варта. (Б.) 9. «Сам, як той казаў, граша не варты, ды дзеці затое — слава Богу»,— гаварыў Лапінка. (Б.) 10. Нялюдская кампанія і добрага звядзе. (Прык.) 11. Няўжо яшчэ працягваецца той брыдкі сон? (Чарн.)
IV. 1. Вакол панавала цемрадзь, і сцежкі зусім не было відаць. (Лыньк.) 2. Цемень наступіла нечакана. (Сам.) 3. У сутонні снежнае ночы там відаць былі сілуэты аўтамабіляў. (В. Б.) 4. Чарната — не відаць нічога за пяць крокаў. (Сач.) 5. У поцемках нельга было разабраць, з неба гэта сыплецца ці з верхавін дрэў. (К.ул.) 6. Пройдзе ночка, згіне цьма... (К-с.)
V. 1. Мартын Рыль, у арышце якога не апошнюю ролю адыграў войт, уцёк з-пад канвою. (К-с.) 2. Як бы мне змыцца ад суседства такога? (П. К.) 3. Сам пан ледзьве паспеў пяты падмазаць. (К. Ч.) 4. Стаіць дзед і на іх глядзінь, дзівуецца, не разумеючы, чаго яны драпака далі. (Лыньк.) 5. I надумаўся хлапчына даць адгэтуль драла. (К-с.) 6. Ты, пэўна, ад кахання збег... (Е. Л.) 7. «Глядзі, каб не ўлізнуў гэты здраднік»,— папярэдзіў камандзір. (Лыньк.)
VI. 1. Хутка гусцеў сумны вячэрні змрок. (7. М.) 2. Па тратуары ішла таропка жанчына з кошыкам. (Гал.) 3. Ночы зорныя летнія пралятаюць імгненна.
2 Зак. 88
33
(I. H.) 4. Суровая вестка аб лёсе рабочай дэлегацыі маланкава абляцела ўвесь горад, дэпо, станцыю. (Лыньк.) 5. Скора гаворыцца, ды няскора робіцца. (Прык.) 6. Паспешна, нібы з вялікага разгону, убег у бліндаж Чумак. (К.ул.) 7. Антон шпарка крочыў у бок лесу. (А. Ч.) 8. 3 таго канца вуліцы, адкуль ішоў дзед Талаш, бяжыць ва ўвесь дух падлетак гадоў шаснаццаці. (К-с.) 9. Адным махам ён пераскочыў рэчку і аж да самага мястэчка не даў каню перадыхнуць. (КЧ.) 10. Дзімка ішоў даволі борзда. (П. К.) 11. Іванка бег з усяе сілы. (П. К.)
VII. 1. Толік адышоў ад дзвярэй і патупаў следам за сябруком, які падаўся чамусьці не дамоў, а ў мястэчка. (П. К.) 2. Сяляне, зліўшыся ў агромную грамаду, паволі паціснулі да пана каморніка. (К-cj 3. Лапінка ўстаў з лавы і, сагнуўшыся ў сярэдзіне, паківаўся, як качар, да машыны. (Б.) 4. «Эх!..» — уздыхнуў Данілка і паплёўся ў хату. (П.) 5. Бабка паволі пасунулася ў кухню на сваю печ, адкуль хутка пачуліся нейкія мармытанні. (К-с.) 6. Дзед Талаш высунуўся з-за дуба, а высокі незнаёмы чалавек смела і рашуча закалыхаўся да тоўстага гузастага дуба. (К-с.) 7. 3 чамаданам у руках паціснуўся ён [Лабановіч] на станцыю ў густым патоку людскога тлуму. (К-с.) 8. Астап пайшоў уперадзе групы людзей. (Лыньк.) 9. Толік падаўся следам. (П. К.) 10. Стары патупаў каля хаты, прыбіў штыкеціну, што вісела на адным цвіку, і пацягнуўся памалу ў лес пашукаць пару добрых яблынек на прышчэпы. (К. Ч.)
27. У сказах дапішыце словы, якія найбольш падыходзяць па сэнсу.
I. Глядзець, прыглядацца, разглядаць. 1. I ... пачаў хлапец з усіх бакоў салдата. 2. Лена пачала ... да іх твараў. 3. ... мае вочы і вокала бачаць, як дзіва за дзівам ідзе ў нашы хаты.