Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
Аднак ёсць такія метафары, якія не адзначаюцца слоўнікамі. Яны маюць аўтара, які іх ужыў з пэўнаю стылістычнай мэтай, і называюцца аўтарскімі, або індывідуальна-стылістычнымі. Аўтарскія метафары — гэта вядомыя ў мове словы, але яны ў кантэксце спа-
лучаюцца з такімі словамі, з якімі звычайна не ўжываюцца: Снег іскрыцца, снег смяецца, снег пад полазам пяе (Кір.) Пад вечар снегам завірыў, спазніўшыся, кудлаты снежань (М. Т.). Зоры спелі, зоры гаслі (Р. Б.). Такія метафары вобразна, свежа характарызуюць прадмет, асобу, з’яву, дзеянне, яны ўжываюцца толькі ў пэўным кантэксце. Аўтарская метафара — творчая знаходка пісьменніка.
Метанімія — замена адной назвы другой назвай на аснове сумежнасці. Назва формы можа пераносіцца на змест: школа (будынак) і школа (калектыў) — Школа выйшла на суботнік; Лагер ажыў, заварушыўся, і да Тураўца з усіх бакоў пацягнуліся жанчыны з дзецьмі і без дзяцей, старыя і падлеткі. (1. М.); імя аўтара можа пераносіцца на яго твор (творы): чытаць творы Якуба Коласа і чытаць Коласа.
Сінекдаха — ужыванне слова як назвы цэлага і часткі гэтага цэлага. Напрыклад, адзіночны лік ужываецца замест множнага і наадварот: Многа pasoy гарэла Устронь: і татарын яе паліў, і швед, і француз. (М. Л.) Праязджалі вялікі сумны лес: многа грабу, елкі. (М. Г.) Але і лес нішчыцца, і звер зводзіцца. (К-с.)
Пераносныя значэнні ў тлумачальных слоўніках звычайна змяшчаюцца пасля прамога (прамых). Напрыклад, у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» АН БССР (Мн., 1977) так падаецца тлумачэнне слова віраваць:
Віраваць, -рўе; незан. 1. Утвараць віры, круціць; бурліць. Вада плюскоча і віруе аж ля самых дзедавых ног. Крапіва. Плыт перагарадзіў пратоку, і вада к.лекатала, віравала. Савіцкі.
2. перан. Бурліць; кіпець. Кроў віруе. Жыццё віруе. п Гнеў віруе. Помсты мора захлынае берагі. Дзяргай.
Пераноснае значэнне ў слове з часам можа стаць прывычным і страціць вобразнасць, эмацыянальнг ,ць. У такім выпадку ў слоўніках яно ўжо не адзнаі аецца як пераноснае: гадзіннік адстае, корань cлo^ а, рукаў ракі.
У кантэксце слова мае толькі адно (прамое ці пераноснае) значэнне.
17. 3 тлумачальнага слоўніка выпішыце 3—4 такія мнагазначныя словы, каб у іх былі не толькі прамыя, але і пераносныя значэнні.
18. Выпішыце спачатку сказы, у якіх выдзеленыя словы <’жываюцца ў прамым значэнні. потым — сказы, у якіх выдзеленыя словы маюць пераноснае значэнне. Растлумачце значэнні гэтых слоў.
1. Ен [Якуб] увесь час круціўся каля брата і шчабятаў сваім дзіцячым галаском. (К-с.) 2. 3 усіх канцоў шчабяталі вераб’і. (К-с.) 3. Вецер плыў з надхмарнай вышыні. (К. Ч.) 4. Насустрач людзям з другога берага плыла лодка. (Як.) 5. Міхаіл націснуў клямку і пераступіў парог сянец. (Вас.) 6. Ой, многа, як многа для думак дарог! He спыніць іх лёту ніякі парог. (К-с.) 7. Пень быў гнілы, струхлелы. (Лыньк.) 8. Мы скінем з дарогі астаткі гнілога. (К-с.) 9. Глухі недачуе, дык прыдумае. (Прык.) 10. Мінуўшы глухія Цёмныя Ляды, Лабановіч павярнуў улева, трымаючы кірунак на Мікуцічы. (К-с.)
19. Якія вьі ведаеце значэнні слова чырвоны^ Назавіне некалькі ўстойлівых спалучэнняў, у якія ўваходзіць слова чырвоны як састаўны кампанент. Растлумачце сэнс спалучэння Чырвоная кніга. Выпішыце з Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь (Мн., 1993) 8—10 назваў.
20. Прачытайце тэкст, назавіце яго асноўную думку. Дайце загаловак тэксту (можна словамі аўтара). Выпішыце словы з пераносным значэннем, растлумачце іх ролю ў тэксце.
Колісь, яшчэ ў дні юнацтва, мяне зачароўвалі прасторы зямлі з іх шматлікімі гаманкімі дарогамі, шырокімі і вузкімі, роўнымі і крывымі, паабапал якіх сямтам вынікалі купчастыя ліпы, стромкія таполі або старыя кучаравыя хвоі. ААяне вабілі неакрэсленыя далечы, маўклівыя і мудрыя ў сваёй задуменнасці, з іх узгоркамі, далінамі і крыніцамі, з тонкімі палоскамі лясоў на небасхіле, дзе зямля нібы сходзіцца з небам. I ўсё гэта прыкрывалася празрыстаю заслонаю сіняватай смугі.
Што хаваецца за заслонаю сінечы-смугі? Якія праявы якія людзі сустрэнуцца мне на шляху вандравання? Праз якія абшары зямлі пройдуць пуцявіны і куды яны прывядуць?
Нічога цікавейшага на свеце не было тады для мяне, як прыўзняць заслону сінечы і зазірнуць за яе рубяжы...
3 таго часу шмат прайшло гадоў. Многа дарог перамералі мае ногі...
Але шумяць і гамоняць несупынныя хвалі жыцця, і
ўсё тыя ж шырокія, яшчэ болей прывабныя далечы разгортваюцца перад вачамі.
Новыя прасторныя дарогі расчыніліся перад нашымі народамі. 1 не гасне нястомнае жаданне зірнуць за заслону заўтрашніх дзён.
Будзьце ж вы светлыя і радасныя, наступныя дні людства! (Якуб Колас.)
21. Прачытайце, знайдзіце аўтарскія метафары, вызначце іх вобразнасць. Выпішыне іх разам са словамі, што называюць прадметы, з'явы, якія характарызуюцца гэтымі метафарамі.
1. I мяне хвароба тузанула, ведзьме рыхтавала на пасаг. (Панч.) 2. Тады адступае прад радасцю смутак, сціхае наўсцяж кананада прамоў. (Клр.) 3. Схуднеў за вёскай хмызнякоў паўкруг. (Грач.) 4. А тваіх вачэй смяшынкі, як нябесны дар каплю. (Бур.) 5. Ты далёка... Мне не спіцца. У бязмежную пустату думкі капаюць, як жывіца, астываючы на ляту. Ападаюць яны, ападаюць... Раннім інеем асядаюць мне на скроні. (Грач.) 6. Заранка ўспыхне полымна на ўсходзе, густой расой засвеціцца трава... (С. 3.) 7. Глядзіць на свет ацішэла шпакоўні пустое вока. (Грач.) 8. Нарач беліць кужалі туманоў на цёмнай цёплай плыні. (К. Б.) 9. Дажджавое памяло жоўтых лісцяў намяло. (Панч.) 10. 1 ў старамодным Лондане, што ад дажджу распух... (Панч.)
22. Спішыце сказы з твораў Якуба Коласа. Падкрэсліце словы з пераноеным значэннем, вызначце тып пераносу (метафара, метанімія, сінекдаха).
1. У сіняй смузе песцяцца далі. 2. Старыя хвоі горда ўзвышалі свае макушы над лесам. 3. На маладых аксамітных усходах палёў буйніліся росы. 4. Лабановічу проста люба было пабыць у лесе, паглядзець на слаўныя адзінокія хвоі. 5. Ці не багаты тут лясы і рознай птушкай, і звярамі, арэхам, ягадай, гріябамі? 6. Апошні раз расступіўся лес, і перад вачыма настаўніка раскрылася шырокая круглая палянка, вясёлая і прыветная. 7. Побач чыгункі стаяў высокі стары лес, таемны, пануры і важны. 8. Заскочыла ў хату Аленка, Тараса Шаўчэнку ўзяла, хустачку на плечы накінула, зірнулася ў люстэрачка ў бляшанай аправе і на вуліцу выйшла. 9. Залаты пажар сонца залівае верхавіны лесу. 10. 3 двара ў акно пазірала чорная
ноч. 11. Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора. 12. Школа жыла сваім звычайным жыццём.
• Зрабіце марфа.іагічны разбор выдзеленых слоў.
§ 10. Амонімы
Амонімы (грэч. homonima ад homos — аднолькавы, бпута — імя) — словы, якія аднолькава гучаць, але маюць розныя значэнні. Напрыклад: абора — тонкая вяровачка і абора — кароўнік; бокс — від спорту, бокс — мужчынская стрыжка і бокс — адгароджаная частка памяшкання ў лячэбных установах для ізаляванага ўтрымання хворага; высмаліць — абмазаць што-небудзь смалою, прасмаліць і высмаліць — знішчыць агнём, сонцам. Амонімы адносяцца да адной часціны мовы. Амонімы нельга блытаць з мнагазначнымі словамі. У мнагазначным слове ўсе значэнні аб’ядноўваюцца пэўным агульным значэннем. Параўнаем значэнні слова вянок: 1) упрыгожанне з кветак або галінак, сплеценых ў кружок (вянок з васількоў); 2) адзін рад бярвення ў зрубе (зрубіць пяць вянкоў). Абодва гэтыя значэнні аб’ядноўвае адно — прадмет, канцы якога змыкаюцца ў адно цэлае. У слоўніках мнагазначнае слова падаецца як адзін слоўнікавы артыкул з выдзяленнем асобных значэнняў, а кожнае слова-амонім падаецца як асобны артыкул і адзначаецца лічбамі зверху. Напрыклад:
Байка ' — 1. Невялікі іншасказальны твор павучальнага характару, звычайна ў вершаванай форме. Байкі ККрапівы. 2. Разм. Выдумка, небыліца. Нарасказваў баек.
Байка 2 — мяккая варсістая баваўняная тканіна (Баханькоў А. Я., Гайдукевіч 1. М., Шуба П. П. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы.— Мн., 1990).
Такія словы называюць яшчэ лексічнымі амонімамі.
У мове ўжываюцца і амаформы (аманімічныя формы, або марфалагічныя амонімы), а таксама амафоны (фанетычныя амонімы).
Амаформы — словы, якія аднолькава гучаць толькі ў асобных граматычных формах і ў большасці выпадкаў адносяцца да розных часцін мовы: вусны
(назоўнік мн. ліку) і вусны (прыметнік), кліч (назо\нік) і кліч (дзеяслоў загаднага ладу), лячу (ад ляцець) і лячу (ад лячыць).
Амафоны — словы, што аднолькава гучаць, але па-рознаму пішуцца: род і рот, лёд і лёт, лез і лес, назка і каска.
Асобна стаяць амографы — словы, якія пішуцца аднолькава, але адрозніваюцца націскам, г. зн. неаднолькава гучаць: капаць і капаць, тўга і туга, палкі і палкі, рады і рады.
Лексічныя амонімы, амаформы, амафоны, амографы выкарыстоўваюцца для стварэння гумару, каламбураў: I вось злуе [віхор], нібы пачаў з зямлі выкручваць вось... (Луж.) Каму, як кажуць, па каму, каму па два нібыта. (Р. Б.) Лабановіч спыніўся ў дзвярах бакавушкі і сказаў: «Перамелецца, мука будзе».— «Можа, мука, а можа, і мўка»,— заўважыў Турсевіч. (К-с.) Так мне лёгка і весела косіцца, у руках я не чую касы. Толькі неба хмурынкамі косіцца, абяцаючы дожджык касы. (Св.)
23. Выпішыце з тлумачадьнага слоўніка беларускай мовы 4 групы амонімаў, складзіце з імі сказы.
24. Знайдзіце амснімы, амаформы. амафоны, амографы.
1 . А від які з пляцоўкі гэтай! (К-с.) На востраве былі розныя віды раслін і птушак. (Я. М.) 2. Гаспадыня сама выбрала ўсё найлепшае, навязала ў настольнік даволі вялікі вузел, прыладзіла яго сабе на плечы. (Шам.) Вузел — гэта мера скорасці ходу суднаў, роўная 1,852 км у гадзіну. 3. Вышываны [кісет] там, дзе горы, на святой зямлі грузін, каб ты ведаў, што і ў горы ты на свеце не адзін. (Гл.) 4. А раніцай туман над сопкай — густая пара над катлом: знаёма пахла бульбай сопкай, сялом, пакінутым жытлом. (Р. Б.) 5. Палівае стэпы дожджык бойкі ды шумяць высокія пшаніцы, дзе былі Сламіхінскія бойкі, ноч цяжкая Лбішчанскай станіцы. (Зв.) 6. Я на елку палячу — усе галінкі палячу. 3 журавін зрабіў каралі, журавы мяне каралі, а суніцы ледзь паспелі, іх дразды скляваць паспелі. (Грах.) 7. У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы. (Р. М.) Былі тут розныя будынкі: гуменцы, гумны і адрынкі, хлявы і стайні, і аборы, дабра, на-