• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская мова Дапам. для вучняў ст. кл

    Беларуская мова

    Дапам. для вучняў ст. кл

    Выдавец: Народная асвета
    Памер: 336с.
    Мінск 1995
    107.35 МБ
    Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць закончанасць дзеяння (могуць паказваць на пачатак, канец, аднаразовасць) і адказваюць на пьяанне ш т о зрабіць? Яны ўжываюцца толькі ў прошлым ці будучым простым часе: заспяваў, заспяваю; спеў, спяю; крыкнуў, крыкну.
    У некаторых дзеясловах незакончанае трыванне супадае з закончаным: адрасаваць, гарантаваць, ігнараваць, камандзіраваць і інш.
    Трэба адрозніваць дзеясловы незакончанага трывання з суфіксам -ну(сохнуць, кіснуць, мокнуць) ад дзеясловаў закончанага трывання з суфіксам -ну(скокнуць, глянуць, бразнуць). Дзеясловы незакончанага трывання з суфіксам -нуабазначаюць працяглае дзеянне, у іх гэты суфікс знікае ў прошлым часе: сох, кіс, мок. Дзеясловы закончанага трывання з суфіксам -нуабазначаюць аднаразовае імгненнае дзеянне, гэты суфікс захоўваецца і ў прошлым часе: скокнуў, глянуў, бразнуў.
    164.	Выпішыце дзеясловы, вызначце іх трыванне.
    1.	Мы доўта ходзім па шу.мных вуліцах. (Грах.) 2. У цемры ўспыхвае раптам мелодыя самай прыгожай
    і самай любімай песні. (Б.) 3. Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары, поўныя крыху смутнага хараства. (К-с.) 4. Увосень у Ельніцкую школу прыехала новая настаўніца, гарадская, як адразу ж вызначылі ўсе, хто яе бачыў. (В.) 5. Ля помніка Купалу шуміць зялёны клён. (Я. П.)
    • Зрабіце марфалагічны разбор выдзеленых слоў.
    165.	Прачытайце. Знайдзіце дзеясловы, назавійе іх трыванне.
    Спачатку здалося, што ў прыбярэжных за ракою кустах лазнякоў і чаромхі гулка абазваўся салавей. Трэлі ліліся звонкія, адборныя, густыя. На такія здольны толькі сапраўдны сталы майстар, які не адну вясну радаваў сваім голасам закаханых. Але патроху сталі ўлоўлівацца ў гэтых трэлях нейкія несуладнасці, хібы, стала адчувацца, што гэта не салаўіны спеў, а нейкая падробка пад яго. Ну, так і ёсць. Вось у той нібыта салаўіны спеў уварвалася каленца са спеву драздабелабровіка, а вось пачулася ў ім трэль івалгі, а вось і дрыготкае спяванне заранкі прагучала. Усё ясна. Гэта так паказвае свае штукарствы дзівосная спявачка нашых лугоў балотная чарацянка. Ох і любіць жа яна падмануць слых спевам любой птушкі, ох і майстар жа яна на дзівосныя перайманні. (ККірэенка.)
    @ Вызначце склад выдзеленых слоў.
    . @ Вызначце стыль мовы. Вусна зрабіце апісанне балотнай чарацянкі ў іншым стылі. Чым адрозніваюцца гэтыя два апісанні — надрукаванае і ваша?
    166.	3 «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» А. Я. Баханькова, I. М. Гайдукевіча, П. П. Шубы выпішыце 6 дзеясловаў на літару А. Вусна назавіце граматычныя формы гэтых дзеясловаў.
    § 71. Лады дзеяслова
    Л а д абазначае адносіны дзеяслоўнага дзеяння да рэчаіснасці. Вылучаюцца тры лады дзеяслова: абвесны, загадны і ўмоўны.
    Абвесны лад дзеясловаў паказвае, што рэальнае дзеянне адбываецца, адбылося, адбудзецца ці будзе адбывацца: сустракаем, сустракалі, сустрэнем, будзем сустракаць. Дзеясловы абвеснага ладу — гэта дзеясловы цяперашняга, прошлага і будучага часу. Яны змя-
    няюцца па часах, асобах і ліках, а ў прошлым часе — па ліках і родах.
    Заг-адны лад выражае пабуджэнне выканаць пэўнае дзеянне. Пабуджэнне можа быць загадам, заклікам, просьбай, парадай, прапановай, пажаданнем: Ты ляці, маё слова, праз палі і лясы, прывітайся з краінай маёй дарагою. (Панч.) На адкрыцце дзіва, калі ласка, прыязджайце ў Мінск да нас, сябры. (Астр.) He сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы. (Прык.)
    Асноўная форма загаднага ладу — 2-я асоба адзіночнага ліку з канчаткам -і (-ы) або без канчатка (ідзі, сядзі, скажы, сядзь, глянь) і множнага ліку, дзе да формы адзіночнага ліку далучаецца -це: ідзіце, сядзіце, скажыце, сядзьце, гляньце.
    Дзеясловы загаднага ладу могуць ужывацца ў форме 1-й асобы множнага ліку (хадзем, давай напішам, давайце працаваць) і 3-й асобы адзіночнага і множнага ліку (няхай скажа, хай прынясе, няхай спяваюць, хай памогуць). Але гэтыя формы не так выразна выражаюць значэнне загаднага ладу, як формы 2-й асобы.
    Умоўны лад абазначае дзеянне, якое можа адбыцца пры пэўнай умове: Які дзівосны сад квітнеў бы тут, каб рука чалавека адвяла воды горных рэк. (Сам.) Ен можа абазначаць і пажаданае дзеянне: Так бы сядзець, маўчаць і глядзець на зачараваны азёрны прастор. (Трах.)
    У мове форма аднаго ладу можа ўжывацца ў функцыі другога. Напрыклад, для змякчэння загаду, набліжэння яго да просьбы форма ўмоўнага ладу ўжываецца са значэннем загаднага: Ты, Мікола, па Валю схадзіў бы. (Б ) (Параўн. Схадзі, Мікола, па Валю.) Загадны лад выступае са значэннем умоўнага: Папрацуй да поту паясі ў ахзоту. (Прык.) (Параўн.: Папрацаваў бы да поту, дык паеў бы ў ахвоту.)
    Форма аднаго ладу са значэннем іншага ўжываецца толькі ў гутарковай мове і ў мастацкім творы.
    167.	Прачытайце. Выпішыце дзеясловы ў такім парадку: абвеснага ладу, загаднага умоўнага. Асобна запішыце дзеясловь; ЎмоЎнага іаду, якія ўжываюцца са значэннем загаднага, і дзеясловы загаднага ладу якія ўжываюцй. а значэннем умоўнага. Вызначце стыль ужывання такіх дзеяслов
    1. Матчыных слоў не забуду ніколі, дружбу шаную, што з вам: ствараў ' вамі, сябрам:, як:х яшчэ ; школе
    роднымі сэрцу навечна абраў. (Кір.) 2. Хай палае няяркі агеньчык кожнай кветкі ў халоднай траве. (Панч.) 3. Пакуль пагодзіць і годзіць, сена сабраць бы ў стагі. (М. Т.) 4. Давай крыху патупаем па Мінску. (Луж.) 5. Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. (Прык.) 6. Я Чорнае мора зялёным назваў бы, як толькі заціхнуць і бура і шторм. (Грах.) 7. «Адпачылі б крыху»,— параіў старэйшы партызан. (Лыньк.) 8. Шуміце, вёсны, буйна, гулка, гарыце, смолкі, на лугах. (Грах.) 9. Вось і лета сышло, адспявала калоссе, цяжка нам заўважаць, як з’яўляецца восень. (Бр.) 10. «Звазіў бы ты нас, старшыня, у сталіцу»,— прасілі дзяўчаты. (Хадк.) 11. Расціце, малыя, радзіму любіце, сардэчна шануйце руплівых бацькоў. (Хв.) 12. Задумаўся Сцёпка. А добра было б яшчэ павучыцца! (К-с.) 13. Прайдзі гэты дождж раней — лепшая была б ярына. (М. Г.)
    168.	Утварыце формы 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку загаднага ладу.
    Бегчы, везці, несці, бяліць, сініць, мазаць, рэзаць, рамантаваць, кінуць, прыходзіць.
    § 72. Часы дзеяслова
    Ч а с дзеяслова выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Цяперашні час абазначае дзеянне, якое адбываецца ў момант гутаркі, а таксама дзеянне, што адбываецца заўсёды ці з’яўляецца ўласцівасцю прадмета. Напрыклад, у сказах Агнём вясёлак ззяюць росы ў моры жытніх каласоў. (К-с.) Пахне свежым сенам на Пцічы, месяц за дуброваю знікае (Грах.) дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое адбываецца ў момант гутаркі. У сказе Праз Мінск працякае рак.а Свіслач дзеяслоў абазначае пастаяннае дзеянне. У сказах Шкло б'ецца. Салома гарыць. Крапіва пячэцца дзеясловы паказваюць уласцівасць прадметаў.
    Дзеясловы цяперашняга часу маюць толькі форму незакончанага трывання.
    Будучы час абазначае дзеянне, якое будзе адбывацца ці адбудзецца пасля моманту гутаркі: Будуць мовай дружных нацый горда гімны пець паэты. (Ал.) Заўсёды дальняя дарога развее смутак і бяду, і я сябрам
    на дапамогу заўсёды з радасцю прыйду. (Грах.)
    Дзеясловы будучага часу маюць простую і складаную форму. Простая форма — дзеяслоў закончанага трывання (напішу, прынясу, пабудуем, паедзеш), а складаная — незакончанага трывання (буду пісаць, буду несці, буду ехаць, будзем сеяць).
    Прошлы час абазначае дзеянне, якое адбывалася ці адбылося ў мінулым, да моманту гутаркі. Дзеянне, якое ў мінулым не закончана, выражаецца формай незакончанага трывання: Ведай: роднае слова грымела ў крывавым агні барыкад. (Гіл.) Дзеянне, якое адбывалася ў мінулым і закончана, выражаецца дзеясловамі закончанага трывання. Неспадзявана ўпаў туман на мора: усё ахутала імгла. (Грах.)
    У беларускай мове ўжываецца і складаная форма прсчвлага часу. Яна складаецца з дапаможнага дзеяслова быць у прошлым часе і асноўнага дзеяслова прошлага часу: быў прыйшоў, была расказала, былі прыехалі. Складаная форма прошлага часу звычайна абазначае дзеянне, якое адбылося ці магло б адбыцца раней за іншае дзеянне ў мінулым: Башлыкоў заўважыў, што Апейка намерыўся быў запярэчыць, але прамаўчаў. (I. М.) Госць зноў надзеў паліто, якое быў скінуў, асцярожна адчыніў вароты і, агледзеўйіыся, выйшаў на двор. (Гал.)
    У сказе форма аднаго часу можа ўжывацца са значэннем іншага. Напрыклад, цяперашні час і будучы час ужываюцца са значэннем прошлага. Гэта ажыўляе апавяданне, робіць яго больш. наглядным, яскравым: Я ляжаў у ямцы наводдаль, дык мяне ад выбуховай хвалі спачатку як падыме, а пасля як бразне аб зямлю! (I. М.) У сваіх рыбацкіх паходах па Свіслачы мы неаднойчы бывалі і ля вусця Балачанкі. Але ніколі не закідвалі тут сваіх вудаў. Бывала, спынішся, услухаешся ў голас зямлі, адчуеш у душы арганную музыку велічных колаеаўскіх строф, і захочацца пакланіцца ўсім чароўным куткам, што бачылі, чулі і натхнялі песняра... (Кір.)
    Цяперашні час можа ўжывацца са значэннем будучага: Праз год канчаю школу. Заўтра едзем на экскурсію.
    Цяперашні і будучы час са значэннем прошлага, а таксама цяперашні час са значэннем будучага ўжываюцца ў мове мастацкіх твораў, у публіцыстыцы і ў гутарковай мове.
    169.	Спішыце. Вызначце час і трыванне дзеясловаў.
    1. Я новых вандровак маршрут і кірунак на карце, прыехаўшы, зноўправяду, вясёлку табе прывязу ў падарунак і ў светлыя косы твае запляту. (Грах.) 2. 1 будуць мальвы пад акном з пчоламі дружбу ладзіць і пахнуць мёдам і віном мой агарод і садзік. (Астр.) 3. Расплятае восень залатыя косы. (Я. П.) 4. Успомніць герояў народ, як край свой яны баранілі, як іх у бессмяротны палёт насіла арлінае крылле. (К-с.) 5. Затрымаўся вецер шустры на шкляным азёрным люстры, а над полем тым шкляным плаваў тумановы дым. (Астр.) 6. Цемра і ціш напоўнілі маленькі пакойчык. (К-с.) 7. У край бацькоў, у кут свой родны Сцяпан прыехаў раніцой, калі сады і агароды яшчэ свяцілісярасой. (Гіл.) 8. Абступілі бераг росны клёны, ясені і сосны, і дубы ў цяпле вады абмываюць жалуды. (Астр.) 9. Пазёмкай дымяцца сумёты, за вокнамі ноч і зіма. (ГрЬх.) 10. Цыбулі ссохлася пяро. Аж да марозаў самых паўзе па дубчыках гарох, чапляецца вусамі. (Астр.)
    170.	Прачытайце. Адкажыце, значэнне якога часу маюнь выдзеленыя дзеясловы. 3 якой стылёвай мэтай іх ужываюць аўтары?