Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
5. Выражае адносіны паміж словамі, невытворны, просты, ужываецца з родным склонам.
6. Парадкавы, састаўны, ужываецца ў форме назоўнага склону, адзіночнага ліку, мужчынскага роду.
СІНТАКСІС
§ 96. Сінтаксіс як раздзел граматыкі
Сінтаксіс (грэч. syntaxis — пабудова, спалучэнне, парадак) — раздзел граматыкі, які вывучае законы і правілы будовы звязнай мовы.
Зыходнай адзінкай сінтаксісу, як і марфалогіі, з’яўляецца слова, якое, аднак, яны вывучаюць па-рознаму. Марфалогія вывучае формы слоў, а сінтаксіс разглядае словы і іх формы як матэрыял для пабудовы словазлучэнняў і сказаў.
Словазлучэнне і сказ — асноўныя адзінкі сінтаксісу. Гэта сінтаксічныя структуры, або канструкцыі, утвораныя са слоў на аснове пэўнай граматычнай сувязі. У мове сказы звязаны паміж сабой. Групы сказаў, аб’яднаных тэматычна і лагічна, утвараюць болып складаныя формы звязнай мовы.
Сінтаксіс устанаўлівае законы і правілы злучэння слоў і іх функцыю ў сказе, характар адносін паміж членамі словазлучэння і сказа, вызначае структуру і тыпы словазлучэнняў і сказаў, а таксама складаных формаў звязнай мовы.
СЛОВАЗЛУЧЭННЕ
§ 97. Словазлучэнне. Тыпы словазлучэнняў
Словазлучэнне — гэта сэнсава-граматычнае адзінства двух або некалькіх самастойных слоў, звязаных паміж сабой падпарадкавальнай сувяззю. Словазлучэнні выдзяляюцца са сказаў пры вызначэнні сэнсавай і граматычнай сувязі паміж словамі. Напрыклад, у сказе Ноч абсыпала срэбным бляскам галіны стромкае сасны. (Зв.) можна выдзеліць наступныя словазлучэнні: абсыпала галіны; галіны сасны; сасны стромкае; абсыпала бляскам; бляскам срэбным.
3 а ў в a г а. Спалучэнне дзейніка з выказнікам — граматычная аснова сказа — называецца п р э д ы к а т ы ў н ы м с п а л у ч э нн е м (ноч абсыпала) і да словаЗлучэння не адносіцца. He з’яўляюцца словазлучэннямі і складаныя граматычныя формы: вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання (болый высокі, самы высокі), будучага часу дзеяслова (буду касіць), састаўныя лічэбнікі (пяцьдзесят шосты).
Словазлучэнні адрозніваюцца ад сказа (яны — толькі частка сказа і не могуць быць адзінкай зносін) і ад слова (яны больш дакладна называюць прадметы, дзеянн-і, прыметы).
У словазлучэнні словы звязваюцца падпарадкавальнай сувяззю, таму ў іх вылучаецца га л оўн ае слова (галоўны кампанент) і залежнае слова (залежны кампанент). Адпаведна таму, якой часцінай мовы з’яўляецца галоўнае слова, словазлучэнні падзяляюцца на іменныя (назоўнікавыя, прыметнікавыя, лічэбнікавыя, займеннікавыя): сасновы лес, сцюдзёнай ноччу, першы ад дарогі, нешта знаёмае; д з е яслоўныя (у тым ліку дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя): паехаць у горад, спыніцца каля ракі, засеяны жытам, любуючыся краявідам; прыслоўныя: блізка ад вёскі, далёка у лесе.
У словазлучэнні паміж словамі выражаюцца розныя сэнсава-граматычныя адносіны: прадмет і яго прымета: прыгожая вёска, зжатае поле; дзеянне і яго прымета: ісці пехатою, чытаць не спяшаючыся; дзеянне і прадмет, на які яно пераходзіць: касіць траву, будаваць дом; дзеянне і акалічнасць, пры якой адбываецца дзеянне: працаваць у школе, прыехаць заутра, спыніцца з-за дажджу.
Паводле сэнсавай ролі залежнага слова словазлучэнні падзяляюцца на азначальныя (залежнае слова ў сказе — азначэнне): пульхны снег, вясковае жыццё; аб’ектныя (залежнае слова ў сказе—дапаўненне): узараць трактарам, прыбіць дошку, сустрэць сябра; акалічнасныя (залежнае слова ў сказе — акалічнасць месца, часу, мэты, прычыны і інш.): жыуь у горадзе, сустрэуца ўвечары, прыехаць працаваць, скакаць ад радасці.
Словазлучэнні бываюць простыя (з двух самастойных слоў): шырокае поле, вялікі горад, дванаццацігадовая дзяўчынка і складаныя (з трох і больш самастойных слоў): прыемны подых ветрыку, артыстка драматычнага тэатра, новы школьны будынак..
Сярод усіх словазлучэнняў выдзяляюцца сінтаксічна
непадзельныя, якія выступаюць як адзін член сказа: Дзесяць вучняў з класа — выдатнікі. Стары паромшчык яшчэ некалькі разоў забягаў у хату і выносіў адтуль сёе-тое з рэчаў. (Кул.) Паліто цёмнага колеру.
222. Выпішыце словазлучэнні, абазначце галоўны кампанент.
Лес тут быў зусім іншы. Рослыя, з чорнымі камлямі. з дзіўна паточанай карой, старыя алешыны танулі знізу ў густым балотным разнатраўі, у маладой пораслі алешын, у гнілым ламаччы. Алешнік вельмі часта мяшаўся з лазняком, што рос дружнымі купамі, уздымаючы ў лясны прыцемак шызыя кучары пераплеценага галля. (I. Мележ.)
223. Прачытайце. Выпішыце словазлучэнні ў такім парадку: іменныя, дзеяслоўныя, прьіслоўныя. Вусна назавіце, якія ў іх выражаюцца сэнсава-граматычныя адносіны.
1. Кудлатая хмара над Мінскам навісла, счарнела ў змроку асенняя Свіслач, пакрылася лісцем. (Панч.) 2. Касманаўт заўжды пасля палёту прывыкае да зямлі ізноў. (Панч.) 3. Недалёка ад моста пачуўся стрэл. (Лыньк.) 4. Сотні тысяч зорак пераспелых сыплюцца на мокрыя імхі. (Панч.') 5. Дзесьці на балоце клубіўся дым. (Хадк.) 6. Стаіць ля Карэлічаў жыта сцяной, шыпшына цвіце каля Мірскага замка. (Панч.)
§ 98. Віды сувязі слоў
Існуюць два асноўныя тыпы сувязі слоў — злучальная (злучэнне) і падпарадкавальная (падпарадкаванне).
Злучэнне — гэта сувязь раўнапраўных, граматычна незалежных слоў. Злучальная сувязь звязвае аднародныя члены: Абяцаў я калісьці табе падарыць усе мары і сны, усе скарбы і кветкі зямлі. салаўіныя ночы вясны. (М. Т.)
П а д п а р а д к а в а н н е — гэта сувязь граматычна нераўнапраўных слоў (галоўнага з залежным). На падпарадкавальнай сувязі грунтуецца словазлучэнне. Выдзяляюцца тры віды падпарадкавальнай сувязі: дапасаванне, кіраванне, прымыканне.
Дапасаванне — такі від сувязі, пры якім залежнае слова набывае форму роду, ліку, склону, уласцівыя галоўнаму слову. Дапасуюцца прыметнікі, парад-
кавыя лічэбнікі, некаторыя займеннікі, дзеепрыметнікі да назоўнікаў, ад якіх яны залежаць: новая школа, у ыовым будынку, у першым радзе, нашых вучняў, скошаная трава. Дапасуецца таксама выказнік да дзейніка: Прыйшла вясна. Прыйшоў Новы год. Прыйшло свята.
Кіраванне—такі від сувязі, пры якім галоўнае слова ратрабуе ад залежнага формы пэўнага ўскоснага склону: напісаць пісьмо, узараць поле, сустрэць сябра, сустрэцца з сябрам. Кіраванне бывае прыназоўнікавае (залежнае слова ўжываецца з прыназоўнікам): напісаць на дойіцы, убачыцца з братам і б е спрыназоўнікавае (залежнае слова ўжываецца без прыназоўніка): сустрэча вясны, прачытаць даклад, агляд самадзейнасці.
Прымыканне — такі від сувязі, пры якім залежнае слова звязваецца з галоўным не граматычнай формай, а сэнсам. Прымыкаюць звычайна нязменныя словы — прыслоўі, неазначальная форма дзеяслова (інфінітыў), дзеепрыслоўі: добра адпачыць, старанна вучыцца, уменне слухаць, ісці не спяшаючыся.
224. У словазлучэннях вусна вызначце віды падпарадкавальнай сувязі слоў.
Першая стыпендыя, ціхі вечар, загад спыніцца, дарога ў лес, малюнак на паперы, стары дуб, змешаны лес, разгалістае дрэва, рух наперад, жаданне працаваць, старэйшы за сястру, будоўля моста, заўтра ўранку, весяліць сяброў, весяліцца з сябрамі, поспехі ў вучобе, здольнасць прадказваць, здольны да навукі, гатоўнасць дапамагчы, бегчы не прыпыняючыся, прылёт птушак.
§ 99. Некаторыя асаблівасці кіравання ў беларускай мове
У беларускай мове ўжываецца вялікая колькасць уласцівых ёй спецыфічных словазлучэнняў. Адзначым некаторыя з іх.
1. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзячыць, прабачыць, выбачаць, дараваць кіруюць назоўнікам ці займеннікам у форме давальнага склону: дзякаваць настаўнікам, прабачыць брату, аддзячыць
землякам, дараваць яму. Параўн. у рускай мове: благодарйть учйтелей, йзвйнйть брата.
2. Дзеясловы смяяцца, жартаваць, насміхацца, кпіць, цешыцца, дзівіцца, глуміцца, здзекавацца кіруюць назоўнікам ці займеннікам у форме роднага склону з прыназоўнікам з: смяяцца з яго, жартаваць з сябра, кпіць з суседа, дзівіцца з птушкі. Параўн. у рускай мове: смеяться над hum, шутйть над соседом.
3. Дзеясловы хварэць, захварэць і прыметнік хворы кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам на: хварэць на грып, захварэць на ляноту, хворы на сэрца.
4. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця (гаварыць, казаць, шаптаць, думаць, марыць, хвалявацца, непакоіцца, клапаціцца і інш.) і ўтвораныя ад іх назоўнікі кіруюць часцей за ўсё назоўнікамІ ці займеннікамі ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам пра: гаварыць пра падзеі, думаць пра дзяўчьму, марыць пра сустрэчу, непакоіцца пра яго. Параўн. у рускай мове: говорйть о нём, думать о девушке.
5. Прыметнікі і прыслоўі ў форме вышэйшай ступені параўнання патрабуюць залежнага слова ў форме вінавальнага склону з прыназоўнікам за: старэйшы за сястру, вышэйшы за яго, мацнейшы за дрэва, далей за ўсіх.
Вось яшчэ некалькі асобных сііецыфічных беларускіх словазлучэнняў (без каментарыяў): ісці ў грыбы (йдтй за грйбамй), ажаніцца з ёй (женйться на ней), гаварыць па тэлефоне (говорйть no телефону), загадчык кінатэатра (заведуюіцйй кйнотеатром), дом на дзевяць паверхаў (дом в девять этажей), на карысць Беларусі (в пользу Беларусй)
225. Запішыце словазлучэнні, паставіўшы залежныя словы, што ў дужках, у патрэбным склоне з прыназоўнікам ці без прыназоўніка.
Марыць (вучоба), дзівіцца (яе смеласць), дзякаваць (прысутныя), думаць (заўтрашні дзень), аддзячыць (чалавек), захварэць (тыф), гаварыць (сябра), прыгажэйшы (старэййіы брат), цішэй (усё), клапаціцца (дзеці), лепшы (той), памяць (тыя гады), кпіць (ён), дараваць (яна), загадчыца (яслі), кватэра (тры пакоі.), ісці (ягады), ажаніцца (Зося).
1 Пра такія словазлучэнні больш падрабязна можна прачытаць у кнізе Ф. М. Янкоўскага «Сучасная беларуская мова» (Мн„ 1984. С. 19—30).
226. Спішыце. Падкрэсліце ўласцівыя беларускай мове словазлучэнні. Вусна вызначце від сувязі і назавіце адпаведнае словазлучэнне ў рускай мове.
1. В ыбачай мне за спазненне. (Кір.) 2. Пры лесе, пад горкай, бруіцца крыніца. (Бр.) 3. Губанава маладзіца ішла па ваду. (К-с.) 4. He вельмі смешна з хлопца, а шкада яго. (Б.) 5. Ганна сказала пра свой неспакой Яўхіму. (7. М.) 6. Ад гэтага будзе людзям лёгка жыць, і ніхто не будзе з чалавека здзекавацца. (К. Ч.) 7. Любе здалося, што сястра насміхаецца з яе няўдачы. (Шам.) 8. Бацька здаўна хварэе на сэрца. (I. М.) 9. Тут рунь гусцейшая за тую, што на пярэчках. (Хадк.) 10. Людзі кпілі з яго, што ён баіцца жонкі, як агню. (Бяд.) 11. Студэнтка прыязджала на выхадны дзень і затрымалася праз завіруху. (Шам.)