Беларуская мова
Дапам. для вучняў ст. кл
Выдавец: Народная асвета
Памер: 336с.
Мінск 1995
СКАЗ
§ 100. Сказ як сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў (агульныя звесткі)
Сказ — гэта мінімальная адзінка моўных зносін, якая складаецца з аднаго або некалькіх слоў, граматычна і сінтаксічна аформленая. Характэрнымі адзнакамі сказа з’яўляюцца выражэнне ў ім значэнняў часу, асобы (або значэнне безасабовасці) і пэўная суадноснасць зместу сказа з рэчаіснасцю. Гэтыя значэнні выражаюцца пэўнымі граматычнымі сродкамі. Пры афармленн.і сказа вельмі важную ролю адыгрывае інтанацыя паведамлення. Напрыклад, проста сказанае слова вечар з’яўляецца толькі назвай, а не сказам. Аднак, вымаўленае з інтанацыяй паведамлення, яно выражае думку і ўтварае сказ, які з’яўляецца адзінкай паведамлення пры моўных зносінах. Сэнс яго зразумелы ў кантэксце, у спалучэнні з наступнымі сказамі: Вечар. Ахінаюць прыцемкі прастор. Паліліся з вёскі дзіўнай песні гук.і і ляцяць высока, аж да ясных зор. (К. Б.) Інтанацыя выконвае не толькі граматычную функцыю (выражаецца закончанасць сказа, ажыццяўляецца падзел яго на сінтаксічныя адзінкі), але і стылістычную (выражаецца эмацыянальнасць мовы, валявыя пабуджэнні і інш.).
Інтанацыя сказаў можа быць апавядальнай (інтанацыя паведамлення), пытальнай, пабуд ж а л ь н а й, к л і ч н а й.
У беларускай мове існуюць разнастайныя тыпы сказаў.
Паводле характару адносін да рэчаіснасці сказы падзяляюцца на сцвярджальныя і адмоўныя.
Паводле мэты выказвання сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя, пабуджальныя.
Паводле структуры сказы могуць быць простыя і складаныя, аднасастаўныя і двухсастаўныя, развітыя і неразвітыя, поўныя і няпоўныя.
§ 101. Падзел сказаў паводле мэты выказвання
Паводле мэты выказвання і залежнай ад гэтай мэты інтанацыі сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя.
Апавядальныя сказы паведамляюць пра якінебудзь факт рэчаіснасці, з’яву, падзею і г. д., якія сцвярджаюцца ці адмаўляюцца. Апавядальныя сказы найбольш пашыраныя ў мове. Яны разнастайныя па зместу і структуры і вызначаюцца закончанасцю думкі, якая перадаецца спецыфічнай апавядальнай інтанацыяй: голас павышаецца на лагічна выдзеленым слове (словах) і спакойна паніжаецца ў канцы сказа: У лесе было зусім ціха. Скрозь галінкі выносных хвоек прабіваліся цёплыя косы вераснёўскага сонца. Пажоўклыя калюшкі без шуму ападалі на дол, ледзь зачэпіш галінку. (К-с.) У канцы апавядальнага сказа ставіцца кропка.
Пытальныя сказы выражаюць пытанне. Ім уласціва пытальная інтанацыя — павышэнне голасу на слове, з якім звязаны сэнс пытання: Мы сёння пойдзем на эк.скурсію? Мы сёння пойдзем на экскурсію? Мы сёння пойдзем на экскурсію? Пры афармленні пытальнага сказа часта выкарыстоўваюцца пытальныя часціцы, займеннікі, прыслоўі. Пасля пытальнага сказа ставіцца пытальнік: «Чыя гэта пасада? Хто жыве тут?» — запытаў настаўнік.. (К-с ) Ш даўно вы тут жывяце? (К-с.) Дзе тут у вас раненыя? (I. М.)
Есць пытальныя сказы, якія не патрабуюць адказу, бо адказ змяшчаецца ў самім пытанні. Гэта — пытальна-рытарычныя сказы: Што прыемней даляў гэтых, апавітых у туман, і лясоў, смугой адзетых, горак сіні караван? (К-с.)
Пабуджальныя сказы выражаюць волю таго, хто гаворыць. Яны могуць выражаць загад, просьбу,
пажаданне, параду, прапанову, заклік і інш.: Чарняхоўскі загадаў: «У штаб фронту!» (I. М.) «Стой, старына, прысядзем, дружа!» — «Давай прысядзем». (К-с.) Лепш бы ты, Андрэй, усё ж пабыў пры маці. (IМ.)
Пры выражэнні розных эмоцый апавядальныя, пытальныя і пабуджальныя сказы вымаўляюцца з клічнай інтанацыяй, для якой уласціва рэзкае павышэнне голасу. Напрыклад, апавядальна-клічныя сказы '^Хораша ў чэрвеньскім лесе! (I. М.) Ох, слаўна з дзядзькам ім жылося! (К-с.); пытальна-клічныя — Абуўся дзядзька, йітось шукае і раптам голасна пытае: «А во! хто ж кнігі так раскідаў?!» (К-с.) Як гэтакае магло здарыцца?! (1. М.); пабуджальна-клічныя — Ды дружна, борзда канапаціць, каб час не зводзіць і не траціць! (К-с.) Заняць абарону! (I. М.)
227. Спішыце. Вьізначце, да якога тыпу па мэце выказвання і па інтанацыі адносяцца сказы. Растлумачце знакі прыпынку.
1. Займіся ты разведкаю, Нічыпар Паўлавіч»,— папрасіў мякчэй камбрыг. (I. М.) 2. Ты паглядзі, які прыгожы свет! (М. С.) 3. Ты, можа, паклічаш маму? (К-с.) 4. Камбрыг параіў Тураўцу: «Гнаць з камандзіраў! Зняць зараз жа!» — «Я ўжо зняў»,— адказаў Тўравец. (I. М.) 5. Ды хіба ж я проціў медыцыны кажу? (К-с.) 6. На Мінск, на захад! (I. М.) 7. Так добра было вакол! (1. М.) 8. «Стой! Хто ідзе?!» — крыкнуў партызан. (Лыньк.) 9. Калі ж вы думаеце пачынаць работу ў школе? (К-с.) 10. Ці надта выслужышся ў пана? (К-с.) 11. Санітары! Хадзіце сюды, санітары!» — крыкнуў я раптам голасна і ўзняў галаву. (М. Г.) І2. «А дзе твая маці?»— запытаў дзяўчынку Лабановіч. (К-с.)
228. ’Складзіне і запішыце дыялог «3 класам на экскурсіі ў заапарку», выкарыстоўваючы розныя па інтанацыі сказы.
§ 102. Тыпы сказаў паводле структуры
Паводле структуры (будовы) сказы могуць быць простымі і складанымі. Просты сказ мае адзін ці два граматычныя саставы, якія складаюцца з дзейніка і выказніка або толькі аднаго з іх. Дзейнік і выказнік могуць мець паясняючыя словы — даданыя члены сказа. Просты сказ, у які ўваходзяць дзейнік і выказнік
(састаў дзейніка і састаў выказніка), называецца двухсастаўным: У маладой журбе мой новы дзень імжыць. (Ян.) Дзе-нідзе на небе блішчэлі зоркі.
(М. Г.) Аднасастаўны сказ мае толькі адзін галоўны член сказа (састаў дзейніка або састаў выказніка) з паясняючымі словамі або без іх: Вялікія, бязмежныя жытнія прасторы. (Кул.) У лесе было ціха
і спакойна. (К-с.)
Простыя сказы бываюць неразвітыя і развітыя.
Неразвіты сказ складаецца толькі з дзейніка і выказніка або толькі з аднаго галоўнага члена: Цвітуць сады. (Бр.) Восень. Світае.
Развіты сказ побач з галоўнымі мае і даданыя члены сказа. Развітымі могуць быць як двухсастаўныя, так і аднасасі аўныя сказы: Загарэліся зоры агнямі на палотнах нябеленых хмар. (Н. A.) He шукаю гаманлівай славы і вучуся сціпласці у кабет. (Ян.)
Як двухсастаўныя, так і аднасастаўныя сказы лічацца поўнымі, калі ў наяўнасці ўсе неабходныя члены гэтай структуры: Голасам моцы, ціха і важна гром пракаціўся ўгары. (К-с.) Пад поўнач захаладала. (К. Ч ) Н я п о ў н ы м лічыцца сказ, калі ў ім апушчаны адзін ці некалькі неабходных членаў сказа па ўмовах кантэксту ці абставін: «Блакады яшчэ ідуць?» — «Дзе-нідзе ідуць...» — «Значыцца, карнікі не зусім прыціхлі?» — «Крыху прыціхлі. Непакояцца пра фронт». (I. М.)
229. Прачытайце тэкст. Вызначце сказы паводле мэты выказвання і паводле структуры.
Пачатак лістапада.
Вечар.
Лабановіч сядзіць у сваім аблюбаваным пакойчыку. На школьным ганку з боку выгана чуюцца нейчыя крокі, а потым — асцярожны стук у дзверы.
— Хто? — пытае Лабановіч.
— Вучыцельніца,— чуецца з-за дзвярэй малады дзявочы голас.
— Заходзьце, будзьце ласкавы.
— Вы мне выбачайце. Еду ў сваю школу, у Купяцічы, і па дарозе да вас заехала.
— I вельмі добра зрабілі. Раздзеньцеся ды трохі пасядзіце. У мяне якраз і самавар зараз будзе гатоў. Вы яшчэ не былі ў сваёй школе?
— He, не была. I не ведаю, якая яна там. А вы ўжо даўно тут?
— А ўжо зараз два месяцы будзе.
— I работу распачалі ў школе?
— Пачаў. (Якуб Колас.)
ПРОСТЫ СКАЗ
§ 103. Двухсастаўныя сказы. Галоўныя і даданыя члены сказа
Двухсастаўны сказ заўсёды мае два саставы — састаў дзейніка і састаў выказніка. Г алоўныя члены сказа — дзейнік і выказнік, яны выражаюць асноўны сэнс сказа, з’яўляюцца яго граматычнай асновай, прэдыкатыўным цэнтрам: Яна не спала. (Ян.) Цёплыя туманы стаялі над зямлёю. (КЧ.) У другім сказе састаў дзейніка — цёплыя туманы, састаў выказніка — стаялі над зямлёю. Даданыя члены сказа — азначэнне, дапаўненне, акалічнасць, яны паясняюць галоўныя члены сказа, пашыраюць іх змест, уваходзяць у састаў дзейніка або ў састаў выказніка:
Лёгкі вецер злёгку хістае галіны, узнімае лісця-
ньі^ шолах. (Дыньк.)
230. Іірачытайце. Вызначце тыпы сказаў паводле структуры, назавіце галоўныя і даданыя члены сказа, а таксама састаў дзейніка і састаў выказніка.
Ранняя вясна.
Канстанціну Міхайлавічу [Якубу Коласу] не сядзіцца ў пакоі.
— Як там, прыбыла вада ў Свіслачы?
I ўспамінае, як бушаваў Нёман, больш чым на вярсту заліваючы сенажаці.
— Для гэтага трэба раптоўная вясна. Некалькі цёплых хмарных дзён. I каб дожджык церусіў. Тады снег з’ядаецца ў момант, і перавалы равуць, быццам ім хто пяты падпякае. Была адна такая вясна, калі я вучыўся ў Нясвіжы. Нічога не мог рабіць,— вось,
думаю, вазьму пад вечар ды ўцяку дадому. Гляну на Нёман і ноччу ж назад. Ого, каб зрабіў так! Моцна нас трымалі ў шорах. (Максім Лужанін.)
231. Складзіце тэкст «Знакамітыя людзі нашай мясцовасці (раёна, горада, мястэчка) у мінулым і сёння», выкарыстоўваючы розныя тыпы сказаў паводле структуры. Вызначце тып вашага тэксту.
§ 104. Дзейнік і яго выражэнне
Дзейнік—галоўны, граматычна незалежны член сказа, які абазначае прадмет, што ўтварае дзеянне. Дзейнік можа быць выражаны словам з шырокім граматычным значэннем прадметнасці: можа абазначаць асобу, жывёлу, канкрэтны прадмет, з’яву, адцягненаё паняцце і г. д.: Раніцай танкісты падышлі да Мінскай магістралі. (I. М.) Высока ў небе звінелі жаваранкі. (К-с) Гадзіннік на сцяне рабіў сваю padory. (К-с.) Гора навучае людзей быць мудрымі. (I. Н.)
Самая ўжывальная форма выражэння дзейніка — назоўны склон назоўніка: Першую палескую вясну сустракаў тут Лабановіч. (К-с.) Па-над цёплай лугаві,най ноч запальвае кастры. (Ян.)
Для выражэння дзейніка таксама шырока ўжываюцца займеннікі: Вішнёвым садам мы ішлі, пялёсткі вецер атрасаў. (Я. П.) Ніколі нішто так не ўсцешыць, як песня прастораў тваіх. (Кір )
Дзейнікам можа быць любая часціна мовы, ужытая ў значэнні назоўніка: Засыналі ад стомы малыя ўначы ля бяроз. (A. К.) Далёкае, перажытае прыгадваецца ўсё часцей. (Хадк.) Сямёра аднаго не чакаюць. (Прык.) За сённем будзе заўтра, пасля3ayfpa. (Сач.) / — злучальны злучнік. Гэта «куды» ўстала перад Пракопам з усёй вострасцю. (К-с.) Здалёк пачулася «ўра». (I. М.)
У ролі дзейніка можа выступаць інфінітыў: Чытаць — гэта і праца, і свята. (Б.)
Дзейнікам могуць быць сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні. Сюды адносяцца: