Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
Спадарожнікам «мядзведзя» з’яўляецца «жораў». Спачатку трэба зрабіць птушыную галаву і прымацаваць яе да доўгай палкі. Пасля гэтага прывязаць да яе шырокае футра або сабраную ў зборкі прасціну. Выканаўца, схаваўшыся пад ёй, доўгай дзюбай, нібы незнарок, б’е гледачоў і сваімі ўчынкамі забаўляе іх.
«Кабылу» можна зрабіць так: узяць палку (прыкладна 1,5 м) і замацаваць на яе канцах зробленыя загадзя два кальцы з гнуткага драўлянага прута (кожны пасярэдзіне палкі). Пасля гэтага трэба зрабіць спераду галаву з вушамі, а ззаду — хвост з ільну. Затым падрыхтаваны каркас накрываюць якой-небудзь доўгай посцілкай-саматканкай, пад якой і павінен знаходзіцца выканаўца. У час прадстаўлення «цыган» дэманструе розныя выкрутасы з «кабылаю». Апрануты ён у сіні армяк, падпяразаны вяроўкай, на галаве — падраная шапка.
«Афіцэр» прыбраны ў вайсковы мундзір і штаны. Цераз плячо завязана блакітная лента з паперы, а на галаве надзеты папяровы ківер з султанам.
Для ролі «маладзіцы» трэба падабраць шчуплага хлапчука, апрануць яго ў жаночую кашулю з рукавамі і ў андарак, на шыю павесіць маністы, а на галаву завязаць хустку.
«Лекар» апрануты ў белы халат, на носе — вялікія акуляры, зробленыя з гнуткага дроту, на галаве — модны картуз.
Адзін з удзельнікаў павінен выконваць ролю «дзеда-пачынальніка». Яго апранаюць у вывернуты кажух, робяць на спіне горб, надзяваюць маску, прымацоўваюць ільняную бараду. У адной руцэ ён трымае табакерку, у другой — доўгі кій. Роля «дзеда-пачынальніка» — адна з самых адказных, таму што ён з’яўляецца галоўным «дырыжорам» каляднага гурту. Звычайна ў народзе на гэтую ролю падбіралі гаваркога хлопца.
Пры стварэнні апісаных касцюмаў каляднага гурту перад удзельнікамі адкрываецца шырокі прастор для майстэрства і фантазіі. Дарэчы, у народзе, па назіраннях даследчыкаў фальклорнай творчасці, яны існавалі заўсёды. Можна выкарыстоўваць і спецыяльна зробленыя касцюмы «казы», «мядзведзя», «афіцэра» і г. д.
Таксама загадзя трэба падрыхтаваць зручнае месца для вогнішча (на плошчы, стадыёне, якой-небудзь шырокай пляцоўцы). Толькі вырашыўшы ўсе задачы па правядзенні свята, можна быць упэўненым, што яно пройдзе сапраўды цікава і пакіне добрае ўражанне ва ўсіх, хто меў да яго дачыненне.
I вось неабходная работа па правядзенні калядавання зроблена. Калядны гурт збіраецца ў вызначаны дзень каля 17 гадзін. Выйшаўшы на вуліцу, накіроўваецпа па запланаваным маршруце. Наперадзе ідзе «звяздар» са звяздою, астатнія рухаюцца за ім, спяваючы калядную песню «Паехала Каляда з канца ў канец».
Падышоўшы да хаты (кватэры), адзін з удзельнікаў — гаваркі хлопец — стукае ў дзверы (або націскае кнопку званка). Атрымаўшы дазвол, заходзіць у памяшканне і гаворыць: «Дзень добры ў хату!» Пачуўшы адказ, працягвае: «Іду ад пана нашага. Ідучы, пытаю, што сказаці маю свайму пану Году, што носіць бароду, шыроку, як лапату, сіву і касмату. Ці шырокі лавы, каб нам паляжаці? Ці добра гаспадыня, каб нас частаваці?»
— Адкуль вы? — пытаецца гаспадыня.
— Мы людзі не простыя, з далёкага краю, хлопцы ўсе сталыя, з-пад самага раю.
— Адкуль ідзяце?
— Ідзём кругом света, ад пана Лета. Мы к лету ідзём, казу вядзём і радасць нясём, — адказвае калядоўшчык.
— Дык просім у хату, — запрашае гаспадыня.
(Для таго каб гаспадыня з поспехам выконвала сваю «ролю», ёй неабходна загадзя паведаміць-пра пытанні.)
Атрымаўшы дазвол, удзельнік запрашае калядоўшчыкаў у хату. Першым заходзіць «дзед-пачынальнік», які вядзе за сабой «казу», потым «цыган» з «канём», «маладзіца» з «афіцэрам», музыкі, «механоша» і ўся світа. «Каза» становіцца пасярэдзіне хаты, разам з ёю «цыган» з «канём», «мядзведзь» з «важаком», «маладзіца» з «афіцэрам». Астатнія ўдзельнікі стаяць на парозе.
Дзед-пачынальнік. Добры вечар, пане гаспадар! Ці вольна паспяваці дай павесяліці?
Гаспадар. Вольна, паспявайце!
Пасля музычнага ўступу ўсе спяваюць «Добры вечар вам!». У час прадстаўлення «жораў» ходзіць па хаце і стараецца дзеўбануць каго-небудзь з прысутных.
Дзед-пачынальнік
Паехала Каляда з канца ў канец,
Каляда, Калядзіца ж мая!
Зайшла Каляда к Андрэю’ на двор:
— Пане Андрэй, чым даруеш Каляду,
Каляду, Калядзіцу ж маю?
Гурт спявае прывітальную песню гаспадару «Добры вечар таму...». Пасля заканчэння песні «дзед-пачынальнік» стукае некалькі разоў кіем у падлогу. Гэтыя стукі з’яўляюцца сігналам для музыкаў. Яны пачынаюць іграць песню «Го-го-го, каза». Пад музычны ўступ «каза» пераступае з нагі на нагу ў рытме песні. Яна танцуе і стараецца праілюстраваць сваімі дзеяннямі тое, аб чым спяваецца ў песні. Калі песня заканчваенца, «каза» прыкідваецца мёртвай, потым устае. «Дзед» падводзіць яе да гаспадара.
Дзед-пачынальнік. Ну-ка, каза! Стань, расхадзіся, пану хазяіну пакланіся! (Падводзіць яе да гаспадыні.) Пані хазяйцы пакланіся, каб ласкава была, унесла каўбасу і кусок сала, каб каза весялей стала!
* Называецца сапраўднае імя гаспадара.
Гаспадар. Дзе вы гэту казу дасталі?
Дзед-пачынальнік. На кірмашы ад старога купіў. Семсот грошай заплаціў.
Гаснадар. А дзе сам так вывучыўся?
Дзед-пачынальнік. Па ўсім свеце ходзячы, торбу хлеба носячы, між людзей бываючы, дзівы дзіўныя відаючы, розныя кнігі чытаючы, уверх нагамі іх трымаючы. (Звяртаецца да «маладзіцы» і «афіцэра».) Ну, пагуляйце-тка вы!
Музыкі пачынаюць граць «Барыню». Закончыўшы танец, «маладзіца» і «афіцэр» пад ручку адыходзяць убок. На сярэдзіну хаты выходзіць «цыган» з «канём». «Цыган» стукае два-тры разы бізуном аб падлогу, і «конь» галопам рухаецца па крузе.
Цыган. А ну, хазяін, ці .ёсць што памяняць на коней? Мая сівая як бяжыць — зямля дрыжыць, а паваліпца — ляжыць’ (На гэтых словах «конь» валіцца на падлогу.) Памажы падняць!.. Ну, дык будзем мяняць’ Я цыган багаты: у мяне ў адным кармані вош на аркані, а ў другім — блаха на цапу!
У гэты час нехта з удзельнікаў узрушана кажа: «Лекара, дзе лекар?» На сярэдзіну круга выходзіць «лекар», абыходзіць, не спяшаючыся, «кабылу», адчыняе свой чамадан, бярэ ў руку трубку накшталт слыхавога апарата. Потым, прыставіўшы яе да галавы «кабылы», уважліва слухае. Затым дастае бутэльку з нейкай вадкасцю і нібыта налівае ёй у рот. «Кабыла» падымаецца, але потым зноў валіцца. «Цыган» некаторы час ганяецца за «лекарам» са словамі: «Ашукансц, ашуканец, лавіце яго!» He дагнаўшы «лекара», «цыган» падыходзіць да «кабылы», тармосіць яе за павадок. «Кабыла» ўстае. «Цыган» падводзіць яе да гаспадара.
Цыган. За ету чэсць давай, хазяін, карбаванйаў шэсць і тры кускі сала, штоб наша кабыла не прыстала!
Атрымаўшы пачастунак ад гаспадара, «цыган» з «кабылай» адыходзяць убок. Затым на сярэдзіну крута выходзіць «важак» з «мядзведзем».
Важак з «мядзведзем». Кланяюся нізка ўсім, і Мішка таксама кланяецца («мядзведзь» ківае галавою.) Ну-ка, Міша, пакажы нам, як бабы хлеб месяць? («Мядзведзь» паказвае.) Ну-ка, Міша, пакажы чэснай публіцы, як мужык Янка п’яны з кірмашу дамоў вяртаецца? («Мядзведзь» паказвае, перакульваючыся з нагі на нагу.) Так, так, Міхаіл, весялей, весялей — мужык Янка добрых дзве кварты выпіў і таму ног пад сабой не чуе! («Мядзведзь» паказвае, як ходзіць зусім п’яны чалавек.) Ну, Міша, за старанне трымай мядовы пернік. Пернікі любіш? (Дае пернік «мядзведзю» ) — Ну-ка, Мішанька, паскач харашэнька — ета табе не пчолак драць... («Мядзведзь» выконвае танец.) Ну, Міша, падзякуй усім гаспадарам, ды пойдзем далей. («Мядзведзь» кланяецца і разам з «важаком» адыходзіць убок.)
На сярэдзіну круга выходзіць «дзед».
Дзед-пачынальнік
Ой, там на гары пеўнічак пяе,
Добры вечар!
Пеўнічак пяе, Васілька* ўстае,
* Называецца сапраўднае імя сына гаспадара.
Васілька ўстае, да стаенкі ідзе,
Да стаенкі ідзе, коніка вядзе.
Пасля гэтых слоў гурт спявае прывітальную песню «А ў полі, полі».
Дзед-пачынальнік (выходзіць на сярэдзіну хаты і звяртаецца да гаспадара).
Ой, ішла Калядка, калядуючы, праз сяло,
Зайшла ж яна да пана Сцяпана* пад акно:
— Ой, пане Сцяпане, харошыя дочкі ў цябе!
Спяваецца прывітальная песня дачцэ гаспадароў «У лузе каліна вясну скрасіла».
Дзед-пачынальнік (звяртаецца да гаспадара).
А ну, барджэй, не баў гасцей!
Механошу — копу грошы"
Падхватнічкам — па цукерачцы,
Па цукерачцы, кілбасу на талерачцы.
Пачынальніку — чырвон злоты,
Ад кошачкі — сала трошачкі,
Ад кароўкі — чвэрць палоўкі,
Ад коніка — бочку солі,
Ад авечкі — рэшата грэчкі,
Ад свінкі — шрот саланінкі.
Атрымаўшы пачастункі, усе крычаць:
Які гэта піражок — каб гэтакі каласок,
А з таго каласочка — жыта бочка!
А за гэты кусок сала — каб свіння дзверы выстаўляла.
Пакідаючы хату, усе спяваюць віншавальную песню «Будзь ваша здароў».
Закончыўшы выступленне, калядоўшчыкі ідуць да другой хаты. Практыка паказвае, што гэту праграму магчыма паказаць за адзін вечар два, максімум тры разы, таму што болей — фізічна вельмі цяжка.
Пасля выступленняў у хатах гурт рухаецца з песнямі да пляцоўкі, дзе падрыхтавана вогнішча. Па дарозе ўдзельнікі спяваюць песні «На новае лета», «Ой, калядныя бліны ладныя» і інш.
Запаліўшы вогнішча, калядоўшчыкі водзяць вакол яго карагоды, выконваюць розныя танцы, праводзяць гульні. Прапануем карагод «У карагодзе мы былі», танцы «Цыганачка», «Падэспань», полька, «Прыпеўкі» (варыяцыі на народныя тэмы). Большасць прадстаўленых апрацовак можна выконваць не толькі на баяне, але і на гармоніку, гэта пашырае магчымасць іх выкарыстання.
Што датычыць пазаабрадавых калядных гульняў, то жадаючыя могуць знайсці іх у кнізе «Народны тэатр» (Мн., 1983).
* Называецца сапраўднае імя гаспадара.
** Тут і далей другую палову страфы гавораць усе.
ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ, ХТО Ў ЕТАМ ДАМУ
Добры вечар таму, хто ў етам даму. Святы вечар!*
А ў етам даму сам пан гаспадар
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
За сталом сядзіць, тры кубкі дзяржыць.
Ў первам кубачку — зеляно віно. Ў другом кубачку — кудрава піва, Ў трэцім кубачку — мядок саладок.
Зеляно віно — для гаспадара. Кудрава піва — для жаны яго. Сладок мядок — для яго дзяток. Мы гаспадара не зневажаем Да з Новым годам паздраўляем!
ГО-ГО-ГО, КАЗА
Апрацоўка А. Аляхновіча
Гурт
Го-го-го, каза, Го-го-го, шэрая, Паварачайся, не забывайся, To на ножанькі, то на рожанькі,