Беларуская традыцыйная музычная спадчына  Алег Аляхновіч

Беларуская традыцыйная музычная спадчына

Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
102.6 МБ
Пчолачкі гудуць, цэркаў будуюць.
Святы вечар, цэркаў будуюць!
Да збудавалі з трыма й акнамі, Святы вечар, з трыма й акнамі!
Ў первае й акно зорачка свеціць, Святы вечар, зорачка свеціць!
* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Ў другое акно месяц узойдзе, Святы вечар, месячык узойдзе!
Ў трэцяе акно сонейко грэе, Святы вечар, сонейко грэе!
Зорачка ўзойдзе — светленько будзе, Святы вечар, светленько будзе!
Месяц узойдзе — відненько будзе, Святы вечар, відненько будзе!
Сонейко ўзойдзе — цёпленько будзе, Святы вечар, цёпленько будзе!
ОЙ, ІІУ-НУ, КАЗЁЛ, ПАВАРОЧАЙСЯ...
Умерана, з рухам J= 104
на_верх кіл_ ба_ са!
Ой, ну-ну, ка_зёл, па_ ва_ро_чай_ся.
Ой, ну-ну, казёл, паварочайся, To на сей бачок, To на тэй бачок, To на рожачкі. To на ножачкі.
Нашаму казлу Hi многа трэба: Сем печ перапеч, Рэшато аўса. Наверх кілбаса!
ЙШЛІ КАЛЯДЫ ЎВЕЧАРЫ
Йшлі Каляды ўвечары, Ой, люлі, люлі, ўвечары!* Няслі ігры у рэшаце, Каму ігры знадабны?
Саўку ігры знадабны, Сонца жаніць Бог вяліць, Дочку аддаваць, ох, ці мне?
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М. А. Плаксінай, 1921 г. н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёускай вобл.) Натацыя напеву А. Агяхновіча.
* Прыпеў «Ой, люлі, люлі» паўтараецйа з другой паловай кожнага наступнага радка.
Тыдзень, тыдзень да Каляд, да Каляд, Парабачак таму рад, таму рад. Вось табе, пане, і хамут і дуга, Цяпер я ўжо не твая слуга. Вось табе, пане, твая дужачка, Цяпер я не твая служачка.
Як пайду я па лясу, лясу, Заработак я дадому занясу. Заработак я дадому занясу, Спячэ жонка каўбасу, каўбасу. Спячэ жонка каўбасу, каўбасу, Адсвяткуем Каляду, Каляду.
(Зап. А. Аляхновічу 1988 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М. А. Плаксінай, 1921 г.н.,з в. Горанка Краснапольскагар-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
КАВАЛЁЎНА
Ой, рана, рана Кавалёўна ўстала. Святы вечар добрым людзям!* Кавалёўна ўстала, кавалёў будзіла: — Устаньце, кавалі, куйце тапары, Куйце тапары, масціце масты, Масціце масты, забівайце гвазды.
А па тым масту Кавалёўна йшла, Кавалёўна йшла ды пер’е нясла. Яна пер’е нясла на падушачцы, На падушачцы, для дачушачкі. Прыйшлі Каляды, будзем
іграць вяселле.
(Зап. А. Амхновічу 1998г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М. А. Плаксінай, 1921 г.н.,з в. Горанка Краснапольскагар-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Агяхновіча.
Прыпеў «Святы вечар добрым людзям!» паўтараецца пасля кожнага радка.
КАЛЯДА, КАЛЯДА, ДАЙ, БАБА, ПІРАГА!
Павольна, з рухам J= 56
Ка_ ля_ да, Ка_ ля_ да, дай, ба_ ба, пі_ ра_ га!
Каляда, Каляда, дай, баба, пірага! А калі не дасі, вазьму вала за рага, Выведу за парог, выкручу правы рог, Буду ў рог трубіці, каб скупых расшчодрыці. Дай, баба, пірага!
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М. А. Плаксінай, 1921 г. н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
ЗІМАЧКА МАЯ
Апрацоўка А. Аляхновіча
Працяжна • = 48
Зімачка мая сцюдзёненькая.
Эй! He змарозь мяне, з паходу йдучы.
3 паходу йдучы, каня ведучы.
Эй! 3 паходу йдучы, каня ведучы.
А ў майго каня косы плятуцца.
Эй! За мяне, младу, ой, хлопцы б’юцца.
Ой, вы, хлопчыкі, вы не біцеся.
Эй! Выйдзіце на двор, памірыцеся.
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М. А. Плаксінай, 1921 г. н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.)
АЙ, КАЛЯДАЧКІ, БЛІНЫ-ЛАДАЧКІ
Ай, калядачкі, бліны-ладачкі, Ай, рана, рана, бліны-ладачкі*. Ай, калядачкі, пабліжьшеся,
Ай, каўбасачкі, паніжыцеся, Ай, калядачкі, пабліжыцеся, Ай, каўбасачкі, паніжыцеся.
ПАЙШЛА КАЛЯДА, КАЛЯДУЮЧЫ**
* «Ай, рана, рана» паўтараецца з другой часткай кожнага радка.
** Апрацоўка А. Аляхновіча.
ГІайшла Каляда, калядуючы, Гэй, Каляда, Каляда’*
А за ёю дзеткі, шчадруючы. Пайшла Каляда да ў першую хату, А ў етай хаце куццю таўчуць. Пайшла Каляда да ў другую хату, А ў етай хаце сала шыпіць.
Пайшла Каляда да ў трэцюю хату, А ў етай хаце серабро звініць.
Пайшла Каляда да ў чацвёрту хату, А ў етай хаце золата блішчыць.
Пайшла Каляда да ў пятую хату, А ў етай хаце каўбасу пячуць, Каўбасу пячуць да й нам дадуць.

ДОБРЫ ВЕЧАР, ШЧОДРЫ ВЕЧАР**
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
** Тэкст песні гл. на с. 34.
КАЛЯДА, КАЛЯДЗІЦА, ДОБРАЯ МАЛАДЗІЦА
Каляда, Калядзіца, добрая маладзіца. А што ж ты нам, Каляда, прынесла?
Каляда, Калядзіца,
добрая маладзіца, Старым бабам па кіёчачку.
Каляда, Калядзіца,
добрая маладзіца, Маладым бабам па сыночачку.
Каляда, Калядзіца,
добрая маладзіца, Малым дзецям па яечачку.
Каляда, Калядзіца,
добрая маладзіца.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая. Дзе рожкі дзела? — На соль праела.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Лезь, каза, на печ, Пакажы чапец*.
* Алошнія чатыры радкі кожнага слупка паўтараюцца двойчы.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Лезь, каза, на кут, Пакажы хамут. Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Лезь, каза, на пол, Пакажы хахол.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, На печы авёс Вялікі парос.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, На палу жыта Нагамі збіта.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, А ў тым жыце Перапёлачка,
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Вывела дзеці, Міла глядзеці.
Го-го-го, каза. Го-го, шэрая, Дзе каза ходзіць, Там жыта родзіць.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Дзе каза рогам, Там жыта стогам.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, Дзе каза нагой, Там жыта капой.
Го-го-го, каза, Го-го, шэрая, А дзе каза хвастом, Там жыта кустом.
СЦЭНАРЫЙ СВЯТОЧНАГА КЛЛЯДАВАННЯ
Пры напісанні сцэнарыя аўтар ставіў перад сабой мэту — максімальна ўзнавіць тыя ўмовы, у якіх калісьці адбывалася ігравое дзеянне, захаваўшы, наколькі гэта магчыма, фальклорны матэрыял. Прызначаецца ён школьнаму гуртку, які мае намер ажыццявіць святочны абыход двароў сваіх аднавяскоўцаў. У гарадскіх умовах арганізаваць калядаванне таксама магчыма, але спецыфіка яго правядзення будзе некалькі іншай.
Творчая зацікаўленасць фальклорам, традыцыйнымі святамі, абрадамі, увасабленне іх у сцэнічных вобразах, выкарыстанне на канцэртных пляцоўках — форма засваення народнай спадчыны, неабходная і карысная. Але для захавання і развіцця традыцыйнай культуры важна аднаўленне яе вытокаў у штодзённым побыце. Менавіта гэтаму будзе спрыяць работа з дзецьмі над сцэнарыем.
Традыцыйныя абрады і звычаі не могуць адрадзіцца ў ранейшым выглядзе. Жыццёвыя ўмовы, у якіх існавала традыцыйная культура, значна змяніліся, як змяніліся і нашы ўяўленні аб эстэтыцы фальклору, пераасэнсаваліся самі крытэрыі прыгажосці.
Разглядаючы пытанне адраджэння традыцый, необходна звярнуць увагу і на тое, што абрад заўсёды мае характэрныя мясцовыя асаблівасці. Але калі б аўтар абмежаваўся толькі той традыцыяй, якая існавала ці існуе ў канкрэтным раёне, то сцэнарый значна збядніўся б, страціў шмат цікавага, асабліва ў ігравым дзеянні, песенным мастацтве. Таму быў выкарыстаны самы цікавы, каштоўны, разнастайны матэрыял, які апрабаваны ў практычнай дзейнасці і
які захаваўся ў памяці людзей старэйшага ўзросту розных мясцін Беларусі.
Практыка паказвае, што ад вырашэння пэўных арганізацыйных задач пры правядзенні падобных мерапрыемстваў у вялікай ступені залежыць поспех усёй справы. Таму варта стварыць арганізацыйны камітэт або ініцыятыўную групу, куды пажадана ўключыць зацікаўленых людзей, якія неабыякава ставяцца да лёсу нашай культурнай спадчыны. У арганізацыйны камітэт абавязкова павінен уваходзіць той, хто непасрэдна рыхтуе свята. Як правіла, гэта рэжысёр, настаўнік або асоба, якая ажыццяўляе гэту ролю, а таксама музыкант (настаўнік музычнай школы, баяніст ДК, кіраўнік самадзейнага калектыву).
Ініцыятыўная група праводзіць усю падрыхтоўчую работу, гутарыць з насельніцтвам пра Каляды, інфармуе яго аб маючым адбыцца свяце, знаёміць калядоўшчыкаў з зімовымі традыцыямі беларусаў, дапамагае калектыву ў стварэнні каснюмаў калядных персанажаў, вырабе каляднай сімволікі, падрыхтоўцы вогнішча і інш. Карацей кажучы, для паспяховага правядзення каляднага абыходу двароў трэба пачаць падрыхтоўку загадзя і аднесціся да гэтага з усёй сур’ёзнасцю. На практыцы, на жаль, адбываецца інакш: часта хочацца зрабіць за два тыдні тое, на што трэба затраціць тры-чатыры месяцы.
Паколькі абыходу калядоўшчыкамі двароў ужо амаль не існуе, трэба зараней паклапаціцца аб згодзе гаспадароў трох-чатырох дамоў на прыняцце каляднага гурту, пры гэтым пажадана падабраць такія хаты, якія мелі б прастору для паказу тэатральнага відовішча. У гарадскіх умовах асабліва важна загадзя дамовіцца аб наведванні калядным гуртом той або іншай кватэры, каб ні для калядоўшчыкаў, ні для гаспадароў не было нечаканасцей. Гаспадары могуць своечасова падрыхтавацца да прыёму гасцей, пасля прадстаўлення пачаставаць удзельнікаў пернікамі, цукеркамі, падараваць ім штонебудзь, палажыць сёе-тое «механошы».
Сёння нас не цікавіць утылітарны аспект каляднага абраду, таму што ён страціў сваю былую функцыю. Важна другое — усе абрадавыя дзеянні заключаюць шмат мастацкіх, паэтычных, эстэтычных элементаў, увасабляючы якія ў тэатральным відовішчы, падрастаючае пакаленне пазнае гісторыю свайго народа, далучаецца да здабыткаў роднай культуры.
У калядны гурт уваходзяць наступныя персанажы: «звяздар» са звяздою, «дзед-пачынальнік», «каза», «конь», «жораў», «мядзведзь», «важак», «цыган», «афіцэр», «маладзіца», «лекар», «механоша», музыкі. Спачатку вызначым некаторыя функцыі асноўных персанажаў каляднай «світы» і дадзім кароткія парады наконт падрыхтоўкі касцюмаў.
Адной з важных дзеючых асоб з’яўляецца «каза», прыход якой да гаспадароў павінен быў забяспечыць урадлівасць і пладавітасць.
Дзе каза ходзіць — Там жыта родзіць, Дзе не бывае — Там вылягае...
Падрыхтаваць касцюм «казы» нескладана: трэба вывернуць кажух поўсцю наверх, затым надзець адзін рукаў на канец дугі, паставіўшы яе выпукласцю ўніз. Пасля гэтага трэба завязаць рукаў так, каб атрымалася нешта накшталт галавы і шыі, прымацаваць да галавы рогі з саломы. 3 саломы рыхтуюць таксама і хвост, які прымацоўваецца да другога канца дугі. Выканаўца залазіць пад кажух і, узяўшы канец дугі з галавой, становіцца «казой».
«Мядзведзь», якога водзяць з сабою калядоўшчыкі, увасабляе здароўе і багацце сям’і. Робіцца ён наступным чынам: рукавы аднаго вывернутага кажуха надзяваюць на рукі, другога — на ногі. Затым сшываюць альбо падвязваюць ніз і крысы кажухоў вяроўкай, на галаву надзяваюць чорную шапку і твар вымазваюць чорнай фарбай. «Мядзведзя» вядзе важак, трымаючы ў руках доўгі кій.