Беларуская традыцыйная музычная спадчына  Алег Аляхновіч

Беларуская традыцыйная музычная спадчына

Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
102.6 МБ
ТЭАТРАЛІЗАЦЫЯ МУЗЫЧНАГА ФАЛЬКЛОРУ
Па сваёй прыродзе песенны фальклор пранізаны элементамі народнага тэатра, гульні, пантамімы. На ўроках музыкі ў школе можна не проста арганізоўваць спевы ў іх акадэмічным выглядзе, але выкарыстоўваць прынцыпова новую методыку, якая аб’ядноўвае магчымасці розных фальклорных жанраў.
Зразумела, што пабудова ўрока музыкі ў драматызаваным, тэатралізаваным, гульнявым накірунках дазваляе зрабіць вучэбны працэс больш эфектыўным, жывым, дынамічным. Ствараецца магчымасць пазнаёміцца з іншымі відамі мастацтва. Выкарыстанне тэатралізацыі выяўляе духоўныя і мастацкія задаткі, робіць заняткі непасрэднымі, далучае кожнага вучня да мастацкай творчасці.
Што ж азначае тэатралізацыя фальклору?
Мэтазгодна вылучыць на ўроках музыкі наступныя моманты:
—	аб’яднанне твораў адзіным сюжэтам;
—	раскрыццё зместу гульнявых, карагодных, танцавальных і іншых песень пры дапамозе драматьгчных прыёмаў і сродкаў;
—	выкарыстанне адпаведных атрыбутаў народнага мастацтва, музычных інструментаў, народных касцюмаў і інш.;
—	выпрацоўка навыкаў і ўменняў выконваць неабходныя рухі, мізансцэны;
—	ілюстрацыя зместу фальклорных твораў сродкамі танца, пантамімы, харэаграфіі, пластыкі;
—	пераапрананне вучняў у касцюмы розных персанажаў народных абрадаў: «казу», «мядзведзя», «дзеда-пачынальніка», «куст», «русалку» і інш.;
— вывучэнне каляндарных і сямейна-абрадавых песень, асноўнай сімволікі, птушак, раслін, дрэў у фальклоры;
— узнаўленне фрагментаў альбо элементаў народных абрадаў, рытуалаў, з якімі звязаны фальклорныя песні;
— развіццё творчай фантазіі пры рабоце над пэўнымі ролямі, персанажамі абрадавага фальклору, асновай якога з’яўляецца народная песня.
Усё гэта патрабуе ад выкладчыка музыкі самастойнага вывучэння навуковай і метадычнай літаратуры па фальклоры, набыцця разнастайных ведаў у галіне фальклорнага мастацтва.
Напрыклад, пры выкананні карагода спалучаюцца розныя жанры: песня, танец, пантаміма. Без ведання асноў гэтых жанраў нельга ўзнавінь фальклорны твор. Толькі ўдумлівай самастойнай працай выкладчык музыкі можа творча і цікава ўвасабляць народную песню.
Разгледзім некаторыя агульныя прыёмы і метады тэатралізацыі народнай песні на ўроках музыкі. Перш за ўсё, народныя песні трэба падбіраць не выпадковыя, а адпаведна іх жанравай прыналежнасці. Напрыклад, зімовыя песні ў асноўным складаюцца з дзвюх груп: калядак і шчадровак, гульнявых і карагодных песень як неад’емнай часткі калядных ігрышч і драматызаваных дзеянняў. Гэтыя творы маюць шмат магчымасцей для тэатралізацыі: сюжэтную аснову, пераапрананне, раскрыццё характару вобразаў, удзел у гульнях «Яшчур», «Халімон», «Зязюля», «Гусары», ваджэнне карагодаў «Падушачка», «Заінька», «Грушка» і інш.
Найбольш даступнай формай тэатралізацыі з’яўляецца паказ таго, аб чым спяваецца ў песні. Мастацкая пераканаўчасць драматызаваных і гульнявых ілюстрацый залежыць ад густу выкладчыка, яго фантазіі, актыўнасці вучняў.
Пры рабоце над народнымі песнямі важна спалучаць спевы з рухамі, дзеяннем, мізансцэнамі. Удумлівы выкладчык знойдзе шмат «падказак» у песнях для элементаў тэатралізацыі:
— Ой, вісна-красна, што ты вынясла?
Вой лі, вой лі, што ты вынясла?
— А я вынясла карабец яец.
Вой лі, вой лі, карабец яей, Малым дзетачкам — па яечачку. Вой лі, вой лі, па яечачку.
Красным дзевушкам — па кітаячцы.
Вой лі, вой лі, па кітаячцы.
У гэтай карагоднай веснавой песні за вобразам вясны і яе падарункамі дзецям бачацца дзеянні, рухі, кампазіцыя. Іншым часам дастаткова якога-небудзь намёку, напрыклад прытанцоўкі, каб раскрыць характар народнай песні.
У старажытнасці многія карагоды былі звязаны з магіяй руху: таптаннем зямлі, катаннем па ёй, рознымі шэсцямі, закопваннем у зямлю розных прадметаў. Да такіх адносяцца абрадавыя карагоды
«Проса» і «Страла». Характар іх выканання трапна адпавядае жаданню вучняў да руху.
Што тычыцца каляндарных і сямейна-абрадавых народных песень, то іх тэатралізацыя, па сутнасці, нескладаная справа, асабліва пры ўвядзенні персанажаў. Складанасць хутчэй у тым, што трэба ведаць асновы народнага танца, законы народнага тэатра, вуснапаэтычную творчасць народа, спецыфіку абрадаў і звычаяў.
Першым крокам на шляху тэатралізацыі песеннага фальклору можа быць узнаўленне невялічкіх фрагментаў абрадаў на ўроках музыкі. Справа ў тым, што песенны фалыслор абрадавага цыклу змяшчае шмат дыялогаў, вобразаў, сцэнак. Па сутнасці, у многіх песнях раскрываенца сэнс самога абраду. Галоўная задача настаўніка заключаецца ўтым, каб знайсці крытэрыі эстэтычнага ўвасаблення тэатралізацыі, пазбегнуць прымітывізму і схематызму ў гэтай справе. Зусім не трэба рабіць усё так, «як было раней». Пры рабоце над песняй трэба ўлічваць сучасныя крытэрыі.
У сельскай мясцовасці ў многіх кутках яшчэ існуюць непасрэдныя носьбіты традыцыйнай культуры. Яны шмат цікавага могуць паведаміць, калі іх запрасіць у школу на сустрэчу.
Тэатралізацыя народнай песні на ўроках музыкі не толькі спрыяе ўласна вывучэнню фальклорнага твора, алё і ўсебакова развівае вучняў, далучае іх да творчасці. Нават з абмежаванымі данымі вучні могуць засвойваць песенную традыцыю натуральна, без прымусу, у гульнявой форме.
Вядома, што ў выніку няправільнай методыкі заняткаў музыкай у школе ў некаторых вучняў выпрацоўваецца так званы «негатывізм» — адмаўленне наяўнасці ў сябе музычных задаткаў, слыху, рытму і г. д. У прынцыпе, у кожнага вучня ад прыроды закладзены музычныя задаткі. Зразумела, у адных яны яскрава акрэсленыя, у другіх праяўляюцца менш. Таму вельмі важна са школьных гадоў развіць прыродныя музычныя даныя, прывіць цікавасць і інтарэс да мастацтва. Менавіта музычны фальклор — самы дэмакратычны від мастацтва — дазваляе ажыццявіць гэту высакародную справу. Паспяховае яе вырашэнне шмат у чым залежыць ад тэатралізацыі народнай песні.
НАРОДНАЯ МАНЕРА СПЕВАЎ
Адным з найскладанейшых аспектаў пры выкананні абрадавых песень з’яўляецца ўзнаўленне народнай манеры спеваў. Асабліва цяжка перадаць спецыфіку фальклорных спеваў тым, хто не з’яўляецца носьбітам традыцыі. Тлумачацца цяжкасці асэнсавання народнай манеры спеваў шматлікімі прычынамі:
—	арыентацыяй выканання фальклорных твораў на прафесійныя ўзоры;
—	складанасцю вызначэння народнай і навуковай тэрміналогіі народнай манеры выканання;
— недастатковай тэарэтычнай і практычнай кампетэнтнасцю тых, хто займаецца засваеннем народнай песні;
— неакрэсленасцю і супярэчлівасцю самой праблемы ўзнаўлення народнай песні ў іншых галінах культуры;
— разнастайнасцю рэгіянальных манер народных спеваў.
Кожная з адзначаных прычын патрабуе спецыяльных даследаванняў. Тым не менш шматлікія аспекты праблемы аб’ядноўвае пэўная агульная тэма, без вырашэння якой нельга вызначыць астатнія. Да ліку такіх пытанняў належыць вызначэнне асноўных відаў і тыпаў фальклорных спеваў.
Народная манера спеваў, у сваю чаргу, складаецца са шматлікіх элементаў: дыхання, гукаўтварэння, інтанацыі, дыкцыі, артыкуляцыі, дыялекту і інш. Нездарма некаторыя рускія даследчыкі традыцыйных спеваў (Д. Пакроўскі, Н. Мяшко) звяртаюць увагу на тое, што для вывучэння пэўнай манеры спеваў ім спатрэбілася шмат гадоў. У народзе на просьбы навучыць спяваць народныя песні кажуць: «Пажыві з намі некалькі гадоў — і навучышся».
Узнікае пытанне, а ці існуе ўвогуле ў натуральным асяроддзі «школа народных спеваў»? Вядома, у сучасным разуменні цяжка ўявіць сабе існаванне падобнай «школы». Але асноўныя прынцыпы народных спеваў, канешне, усведамляюцца ўсімі, хто мае дачыненне да выканання народнай песні. Пачынаючы з вызначэння самога паняцця «гурт» як аб’яднання групы спевакоў да спецыфікі выканання — спевы з «пералівамі», з «падводкай», — усе гэтыя паняцці ўзніклі ў паўсядзённым побыце. Удзельнікі гурту роўныя ў творчых адносінах спевакі, кожны з якіх выконвае пэўную функцыю. Так, спявак, які «заводзіць» песню, называецца запявалам, тыя, што вядуць ніжні голас, — «басамі», верхні — «падводкай».
3 народнай выканальніцкай практыкі таксама вядома, што народныя гурты заўсёды напярэдадні абрадаў, свят праводзілі своеасаблівыя рэпетыцыі, вызначалі творы, якія жадалі выконваць, падбіралі выканаўцаў, вызначалі функцыю кожнага ў гурце, рыхтавалі касцюмы, адзенне для пераапранання ў пэўныя персанажы. Удзельнікі, якія валодалі дрэнным голасам і не мелі добрага музычнага слыху, не ўключаліся ў гурт. У народзе заўсёды адносіліся з павагай да тых, хто добра спяваў, прыслухоўваліся, як яны «цягнуць» песню, аздабляюць яе мелодыю разнастайнай рытмікай, «арнаментам». Выкананне верхняга голасу («падводка») даручалі тым, хто меў моцны голас, валодаў майстэрствам імправізацыі, добра разумеў месца народнай песні ў канкрэтным рытуале, абрадзе. Адзначанае сведчыць аб існаванні пэўнай «школы народных спеваў».
На вялікі жаль, спецыфіка народных спеваў недастаткова даследавана ў навуковай і метадычнай літаратуры. Агульныя пытанні гэтай праблемы закранаюцца толькі ў работах некаторых даследчыкаў (Можейко 3. Я. Календарно-песенная культура Белорусснн. Мн., 1985; Аляхновіч A. М. Народная песня ў мастацкай самадзейнасці. Мн., 1991).
Існуючыя ў жывым бытаванні вызначэнні (спевы з «пералівамі», з «падводкай») зацвердзіліся ў навуковай тэрміналогіі як народная манера спеваў. Пагадзіцца з такім вызначэннем цяжка. Народная манера спеваў уключае пэўныя элементы выканальнінтва, адзначаныя паняцці адносяцца хутчэй да відаў або тыпаў. Менавіта ў гэтых накірунках знаходзіць сваё адлюстраванне ўся палітра выканальніцтва, утвараючы спецыфіку, якую трэба вызначыць як манеру народных спеваў. Думку аб значэнні тыпаў народных спеваў, у якіх знаходзіць адлюстраванне манера выканання, пацвярджае і той факт, што ў жывым бытаванні існуюць і іншыя фальклорныя стылі (тыпы), пра якія гаворка будзе ісці ніжэй, але яны вызначаны ў навуковай тэрміналогіі проста як «народныя спевы».
Прапануемыя тыпы народных спеваў з’яўляюцца своеасаблівай формай, у якой разгортваецца пэўная манера выканання.
Прадстаўленая ніжэй тыпалогія народных спеваў (а не манера) у навуковых адносінах — першая спроба сістэмнага асэнсавання выканальніцкай практыкі. Канцэпцыя тыпалогіі народных спеваў не прэтэндуе на закончанасць, наадварот, у далейшай рабоце яна будзе ўдакладняцца і, магчыма, па-іншаму вырашацца. Паколькі праблема народных спеваў маладаследаваная з’ява ў тэарэтычным і практычным плане, яна можа быць вырашана толькі намаганнямі тэарэтыкаў і практыкаў фальклору.