Беларуская традыцыйная музычная спадчына  Алег Аляхновіч

Беларуская традыцыйная музычная спадчына

Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
102.6 МБ
To на капыцікі залаценькія.
Пакланіся зграбна, Павярніся складна, Кажы, дзе хадзіла, Дзе ты што рабіла?
Каза мая ўчона, Кіем ахрышчона, Прайшла ўсе навукі, Знае розны штукі. Го! Дзе каза паходзіць, Там жыта зародзіць,
Адзе пагайсае, Там павылягае. Дзе каза бывае, Там шчасце вітае, А дзе не бывае, Там яно мінае.
Ну, каза, сагніся, Усім пакланіся Да саменькіх ножак, Каб нам быў пірожак. Ну, закладай рогі Ды падбірай ногі,
3 хаты выхадзі, Бяду вывадзі, Хай уцячэ хутчэй Ад людскіх вачэй I ў гэтым дому He шкодзіць нікому.
А Ў ПОЛІ, ПОЛІ
А у по
v по лі пад шчад ром,
А. ў полі, полі, Ў полі пад шчадром, Ой, грай, мора, Радуйся, зямля!* Ой, там пад шчадром Васілька з канём, На вараном кане, На залатом сядле, У мусленькі йграе, Слічна спявае.
— Хто ж цябе навучыў У мусленькі йграці, У мусленькі йграні, Слічна спяваці?
— Была ў караля Дый адна дачка, Тая наўчыла У мусленькі йграці, У мусленькі йграці, Слічна спяваці.
* Прыпеў «Ой, грай, мора, радуйся, зямля!» паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
Ў ЛУЗЕ КАЛІНА ВЯСНУ СКРАСІЛА
Апрацоўка А. Аляхновіча
Г Г Г Г IS г г г г
Ў лузе каліна вясну скрасіла. Добры вечар, вясну скрасіла!* Няма найкрашай, як наша Зоська: Увайшла ў сёні — сені заззялі, Увайшла ў хату — хлопцы стаялі, Хлопцы стаялі — шапкі здымалі, Шапкі здымалі, у яе пыталі: — Ці ты папоўна, ці каралёўна? — Я не папоўна, не каралёўна, Йванава дачка, як паненачка.

* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
БУДЗЬ ВАІПА ЗДАРОЎ
Апрацоўка А. Аляхновіча

і r pip гг
Будзь ваша здароў, Як рыжык бароў!
Гэй, Каляда, Калядзіца!* Май торбу грошай, Жыві ў раскошы!
Май ўсяго даволі, А бяды — ніколі! Стары год канчаем, Новы зачынаем: 3 ранняю вясною, 3 буйнаю травою, 3 збожжам каласістым, 3 зярном ядраністым, Ды з прыятным летам, I з громам пры гэтым, I з восенню яснай, I з долечкай шчаснай!
ІІА НОВАЕ ЛЕТА
* Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
Багаты вячор!* Жыта, пшаніцу, Усяку пашніцу.
На новае лета Радзі, Божа, жыта, Шчодры вячор,
* Прыпеў «Шчодры вячор, багаты вячор!» паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
Дай табе Божа, Пане гаспадару, Піва варыці, Сынкоў жаніці, Гарэліцу гнаці, Дачок аддаваці.
Залезь на баляску I дастань каўбаску, Стань на драбінку I дастань сланінку, Кошычак маку Да таго прысмаку.
Ой, калядныя бліны ладныя.
Ой, лялю, рана, бліны ладныя!* Ой, пшанічныя — дзеўкі пышныя. Ой, аржаныя — хлопцы дурныя. Ой, павыбілі дзеўкі сцежачкі, Яны ходзячы у начлежачкі, Ды муку, крупу яны носячы, Музыканціка яны просячы.
ж sift
* Прыпеў «Ой, лялю, рана» паўтараецца пасля кожнага радка з апошнімі двума словамі.
Ў КАРАГОДЗЕ МЫ БЫЛІ
— Ў карагодзе мы былі,* Ой, люлі, мы былі.
— А што ж вы там відзелі, Ой, люлі, відзелі?
— Мы відзелі парачку, Ой, люлі, парачку. Кавалера й барышню, Ой, люлі, барышню. Ты, парачка, прыжурысь, Ой, люлі, прыжурысь, Туды-сюды павярнісь, Ой, люлі, павярнісь.
Каго любіш — выбірай, Ой, люлі, выбірай.
Хоць нямножка прытанцуй, Ой, люлі, прытанцуй. Karo любіш — пацалуй, Ой, люлі, пацалуй.

* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
ЦЫГАНАЧКА
ПАДЭСПАНЬ
ПОЛЬКА
Апрацоўка А. Аляхновіча
ВАРЫЯЦЫІ НА НАРОДНЫЯ ТЭМЫ
Апрацоўка А. Аляхновіча
«ПАЙШЛА КАЛЯДА, КАЛЯДУЮЧЫ» (счрнарый для вучняў старэйшых класаў)
На пляцоўку выходзіць калядны гурт, спяваючы песню «Пайшла Каляда, калядуючы».
Пайшла Каляда, калядуючы.
Гэй, Каляда, Каляда!*
А за ёю — дзеўкі, шчадруючы. Пайшла Каляда да ў першую хату, А ў етай хаце куццю таўчуць.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага наступнага радка.
Пайшла Каляда да ў другую хату, А ў етай хаце сала шыпіць.
Пайшла Каляда да ў трэцюю хату, А ў етай хаце серабро звініць.
Пайшла Каляда да ў чацвёрту хату, А ў етай хаце золата блішчыць.
Пайшла Каляда да ў пятую хату, А ў етай хаце каўбасу пячуць, Каўбасу пячуць да й нам дадуць.
Д зедпачынальнік
Ой, добры вечар, хазяін!
Засцілай сталы, кладзі пірагі.
Да будзе к табе да трое гасцей!
А первая госць — жарка сонейка, А другая госць — ясны месячык, А трэцяя госць — дробен дожджычак! Чым пахваліцца жарка сонейка?
Першы каляднік
Як узыду я рана на зарэ, Узрадуецца неба і зямля, Неба і зямля і ў лузе трава!
Дзед-пачынальнік
Чым пахваліцца ясен месячка?
Другі каляднік
Як узыду я позна з вечара, Узрадуецца кузнец у дарозе, Кузнец у дарозе, а звер у дуброве.
Дзед-пачынальнік
Чым пахваліцца дробен дожджычак?
Трэці каляднік
Як узыду я рана і з вясны, Узрадуецца жыта, пшаніца, Жыта, пшаніца, усякая пашніца.
Каляда!
Бегла Калядка пяшком, пяшком.
Гэй, Каляда!
Каляда!
Несла піражкі мяшком, мяшком.
Гэй, Каляда!
Каляда!
Пайшла Калядка да Івана.
Гэй, Каляда!
Каляда!
Ой, ты, Іване, зрабі ласку.
Гэй, Каляда!
Каляда!
Зрабі ласку, злезь на баляску.
Гэй, Каляда!
Каляда!
Злезь на баляску, укрой каўбаску.
Гэй, Каляда!
Каляда!
Ад Івана да Сцяпана.
Гэй, Каляда!
Каляда!
А ў Сцяпана пірагі пякуць.
Гэй, Каляда!
Каляда!
А я сваю ды Каляду.
Гэй, Каляда!
Каляда!
Ды на покуце пасаджу.
Гэй, Каляда!
Каляда!
Ды за бараду павяду.
Гэй, Каляда!
Дзед-пачынальнік (віншуе гаспадара са святам)-. Ой, слаўны наш гаспадар!
Купіў сабе залаты персцень, А жане купіў кунью шубу, Кунью шубу, баброў каўнер, Кунью шубу па пятухны, Баброў каўнер па плечухны. А сыночкам — па коніку, Па коніку вараненькаму, А дачушкам — па венчыку, Па венчыку, па пярловаму, А нявесткам — па чэпчыку, Па чэпчыку, па шаўковаму.
Гурт спявае песню «Добры вечар, пане гаспадару».
Добры вечар, пане гаспадару. Ой, Каляда!
Добры вечар, дзядзьку гаспадару. Ой, Каляда!* Харошыя маеш ты сыночкі.
Ой, што ж яны ў цябе робяць?
У святлічцы золата важаць.
Наважылі трыццаць пудоў і чатыры.
Тыя трыццаць гаспадару аддалі,
А тыя чатыры нам, каляднічкам і Калядзе.
Дзед-пачынальнік (выходзіць на сярэдзіну пляцоўкі і кажа віншавальныя словы сыну).
Ой, рана, рана куры папелі,
Раней за таго Іванька ўстаў,
Па двару хадзіў, званочкам званіў.
Званочкам званіў, хлапцоў будзіў.
— Уставайце, хлопцы, коні сядлайце,
Коні сядлайце ды выязджайце.
У чыста поле на прагулянне
Куну сачыць, дзеўку сватаці.
Гурт спявае віншавальную песню «Ой, куры, куры, не пейце рана».
Умерана J= 80
Ой,ку_ры, ку_ры,
не пей_це ра_на. Доб_ ры ве_ чар!
Ой, куры, куры, не пейце рана. Добры вечар!**
Ды не будзіце Іваньку-пана. Іванька ўстаў, у сянях пахадзіў, У сянях пахадзіў, званком пазваніў, Званком пазваніў, братоў пабудзіў: — Уставайце, браткі, каней сядлайце, Ды паедзем мы на паляванне, На паляванне, на пагулянне — Куну сачыці, панну сватаці. Згледзелі куну ды ў дзераве, Куну — у дзераве, панну — у цераме.
* Кожны радок з прыпевам «Ой, Каляда!» паўтараецца двойчы.
“ Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Дзед-пачынальнік (віншуе са святам дачку). Ой красна, красна каліна ў лузе, Красней каліны дзевачка ў таткі.
Па двару хадзіла — увесь двор красіла, У сенечкі выйшла — зорачка ўзышла. На пасаду сядзела, як роза цвіла, 3 пасаду ўставала, як расцвітала.
Гурт спявае віншавальную песню «А ў ляску, ляску на жоўтым пяску».
А ў ляску, ляску на жоўтым пяску.
Святы вечар!*
Пава лятала, пер’е раняла.
Млода дзевачка пер’е збірала.
Пер’е збірала, у рукавок клала.
3 рукаўка брала, вяночак віла.
Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак.
На цэнтр пляцоўкі выходзіць «дзед-пачынальнік» і цягне за сабой «казла», ён упіраецца. Пачынаецца дзеянне «Вазьму я казла ды за рожачкі».
Дзед-пачынальнік. Гаспадар, гаспадыня! Мы не самі прыйшлі, мы казла прывялі. Дзе казёл паходзіць, там жыта зародзіць. Ой ты, козлік беланогі, не ляніся, не цяліся, гаспадару з гаспадыняю пакланіся. Хай жывуць здаровы з дзеткамі, галубятамі, з далёкімі прыяцелямі ды з блізкімі суседзямі ў карысці, радасці і добрым здравіцы.
Гурт спявае песню «Вазьму я казла ды за рожачкі».
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Варыянт
Рухава, жартаўліва J= Ю8
Вазьму я казла ды за рожачкі, Павяду я казла за вароцечкі*. Прывяжу я казла к дубоваму тыну Ды пакажу казлу — сукінаму сыну. Ды стану казла біць, караці, Ды стану ў казла праўды пытаці: — Скажы, скажы, козлік, як дзеўкі скачуць? Скажы, скажы, козлік, як дзеўкі плачуць? — Вот так-так дзеўкі скачуць! Вот так-так дзеўкі плачуць!**
— Скажы, скажы, козлік, як хлопцы скачуць, Скажы, скажы, козлік, як хлопцы плачуць? — Вот так хлопцы скачуць, Вот так-так хлопцы плачуць.
— Скажы, скажы, козлік, як бабы скачуць, Скажы, скажы, козлік, як бабы плачуць? — Вот так памаленьку, Вот так-так паціхеньку.
* Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
** Страфа паўтараецца.
— Скажы, скажы, козлік, як дзяды скачуць, Скажы, скажы, козлік, як дзяды плачуць?
— Вот так памаленьку, Вот так-так паціхеньку.
У канцы песні ўсе калядоўшчыкі становяцца за спіну «казла», трымаючы за плечы адзін аднаго, пачынаецца гульня «Як хадзіў наш козлік». Як хадзіў наш казёл ды па ельнічку, Хлапцоў, дзевак сабіраў на бяседачку.
— Выбіраю я цябе.
Бе.
Гурт падыходзіць да гледача, і першы чалавек з гурта, які стаіць тварам да гледача, кажа: «Выбіраю я цябе». А ў адказ увесь гурт кажа: «Бе». Удзельнік, які казаў словы, ставіць перад сабой гэтага гледача, і гурт ідзе гуляць далей. Затым гурт адводзіць гледачоў на свае месцы.
Дзед-пачынальнік (звяртаецца да гаспадыні).
Г аспадынечка-журавіначка,
Вазьмі свечачку, пайдзі ў клетачку.
Вазьмі мочачку на талерачку.
Гэтаму казлу на гарэлачку.
Гуртспявае песню «Добры вечар, гаспадару».
Доб_ ры ве_ чар, га_ спа_ да_ ру, вы_несь жа нам каў_бас па_ ру.
Добры вечар, гаспадару, Вынесь жа нам каўбас пару. Ой, пахадзі каля печкі, Пашукай нам перапечкі. Ой, пахадзі каля кваскі, Пашукай жа нам каўбаскі. Вынесь сала, не скупіся, Каб твой ячмень урадзіўся. Каб нажалі сто коп жыта, Каб сям’я была ўся сыта. Каб скацінка вадзілася, Каб пшаніца радзілася. Каб гарэлку выпівалі, Каляднічкаў частавалі.
Пасля заканчэння песні гурт кажа наступныя словы:
Ай, дзякуй вам за каляду, А я далей пайду.
Каб ваша ніва радзіла.
Каб твая дачка дзеці вадзіла.
Каб вашыя дзеці ў каляду хадзілі.
Каб іх паважалі і каляду давалі.
Вас з Калядамі вітаем,
Шчасця, радасці жадаем,
А вы здаровы бывайце
Ды праз год нас чакайце.
На развітанне спяваецца песня «Пайшла Каляда...».