Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
. ІШЛА КАЛЯДА
Бадзёра J = 110
* * *
І_шла Ка_ля_да, ка_ля_ду_ю_чы. Шчо_дры вя_чор, ба_га_ты вя_чор!
Ішла Калвда, калядуючы.
Шчодры вячор, багаты вячор!**
За ёй дзеўкі, шчадруючы.
— Ці дома, дома сам пан гаспадар?
Калі ты дома, накрывай на стол.
(Зап. А. Аляхновіч у 1994 г. ад студэнткі Беларускага універсітэта культуры Н. У. Навумовіч з Гомельскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
ДОБРЫ ВЕЧАР ТАМУ, ХТО Ў ЕТАМ ДАМУ
Урачыста J= 60
Доб_ры ве_чар та_му, хто у е_там да_ му. Свя_ты ве_ чар!
Добры вечар таму, хто ў етам даму. Святы вечар!*
А ў етам даму сам пан гаспадар.
За сталом сядзіць, тры кубкі дзяржыць. У первым кубачку — зеляно віно.
У другом кубачку — кудрава піва.
У трэцім кубачку — мядок саладок. Зеляно віно — для гаспадара. Кудрава піва — для жаны яго. Саладок мядок — для яго дзяток. Мы гаспадара не зневажаем, Да з Новым годам паздраўляем!
У ПАНА ІВАНА УМНАЯ ЖАНА**
У пана Івана умная жана.
Бог яму даў умнаю жану ў яго даму*** Умная жана сенечкі мяла, Сенечкі мяла, шаляжок знайшла.
Ды закупіла ды тры гарады.
Першы горад — усё з панамі.
Другі горад — усё з казакамі.
Трэці горад — усё з мужыкамі.
Што з панамі — да й панаваці.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
** Гармонія А, Аляхновіча.
*** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Што з казакамі — ваяваці.
Што з мужыкамі — поле пахаці. Поле пахаці — ячмень сеяці. Ячмень сеяці — піва варыці.
Піва варыці — гасцей паіці.
TAM ЗА САДАМІ ТРАВА-МУРАВА
Там за садамі трава-мурава.
Шчодры вячор, багаты вячор!* На той мураве — бела бяроза, На той бярозе — залаты росы. Як узняліся буйныя ветры, Абцерусілі залаты росы.
— Ідзі, Ганначка, пазбірай росы I купі сабе трое надоб’е.
Перша надоб’е — медзяны кубак, Друга надоб’е — срэбна талерка, Трэце надоб’е — залаты персцень. Медзяны кубак — к запіваннечку, Срэбна талерка — к дараваннечку, Залаты персцень — то к вянчаннечку.
TAM ЗА САДАМІ ЗА ЗЯЛЁНЫМІ
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Там за садамі за зялёнымі, Каляда, за зялёнымі*
Ой, там Андрэйка коніка пасе, Коніка пасе, павадцом трасе: — Ой, еж, коніку, шоўкаву траву,
Ой, пі, коніку, крынічну ваду, Бо паедзема мы да цесценькі, I да цесценькі, і да цёшчанькі, I да цёшчанькі, і да Ганначкі.
БУДЗЬ ВАША ЗДАРОЎ!
Будзь ваша здароў, Як рыжык бароў!
Гэй, Каляда, Калядзіца!** Май торбу грошай, Жыві ў раскошы!
Май усяго даволі, А бяды — ніколі. Стары год канчаем, Новы зачынаем.
3 ранняю вясною, 3 буйнаю травою.
3 збожжам каласістым, 3 зярном ядраністым. Ды з прыемным летам, I з громам пры гэтым. I з восенню яснай, I з долечкай шчаснай. Бывай жа здароў I з сваёй жаной.
I з усёй сям’ёю, I з дзетачкамі.
ОЙ, PAHA, РАНА КАВАЛЁЎНА ЎСТАЛА
Апрацоўка А. Аляхновіча
* Прыпеў «Каляда» паўтараецца з другой паловай кожнага наступнага радка.
**Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
ОЙ, TAM ПАД ІПЧАДРОМ
Апрацоўка А. Аляхновіча
ОЙ, КУРЫ, КУРЫ, HE ПЕЙЦЕ РАНА
Ой, куры, куры, не пейце рана. Добры вечар!*
Ды не будзіце Іванку-пана.
Іванка ўстаў, у сянех пахадзіў, У сянех пахадзіў, званком пазваніў, Званком пазваніў, братоў пабудзіў: — Уставайце, браткі, каней сядлайце, Ды паедзем мы на паляванне, На паляванне, на пагулянне — Куну сачыці, панну сватаці.
Згледзілі кунуды ўдзераве, Куну — у дзераве, панну — у цераме.
А СЁННЯ Ў НАС МАСЛЕНКА, МАСЛЕНКА
Рухава о= юв
* Прыцеў паўтараецца пасля кожнага радка.
А сёння ў нас МАсленка, Масленка, Ой, лялю, рана Місленка, Масленка.
А з-пад куста ластаўка, ластаўкі, Ой, лялю, рана лйстаўка, ластаўка.
Сядзіць яна высбка, высокй, Ой, лялю, рана высбка, высока.
Бачыць яна дйлёка, далёкй, Ой, лялю, рана далёка, далёкА.
Што ў вёсцы дзёецца, дзеецца, Ой, лялю, рана дзёецца, дзееццй.
Дзевяць хлапцоў жэняцца, жэняцца, Ой, лялю, рана жэняіша, жэняццй.
Дзевяць дзевак вянчаюць, вянчаюць, Ой, лялю, рана вянчаюць, вянчаіоць.
ЧАМУ ТАБЕ, МАСЛЕНКА, ДЫ HE CEM НЯДЗЕЛЬ?
Спакойна <=80
Чаму табе, Масленка, ды не сем нядзель? Гу, та-та, гу, лё-ля.
А што табе, Масленка, адна нядзелька?
Гу, та-та, гу, лё-ля.
Адна нядзелька, і тая караценька.
Гу, та-та, гу, лё-ля.
ВЯСНА КРАСНА, A ЗІМА ХАРАПІА
Велічна J= 60
зі_ ма ха_ ра_ ша.
Вя_ сна кра_ сна, a
Вясна красна, а зіма хараша.
Гэй! Гэй! А зіма хараша!
Кідайце сані, бярыце калёса.
Гэй! Гэй! Бярыце калёса!
Правядзём зіму з горы ды ў даліну.
Гэй! Гэй! 3 горы ды ў даліну!
— Вясна-красна, што ты нам прынесла?
Гэй! Гэй! Што ты нам прынесла?
— Я прынесла хлопцам па кіёчку.
Гэй! Гэй! Хлопцам па кіёчку!
Хлопцам па кіёчку, дзеўкам па вяночку.
Гэй! Гэй! Дзеўкам па вяночку!
Ў НАС СЯГОННЯ МАСЛЕНІЦА, МАСЛЕНІЦА...
Да_га_ня_ ці Ма_сле_ні_цу у
по_ лі, у по_ лі.
Ў нас сягоння Масленіца, Масленіца, Вылеціла з лесу ластавіца, ластавіца.
Садзіціса, мальцы, на коні, на коні, Даганяці Масленіцу у полі, у полі.
НА СВЯТУЮ МАСЛЯНІЦУ...
На святую Масляніцу Да вылятала ластавіца.
Да вылятала ластавіца С Чорнага мора на поле.
С Чорнага мора на поле, Сядайце, малойцы, на коней
Сядайце, малойцы, на коней, Да улавіце ластавіцу!
Да улавіце ластавіцу, Да будзем гуляць Масляніцу!
ВЕСНАВАЯ ТРАДЫЦЫЯ: ПАЭТЫЧНАЕ, МУЗЫЧНАЕ I ВОБРАЗНАЕ ЎВАСАБЛЕННЕ
Вясна ў параўнанні з іншымі порамі года найбольш багата абрадамі, звычаямі, рытуаламі, якія звязаны з працоўнай дзейнасцю чалавека, яго адвечнымі клопатамі аб ураджаі, дабрабыце сям’і, марамі і спадзяваннямі на лепшае будучае. Характар і змест веснавой абраднасці вызначаюць аграрна-бытавыя элементы і эстэтыка ўспрымання прыроды чалавекам.
Веснавы традыцыйны цыкл складаюць наступныя абрады: Гуканне вясны, Вялікдзень. Юр’я, Пахаванне стралы, Зялёныя святкі. У наш час у першапачатковым выглядзе існуюць толькі асобныя элементы гэтых абрадаў, асабліва песні, якія вызначаюцца сваёй яскравай вобразнасцю, паэтыкай, манерай выканання, асаблівасцямі музычнай будовы, адметнай эмацыянальнасцю.
Найбольшую жанравую акрэсленасць сярод веснавых песень маюць вяснянкі, юраўскія, траецкія, куставыя, русальныя. Шмат лірычных песень, звязаных з матывамі кахання, шлюбу, працы, толькі ўмоўна адносяць да веснавых песень.
Пачынаюцца веснавыя абрады з Гукання вясны. У наш час гэтае свята актыўна адраджаецца і ў гарадах, у прыватнасці ў Мінску. Многія вучні сталіцы прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні свята, з задавальненнем выконваюць песні-вяснянкі.
Вяснянкі вельмі разнастайныя па змесце і форме, лейтматыў гэтых песень прасочваецца даволі выразна — замыканне зімы і адмыканне лета. 3 прыходам цёплых дзён абуджаецца і ажывае прырода, якая з’яўляецца носьбітам спадзяванняў селяніна на добры ўраджай. Вялікую ролю ў вяснянках іграюць птушкі — вестуны вясны. Невыпадкова ў многіх веснавых песнях прысутнічае зварот да птушак, пчолак, каб яны хутчэй прынеслі цяпло. Сам вобраз вясны малюецца даволі рэалістычна, ён адлюстроўвае клопаты селяніна, патрэбы, звязаныя з яго працай. Пажаданне багатага ўраджаю лейтматывам праходзіць праз юраўскія, велікодныя, траецкія песні.
Адметнай рысай вяснянак з’яўляецца наяўнасць інтанацый загукання. Яны звычайна завяршаюць кожную музычную фразу выклічнікамі: «Угу», «Гу», «Агу», «У» і інш. Гэтыя песні разлічаны на эфект рэха. У народзе, як адзначаюць некаторыя даследчыкі, заўсёды заўважалі змены ў прыродзе і спявалі песні ў адпаведнасці з канкрэтнымі прыроднымі абставінамі. Напрыклад, у некаторых
мясцовасцях вяснянкі ніколі не спявалі на «голы лес», а чакалі таго часу, калі з’явіцца лісце. Лес, пакрыты зелянінай, цудоўны прыродны рэзанатар, які стварае пры спевах гукавы эфект. Эфект рэха ўтвараецца таксама на воднай прасторы. Людзі добра ведалі акустычныя асаблівасці прыроды і выкарыстоўвалі іх пры спевах. Невыпадкова вяснянкі спявалі на ўзгорках, адкрытых месцах, на прасторы. Такім чынам чалавек і прырода вясной быццам уступалі ў дыялог. Еднасць чалавека і прыроды, якая ўзнікае ў час выканання веснавых песень, з’яўляецца адной з умоў стварэння своеасаблівай манеры народных спеваў — загуканняў.
Як і зімовыя песні, вяснянкі спяваюцца ва ўнісон, і гэта вядучая манера пры харавым выкананні традыцыйных песень.
Шырока распаўсюджана на Беларусі вяснянка «Вол бушуе — вясну чуе». Варыянты гэтай песні надзвычай яскравыя ў мастацкіх адносінах, кароткія, простыя па будове, патрабуюць зычнай манеры выканання.
ВОЛ БУШУЕ
Вол бушуе — Вясну чуе*. Баран бляе — Ў поле хоча. Курка сакоча — Несціся хоча. Дзеўка плача — Замуж хоча. Стары крэхча — Пажьшь хоча.
Сустракаюцца і творы, у якіх традыцыйны сюжэт пра вала не звязаны з нецярплівасцю чакання ім вясны і працы, а малюе рэальную жыццёвую сітуацыю, ў якой апынулася дзяўчына з-за сваёй нядбайнасці.
* Кожная страфа паўтараецца.
ДЫ Ў ЗЯЛЁНАЙ ДУБРОВЕ
Ды ў зялёнай дуброве, эй! Там Дуня волы пасла. Напасвіўшы волы, Пайшла ў сад гуляці.
Покуль Дуня гуляла, эй! Свае волы пагубляла. Што Дуні рабіці?
Будзе маці біці.
Будзе маці Дуню біці, эй!
Стануць бабы гаварыці: «Няўдала дзяўчына, He вазьму за сына».
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. ад Е.Н. Марозавай з в. Слабада Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.)
Песня «Ды ў зялёнай дуброве» можа быць толькі ўмоўна прымеркавана да вяснянак. Па сваёй музычнай будове яна хутчэй адносіцца да працяжных твораў, шэдэўраў песеннай лірыкі. Гэта незвычайна душэўная, ласкавая, пяшчотная песня патрабуе наяўнасці дастатковых вакальных даных у выканаўцы. Трэба звярнуць асаблівую ўвагу на плаўнасць і дакладнасць выканання распеўных гукаў, якія патрабуюць глыбокага дыхання. Песня можа выконвацца вучнямі старэйшых класаў на пазакласных занятках.
У прыведзенай ніжэй музычнай вяснянцы пераважае паэтычна-мастацкае ўвасабленне сялянскіх спраў, выкліканае адчуваннем вясны.
ОЙ, ВЯСНА, ВЯСНА, ВЯСНЯНАЧКА
— Ой, вясна, вясна, вясняначка, Дзе ж твая дачка Мар’яначка? Во-у!
— Пагнала бычка на раначкі, А сама села на ганачкі. Во-у!
— Пасіся, бычок, на раначках, А я паскачу на ганачках. Во-у!
Пасіся, бычок, пад ліпкамі, А я паскачу пад скрыпкамі. Во-у!
Пасіся, бычок, пад гумнамі, А я паскачу пад бубнамі. Во-у!
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.)