Беларуская традыцыйная музычная спадчына  Алег Аляхновіч

Беларуская традыцыйная музычная спадчына

Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
102.6 МБ
У параўнанні з зімовымі веснавыя песні болып складаныя для выканання. Яны патрабуюць пэўнай падрыхтоўкі галасавога апарату вучняў, уліку жанравай прыроды гэтых твораў, дакладнай перадачы характару і інш.
ГАСПАДЫНЕЧКА, ЯК МАЛІНАЧКА
Гаспадынечка, як маліначка, Вясна-красна на ўвесь свет!*
Устань раненька, умыйся беленька, Бяры ліхтарок, ідзі ў хлявок.
А ў тваім хляўцы праява стала, Праява стала, заявілася:
Дваццаць каровак ацялілася, А яшчэ дваццаць — назначылася. — Вы, дачушкі, мае служачкі, Да й бярыця вы па даёначцы, Падаіце вы па каровачцы!
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
ДЫ ШТО Ў САДЗЕ ЛЯЛЕІЦЦА
Ды што ў садзе лялеіцца, Ці не бель там бялеіцца?
Ой, не бель то бялеіцца, He макоўка чырванеіцца.
Дачка ў мамкі красуецца, Па зялёным садзе ходзячы.
Па зялёным садзе ходзячы, Чысту росу збіраючы.
Той расою умывалася, Каб мілому падабалася.
Ой, не бель то бялеіцца, He макоўка чырванеіцца.
А Ў ГАРОДЗЕ НА ПАГОДЗЕ
А ў гародзе на пагодзе Ды віно ж маё зеляно!* Стаіць вішня караніста, На тэй вішні ягад многа. Дзе ж то бралась многа птушак. Усім птушкам — па ягадцы. Аднэй птушцы, брак ягадкі.
Дзе ж то браўся ясны сокал,
Усіх птушак паразганяў, Адну птушку к сабе ўзяў. А ў садочку карагод дзевак, Усім дзеўкам — па парачцы, Адной Лесі пары няма.
Дзе ж то браўся малады Васілька, Усіх дзевак паразганяў, Адну Лесю к сабе ўзяў.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
ВЯСНА-КРАСНА
Вясна-красна,
Да чужыя малодкі ткуць кросна,
Ткуць кросна,
Я, малодзенька, ні прала,
Hi прала,
Пад лёд кудзелькі пускала,
Пускала,
Да ідуць людзі — дзівяцца,
Дзівяцца —
Чые ета кудзелькі беляцца,
Беляцца,
Ці не тае дзевачкі-гультайкі,
Гультайкі,
Да штодзень хадзіла ў пагулянкі,
Пагулянкі,
Ды крупы, сало насіла,
Насіла,
Да ўсіх малайцоў маніла,
Маніла,
Аднаго хлопчыка зманіла.
ЧЫРВОНАЕ КОКА
Рухава «1= Ю8
Чыр_во_на_ е ко_ ка у_ жо не_ да_ ле_ ка.
Чырвонае кока ужо недалёка, Каліна-маліна, ягадзіца!
Цыбульку лупіці, яечкі хварбіці, Каліна-маліна, ягадзіца!
Яечкі хварбіці, хлопчыкам дзяліці, Каліна-маліна, ягадзіца!
ВЯСНА-КРАСНА, АДКУЛЬ ПРЫЙШЛА
Вясна-красна,
Адкуль прыйшла*,
Адкуль прыйшла, што прынесла?
— Малодачкам —
Па чаўночку,
А дзевачкам — па вяночку,
А дзевачкам — Па вяночку, А пастушкам — па кіёчку,
Старым бабкам — Па галушачцы, Малым дзеткам — па крамушачцы.
ЗЯЛЁНАЯ ТРАВАЧКА ВЫЛЯГАЕЦЦА
Умерана JL 126
* Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Зялёная травачка вылягаецца. У! Вылягаецца.
Ужо вострыя косачкі дажыдаецца. У! Дажыдаецца.
Мілы мой ў дарожку сабіраецца. У! Сабіраецца.
3 усімі суседзямі ён прашчаецца. У! Ён прашчаецца.
Са мной, краснай дзёўкай, не расстанецца. У! He расстанецца.
Прашчай, прашчай, дзевіца, прашчай, жызнь мая. У!
Прашчай, жызнь мая, паеду ў дарожаньку, сем год не буду. У!
Сем год не буду, прыеду з дарожачкі, жаніцца буду. У!
Жаніцца буду, цябе, красну дзевіцу, заручаць буду. У!
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
OX, I ШТО Й TA ЗА ТРАВА?
Ох, і што й та за трава? Э-э-э-э-э!
Ой, на мяжы ў полі расла. У!
На мяжы ў полі расла.
Э-э-э-э-э!
Ой, сінім цветам зацвіла. У!
Сінім цветам зацвіла.
Э-э-э-э-э!
Жоўту краску пусціла. У!
Ох, і што й та за дружок? Э-э-э-э-э!
Ой, недалёка ад мяне. У!
Недалёка ад мяне.
Э-э-э-э-э!
Ой, ён не адведае мяне. У!
Запрагу-ка я каня.
Э-э-э-э-э!
Ой, ды й паеду к яму я. У!
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
Ой, мамка мая, пагуляю я. У!
Ой, мамка мая, я сынок твой. У!
Налі мне баршча, ў мяне хлеб свой. У! Прахадзі, сынок, у парозе не стой. У! Наллю табе боршч, аддам хлеб свой. У! Ой, мамка мая, хопіць мне баршча. У! А ты хлеб свой з’еш яго сама. У!
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёускай вобл.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
Варыянт тэксту:
ОЙ, МАМКА МАЯ, ПАГУЛЯЮ Я
— Ой, мамка мая, пагуляю я. У!
Ой, мамка мая, я дачка твая. У!
— Гуляй, мая дачка, пакуль жыва. У!
А як памру я, мінецца гульня. У!
Мінецца гульня красавання. У!
(Зап. А. Аляхновіч у 1998 г. у Рудзенску Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н., з в. Горанка Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.) Натацыя напеву А. Ачяхновіча.
ТОНКА, ТОНКА КАНАПЕЛЬКА
He спяшаючыся о= 60
пель
лам і То_
пель_
То_ нка.
Тонка, тонка канапелька, Эй, лолам!*
Найтанчэйша, зелянейша, Красна пані да й дзяўчына. На Дунаі хусця мыла, Хусця мыла, бель бяліла. Злоты персцянь да й ураніла. Шчука-рыба ўхваціла, Ухваціла да й паплыла. Красна пані беражочкам, Накрыўшыся хвартушком,
I сустрэла трох малойцоў.
— Ох, вы, хлопцы-рыбалоўцы, Вы зымайце шчуку-рыбу, Вы зымайце, распластайце, Злоты персцень у ёй дастаньце, — А што, пані, за дар будзе?
— Шчука-рыба, абед будзе.
— Сорак яек на паўміскі, Каўбасою абкружыце, Белым сырам завяршыце.
(Зап. А. Аляхновіч у 1993 г. у в. Карпаўцы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. ад М. А. Клімчука, 1923 г.н.) Натацыя напеву А. Аляхновіча.
ВЯСНА, ВЯСНА НА КАЛОЧКУ
Гурт
Дудка
Трохвугольнік
Вясна, вясна на калочку**, He напрала на сарочку.
Вясна, вясна на прыпечку,
He напрала на світачку. Вясна, вясна да й на печы, He напрала да й на плечы.
* Пасля прыпеву «Эй, лолам» паўтараецца папярэдні радок.
** Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
БЛАГАСЛАВІ, МАЦІ
Благаславі, маці*, Вясну заклікаці, Адамкнуць зямліцу, Выпусціць травіцу.
На ранняе лета, На буйнае жыта. Прыйдзі, вясна-красна!
Варыянт тэксту:
БЛАГАСЛАВІ, МАЦІ
— Благаславі, маці**, Вясну заклікаці.
— Даўно благаславіла: Як маці радзіла.
А У ЛЕСЕ, ЛЕСЕ
* Кожны радок паўтараецца.
** Кожны радок паўтараецца.
р ,
1	
I Р lP I
ды на ве_
—J	
. *-
ра_ се,
4	*	
вяс_	на -
	—
<
[

—fi	
-M-J—£j	
i£J	£J	1

A y лесе, лесе ды на верасе, Вясна-красна на ўвесь свет!* Малады там хлопчык ды валы пасе, А яму дзяўчынка ды абед нясе.
— Сядзьма разам, хлопчык, паабедайма. А я па абедзе скажу табе дзіва.
Скажу табе дзіва найдзіўнейшае.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
А ТЫ, ВЯСНА, ТЫ КРАСНА
Апрацоўка А. Клеванца
— А ты, вясна, ты красна, Што ты нам прынясла?
— А прынясла, прынясла Цёплае лета, ціхае.
I цёплую вадзіцу,
3 зямлі травіцу.
А пастушкам маладым усім па кіёчку прынясла,
А дзевачкам прыгожым — усім па вяночку.
ЯК ПОЙДЗЕМ МЫ, ДЗЕЎКІ
।	АпрацоўкаЛ. Туранкова
Скора J= 132

У I Р д	Р 1
<


г—<—х—1—
ft h Ч П 17

1
X *І	V


[ X ; г


vU	*	* Б b	1





Jp—
Т ў-
г р р ’





IW Г u
Ц	1
-—[) 7 *1—


Як пойдзем мы, дзеўкі, Па вулкі шырокі*.
Як зойдзем мы, дзеўкі, К Іваньку на дворкі.
Ай дасць нам Іванька Ды сваёй кулагі.
А ў тваёй кулагі Пчоланькі бруялі.
Іванька не чуіць, У пярыні начуіць.
Спасіба, Іванька, За тваю кулагу.
А ў тваёй кулагі Пчоланькі бруялі. Пчоланькі бруялі Ды ў палёт ляталі.
Ды ў палёт ляталі, Мяды сабіралі.
Мяды сабіралі, Кулагу сладзілі.
Як пойдзем мы, дзеўкі, Па вулкі шырокі.
* Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
ЛЯЦЕЛІ ГУСЁЛКІ
Апрацоўка Ю. Семянякі
Ляцелі гусёлкі Цераз мой садочак, Цераз мой садочак.
Ляціце, зязюлькі, Да маёй матулькі, Да маёй матулькі.
A то не гусёлкі, To сівы зязюлькі, To сівы зязюлькі.
Да маёй матулькі На цісовы ложкі, На цісовы ложкі.
На цісовы ложкі, На белы падушкі, На белы палушкі.
ВЕТРЫК
Апрацоўка Дз. Смольскага
Скора J= 132
Цёплы ветрык вее I нясе скрозь весткі, Што у лесе зацвітаюць Красачкі пралескі*.
* Алошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца двойчы.
Скокні, ветрык мілы,
У цёплы край павевам, Скажы птушкам, што ўжо ў нас Зелянеюць дрэвы.
Шэпні жаўраночку, Як вясёла дзецям, Што салоўка і зязюлька Маюць прыляцеці.
АХ ТЫ, ВЯСНА, ТЫ КРАСНА
АпрацоўкаЛ. Туранкова
Працяжна J= 48
Ах ты, вясна, ты красна*, А што ты нам прынясла?
— На травіцу — расіцу, На лясочак — лісточак, На дзевачак — красату, На мальчыкаў — дабрату.
ж
* Кожны радок паўтараецца.
ВЯСНА ПРЫЙШЛА
Апрацоўка А. Туранкова
Вельмі рада, што вясна прыйшла, Вельмі рада, што вясна прыйшла. Маладая каля жыта пайшла, Маладая каля жыта пайшла.
— Расці, жыта, караністае, Расці, жыта, караністае. Караністае, лапушыстае, Караністае, лапушыстае.
Каб у трубы пакачаліся, Каб у трубы пакачаліся. Каб я, малада, нажалася, Каб я, малада, нажалася.
I снапочкаў нанасілася, I снапочкаў нанасілася. Вельмі рада, што вясна прыйшла, Вельмі рада, што вясна прыйшла.
ДАЗВОЛЬЦЕ, ЛЮДЗІ
— Дазвольце, людзі, Вясну заклікаці, Вясну заклікаці, Лета сустракаці!
— Даўно дазволілі, Як нас парадзілі.
— Прыйдзі, вясна, Прыйдзі, красная!
ПЛІСКА
М ' ь
ска ча


—•	


* * •
L і








бе_	лы_ я шч
0Ч_ КІ,	40]
)_ на_
я га_
•
юу_ к
а,




fl





ZL




Пй





J bf
І=!












л






-€



—6






Ля вадзіцы блізка Лёгка скача пліска, Шэрыя вочкі,
Белыя шчочкі, Чорная галоўка, Сівая ватоўка.
БЕЛАБОКА САРОКА
Белабока сарока Прыляйела здалёка.
Села яна на таку, Ў яе хвосцік на баку.
ЗАВІЛАСЯ ПЧОЛКА
(карагодная)
Музыка У. Тэраўскага
Завілася пчолка над варатмі. Гэй, люлі, гэй, люлі*.
Красна сонца заіграла над людзьмі.
— Што ж ты, вясна, наша красна, прынясла? — Прынясла цяпла летца дзеля вас, Малым дзеткам па яечку, Старым бабам па кіёчку, Красным дзеўкам па вяночку, Маладушкам па сярпочку.
Стары бабкі чапцы шыці, Красны дзеўкі вянкі віці. Маладушкі жыта жаці, Красны дзеўкі на вулачку, Маладушкі за люлечку. Красны дзеўкі гулі да гулі, Маладушкі люлі да люлі.
Sift
ЗЯЛЁН ГАЙ
Апрацоўка А. Аляхновіча
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Зялён гай падмяцён Зялёнаю мяткаю, Дробненькаю руткаю Высыплён.
Хто ж яго падмятаў? Падмятала дзеванька, Падмятала молада Сама адна.
Хто ж да яе прыходзіў? Прыходзіў Іванечка, Прыходзіў малодзенькі Сам ён адзін.
Што ж ён ёй прыносіў? Прыносіў чаравічкі, Прыносіў невялічкі, Ёй дараваў.