Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
ўдзельнікі праяўлялі да той ці іншай дзеі. Таму і да гэтага сцэнарыя трэба падыходзіць творча. Вучні павінны кампанаваць эпізоды свята згодна з традыцыяй, якая існавала ў іх мясновасці.
Удзельнікі мастацкай самадзейнасці і ўсе жадаючыя збіраюцца ў канцы вёскі, мястэчка ці горада. Яны прыбраны ў беларускія нацыянальныя строі, падпяразаны палыном, упрыгожаны кветкамі, галінкамі дрэў, а ў дзяўчат на галовах прыгожыя вяночкі з жытніх каласоў, васілёчкаў, рамонкаў і іншых кветак.
Пачынаецца віншавальна-запрашальны купальскі абыход дамоў. Стаўшы ланцужком, дзяўчаты і хлопцы ідуць па вуліцы і спяваюць песні: «Хадзіў чыжык па вуліцы», «Ой, рана, рана на Яна», «У нас сягоння Купалачка», «Сягоння Купалка, а заўтра Ян» і інш. Гучыць вясёлая музыка: полька, кракавяк, вальс і інш. Калі ў населеным пункце многа вуліц і ёсць некалькі купальскіх гуртоў, можна зрабіць так званы «зорны выхад» (удзельнікі, апранутыя адпаведна з купальскім святам, збіраюцца ў розных месцах, а затым, абыходзячы вуліцы і запрашаючы людзей на свята, зыходзяцца ў адным месцы для агульнага шэсця).
Прапануем наступны парадак шэсця.
Юнак і дзяўчына ў беларускіх нацыянальных строях нясуць сімвалічную выяву Купалля — кола, намаляванае на белай тканіне;
юнакі трымаюць запаленыя паходні альбо шост, на версе якога ўмацавана палаючае кола;
хлопчыкі і дзяўчынкі нясуць «май» — сухія галінкі дрэў, якія засталіся ад Сёмухі;
разам з усімі ідзе запрэжаны конь, на возе знаходзяцца розныя непатрэбныя старыя рэчы, сабраныя з усяго населенага пункта;
усё шэсце суправаджаюць музыкі, дзяўчаты з вяночкамі, прысутныя.
3 музыкай, спевамі, танцамі ўсе ідуць да месца правядзення свята — сцэнічнага ўзвышша — і становяцца ў загадзя вызначаных месцах. У цэнтры — Купалінка.
Гучыць вясёлая мелодыя.
Купалінка
Добры вечар, зямлійа родная,
Пачынаецца свята народнае.
На Яна-Купала з хаты
Выйшлі малойцы, дзяўчаты,
Выйшлі падлеткі і дзеткі,
Дзяды, маладзіцы, кабеткі,
Ой, колькі народу багата
Сабрала купальскае свята!
Сёння
Будуць музыкі іграці,
Сёння
Будуць дзеўкі гуляці,
Малодачкі спяваці,
Старыя бабы сядзеці
Ды на тое дзіва глядзеці.
Хай вяселле звініць у наваколлі,
Шануючы спадчыну матчыну.
Са святам купальскім вас, людзі, вітаем!
Раскладайце паленне — Купалля агні!
He затым, каб ускрэсла мінуўшчына, А каб лепей убачыць наступныя дні, Да вытоку душой дакрануўшыся!
У адзінстве чалавека і прыроды,
Здаецца, таямніца гэтай ночы,
Аб гэтым і рака, і лес шапочуць, I зорачак далёкіх карагоды.
Гучыць музыка, юнак у беларускім нацыянальным адзенні, несучы ў руках запаленую паходню. робіць рытуальны абыход вогнішча. Затым ён падносіць палаючую паходню да кастра. У цішыні чутны толькі трэск галінак, галля, карэнняў дрэў.
Купалінка
Сягоння й Купала, заўтра Ян,
Да зайграй, сонейка, зайграй нам.
Каб зялёныя лугі шумелі, Каб сырая зямля стагнала.
Каб сырая зямля стагнала, Да й ад дзявоцкага гуляння.
Да й ад дзявоцкага гуляння, Да й ад жаночага спявання.
Гучыць музыка. Вакол купальскага вогнішча пачынаюцца спевы. Фальклорныя калектывы і астатнія ўдзельнікі выконваюць купальскія песні. Пачынаецца своеасаблівы канцэрт-пераклічка купальскіх хароў, які заканчваецца агульнай песняй «Купалінка».
Купалінка
Разгарайся, купальскі касцёр, Нашы песні ляцяць аж да зор!
А цяпер увесь народ
Запрашае карагод.
Гучыць музыка, удзельнікі свята ствараюць ля вогнішча некалькі кругоў і водзяць карагод, спяваючы песню:
Пойдзем, пойдзем лугам,
Лугам зеляненькім,
А ў лузе цвітуць цвяточкі,
Там дзяўчаты водзяць таночкі.
Многа песень спета
Пра шчодрае лета,
Толькі Ганначка не спявае,
У буйных травах кветкі збірае.
Кветкі збірае,
У вянок уплятае.
— Пакаціся, вяночак, у дварочак,
Дзе жыве мой мілы дружочак.
Хай ён знае, знае,
Хто яго чакае,
Хай вячэрняй роснай парою
У луг зялёны прыйдзе за мною.
Пойдзем, пойдзем лугам,
Лугам зеляненькім,
А ў лузе цвітуць цвяточкі,
Там дзяўчаты водзяць таночкі!
Пасля агульнага карагода дзяўчынкі становяцца ў свой круг, а хлопчыкі — у свой. Кругі стаянь адзін за другім, затым пачынаюць рухацца ў розныя бакі. У час руху адна з дзяўчынак ці хлопчык непрыкметна выходзіць з круга. Песня спыняецца, і кожны хлопчык павінен стаць ля сваёй дзяўчынкі, а дзяўчынка — ля свайго хлопчыка. Каму не хапіла пары, той становіцца вядучым. Карагод праводзіцца некалькі разоў.
Пасля карагода наладжваюцца гульні.
ГУЛЬНІ
Назаві кветку
Паміж дрэвамі нацягваюйь вяроўку, якая падзяляе дзве каманды. Гуляючыя кідаюць праз вяроўку вянок. Хто падхапіў вянок, павінен назваць кветку і кінуць вянок назад. Калі ігрок адной з каманд не назаве ці паўторыць ужо названую кветку, ён выбывае з гульні. Перамагае каманда, у якой застаецца больш удзельнікаў, ці, калі спаборніцтва ідзе да пераможнага канца, — адзін удзельнік.
Перацягванне ў квадраце
Для гульні патрэбна тоўстая вяроўка 10-мятровай даўжыні, канцы якой звязаны. Чацвёра ігракоў бяруцца за вяроўку і ўтвараюць квадрат. На адлегласці 3 м ад кожнага ўдзельніка ў зямлю ўторкваюць галінку дрэва. Па сігнале вядучага ўдзельнікі пачынаюць цягнуць вяроўку кожны ў свой бок, каб дацягнуцца да сваёй галінкі і ўзяць яе. Перамагае той, хто раней схопіць галінку. Пасля гэтага да вяроўкі падыходзіць новая чацвёрка ўдзельнікаў, і гульня паўтараецца. «Перацягванне ў квадраце» варта правесці пяць разоў: чатыры туры выяўляюць фіналістаў, а пяты — абсалютнага пераможцу гульні, які ўзнагароджваецца прызам — букетам кветак або вянком.
Перацягванііе
Калі на месцы дзеяння ёсць ручаіна або невялікая рэчка, цераз яе працягваюць доўгі тоўсты канат. Удзельнікі дзеляцца на дзве каманды, кожная з якіх становіцца на процілеглым беразе, звязваюць свае паясы з канатам. Па сігнале вядучага каманды цягнуць канат — кожная ў свой бок, стараючыся зацягнуць сапернікаў у ваду.
Бег на бочачках
На лініі старту ляжаць тры бочачкі. Трое ўдзельнікаў з разбегу робяць скачок на бочачку і, перабіраючы нагамі (як бы ідучы па
бочачцы), коцяцца на ёй наперад. Перамагае той, хто хутчэй пройдзе загадзя вызначаную дыстанцыю.
У пупы
Для гульні патрэбны кійкі даўжынёй каля 1 м і цурачка даўжынёй 10 см і таўшчынёй 8 см, якую ставяць на зямлю і называюць «пуп». Ігракі адыходзяць ад яго прыблізна на 10 м і, кідаючы свае кійкі, стараюцца збіць «пуп». Хто першы прамахнецца — становіцца «пастухом» і павінен стаяць каля «пупа» і ставіць яго на месца.
Апука
Гуляюць дзве каманды. Кожная выбірае вядучага. На пляцоўцы праводзяць дзве лініі паміж камандамі на адлегласці 30—40 м. Удзельнікі каманды «горада» па чарзе кідаюць бітай у апуку (мяч памерам з тэнісны) у бок праціўніка (у поле). Калі ігракі «палявой» каманды зловяць мяч на ляту, каманды мяняюцца месцамі. Калі мяч не злоўлены, «палявыя» ігракі падхопліваюць яго і ад сваёй лініі кідаюць у іграка «гарадской» каманды, які ў гэты момант павінен дабегчы да чужой лініі і вярнуцца да сваіх; калі мяч пападзе ў яго, каманды таксама мяняюцца месцамі.
Була
Гуляюць дзве каманды. Кожная выбірае вядучага. Ён моцна б’е палкай з загнутым канцом па буле (драўляным шары), гоніць яе па зямлі ў бок праціўніка, каманда дапамагае яму. Праціўнікі стараюйца перахапіць яе і вярнуць на ўмоўную мяжу.
Іванка
На зямлі чэрцяць круг дыяметрам 5—6 м. У сярэдзіне яго — квадрат каля 1 м2. Гэта — дом «лесавіка». Сюды кладуць Іванку (ляльку). Затым выбіраюць «лесавіка». Астатнія ўдзельнікі — «лебедзі». Залятаючы ў «лес», «лебедзі» імкнуцца схапіць Іванку і вынесці. «Лебедзь», да якога дакранецца «лесавік», выбывае з гульні. Каму ўдасца вынесці з «лесу» Іванку, той становіцца «лесавіком». Гульня заканчваецца па жаданні ігракоў, калі праводзіцца чарговая замена «лесавіка» або калі ён выведзе з гульні ўсіх «лебедзяў».
Пасля гульняў моладзь пачынае скакаць цераз касцёр. Гучыць музыка. Хлопчыкі збіраюцца ў круг і па чарзе бяруцца рукамі за шост. Каму не хопіць месца на шасце, той павінен спачатку псраскочыць цераз хлопцаў, якія панагіналіся, а затым — цераз вогнішча.
Купалінка. Па старадаўняй купальскай традыцыі, запрашаем хлопцаў і дзяўчат на парныя скокі цераз агонь. Станьце па парах і моцна трымайцеся за рукі. Калі ў час скокаў цераз агонь вашы рукі не разыдуцца, то гэта — добрая прыкмета: вяселле ў гэтым жа годзе павінна адбыцца!
Парныя скокі могуць суправаджацца народнай інструментальнай музыкай або купальскімі песнямі ў выкананні фальклорнага калектыву.
Купалінка
Распалілі мы купаллейка
Хлопчыкам на іграннейка,
Дзевачкам на гуляннейка.
Да нябёс ляціць агонь,
I пяе, грыміць гармонь,
Бубен б’е, скрыпачка грае,
Усіх на танцы запрашае.
Пачынаецца танцавальная праграма. Удзельнікі водзяць карагод і спяваюць прыпеўкі. Пасля танцаў пачынаецца абрад «Праводзіны русалак».
Купалінка. На Беларусі ў адзін з дзён Зялёных святак і аж да Купалля, да Пятра бавіліся русалкі. Як гавораць народныя паданні, русалкі — вадзяныя німфы — жылі ў рачных зарасніках і раз у год выходзілі з вады. У тыя дні збіраўся люд па гаях, прылеглых да жытніх загонаў, дзяўчаты вілі вянкі з бярозавых галінак, праводзілі русалку ў поле, каб аберагала хлябы-ўраджаі. Кажуць паданні, калыхаліся русалкі на галінках, гучным смехам вабячы да сябе кожнага, каго ўбачаць, каб яго потым заказытаць.
Усю Сёмуху, аж да Купалля, аж да Пятра, было забаронена людзям пляскаць у далоні, купацца ў рэчках. Бо было гэта велікоднае свята русалак, якое належала святкаваць разам з імі, каб не наклікаць на сябе іх гневу. Мноства легендаў збераглося ў народзе аб русалках.
Недзе за межамі пляцоўкі гучыць русальная песня «На граной нядзелі русалкі сядзелі».
На фоне гэтай песні да месца святкавання Купалля набліжаецца шэсце «русалак». Дзяўчаты з распушчанымі валасамі, пераплеценымі рознакаляровымі стужкамі, павольна ідуць на пляцоўку. Алрануты «русалкі» ў доўгія белыя сукенкі, на шыі ў іх вісяць маністы, на галовах — вяночкі з кветак, жытнёвых каласоў, галінак бярозы, у руках трымаюць зялёныя галінкі. На чале шэсця — самая прыгожая дзяўчына, убраная зялёнымі галінкамі і рознымі кветкамі.
Стаўшы ў радок парамі, «русалкі» ідуць у карагодзе «пляцень» наступным чынам: апошняя пара, прайшоўшы скрозь «пляцень», узнімае рукі. Такім жа чынам праходзяць усе астатнія пары, ствараючы новы «пляцень».