Беларуская традыцыйная музычная спадчына  Алег Аляхновіч

Беларуская традыцыйная музычная спадчына

Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
102.6 МБ
Ты нас будзеш песняй весяліці, А мы будзем хлебушка.м карміці.
Ты нам будзеш песенькі спяваці, Стане ўзімку лецейка ў хаце.
ВОСЕНЬ
Апрацоўка А. Абеліёвіча
Сонца ў хмаркі ўжо схавалась, Восень смутная прыйшла, Дождж і вецер, гразь і холад К нам з сабою прынясла.
Зажурыўся гай шумлівы, Дрэвы жаласна шумяць; На галінках, бы на вочках, Слёзы-кропелькі вісяць.
He шчабечуць ужо болей Птушкі звонкія ў палях, I не лётаюць вясёла Матылёчкі на лугах.
He гуляюць дзеткі ў вёсцы, Іх нячутна галасоў: Затрымаў дзяцей у хатах Дождж халодны з небясоў.
ПАКАЦІЎСЯ ТУМАН
Па_ка_ціў_ ся ту_ ман, ту_ман па да_
Пакаціўся туман, туман па даліне, Туман па даліне.
А у тым тумане, а у тым жа цёмным Сівы голуб лятаў.
А ён лятае, а ён і буркуе, Галубкі шукае:
— А ці вы відзелі, а ці вы слышалі Галубку маю?
— А мы відзелі, а мы слышалі Галубку тваю.
Яна прыляцела, крыллі распусціла, Села над вадой.
Яна прыляцела, крыллі распусціла, Села над вадой.
Яна ўмывала бела сваё ліца Крынічнай вадой.
Яна выцірала бела сваё ліца Шаўковым платком.
Яна расчасала сваю русу косу Частым грабянём.
— Расці, расці, каса, расці, расці, каса, Аж да пояса,
Каб я, маладая, доўга не гуляла, Скора замуж пайшла.

НАРОДНАЯ ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ МУЗЫКА
Ігра на народных інструментах, як і іншыя віды фальклору, цесна звязана з жыццём народа. Яшчэ ў далёкім мінулым на тэрыторыі Беларусі для зносін на вялікіх адлегласцях людзі выкарыстоўвалі сігналы, якія падаваліся званамі, калодкамі, трубамі, рогамі і інш. Гукавая сігналізацыя выкарыстоўвалася для паведамлення аб пажары, паводцы, сходзе і інш. Сігналамі карысталіся пастухі, паляўнічыя,вартаўнікі і г. д. Пастухоўскія сігналы ў некаторых месцах Беларусі можна пачуць і ў наш час. Гукі трубы і рога зразумелыя кожнаму, таму што яны пабудаваны на моўных інтанацыях воклічу, прызыву, звароту.
Адметнай асаблівасцю беларускай народнай інструментальнай музыкі з’яўляюцца так званыя гукапераймальныя найгрышы, якія выконваюцца на скрыпках і дудках. На гэтых інструментах музыканты імітуюць вецер, спевы птушак, гукі розных жывёл. Ствараюцца нават цэлыя вусныя апавяданні, якія суправаджаюцца праграмнай музыкай. Характар гэтых найгрышаў жартаўлівы. Распаўсюджаны, напрыклад, гумарыстычныя інструментальныя гукаперайманні, якія арганічна ўваходзяпь у расказы «Пра бычка», «Цялушачка», «Пра валоў», «Як вецер у полі гуляе» і інш.
У склад беларускай інструментальнай музыкі ўваходзяць песенныя найгрышы, пабудаваныя на фальклорных напевах. Ігра на народных інструментах была звязана з рыгуальнымі абыходамі двароў жыхароў вёскі і суправаджэннем калядных, масленічных, велікодных, юр’еўскіх і купальскіх песень. Абрады калядныя, валачобныя ніколі не абыходзіліся без удзелу скрыпкі, дуды, бубна і іншых інструментаў. Асабліва значная роля належыць інструментальнай музыцы ў вясельным абрадзе.
Абрадавыя напевы як дубліруюцца, так і вар’іруюцца. Каляндарна-абрадавыя песні звычайна дакладна дубліруюцца на інструменце. Затое народныя выканаўцы паказваюць шмат фантазіі пры суправаджэнні лірычных песень.
Сольнае выкананне абрадавых песень характэрна для выканаўцаў на духавых інструментах: дудках, жалейцы, кларнеце, скрыпцы і інш. Дудачнікі-пастухі выкарыстоўваюць у сваім рэпертуары варыянты абрадавых песень. Вялікія магчымасці для імправізацыі адкрываюць дудачніку пазаабрадавыя напевы. У сольных апрацоўках ён творча падыходзіць да выкарыстання песеннай традыцыі, ствараючы ў асобных выпадках самастойны найгрыш.
Даволі распаўсюджаным жанрам інструментальнай музыкі з’яўляюцца танцавальныя найгрышы і маршы. Яны абумоўліваюцца багаццем і разнастайнасню нацыянальнай харэаграфічнай культуры, якая ўключае танцы, як старажытныя, так і больш позняга паходжання, а таксама запазычаныя ў іншых народаў.
Рэпертуар народных музыкантаў складаюць найгрышы танцаў «Мяцеліца», «Бычок», «Лявоніха», «Лянок», «Таўкачыкі», «Церніца», а таксама рускіх («Камарынскі», «Барыня», «Яблычка», «Сямёнаўна»), украінскіх (гапак, «Грачанікі», «Ой, за гаем, гаем»), польскіх (кракавяк, мазурка, «Абэрак») і танцаў іншых народаў. Многія беларускія танцы выконваюцца пад песню. Асабліва папулярныя сярод іх прыпеўкі, розныя па сваім паэтычным і меладычным змесце.
Некаторыя танцавальныя найгрышы звязаны з каляднымі гульнямі, напрыклад «Вадзіць казу». У якасці найгрышадля танцаў гэтай гульні выкарыстоўвалася песня «Го-го-го, каза». Заканчвалася гульня ўсеагульным плясам.
Беларускае вяселле ў мінулым суправаджалася абрадавымі танцамі маладых, іх бацькоў, сватоў і гасцей. Абавязковым рытуальным кампанентам беларускага вяселля з’яўляецца марш, які выступае як інструментальны жанр. У навуковай літаратуры адзначаюцца шматлікія маршы вясельных музыкантаў, якія прымеркаваны да найбольш важных момантаў абраду: «Стрэчны», «Застольны», «Паходны», «Прашчальны» і інш.
Склад ансамбляў і мастацкая функцыя кожнага інструмента ў іх вызначаюць асаблівасці ігры. Напрыклад, у ансамблях у складзе двух інструментаў — скрыпкі і бубна, цымбалаў і бубна, гармоніка і бубна — мелодыю выконваюць адпаведна скрыпка, цымбалы і гармонік, а бубен «трымае рытм».
Скрыпка і цымбалы таксама ўтвараюць цікавы ансамбль. У такім ансамблі скрыпка вядзе мелодыю, а цымбалы то падхопліваюць яе, то ўзбагачаюць гарманічна і рытмічна. Значна ўзбагаціў гучанне ансамбляў гармонік сваім гамафонна-гарманічным складам.
У мастацкай практыцы распаўсюджаны народныя інструментальныя ансамблі ў складзе трох інструментаў: скрыпкі, гармоніка (або баяна), бубна або скрыпкі, цымбалаў, бубна. Сустракаюцца ансамблі і з больш пашыраным складам інструментаў: дудка, скрыпка, цымбалы, гармонік (баян), барабан з талеркамі або бубен. Кожны інструмент у такім ансамблі, дзякуючы сваім тэмбравым асаблівасцям, спецыфічнай прыродзе гукаўтварэння, надае выкананню сакавітасць і яскравасць.
3 мэтай выхавання ў вучняў павагі да нацыянальных музычных інструментаў кожны настаўнік, які кіруе пазакласнай работай школьнага народнага ансамбля, павінен пашыраць склад яго інструментаў. Найбольш складаным інструментам з’яўляецца скрыпка. Што датычыць авалодання ігрой на дудцы, цымбалах, гармоніку, бубне, то кожны, хто жадае гэтаму навучыцца, можа дасягнуць сваёй мэты. Многія знакамітыя музыканты падкрэсліваюць, што для хуткага авалодання ігрой на інструментах лепш за ўсё падыходзянь народ-
ныя інструменты. Нават асобы з абмежаванымі музычнымі здольнасцямі могуць вучыцца ігры на іх і развіваць свой слых.
Пры інструментоўцы музычных твораў увага звярталася на магчымасць яго выканання вучнямі. Тэхнічныя асаблівасні інструментаў, іх строй, дыяпазон, музычная падрыхтоўка вучняў, іх веды і навыкі — усё гэта ўлічвалася пры інструментоўцы таго або іншага твора. Аркестравыя партыі ў ансамблях — зручныя для выканання, лёгка вывучаюцца, музычны матэрыял размешчаны па партыях лагічна, кожная фраза ўяўляе сабой закончаную думку. Функцыі інструментаў у залежнасці ад мастацкіх задач змяняюцца. Напрыклад, пасля правядзення мелодыі пэўны інструмент выконвае гарманічную фігурацыю і наадварот.
Як вядома, інструментальная ансамблевая ігра з’яўляецца больш складанай формай музьгчнай практыкі ў параўнанні са спевамі. Гэта тлумачыцца рознымі абставінамі: складанасцю набыцця нацыянальных інструментаў, абавязковым вывучэннем удзельнікамі калектыву нотнай граматы, элементаў музычнай мовы, адсутнасцю ў вучняў асабістых інструментаў для самастойных сістэматычных заняткаў і інш. Менавітатаму інструментальнае музіцыраванне патрабуе вялікіх намаганняў, выканання пэўных умоў як настаўнікамі, так і вучнямі.
Прадстаўленыя інструментоўкі падрыхтаваны для разнастайнага складу выканаўцаў. Музычны матэрыял, які выкарыстаны ў партытурах, у асноўным — песеннага характару. Разам з творамі, нескладанымі ў тэхнічных адносінах, змешчаны і такія, якія патрабуюць для выканання пэўнай прафесійнай падрыхтоўкі.
ПАД КАЛІНАЮ, ПАД МАЛІНАЮ
Я СКАКАЛА-ПЛЯСАЛА ПРОЦІ НОВАГА ДВАРА
; * Г * Г ІІЛ ЦТ H 1 Г 14 Г—I
ПЕРАПЁЛАЧКА
Г Г Г СГ IГ Г Г ГГIГ Г Г LT I
Г Г Г LT ІГ Г Г СГ If Г Г LTI
ЦЕРАЗ РЭЧАНЬКУ
КАЦІЛАСЯ ЧОРНА ГАЛКА
ПАЛЕСКАЯ КАДРЫЛЯ
U LT iLf


tr
1'	117	Г---І
Г	Г ц.г	rM

ll: Г -Ц ]
Ы* Л J -IIГ Г-—і
r r ||: r r=|


WPj -iif f
ЬЬош
(fr * '	'—44	1	
q	1	J •...^a „==-



j
Ц^=ы=^4=
н M
( ч r *r r lr r h r ■
ПОЛЬКА
ТРАСУХА
КРУТУХА
ПАДЭСПАНЬ
Музычны памер 3/4, тэмп умерана хуткі.
Гарадскі бытавы танец, распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У сваіх вытоках «Падэспань» — танец рускага паходжання, створаны ў 1898 г. маскоўскім балетмайстрам А.А. Царманам. Пры стварэнні танца ім былі выкарыстаны характэрна-сцэнічныя эле-
менты іспанскага танца. На тэрыторыі Беларусі «Падэспань» з’явіўся ў пачатку XX стагодцзя. Рытмічныя выстукванні іспанскага танца ператварыліся ў характэрныя для беларускага народнага танца простыя, пераменныя альбо прыстаўныя крокі, па-дэ-баск. Ад іспанскага танца ў некаторых варыянтах засталіся хіба што двайны дробны крок альбо трайны прытуп у павароце, які часцей за ўсё выконваецца на заканчэнні танца.
АЛІСАННЕ ТАНЦА
Запіс Г Каляды
У танцы адна фігура, якая паўтараецца некалькі разоў. Асноўны малюнак — круг. Прымае ўдзел любая колькасць пар.
Зыходнае становішча: выканаўцы становяцца парамі ў круг тварам супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі. Пастава рук у пары: правая рука юнака, злучаная з правай рукой дзяўчыны, ляжыць на правым плячы дзяўчыны. Левай рукой юнак трымае левую руку дзяўчыны, выцягнутую ўперад убок улева на ўзроўні грудзей.
1-ы—2-і такты. Пары, рухаючыся супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць pyx № 1, пачынаючы з правай нагі.
З-і—4-ы такты. Пары, рухаючыся спінай па ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць pyx № 1, пачынаючы з левай нагі.
5-6-ы такты. Пары, рухаючыся, паўтараюць рухі 1—2-га тактаў. На лік «тры» 6-га такта левую нагу пакідаюць ззаду на падушачцы ступні.
7-ы такт. Пары, рухаючыся супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць рух № 2. Выканаўцы ў парах мяняюць паставу рук: злучаныя правыя рукі здымаюць з правага пляча дзяўчыны і выцягваюць іх уперад убок управа. Злучаныя левыя рукі кладуць на левае плячо дзяўчыны.
8-ы такт. Пары, рухаючыся спінай супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць pyx № 1, пачынаючы з левай нагі.