Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
1-ая фігура
1-ы такт. Выконваюцца тры простыя крокі ўперад, чацвёрты — прыстаўны.
2-і такт. Тры простыя крокі назад, чацвёрты — прыстаўны.
3-і такт. Дзяўчаты, якія стаяць з правага боку ад партнёраў,
робяць паварот пад іх правымі рукамі.
4-ы такт. Дзяўчаты, якія стаяць з левага боку ад партнёраў, робяць паварот пад іх левымі рукамі.
Наступныя 4 такты паўтарыць.
2-ая фігура
1—8-ы такты. Выканаўцы тройкамі праходзяць асноўным рухам па крузе (мал. 19).
9-16-ы такты. Паўтарыць 1-ую фігуру.
3-яя фігура
Мал. 19
1-ы такт. «Раз» — крок правай нагой уперад.
«I» — прыставіць левую нагуда правай.
«Два» — крок правай нагой назад.
«I» — прыставіць левую нагу да правай.
2-і такт. Абедзве дзяўчыны адразу робяць паварот пад рукой у партнёра: што стаіць справа — пад правай, што злева — пад левай.
З-і—4-ы такты. Паўтарыць рухі 1—2-га тактаў.
5-8-ы такты. Тройкі праходзяць асноўным рухам па крузе.
Танец можна паўтараць некалькі разоў, пачынаючы з 1-ай фігуры.
Асноўны рух
Выконваецца на адзін такт музыкі.
«Раз» — крок правай нагой уперад.
«I» — прыставіць левую нагу да правай на паўпальцы, не пераносячы на яе цяжару.
«Два» — крок правай нагой уперад.
Наступны такт пачынаецца з левай нагі.
«НОЧКА»
Гарадскі бытавы танец, створаны па матывах вядомай песні. Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. На Беларусі з’явіўся ў канцы XIX ст., спачатку ў гарадскім, потым у вясковым асяроддзі. Асноўны блок рухаў можа паўтарацца некалькі разоў запар, уключаючы простыя з двайным мяккім прытупам крокі, пераскокі з нагі на нагу ў пераменным рытме, прыстаўныя крокі, павароты выканаўцаў вакол сябе. Часам паміж двума блокамі рухаў танцоры выконваюць вальс у парах па крузе.
У Рудзенску зафіксаваны такі варыянт «Ночкі», які існуе па сённяшні дзень. Запісаны А.М. Шылкінай у 1998 г. ад фальклорнага калектыву.
Танец суправаджаецца словамі песні:
Ночка цёмна, я баюся, Правадзі мяне, Маруся. Праважала, ручку жала, Дамоў прыйшла — плакаць стала.
Выканаўцы стаяць у крузе парамі (адны спінай, другія тварам да цэнтра круга), затым пачынаюць рухі супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі.
Маруся» — выканаўцы робяць ўлева, вакол сябе.
1-ы—2-і такты. «Праважала» — выканаўцы стаяць у крузе парамі: адны спінай да цэнтра круга, другія — тварам. Правыя рукі выцягнуты ўбок, левыя сагнуты ў лакцях, выканаўцы як бы падтрымліваюць адзін аднаго. Робяць тры невялікія прыстаўныя крокі супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі (мал. 21).
1-ы—2-і такты. «Ночка цёмна» — дзяўчаты, якія стаяць тварам да цэнтра круга, робяць тры бакавыя прыстаўныя крокі ўправа, тыя ж, якія стаяць спінай да цэнтра круга, таксама робяць такія крокі ўправа (мал. 20). Рукі сагнуты ў лакцях, кісці як бы нешта стрэсваюць пры выкананні кожнага кроку.
З-і—4-ы такты. «Я баюся» — выканаўцы паўтараюць рухі 1—2-га тактаў, толькі кіруюцца ўлева.
5-8-ы такты. «Правадзі мяне, паварот адзін ад другога: управа—
З-і—6-ы такты. «Ручку жала» — тры прыстаўныя крокі па ходу гадзіннікавай стрэлкі ў той жа падтрымцы.
7—8-ы такты. «Дамоў прыйшла» — выканаўцы парамі ідуць па крузе полькавым рухам.
Гэтыя камбінацыі рухаў можна паўтарыць некалькі разоў.
«СТРАДАНІЯ»
Парна-масавы танец, які існуе да сённяшніх дзён. Яго выкананне суправаджаецца прыпеўкамі. Музычны памер 2/4. Запісаны А.М. Шылкінай у 1998 г. у Рудзенску ад народнага фальклорнага калектыву.
Я страдала, толку мала, Ох, перастала, некагда стала. Я страдала — маць не знала, А сястрыца расказала.
Перад пачаткам танца выканаўцы стаяць у крузе парамі.
1-ы—2-і такты. «Я страдала, толку мала» — робяць сем простых крокаў уперад, восьмы — прыстаўны.
З-і—4-ы такты. «Ох, перастала, некагда стала» — робяць сем простых крокаў назад, восьмы — прыстаўны.
5-6-ы такты. «Я страдала — маць не знала» — партнёркі, якія стаяць з правага боку, робяць два павароты пад рукой партнёра.
7— 8-ы такты. «А сястрыца расказала» — робяць вальсавым рухам павароты ў пары.
На наступны куплет зноў паўтараюцца ўсе фігуры.
«НА РЭЧАНЬКУ»
Гарадскі бытавы танец, створаны па матывах вядомай рускай песні «Выйду ль я на реченьку». Музычны памер 2/4. Тэмп умераны. На Беларусі пашырыўся ў канцы XIX ст., спачатку ў гарадскім, потым у вясковым асяроддзі.
Выконваецца парамі па крузе. Падтрымка ў пары: рукі злучаны накрыж ці далонь у далонь. Танец складаецца з камбінацый рухаў, якія паўтараюцца некалькі разоў запар.
Запісаны А.М. Шылкінай у 1998 г. у Рудзенску ад фальклорнага калектыву.
1-ы такт. «Раз-два-тры-чатыры» — на кожны лік тры простыя крокі ўперад, чацвёрты — прыстаўны (у хлопцаў — з левай нагі, у дзяўчат — з правай).
2-і такт. «Раз-два-тры-чатыры» — такія ж крокі назад.
З-і—4-ы такты. Паварот адзін ад аднаго вакол сябе чатырма вальсавымі рухамі.
5-6-ы такты. Паварот адзін да аднаго вакол сябе чатырма вальсавымі рухамі.
7-8-ы такты. Вальсавай падтрымкай вальсавым крокам выканаўцы ілуць па крузе.
Паўтараецца некалькі разоў з першага такта.
АСАБЛІВАСЦІ МУЗЫЧНАГА РАЗВІЦЦЯ ВУЧНЯЎ
Музычнае развіццё вучняў пачатковых класаў адбываецца пад уплывам агульнага выхавання ў школе. Як вядома, дзеці, якія ўпершыню прыйшлі ў школу, вельмі розныя: адны адчуваюць сябе свабодна (асабліва тыя, хто наведваў дзійячы сад), другія саромяцца, напружаны, трымаюцца адасоблена. Заняткі музыкай, а ў школе гэта ў асноўным харавыя спевы, дапамагаюць арганізаваць вучняў, настроіць іх на творчасць, зняць унутраную напружанасць. Дзеці пачынаюць жыць інтарэсамі класа, становяцца больш дысцыплінаванымі.
Знаёмства з народнай песняй пачынаецца з першага яе праслухвання вучнямі, якое пакідае ў іх агульнае ўражанне, а пры паўторных праслухваннях яно ўзмацняецца, удакладняецца. Спачатку твор успрымаецца дзецьмі як цэлае, без вылучэння яго асобных спецыфічных якасцей, якія з’яўляюцца паступова ў выніку практычнай дзейнасці.
Спевы вучняў малодшага школьнага ўзросту адрозніваюцца ад спеваў дарослых тэмбрам (афарбоўкай), моцнасцю, аб’ёмам голасу. Гэта тлумачыцца, па-першае, неразвітасцю галасавога апарату вучняў, па-другое,— няўменнем правільна валодаць элементамі народных спеваў, а таксама недастатковым уяўленнем аб іх.
Тэмбр голасу ў першакласнікаў няроўны, рэдкі, часам крыклівы, гук адкрыты («белы», як кажуць вакалісты). Але ж пры натуральных, ненапружаных спевах, да якіх трэба імкнуцца, голас, асабліва ў хлопчыкаў, становіцца лёгкім, звонкім. 3 узростам тэмбр атрымлівае большую ўстойлівасць і пругкасць.
Дыяпазон голасу першакласнікаў, асабліва тых, хто не займаўся спевамі ў дзіцячым садку, часам у межах кварты (ад мі да ля, альбо ад рэ да соль першай актавы). У выніку заняткаў спевамі дыяпазон паступова пашыраецца, часам ўверх да до-рэ другой актавы, альбо ўніз да до першай актавы.
У вучняў 2-га класа дыяпазон голасу выпрацоўваецца ад сі малой ці до першай да рэ-мі другой актавы. Трэба мець на ўвазе, што пашырэнне дыяпазону адбываецца паступова, калі дзеці пачынаюць спяваць без напружання, калі спяваюць любімыя творы, якія выклікаюць у іх эмацыянальны ўздым.
Дыяпазон голасу ў вучняў 3-га класа ўключае ад до першай актавы да рэ-мі другой актавы, а дыяпазон голасу ў вучняў 4-га класа даходзіць да фа, радзей да соль другой актавы. Больш нізкія другія галасы могуць спяваць сі-ля малой актавы.
Аб’ём лёгкіх у першакласнікаў невялікі, таму дыханне ў іх неглыбокае, павярхоўнае. Настаўніку трэба звяртаць увагу вучняў на неабходнасць глыбокага ўдыху і эканомнага выкарыстання выдыху. Ужо ў другім класе ў дзяцей з’яўляюцца правільныя элементы пеўчага дыхання: глыбокіўдых, пявучасць, адсутнасць перарывістасці.
У пачатку года першакласнікі спяваюць звычайна неакрэслена, расплывіста. Гэта тлумачыцца тым, што дзіцячыя галасы не зліваюцца адзін з другім, не дакладна інтануюць мелодыю, прыблізна перадаюць яе. Магчыма, дзеці не разумеюць, што пры спевах павінны ўзнаўляцца гукавышыннасць, вызначацца вышыня гукаў, альбо не дакладна ўяўляюць мелодыю, без чаго яна не можа быць правільна перададзена.
На першым этапе музычнага развіцця вучняў пры выкананні народнай песні частка першакласнікаў не спявае яе, а толькі вымаўляе словы, не звяртае ўвагі на рытмічныя змены мелодыі. Паступова вучні пачынаюць трымаць даўжыню гукаў, правільна выконваць акцэнты, у іх з’яўляюцца пачатковыя навыкі інтанавання мелодыі. Дзеці, якія наведваюць музычныя школы альбо аматарскія фальклорныя калектывы, вылучаюцца большымі здольнасцямі ў дакладнай перадачы мелодыкі і рытмікі песні.
Другі этап музычнага развіцця вучняў характарызуецца пашырэннем дыяпазону голасу, засваеннем яго дынамічных адценняў.
У 1-ым класе каля 50—60 % вучняў, якія ў той альбо іншай ступені мелі дачыненне да музыкі, знаходзяцца на трэцім этапе музычнага развіцця. Ён характарызуецца дакладным інтанаваннем устойлівых гукаў, дыферэнцыяцыяй тэмбрава-вышыннага комплексу, вызначэннем вышыні гукаў, устанаўленнем трывалых слыхаматорных сувязей і г.д.
У 2-ім класе колькасць вучняў, музычнае развіццё якіх знаходзіцца на трэцім этапе, значна павялічваецца. Народныя песні, ужо добра знаёмыя дзецям, яны выконваюць без суправаджэння, у новых жа творах перадаюць толькі агульную лінію мелодыі.
У 3-ім класе ў большасці вучняў заманоўваюцца навыкі дакладнага інтанавання мелодыі, гукавышыннага слыху, аднак не ўсе дзеці дакладна вызначаюць вышыню гукаў. Трэба адзначыць, што іх памылкі не выходзяць за межы дадзенага гуку ці інтэрвалу.
У вучняў 4-га класа трэба адзначыць змяненне тэмбравых якасцей голасу, г. зн. большую шчыльнасць, роўнасць, гнуткасць, што дазваляе змяняць тэмбр голасу адпаведна характару музычнага гвора. У гэты час голас набывае тыя тэмбравыя якасці, якія надаюць яму непаўторнае індывідуальнае гучанне. Галасы вучняў становяцца моцнымі, што тлумачыцца развіццём пеўчага апарату і набыццём пеўчых навыкаў. Адкрываюіша спрыяльныя перспектывы для ўтварэння харавога гучання пры дапамозе выкарыстання розных галасоў.
Развіты гукавышынны слых вучняў вызначае сапраўдны ладава-меладычны слых, на аснове якога ўтвараецца магчымасць дакладнага ўяўлення мелодыі і дакладнай яе перадачы. Шлях да гэтага
вельмі складаны і залежыць ад агульнага музычнага развіцця вучняў. Болыц дакладнай гукавышыннай інтанацыі садзейнічаюць такія сродкі музычнай выразнасці, як вытрыманы рытм, тэмп, выразная артыкуляцыя, разнастайнасць тэмбравых і дынамічных адценняў.