Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
Трэніроўка дыяфрагмы
Практыкаванне 7. Корпус прамы, ногі паставіць на шырыню плячэй. Паўпрысядаючы, зрабіць глыбокі выдых і, не робячы ўды-
ху, устаць, крыху нахіліцца ўперад, пакласці рукі на пояс. У гэтым становішчы энергічна ўдыхнуць, а потьтм расслабіць пярэднюю сценку жывата. Затрымаць выдых і рабіць такія рухі да той пары, пакуль не ўзнікне неабходнасць выдыху. Пасля гэтага зрабіць удых і выпраміцна. Практыкаванне паўтарыць 2—3 разы.
Трэніроўка правільнага пеўчага ўдыху і выдыху
Практыкаванне 8. Корпус прамы. Зрабіць выдых, падняць рукі, злучаныя ў замок, над галавой, і павольна глыбока ўдыхнуць паветра праз нос, грудная клетка пры гэтым расшырыцца. Затрымаць удых на некалькі хвілін, а затым павольна выдыхнуць праз рот, апускаючы рукі і склаўшы губы трубачкай. Выдых нагадвае тое, як мы п'ём гарачы чай і дзьмём на сподак.
Дазіраваны ўдых
Практыкаванне 9. Корпус прамы. Падняць рукі, злучаныя ў замок, над галавой. Зрабіць кароткі ўдых праз нос і затрымаць выдых. Палічыць у думках да трох, потым зноў зрабіць кароткі ўдых і затрымаць выдых, лічачы да трох. У час гэтага двухкратнага ўдыху грудная клетка павінна крыху прыпадняцца. Выдых рабіць павольна, вымаўляючы працяжнае «пфу».
Выдых «са свечкай»
Практыкаванне 10. Зрабіць удых праз нос і імгненне не дыхаць, а потым пачаць павольна выдыхаць праз рот. Уявіце, што паднеслі да рота запаленую свечку, і пастарайцеся зрабіць доўгі ввдых так непрыкметна, каб полымя свечкі не хісталася. Удых трэба спалучаць з паўпрысяданнем або паўпаклонам. Практыкаванне паўтарыць 2—3 разы.
Спецыялыіыя практыкаванні для дасягнення фанацыйнага дыхання
Гэтыя практыкаванні развіваюць пругкасць, эластычнасць міжрэберных мышцаў, садзейнічаюць кароткаму, актыўнаму ўдыху, прыводзяць да ўзнікнення пачуцця апоры дыхання.
Практыкаванне 11. Выдых з перапынкамі. Пасля ўдыху выдыхаць праз нос з перапынкамі.
Практыкаванне 12. Актыўны ўдых моцнымі рыўкамі з вымаўленнем складу «пфу». Паўтарыць 2 разы, выштурхоўваючы паветра жыватом. Пасля кожнага «пфу» зрабіць невялікую паўзу, вызваляючы жывот. Удых — кароткі, які напаўняе ўсе лёгкія.
Практыкаванне 13. Выдых праз рот струменем. Выдыхнуць, плаўна апускаючы грудзі. Грудная клетка сціскаецца. Адначасова па-
даваць паветра жыватом. Удыхнуць хутка, напаўняючы ўсе лёгкія. Паўтарыць 3 разы.
Практыкаванне 14. Трэба ўявіць, быццам «п’еш паветра» з вузкага горла. Удыхаць павольна праз невялікую адтуліну паміж губамі, у 3—4 прыёмы, раўнамерна напаўняючы ўсе лёгкія знізу ўверх. Выдых рабіць рыўкамі, вымаўляючы «фу-фу-фу», кожны раз рэзка падаючы паветра жыватом.
Практыкаванне 15. Лёгкі, хуткі выдых — і пачуццё апоры дыхання. Зыходнае становішча: ногі на шырыні плячэй, стаяць устойліва. Хутка выдыхнуць праз нос паўадкрытым ротам, раўнамерна напаўняючы лёгкія знізу ўверх, быццам вымаўляючы «ах», злёгку падцягнуць жывот. Гэтым ствараюцца добрыя ўмовы для работы галасавых звязак. Пасля кароткай затрымкі дыхання неабходна выдыхнуць з гукам «сос». Выдыхаць трэба роўным струменем, стараючыся як мага даўжэй не апускаць грудзі. Удых прадаўжаецца ў час выдыху. Сумесная работа ўдыху і выдыху садзейнічае процістаянню міжрэберных мышцаў. I акрамя таго, падоўжаны выдых утварае пачуццё апоры дыхання.
Трэніроўка мышцаў брушнога прэса
Практыкаванне 16. Яно складаецца з дзвюх пазіцый. Першая — выпуклены жывот і апушчаная дыяфрагма, другая — жывот уцягнуты, а дыяфрагма прыпаднята. Пры засваенні гэтых пазіцый неабходна павялічваць час іх утрымання.
Трэніроўка артыкуляцыйнага апарату для выпрацоўкі добрай дыкцыі
Гэтыя практыкаванні падрыхтоўваюць артыкуляцыйны апарат да больш дакладнай работы, робяць яго рухавым, паляпшаюць тонус мышцаў твару, рота, ніжняй сківіцы і інш.
Практыкаванне 17. Адкрыць рот, патрымаць у такім становішчы некалькі хвілін, закрыць рот. Паўтарыць 3—5 разоў. Практыкаванне ўмацоўвае звязкі, сучляненні, суставы, жавальныя мышцы.
Практыкаванне 18. Адкрыць рот, затым кулаком надавіць на ніжнюю сківіцу, быццам стараючыся закрыць рот, і ў той жа час, супраціўляючыся гэтаму, трымаць яго адкрытым. Пры гэтым лічыць у думках ад пяці да дзесяці. Потым рот закрыць. Паўтарыць 2—3 разы.
Практыкаванне 19. Рухі сківіцай управа, улева, уперад, назад. Паўтарыць як з адкрытым, так і з закрытым ротам, некалькі разоў у кожны бок.
Практыкаванне 20. Зрабіць некалькі разоў жавальныя рухі ніжняй сківіцай, шырока адкрываючы рот. Такія ж рухі зрабіць з закрытым ротам. Гэтыя практыкаванні трэніруюць ніжнюю сківіцу і робяць яе больш свабоднай і рухомай.
Практыкаванне 21. Надуць адну шчаку, гютым другую, уцягнуць абедзве шчакі. Практыкаванне ўмацоўвае мышцы шчок.
Трэніроўка мышцаў языка і мяккага паднябення
Галоўным органам пры артыкуляцыі з’яўляецца язык. Ад правільнай работы языка залежаць не толькі добрая дыкцыя, але і свабодныя, прыгожыя спевы. У момант спеваў язык павінен быць рухомым, асабліва яго кончык. Сістэмныя безгукавыя і гукавыя практыкаванні робяць язык рухомым і гібкім. Асобныя выканаўцы пакутуюць ад гугнявасці. Гугнявы гук — першая прыкмета вяласці ў рабоце мяккага паднябення. Каб пазбавіцца ад гэтых заганаў, прапануем наступныя практыкаванні.
Практыкаванне 22. Кончыкам языка моцна націснуць на ніжнія зубы, затым языком толькі злёгку дакрануцца да ніжніх зубоў.
Практыкаванне 23. Тое ж самае з апорай на верхнія зубы.
Практыкаванне 24. Язык расслаблены і свабодна ляжыць на ніжняй губе. На выдыху вымаўляецца бязгучна галосная а.
Практыкаванне 25. Язык зрабіць «джалам», затым высунуць яго ўперад, управа, улева і расслабіць.
Практыкаванне 26. Язык зрабіць «лапатачкай», высунуць яго на край ніжняй губы, затым верхняй.
Практыкаваць механічныя рухі: падымаць мяккае паднябенне ўверх пры дапамозе позеху. Пры спевах мяккае паднябенне падымаецца дзякуючы выкарыстанню галосных о, у.
Трэніроўка губных мышцаў
Агульны недахоп губных мышцаў — інертнасць і маларухомасць. Гэтаабумоўлівае невыразнае вымаўленне галосных і зычных гукаў.
Практыкаванне 27. Зубы злучаны. На лік «раз» губы выцягнуць уперад, быццам надаць ім форму «пятачка», на лік «два» губы расцягнуць у бакі, не агаляючы зубоў. Паўтарыць 2—3 разы без перапынку.
Практыкаванне 28. На лік «раз» губы сабраць у «пятачок», a затым, стараючыся іх не расціскаць, рабіць кругавыя рухі: управа, уніз, улева, уверх. Паўтарыць 3 разы.
Практыкаванне 29. Ніжнія зубы дакранаюцца да верхняй губы і лёгка гладзяць яе, затым такія ж рухі робяць верхнія зубы, дакранаючыся да ніжняй губы.
Практыкаванне 30. На лік «раз» верхняя губа падымаецца так, што агаляюцца зубы, на лік «два» губа апускаецца. Паўтарыць некалькі разоў.
МЕТОДЫКА РАБОТЫ НАД НАРОДНАЙ ПЕСНЯЙ
Пры рабоце над народнай песняй трэба ўсведамляць, што гэта не проста словы і ноты, а частка жыцця чалавека, што яна перадае вопыт нашых продкаў. Спачатку настаўніку трэба асэнсаваць гэты вопыт, пазнаёміцца з адпаведнай літаратурай па фальклоры, гісторыі Беларусі, мастацтвазнаўстве і інш. Зразумела, трэба слухаць тых, хто валодае майстэрствам фальклорнага выканання: спевакоў, гарманістаў, скрыпачоў, казачнікаў і інш. Як паказвае практыка, на Беларусі, асабліва ў сельскай мясцовасці, пры жаданні можна знайсці народных майстроў. На жаль, іх вопыт, талент, веды амаль не выкарыстоўваюцца ў рабоце з вучнямі па вывучэнні фальклору. А такія сустрэчы прыносяць радасць сумеснай творчасці, ствараюць атмасферу добразычлівасці. Можа быць. што пры сустрэчах з таленавітымі фальклорнымі выканаўцамі вучні пераасэнсуюць такія паняцці, як род, родныя, Радзіма...
Пасля выбарутой альбо іншай песні неабходна, па магчымасці, сабраць розныя яе варыянты, паэтычныя тэксты. Параўноўваючы варыянты песні, абранай для развучвання, настаўнік можа зразумець, чаму яна была складзена, як магла ўзнікнуць, каму ці чаму прысвячаецца, якія і як перадае пачуцці, чаму ён хоча вывучыць гэту песню з вучнямі. Вядома, каб зразумець літаратурны альбо музычны твор — трэба зразумець яго аўтара. Так і з фальклорам: трэба зразумець тых, хто склаў гэты твор, як яны ставіліся да рэчаіснасці, аб чым думалі, у чым асаблівасці іх мыслення, светаўспрымання.
У чым асаблівасці старажытнага, міфалагічнага мыслення? (Міфалагічным яго называюць таму, што міф у тыя далёкія часы быў асноўным спосабам асэнсавання карціны свету.) Перш за ўсё міфы не выдумка, не аповесці аб прыгодах — гэта светапогляд старажытнага чалавека, які набывае форму апавядання.
Аналізуючы міфы розных народаў, сучасныя вучоныя знаходзяць шмат агульнага ва ўяўленнях старажытных людзей розных культур аб космасе, свеце, чалавеку. Старажытныя егіпцяне, славяне, папуасы і амерыканскія індзейцы ў сваіх міфах імкнуліся адказаць на адны і тыя ж пытанні: хто такі чалавек? адкуль усё ўзялося? як усё ўладкавана? Міф выступаў для старажытнага чалавека як інструмент пазнання сусвету і выконваў тую ролю, якую для нас маюць рэлігія, філасофія, мастацтва, навука і іншыя галіны чалавечай дзейнасці.
У старажытнага чалавека інфармацыя аб сусвеце перапрацоўвалася двойчы і замацоўвалася ў свядомасці з дапамогай знакаў-сімвалаў. Гэтыя сімвалы і ўтвараюць малюнак сусвету. Усе з’явы рэчаіснасці: неба і зоркі, вада і агонь, дзень і ноч, усход і захад — мелі свае сімвалы. Прастора выступала як верх і ніз, неба і зямля; час характарызаваўся як дзень і ноч, лета і зіма; нарэшце, сацыяльная пабудова грамадства ўяўлялася як мужчынскі і жаночы пачаткі, старэйшы і маладзейшы, свой і чужы. 3 дапамогай розных сімвалаў —
часавых, прасторавых, раслінных, жывёльных — перадавалася адна і тая ж інфармацыя.
Лік і колер у старажытнасці таксама мелі свае сімвалы. Яны адлюстроўвалі не толькі вонкавыя, але і якасныя асаблівасці рэальнага сусвету: белы конь — дзень, чорны — ноч і інш.
Як ужо адзначалася, шмат народных песень прысвечана абрадам. Абрадавыя песні — адзін з самых старажытных жанраў фальклору. Яны павінны былі ўздзейнічаць на прыроду, выклікаць неабходнае дзеянне альбо стан. Абрадавыя песні цесна звязаны з другімі элементамі абраду — рытуальным танцам, інструментальнай музыкай і інш.
Зразумела, што абрадавыя песні адрозніваюцца паміж сабою. Па прызначэнні, месцы і часе выканання іх можна падзяліць на некалькі груп: рытуальныя, заклінальныя, велічальныя, гульнявыя, лірычныя.