Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
2-ая фігура
1-ы—2-і такты. Пары, рухаючыся супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць рух № 2, юнакі пачынаюць з левай, а дзяўчаты з правай нагі. У канцы 2-га такта выканаўцы ў парах становяцца ў вальсавую падтрымку.
З-і—8-ы такты. Пары, рухаючыся супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць рух № 3; юнакі пачынаюць з правай, а дзяўчаты з левай нагі.
Апісанне рухаў
Крок укерад з двайным прытупам па 6-ай пазіцыі (pyx № 1)
Выконваецца на адзін такт музыкі.
Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног.
«Раз» — крок правай нагой уперад, левая нага застаецца ззаду на падушачцы ступні.
«I» — прытуп усёй ступнёй левай нагі па 6-ай пазіцыі, адначасова правую нагу падняць да шчыкалаткі левай нагі. Калені крыху прыгнутыя.
«Два» — прытуп усёй ступнёй правай нагі па 6-ай пазіцыі, левая нага застаецца на месцы.
«I» — паўза.
На наступны такт крок пачынаецца з левай нагі.
Прыстаўныя крокі ўбок (рух № 2)
Выконваецца на два такты музыкі.
Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног.
1-ы такт. «Раз-і» — крок правай нагой убок, левая нага застаецца на месцы на падушачцы ступні.
«Два-і» — прыставіць левую нагу да правай у 6-ую пазіцыю.
2-і такт. «Раз-і» — паўтарыць лік «раз-і» 1-га такта.
«Два-і» — прыстаўляючы, тупнуць усёй ступнёй левай нагі па 6-ай пазіцыі.
Вальсавы паварот (рух № 3)
Выконваецца на два такты музыкі.
Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног.
1-ы такт. «Раз» — крок уперад на крыху прыгнутую ў калене правую нагу, крыху прыгнутая ў калене левая нага застаецца на месцы на падушачцы ступні.
«I» — паварочваючыся на падушачцы ступні правай нагі на 180° управа, зрабіць крок уперад і перанесці цяжар корпуса на паўпальцы левай нагі.
«Два» — правую нагу падвесці на паўпальцы да левай нагі ў 6ую пазіцыю і адначасова зрабіць саскок на абедзве нагі па 6-ай пазіцыі. Калені крыху прыгнутыя.
«I» — паўза.
2-і такт. «Раз» — крок спінай назад на крыху прыгнутай у калене левай назе, правая нага застаецца на месцы на падушачцы ступні.
«I» — паварочваючыся на падушачцы ступні левай нагі на 180° управа, зрабіць крок уперад і перанесці цяжар корпуса на паўпальцы правай нагі.
«Два» — левую нагу падвесці на паўпальцы да правай нагі ў 6ую пазіцыю і адначасова зрабіць саскок на абедзве нагі па 6-ай пазіцыі. Калені крыху прыгнутыя.
РУДЗЕНСКІ ВАЛЬС
Апрацоўка А. Аляхновіча
Вальс (ад ням. walzen — кружыцца ў танцы) — парны танец, заснаваны на плаўных кружэннях у спалучэнні з паступальным рухам. Тэмп вар’іруецца ад павольнага да ўмерана-хуткага. Паходзіць ад нямецкіх, аўстрыйскіх, чэшскіх народных танцаў тыпу лендлера. Вальс узнік і пашырыўся па ўсёй Еўропе ў 2-ой палове XVIII ст., стаў адным з найбольш папулярных танцаў сярод розных слаёў грамадства.
Уласцівыя вальсу лірызм, палётнасць, пластычнасць мелодыкі прыцягнулі да яго ўвагу многіх кампазітараў (Ф. Шуберт, К.М. Вебер, Р. Шуман, Ф. Шапэн, Ф. Ліст, I. Брамс, М. Глінка, П. Чайкоўскі, А. Глазуноў, С. Пракоф’еў і інш.). Найвышэйшы росквіт звязаны з імёнамі I. Ланера, I. Штраўса-бацькі і I. Штраўса-сына — стваральнікаў канцэртна-цыклічнай формы вальса (т. зв. венскі вальс). Вальс атрымаў пашырэнне ў музычным тэатры (оперы, балеце, аперэце), музыцы да драматычных спектакляў, стаў асновай рамансаў, песень, цыклічных твораў (сюіты, сімфоніі).
На Беларусі вядомы з 2-ой паловы XIX ст. Спачатку ўвайшоў у гарадскі, а потым і ў сялянскі побыт. У наш час вальс — неад’емная
частка народнага танцавальнага і музычна-інструментальнага рэпертуару беларусаў. Для некаторых мясцовасцей нашай рэспублікі характэрна выкананне на адну вальсавую мелодыю розных паводле харэаграфічнага малюнка танцаў.
Існуюць разнастайныя варыянты вальса. «Рудзенскі вальс» з’яўляецца варыянтам фігурнага вальса. Музычны памер 3/4.
Прапануемы варыянт «Рудзенскага вальса» запісаны А.М. Шылкінай у 1998 г. у Рудзенску ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н.
Умоўныя абазначэнні да малюнкаў
дзяўчына
хлопец
спіна
твар
спіна
твар
напрамак руху
1—16-ы такты. На уступ 8 тактаў пары становяцца ў круг і асноўным вальсавым рухам № 1 (гл. с. 349) ідуць па ходу гадзіннікавай стрэлкі.
1-ая фігура
17-Ы—32-І такты. «Вальс-круг». Усе выканаўцы бяруцца за рукі, тварам у цэнтр круга, і асноўным вальсавым рухам праходзяць супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі (мал. 1).
2-ая фігура
1-16-ы такты. «У круг», альбо «Барышні ў круг». Выканаўцы дзеляцца на «першы-другі» (дзяўчаты—хлопцы). Дзяўчаты ўваходзяць у круг і вальсавым рухам № 1 ідуць па ходу гадзіннікавай стрэлкі, хлопцы — супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі (мал. 2).
Паўтараецца 1-ая фігура.
Mail. 2
3-яя фігура
1—16-ы такты. «Разаб’ёмся». Круг разбіваецца. Дзяўчаты становяцца ў адну калону, хлопцы насупраць — у другую. Бяруцца за рукі крыж-накрыж, потым апускаюць рукі і асноўным вальсавым рухам № 1 разыходзяцца калонамі ў процілеглыя бакі (мал. 3).
Мал. 4
4-ая фігура
17-ы—32-і такты. «Сустрэчны вальс». Калоны выканаўцаў ідуць насустрач адна адной асноўным вальсавым рухам № 1. Сустрэўшыся на сярэдзіне, робяць паклон галавой і зноў разыходзяцца (мал. 4).
5-ая фігура
1—16-ы такты. «Змена месца». Калоны выканаўцаў накіроўваюцца кожная ўправа асноўным вальсавым рухам № 1 (мал. 5), робяць «кніжачку» (мал. 6), праходзяць круг і вяртаюцца на месцы (мал. 3).
Выканаўцы парамі ідуць па крузе асноўным вальсавым рухам № 1.
Паўтараецца 1-ая фігура.
6-ая фігура
1-ы~32-і такты. «Пляцёнка». Выканаўцы, не разрываючы рук, становяцца ў адну лінію па дыяганалі; выканаўца; які стаіць першы злева, пачынае заводзіць «пляцёнку»: «нырае» пад рукі паміж 3-ім і 4-ым выканаўцамі, абводзіць іх; потым — паміж 5-ым і 6-ым, 7ым і 8-ым і г.д. (мал. 7). Пасля кожнага абводу пары застаюцца твар да твару, рукі накрыж (мал. 8). У канцы «пляцёнкі» першы выканаўца, праходзячы пад рукамі «ручайком» па дыяганалі, выводзіць усіх на круг (мал. 9).
крузе асноўным вальсавым рухам
Выканаўцы парамі ідуць па № 1.
Паўтараецца 1-ая фігура.
7-ая фігура
1-16-ытакты. «Прагулка». Выканаўцы, трымаючыся парамі пад рукі, праходзяць па крузе асноўным вальсавым рухам № 1 і становяцца ў дзве калоны (мал. 10).
Мал. 10
8-ая фігура
17-ы—32-і такты. «Ручаёк». Пары падымаюць злучаныя рукі ўверх. Першая пара «нырае» пад рукі другой, трэцяй і г.д., пакуль не пройдзе да канца. Тое ж самае выконваюць усе астатнія пары (мал. 11).
Выканаўцы парамі ідуць па крузе асноўным вальсавым рухам № 1.
Мал. 11
Паўтараецца 1-ая фігура.
9-ая фігура
1-16-ытакты. «Пераход». Выканаўцы стаяць у крузе парамі твар да твару, падаюць адзін аднаму правыя рукі, праходзяць асноўным вальсавым рухам № 1 уперад (хлопцы — па ходу гадзіннікавай
стрэлкі, дзяўчаты — супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі) і, параўняўшыся правымі плячыма, падаюць наступнаму партнёру (партнёрцы) левыя рукі; зноў праходзяць уперад асноўным вальсавым рухам № I і, параўняўшыся ўжо левымі плячыма, падаюць наступнаму партнёру (партнёрцы) правыя рукі і г.д., пакуль не дойдуць да сваіх першапачатковых партнёраў (партнёрак) (мал. 12).
Выканаўцы парамі ідуць па крузе асноўным вальсавым рухам № 1.
Паўтараецца 1-ая фігура.
10-ая фігура
17-ы—32-і такты. «Качан». Выканаўцы, трымаючыся за рукі, завіваюць «качан» вакол аднаго выканаўцы, ідучы па крузе асноўным вальсавым рухам № 1 (мал. 13).
Выканаўцы парамі ідуць па крузе асноўным вальсавым рухам № 1.
Паўтараецца 1-ая фігура.
1-16-ы такты. Выканаўцы выстройваюцца ў адну лінію, рукі сагнуты ў лакцях, кісці злучаны; праходзяць асноўным вальсавым рухам № 1 уперад і робяць паклон галавой гледачам, пасля чаго тым жа рухам ідуць адзін за адным у левы бок (мал. 14).
Асноўны вальсавы pyx № 1
«Раз» — невялікі крок уперад з правай нагі.
«Два-тры» — маленькі крок левай нагой, прыстаўляючы яе да правай, і маленькі крок правай нагой уперад.
Наступны крок з левай нагі.
РУДЗЕНСКАЯ ПОЛЬКА
Апрацоўка А. Аляхновіча
Полька — народны танец чэшскага паходжання. Увайшоўшы ў побыт беларусаў, полька трансфармавалася ў нацыянальным духу. У розных рэгіёнах узнікалі лакальныя варыянты полькі, якія асіміляваліся з мясцовым харэаграфічным фальклорам і сталі народнымі.
Лёгкасць пранікнення полькі ў беларускую харэаграфію абумоўлена пэўнай блізкасцю яе да нацыянальных танцавальных традыцый.
Выконваецца полька па крузе ў парах. Асноўны рух — паўкрокі з паваротамі, якія ўпрыгожваюцца разнастайнымі дробнымі «па» (падскокі, прысядкі, прытупы). Музычны памер 2/4.
Адзін з варыянтаў мясцовай полькі запісаны А.М. Шылкінай у 1998 г. у Рудзенску ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н.
1-8-ы такты. Выканаўцы парамі, вальсавай падтрымкай (правая рука аднаго і левая другога — на таліі адзін аднаго, вольныя рукі адведзены ўбок і злучаны) полькавым рухам (гл. с. 356) ідуць па крузе (мал. 15).
Мал. 16
1-ая фігура
9— 16-ы такты. Выканаўцы разрываюць пары і, узяўшыся за рукі, ідуць па крузе полькавым рухам (мал. 16).
2-ая фігура
1-8-ы такты. Выканаўцы застаюцца на паўкрузе, трымаючыся парамі, прытанцоўваюйь «полькай» на месцы (мал. 17).
3-яя фігура
9—16-ы такты. Партнёр першай пары (злева) рухаецца «полькай» па крузе з партнёркай апошняй пары (справа). Усе астатнія прытанцоўваюць на месцы на паўкрузе. Зрабіўшы круг, партнёр бярэ партнёрку з перадапошняй пары (справа) і з ёй праходзіць «полькай» поўны круг і г.д. Партнёркі кожнай пары, якія абыходзяць з ім круг, становяцца злева ад партнёра другой пары і пасля кожнага круга ідуць да наступнага партнёра, пакуль не дойдуць да сваіх першапачатковых партнёраў.
1-—8-ы такты. Выканаўцы полькавым рухам выстройваюцца ў адну лінію, трымаючыся парамі пад рукі, праходзяць уперад, робяць паклон «у пояс» і парамі (рукі на поясе) рухаюцца ў адзін бок (мал. 18).
_ Мал. 18
Асноўны полькавы рух
Выконваецца на кожны такт музыкі.
«Раз» — крок правай нагой уперад.
«I» — прыставіць левую нагу да правай на паўпальцы, не пераносячы на яе цяжару.
«Два» — крок левай нагой уперад.
На «раз» наступнага такта крок пачынаецца з левай нагі.
КРАКАВЯК
Прапануемы варыянт кракавяка запісаны А.М. Шылкінай у 1998 г. у Рудзенску ад М.А. Плаксінай, 1921 г.н.
Перад пачаткам танца выканаўцы становяцца ў левым кутку радамі ў тройкі (хлопец у сярэдзіне, а дзяўчаты па баках; могуць выконваць адны дзяўчаты), рукі злучаны. На ўступ 8 тактаў музыкі выканаўцы выходзяць на пляцоўку полькавым рухам і становяцца накрыж.