Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
Падышоўціы да ўзвышша, частка «русалак» застаецца на пярэднім плане і, пагойдваючыся ў такт песні, павольна махае бярозавымі галінкамі, як бы ствараючы бярозавы гай, трое «русалак» становяцца на фоне дэкаратыўнага сонца.
1-ая русалка
Мы, русалкі-палудніцы,
Жывём у вадзе
I выходзім у поле,
Калі жыта цвіце.
2-ая русалка
Сцеражом мы ярыцу,
Каб калоссяў ніхто не ламаў,
Усяляку пшаніцу,
Каб расіцу ніхто не абтрасаў.
3-яя русалка
I сягоння на свяце
Будзем мы ў карагодзе гуляць, Будзем мы ў карагодзе гуляць, Песні пець і людзей чараваць,
Гучыць музыка. «Русалкі» ўтвараюць маляўнічую пластычную кампазіцыю і, выконваючы русальны танец, спяваюць песню «На граной нядзелі русалкі сядзелі».
У канцы танца, пакланіўшыся, «русалкі» пад музыку падыходзяць да ўдзельнікаў свята, раздаюць ім кветкі, галінкі дрэў, вянкі і запрашаюць у карагод. Пасля карагода ў цэнтр круга выходзяць Купалінка і «галоўная русалка». Да вогнішча падыходзяць таксама «купалкі» з вянкамі «русалак». Галоўная русалка (здымаючы з галавы вянок)
У старадаўнюю забаву з намі пагуляйце, Як паляцяць вянкі ў агонь, ад кастра ўцякайце, Русалкі не стануць вас шкадаваць — Будуць лавіць вас і ласкатаць.
Пад музыку «галоўная русалка» і «купалкі» кідаюць вянкі ў палаючае вогнішча. Дзяўчынкі разбягаюцца ў розныя бакі.
Купалінка
Правядзём русалак
Із бору да бору, Із бору да бору, У зялёну дуброву. Штоб не ласкаталі, У зіму не лякалі, У зіму не лякалі, Улетку не пужалі. Правядзём русалак 1з бору ў жыта, У ядраном жыце Там русалкам жыці.
Пад вясёлую музыку «русалкі» збіраюцца ў гурт і ў суправаджэнні некалькіх «купалак» пакідаюць свята.
Да вогнішча падыходзіць Купалінка. Гучыць пачатковы радок беларускай народнай песні «Ой, рана, на Йвана».
Купалінка. Летняя ночка купальская... Ноч, якая чаруе сваім хараством, прыгажосцю... У гэтую ночку, як гавораць народныя паданні, рэкі блішчаць незвычайным святлом, дрэвы пераходзяць з месца на месца і вядуць гутарку між сабой...
Кажуць людзі, на Купалле У кожным лесавым куточку Кветка-папараць усходзе, Зацвітае ў гэту ночку. Адшукаць туды дарогі, Дзе яна красуе, цяжка: Настаўляюць чэрці рогі, Ведзьмы скачуць у расцяжку. Лесуны выходзяць з нетраў
I русалак карагоды, Вадзянік і сорак ветраў Там з’яўляюцца заўсёды. Узнімаюць ведзьмы скогат, Лемантуюць дзіка чэрці, Каб шукальніка якога Напалохаць аж да смерці. А чаму? Хто кветку знойдзе, Возьме гэту кветку ў рукі — Шчасце з’явіцца ў народзе, Будуць людзі жыць без мукі.
За межамі пляцоўкі чутны шум ветру і раскаты грому (тэатральныя эфекты або гукі фанаграмы), дзікі рогат, крыкі, лямант і да т.п.
Купалінка. Ну вось, не абышлося і ў нас без нячысцікаў. Але не хвалюйцеся, людзі добрыя, госцейкі дарагія. Галоўнае — не даць ведзьмам агню з нашага купальскага вогнішча. А калі што якое, дык хвашчыце іх крапівой і палыном. Яны спрадвеку баяцца гэтага «лякарства».
Пачынаецца шэсце «нячыстай сілы», якое адбываецца адначасова на сушы і на вадзе: на плытах і лодках да месца правядзення свята набліжаюцца прадстаўнікі «Чарнабогава царства цемры». У складзе шэсця:
Вадзянік, абросшы водарасцямі, з ластамі на нагах, царскай каронай на галаве, у масцы з вялізнымі вачыма, доўгімі валасамі і барадой.
Чэрці з рожкамі на галаве і доўгімі хвастамі, з вымазанымі сажай тварамі і рукамі.
Ведзьмы ў масках з вялікімі ікламі, з мётламі ў руках.
Лесавік — стары дзед з мохавай барадой і валасамі, апрануты ў вывернуты кажух, на якім начэплены галінкі дрэў, лісце, мох, кветкі.
Яшчар з вялікай пашчай, з якой ідзе дым (маска), ікламі і з вялізным хвастом.
Цётка-трасавіца — багіня хвароб у масцы жабы.
Карачун і Пярэпалах — пасланцы багіні смерці Мары. На галаве ў іх маскі ў выглядзе чалавечых чарапоў, вочы свецяцца (намазаны фосфарнай фарбай або падсвечаны маленькімі электралямпачкамі ад батарэйкі).
Прыбыўшы да вогнішча, пад акампанемент сваёй музыкі яны выконваюць танец нячысцікаў, а затым узнімаюцца на ўзвышша.
Чорт
Я пачуў ваша гулянне Ў сваім пекле пад вадою... I цяпер вось на патэльні Граю свой напеў пякельны... (Пачынае біць патэльню лыжкай, астатнія чэрці падтанцоўваюць.) Можа, вугалёк дасце мне, Каб агонь раскласці ў пекле?
Купалінка
Бачым, што махляр ты пекны! На, палын нясі у пекла!
(Кідае палын на «чарцей», якія з дзікім віскам і лямантам адбягаюць.)
Ведзьма (любуючыся ў люстэрка) Прыгажуні мы, ведзьмы-дзявіцы, Шчабятушкі, шаптунні-сястрыцы,
Просім з намі ў гульні гуляць
I нікога ў лес не пускаць.
Ну, навошта вам кветку шукаць?
Лепей хлопцаў, дзяўчат чараваць!
«Ведзьмы» чапляюцца да хлопцаў і дзяўчат і спрабуюць іх казытаць. У гэты час адна з «ведзьмаў» хапае з вогнішча палаючую галінку і спрабуе ўнячы ў лес, але ўдзельнікі свята хвошчуць яе крапівой, адбіраюць агонь і праганяюць.
На ўзвышша ўзлятае раз’юшаны «лясун».
Лясун
Я лясун, лясун сярдзіты,
He спушчу нідзе нікому!
He хадзі ніхто ўночы,
He чапай маіх харомаў.
Кветку пільна я вартую,
На замкоў замкнёна сорак,
А дарожку дам такую —
Людскіх костачак узгорак (смяецца).
На фоне гэтых слоў «нячысцікі» акружаюць вогнішча. Гучыць несусветная какафонія гукаў.
Вадзянік
Па загаду Чарнабога
Ў лес не пусцім мы нікога.
Ведзьмы, чэрці, што стаіце?
Ад кастра усіх ганіце!
«Нячысцікі» ідуць на людзей, пачынаюць апырскваць іх вадой з балончыкаў, абгорнутых імхом.
Купалінка
Нечысць Чарнабога,
Вам у лес дарога,
У раку глыбокую,
На асіну высокую.
Музыка пачынае граць на жалейцы вясёлую мелодыю.
Купалінка. Ганіце, людзі добрыя, адсюль нячысцікаў, каб не псавалі нам свята! Палыну ды крапівы ім!
Фальклорна-інструментальны ансамбль падхоплівае вясёлы найгрыш музыкі. Людзі пачынаюць хвастаць «нячыстую сілу» крапівой і палыном. «Нячысцікі» з лямантам, войканнем, крыкамі спешна грузяцца ў лодкі і адплываюць. Гучыць мелодыя цымбалаў.
Купалінка. Расцярушыла ночка свой цёмны пыл, распляла над зямлёй свае чорныя косы, сама, як маці, прытаілася ў лесе, каб вартаваць і ахоўваць сон людзей і прыроды. А каб на зямлі не было маркотна ў час яе прыходу, яна пазмятала з неба ўсе хмаркі, і яно заззяла тысячамі рознакаляровых агеньчыкаў-зорачак... Толькі чалавек шукае ў гэтую ночку кветку папараці, бо кажуць, што ў купальскую ноч зацвітае яна агністым цветам. Запрашаем вас на пошукі папараць-кветкі, якая ззяе рознакаляровымі агеньчыкамі і знаходзіцца недалёка ад вогнішча.
Хто кветачку шчасця адшукае,
У падарунак ад Купалы вянок атрымае!
Гучыць вясёлая музыка. Удзельнікі свята ідуць на пошукі папарацькветкі. Гэта дзеянне павінна адбывацца 5—10 хвілін, каб не страціць тэмпарытму свята. (Папараць-кветка ўяўляе сабой букет з папараці, васількоў, дзягілю, братак, руты, падсвечаных знутры рознакаляровымі лямпачкамі. Гэты букетзнаходзіцца на адлегласці 100—150 м ад вогнішча і можа быць схаваны ў дупле дрэва, сярод поля кветак, на гары альбо ў вадзе.)
У час пошуку папараць-кветкі «нячысцікі», схаваўшыся ў розных патаемных кутках лесу, перашкаджаюць удзельнікам свята: «вадзянік» аблівае ўсіх вадой, «чэрці» страшаць дзікім рогатам, «русалкі» ласкочуць асобных удзельнікаў свята... Тут фантазія арганізатараў і ўдзельнікаў свята можа быць неабмежаванай, але ў прыстойных рамках і ў межах народных традыцый. Нарэшце гульня скончана. Чуюцца галасы: «Знайшлі, знайшлі папарацькветку». Удзельнікі свята песняй сустракаюць пераможцу гульні, у руках якога ззяе папараць-кветка. Калі пераможца ўзнімаецца на ўзвышэнне, пляцоўка азараецца рознакаляровым святлом. Музыкі граюць урачыстую мелодыю. Да ўладальніка папараць-кветкі падыходзяць Купалінка і «купалкі» з узнагародамі.
Купалінка (ускладаючы на галаву пераможцы вянок)
Хай лёс твой будзе шчаслівы,
У хаце хай будзе весела, I сытна, і мірна, і песенна.
Купалкі (уручаючы падарункі)
Хай доля ад бед уратуе,
Зязюля шмат год накукуе,
Хай без працы не збэсцяцца рукі, Хай будуць здаровы дзеці і ўнукі. Фальклорна-інструментальны ансамбль грае польку.
Купалінка. А зараз мы просім уладальніка(цу) кветкі шчасця адшукаць сярод дзяўчат (юнакоў) самую прыгожую (самага прыгожага), на яго (яе) погляд, «купалку» (ці юнака) і запрасіць на танец.
Пачынаецца танец пераможцы свята. Фальклорны калектыў спявае:
— Дзяўчына-сардэнька,
Выйдзі пад акенка, Прынясе хлапчына Яблычка красненька. Прынясе адное, Прынясе другое.
Ой, выйдзі, дзяўчына,
Ты сардэнька мое!
— He выйду, не выйду,
Бо людзей баюся,
Будуць гаварыці — 3 табою люблюся.
— Няхай пагавораць,
Мы іх не баімся,
Прыйдзе та нядзеля, На шлюб станавімся. Станем мы на шлюбе Абое цясненька, Няхай пагавораць Людзі галасненыса.
У час танца «купалкі» па чарзе падыходзяць да пары са ззяючай кветкай папараці і асыпаюць іх пялёсткамі кветак.
Гучыць вясёлая інструментальная мелодыя.
Купалінка
Пойдзем, людзі, да ракі
Купальскую ночку праважаці.
Пойдзем, людзі, да ракі
Сонца сустракаці.
На світанку купаціся
I ў pace качаціся.
Усе разам
Пойдзем, людзі, да ракі!
На фоне музыкі пачынаецца шэсце. Наперадзе ідуць чатыры юнакі з паходнямі, запаленымі ад купальскага кастра, наступныя чатыры — нясуць маленькі плоцік, на якім умацаваны сімвал Купалля — кола на шасце. За імі ідуць фальклорны калектыў і астатнія ўдзельнікі свята. Па дарозе да ракі гучыць песня «Ой, пойдзем, сястрыцы».
Калі шэсце падыходзіць да ракі, на ваду апускаюць плыт з колам, а па яго канцах становяцца хлопцы з паходнямі. Наступае цішыня, усе чакаюць узыходу сонца. Вось першыя залатыя промні дакранаюцца да зямлі, з-за небасхіла паступова вырастае сонца. I менавіта ў гэты момант гучыць песня «А на Йвана сонца йграла».
Хлопцы запальваюць кола і пускаюць плыт па рацэ. Дзяўчаты раскідваюць вакол плыта кветкі і вянкі. У гэтым прыгожым рознакаляровым акружэнні плыве палаючае кола, абвяшчаючы канец Купалля. Гучыць урачыстая музыка.
Купалінка. Вось і закончылася наша Купалле — свята росквіту зямлі, свята народнай творчасці. Праводзілі мы сонца на другую палову года.
Хай і ў гэтай палавіне года
Кветка шчасця будзе ў народа.
Каб на зямлі калоссе расцілалася
Ды шмат хлеба ўрадзілася.
Каб адзін аднаго паважалі,
Бацьку з маці не забывалі.
Нашу спадчыну шанавалі
Ды купальскую ноч успаміналі.