Беларуская традыцыйная музычная спадчына  Алег Аляхновіч

Беларуская традыцыйная музычная спадчына

Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
102.6 МБ
Заняткам па выпрацоўцы пеўчых навыкаў трэба надаваць мэтанакіраваны характар, асабліва на першапачатковым этапе, калі закладваецца падмурак правільных прыёмаў і ўсяго музычнага выхавання вучняў. Пры гэтым важна ўлічваць індывідуальныя здольнасці вучняў, узровень іх развіцця.
На кожным этапе заняткаў настаўнік павінен імкнуцца ствараць аснову для далейшага ўдасканалення агульнамузычнага развіцця вучняў і паспяховага фарміравання пеўчых навыкаў.
Урок музыкі праводзіцца ў большасці школ, на жаль, адзін раз на тыдзень, таму фарміраванне пеўчых навыкаў у малодшых школьнікаў — цяжкая і складаная задача для настаўніка.
Прыходзіцца адзначыць, што цікавасць да народнай песні, веданне яе вучнямі не адпавядаюць патрабаванням часу, песенны і інструментальны фальклор займае сціплае месца ў школьных праграмах, вучні недастаткова ведаюць спецыфіку народных песень, асаблівасці іх выканання, бытавання і інш.
Вучні 1— 4-ых класаў павінны атрымаць вялікае эстэтычнае задавальненне, вывучаючы народную песню,— абрадавую, лірычную, жартоўную, карагодную і інш. Разнастайная тэматыка, адзінства слова і напеву, дакладны рытм, прастата і яскравасць мелодыі садзейнічаюць засваенню вучнямі меладычных інтанацый, адпавядаюць іх узросту, узбагачаюць іх слыхавыя ўражанні, развіваюць творчыя здольнасці. Зразумела, што вучні пачынаюць авалодваць пеўчымі навыкамі, разумець эмацыянальна-вобразную мову народнай песні.
Трэба адзначыць празмернае захапленне некаторымі настаўнікамі выключна тэхнічнымі прыёмамі авалодання харавой кулыурай. Гэта супярэчыць фарміраванню ў вучняў такіх якасцей асобы, якія дазваляюць ім зразумець і адчуць вобразнасць і прыгажосць сонечнага святла, ветру, дажджу, ракі, жывёл, дрэў, зямлі. Якраз у народнай песні захавалася таямніца эмоцый і перажыванняў чалавека, якую трэба ўбачыць і адчуць, раскрываючы яе настрой і характар. Выкананне народнай песні — гэта асаблівы стан душы вучняў. Слова і напеў валодаюць дзіўнай гукавой якасцю. Напрыклад, калыханкі і лірычныя песні выклікаюць стан спакою, утульнасці, дабрабыту. I, наадварот, інтанацыі воклічу, звароту, якія характэрны для старадаўніх абрадавых песень, выклікаюць стан няўпэўненасці, трывогі, таямнічасці.
Эмацыянальны стан вучняў пры выкананні народнай песні з’яўляецца вынікам перажывання ўласнага ўнутранага пачуцця, адносін да канкрэтных абставін. Творчы пачатак, як здольнасць ствараць сваё, індывідуальнае, рэалізуецца пры выкананні народных песень,
калі «знешняя музычная дзейнасць» арганічна пераходзіць ва ўнутраны стан вучняў.
Зразумела, абавязваючы вучняў выконваць бессэнсоўныя тэхнічныя практыкаванні, нелыа развіваць іх унутраныя пачуцці, багацце эмацыянальных станаў. Засваенне народнай песні павінна зыходзіць з раскрыцця яе вобразу. Педагагічнае майстэрства настаўніка заключаецца ў тым, каб дапамагчы вучням асэнсаваць, зразумець песню.
3 пункту гледжання методыкі важна, каб ні адзін фальклорны твор, што вывучалі вучні ў першым класе, не быў пакінуты ў наступныя гады навучання. Зварот да народных песень патрэбны вучням для ўсведамлення пэўных інтанацый, музычных вобразаў, тэм.
Што тычыцца манеры спеваў, то першаасновай выступае шчырасць пачуццяў. Менавіта яна робіць апраўданай саму манеру выканання.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
У наш час вучні атрымліваюць шмат музычнай інфармацыі, таму неабходна, каб музычная спадчына, якая выкарыстоўваецца ў рабоце з вучнямі, стварала ў іх своеасаблівы імунітэт супраць уздзеяння нялепшых твораў сучаснай поп-музыкі.
Народная музыка дапамагае зразумець многія мастацкія з’явы, садзейнічае фарміраванню эстэтычнага густу.
Наша рэспубліка мае багатую і самабытную традыцыйную музычную культуру, і яна павінна выкарыстоўвацца ў працэсе выхавання вучняў, галоўная задача якога заключаецца ў тым, каб паставіць вывучэнне беларускай музыкі на высокі ўзровень. Традыцыйная спадчына павінна заняць пачэснае месца ў школе.
Агульнавядома, што заняткі музыкай жыватворна ўздзейнічаюць на вучняў. Яны развіваюць Lx ініцыятыву, умацоўваюць дысцыпліну, садзейнічаюць усебаковаму выхаванню асобы. Практыка паказвае, што вучні, якія займаюцца засваеннем народнай песні, значна ўзбагачаюць свой моўны запас, лепш адчуваюць прыгажосць беларускай мовы, яе мілагучнасць. I справа не толькі ў гэтым. Моладзі трэба ведаць не толькі літаратурную мову, але і жывую мову сваіх продкаў. У гэтым сэнсе магчымасці традыцыйнага мастацтва народа цяжка пераацаніць.
Выкарыстанне музычнага фальклору ў рабоце з вучнямі звязана з яго творчай інтэрпрэтацыяй, якая не церпіць шаблоннага падыходу. Таму аўтар у тэарэтычных разважаннях імкнуўся свядома разбудзіць мастацкую ініцыятыву ўсіх, хто будзе працаваць над засваеннем традыцыйнага фальклору.
Выкарыстаная літаратура
Агяхновіч А.М. Народная песня ў мастацкай самадзейнасці. Мн., 1991.
Аляхновіч А.М. і інш. Беларускі музычны фальклор. Мн., 1997.
Аіяхновіч А.М., Сучкоў І.І. Методыка асваення фальклорнай спадчыны: Дапам. для фальклорна-этнаграф. калектываў. Мн., 1988.
Агляд асноўнай літаратуры па музычнаму фальклору Беларусі/ Укл. А.М. Аляхновіч, Г.М. Аладаў. Мн., 1990.
Анталогія беларускай народнай песні/ Укл. Г.І. Ціпювіч. Мн., 1974.
Беларускі дзіцячы фальклор/ Укл. А.М. Аіяхновіч і інш. Мн., 1993.
Беларуская народная музыка/ Укл. А.М. Аляхновіч. Мн., 1992.
Беларускія народныя песні: У 4т./ Зап. Р. Шырмы. Мн., 1959—1976.
Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыц. жанры: Гомельская вобласць/ Укл. ВА. Захарава, Р.М. Кавалёва, В. Дз. Ліцвінка. Мн., 1989.
Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыц. жанры: Мінская вобласць/ Укл. В. Дз. Ліцвінка. Мн., 1995.
Веснавыя песні/ Укл. Г.А. Барташэвіч і інш. Мн., 1979.
Веснавыя святы/ Аўт.-укл. А.М. Аляхновіч, А.Ю. Лозка. Мн., 2000.
Вянок беларускіх народных песень/ Укл. УІ. Раговіч. Мн., 1988.
Зімовыя песні: Калядкі і шчадроўкі/ Укл. АЛ. Гурскі. Мн., 1975.
Зімовыя святы/ Аўпі.-укл. А.М. Аіяхновіч, А.Ю. Лозка. Мн., 1999.
Купальскія і пятроўскія песні/ Укл. A. С. Ліс, С. Т. Асташэвіч, Г.В. Таўлай. Мн., 1985.
Можейко З.Я. Календарно-песенная культура Белоруссмн:
Опытсйстем. топол. мсслед. Мн., 1985.
Тыпы фалькларызму ў сучаснай харавой самадзейнасці/
Укл. А.М. Аіяхновіч, Г.М.Аіадаў. Мн., 1990.
ЗМЕСТ
Ад аўтара	   3
Народная спадчына ў эстэтычным выхаванні	 5
Узнаўленне народнай песні ў абрадзе	 14
Тэатралізацыя музычнага фальклору	 18
Народная манера спеваў	 20
ЗІМА
Зімовыя песні	 32
Сцэнарый святочнага калядавання	 47
«Пайшла Каляда, калядуючы» (сцэнарый для вучняў старэйшых класаў). Алег Аляхновіч, Пятро Гуд	 82
Шчодры вечар (сцэнарый для вучняў старэйшых класаў). Алег Аляхновіч, Пятро Гуд	 89
ВЯСНА
Веснавая традыцыя: паэтычнае, музычнае і вобразнае ўвасабленне	 104
Гуканне вясны (сцэнарый для вучняў пачатковых класаў)	 162
Птушкі (сцэнарый гульнявой праграмы для вучняў пачатковых і сярэдніх класаў). Алег Аляхновіч, Пятро Гуд	 163
ЛЕТА
Летнія абрады і песні	 174
Купалле (сцэнарый для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту). Алег Аляхновіч, Пятро Гуд	 186
ВОСЕНЬ
Восеньскія і талочныя песні	 258
БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ МУЗЫЧНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ
Народная інструментальная музыка	 270
ТАНЦЫ
Падэспань. Запіс Г. Каляды	 322
Казачок. Запіс Г. Каляды	 326
Венгерка. Запіс Г. Каляды	 329
Ox, i сеяла Ульяніца лянок (карагод). Запіс Г. Каляды	 331
Кракавяк. Запіс Г. Каляды	 334
Рудзенскі вальс. ЗапісА.М. Шылкінай	 339
Рудзенская полька. Запіс А.М. Шылкінай	 350
Кракавяк. ЗапісА.М. Шылкінай	 356
«Ночка». ЗапісА.М. Шылкінай	 358
«Страдання». ЗапісА.М. Шылкінай	 361
«На рэчаньку». Запіс А.М. Шылкінай	 361
ПРАЦА НАД ВАКАЛЬНАЙ ТЭХНІКАЙ
Асаблівасці музычнага развіцця вучняў	 364
Дзіцячы голас і яго распяванне	 366
Практыкаванні для ўмацавання дыхальных мышцаў	 369
Методыка работы над народнай песняй	 373
Заключэнне	 379
Выкарыстаная літаратура	 380

Аляхновіч А.М.
A 60 Беларуская традьшыйная музычная спадчына: Дапам. для насгаўнікаў.— Мн.: Беларусь, 2000.— 382 с.: іл.
ISBN 985-01-0361-2.
У кнізе сабраны лепшыя ўзоры песеннага, інструментальнага, танцавальнага і вусна-паэтычнага фальклору як у традыцыйных запісах, так і ў апрацаваным выглядзе.
Асаблівая ўвага надаецца разгляду народнай манеры спеваў, развіццю голасу спевака, асноўным тэарэтыка-практычным этапам работы над фальклорным творам, выхаваўчай ролі музычнай спадчыны, тэатралізацыі традыцыйнага матэрыялу.
Распрацаваны сцэнарыі народных абрадаў і прадстаўлены музычны матэрыял да іх, змешчаны метадычныя рэкамендацыі і парады для вывучэння вытокаў і глыбіннага сэнсу музычнага фальклору.
Адрасуецца настаўнікам музыкі агульнаадукацыйных школ, навучэнцам каледжаў, ліцэяў, педагагічных і музычных вучылішчаў, студэнтам музычных ВНУ, усім прыхільнікам беларускага музычнага фальклору.
УДК [78+398.8] (=826)(072)
ББК 85.31+82.3(Бен)я7
Вучэбнае выданне
Аляхновіч Алег Міхайлавіч
БЕЛАРУСКАЯ ТРАДЫЦЫЙНАЯ МУЗЫЧНАЯ СПАДЧЫНА
Дапаможнік для настаўнікаў
Рэдактары В. X. Балвановіч, В. Я. Кудзіна Мастак У. I. Сытчанка
Мастацкія рэдактары А.Г. Дашкевіч, A. А. Жданоўская Тэхнічнае рэдагаванне
і камп’ютэрная вёрстка С. Л. Печанёвай Карэктары Л. Р. Кузьміна, Г. К. Піскунова, Л. Б. Шынкевіч Аператары Л. Е. Капусцінская, Т. А. Касцяневіч
Падпісана да друку з арыгінала-макета 05.12.2000. Фармат 60x90'/|6.
Папера газетная. Гарнітура Таймс. Афсетны друк. Ум. друк. арк. 24,0. Ум. фарб.-адб. 24,5. Ул.-выд. арк. 23,82. Тыраж 3352 экз. Зак. 141.
Падатковая лыота — Агульнадзяржаўны класіфікатар Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-98, ч. 1; 22.11.20.600.
Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларусь» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. Ліцэнзія ЛВ № 2 ад 31.12.97. 220004, Мінск, праспект Машэрава, 11.
Мінская фабрыка каляровага друку. 220024, Мінск, Каржанеўскага, 20.
ISBN 985-01-0361-2
789850
103611