Беларуская традыцыйная музычная спадчына  Алег Аляхновіч

Беларуская традыцыйная музычная спадчына

Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
102.6 МБ
Па сведчанні вопытных настаўнікаў, у вучняў 1-га класа адсутнічае ўспрыманне разнастайных пераходаў дынамічных адценняў, разам з тым вучні 2-га класа ўжо добра ўспрымаюць іх, але пры спевах не перадаюць. У 3-ім—4-ым класах вучнямі добра засвоены дынамічныя адценні, і яны свядома выкарыстоўваюцца як сродкі музычнай выразнасці. У гэтых жа класах народныя песні развучваюцца хутчэй, даўжэй захоўваюцца ў памяці.
Такім чынам, ад 1-га да 4-га класа назіраецца значны рост музычнага развіцця вучняў у накірунку большай дыферэнцыяцыі ўспрымання меладычнай і рытмічнай будовы народнай песні, дынамічных і тэмбравых адценняў, выразных сродкаў музычнага выхавання.
Трэба адзначыць, што гарманічны слых пры выкананні песні вучнямі вельмі адстае ад развіцця меладычнага слыху. Для развіцця гарманічнага слыху важна, каб дзеці свядома вывучалі нотную грамату. На жаль, у некаторых школах дзеці спяваюць па слыху, дрэнна ведаюць нотную грамату. Спевы па нотах развіваюць унутраны слых, ствараюць новыя сувязі не толькі паміж слыхавым і зрокавым, але і паміж зрокавым і вакальна-рухальным апаратам.
ДЗІЦЯЧЫ ГОЛАС I ЯГО РАСПЯВАННЕ
Дзіцячы голас значна адрозніваецца ад голасу дарослага чалавека. Для яго характэрна мяккае «серабрыстае» гучанне, фальцэтнае гукаўтварэнне і абмежаванасць сілы гуку.
Здольнасць спяваць праяўляецца ў дзяцей з двухгадовага ўзросту. Да сямі гадоў спевы захоўваюць фальцэтны характар, а голас мае дыяпазон ад рэ першай актавы да до друтой актавы. На восьмым годзе жыцця ў галасавых звязках пачынаецца фарміраванне спецыяльных вакальных мышцаў, якое поўнасцю заканчваецца да дванаццаці гадоў. Гэта дае магчымасць дзіцяці пець фальцэтам. Да трынаццаці гадоў у голасе пачынаюць праяўляцца элементы груднога гучання, і дыяпазон пашыраецца да актавы або дэцымы (до першай актавы — мі-фа другой актавы). Галасы дзяўчынак і хлопчыкаў, не адрозніваючыся істотна па гучанні, раздзяляюцца толькі па дыяпазоне: высокія, дысканты (сапрана), часцей за ўсё маюць дыяпазон до першай актавы — фа-соль другой актавы, нізкія, альты, — ля малой актавы — рэ-мі другой актавы.
У перыяд палавога выспявання (12—15 гадоў) дзіцячыя галасы мяняюцца. Галасы дзяўчынак становяцца больш моцнымі, з вялікімі магчымасцямі дыяпазону і тэмбру за кошт узмацнення медыума, які мае міКставы характар. Галасы хлопчыкаў, паніжаючыся прыкладна на актаву, атрымліваюць паўтараактаўны дыяпазон натуральнага груднога гучання і захоўваюць фальцэтныя магчымасці для
верхняй часткі дыяпазону вышэй пераходных нот. Асноўнымі правіламі работы з дзіцячымі галасамі з’яўляюцна: дакладнае вытрымліванне натуральнага для пэўнага ўзросту дыяпазону, мяккія, свабодныя ад зажымаў і фарсіроўкі спевы, абмежаваная дынаміка, падбор даступнага рэпертуару, кароткія сістэмныя заняткі.
Распяванне ўяўляе сабой адну з важнейшых частак работы па выхаванні пеўчых навыкаў. На распяванне нельга глядзець толькі як на «разагрэў» галасавых звязак перад выкананнем рэпертуару: гэта шлях да авалодання тэхнічнымі высновамі вакальнага майстэрства. Распяванне аднолькава неабходна пры навучанні і спевакасаліста, і харавога калектыву, і вучняў на ўроках спеваў у агульнаадукацыйнай школе. На жаль, часта яно робіцца фармальна, без канкрэтна пастаўленай мэты, што іншы раз тлумачыцца адсутнасцю ў настаўніка спецыяльных ведаў.
Фармальнае распяванне не толькі не прыносіць ніякай карысці, але і шкодзіць дзіцячаму голасу, таму што садзейнічае замацаванню няправільных пеўчых навыкаў, стамляе дзяцей. Менавіта таму пры складанні дадзенага дапаможніка ўвага звярталася на тое, каб пазнаёміць настаўнікаў спеваў з некаторымі педагагічнымі прынцыпамі і метадамі работы над пастаноўкай голасу.
Распяванне вучняў павінна весціся па спецыяльных практыкаваннях, якія адпавядаюнь узросту і ўзроўню іх музычнага развіцця шляхам іх паўтору па паўтонах уверх і ўніз, дакладна ў межах дыяпазону дзіцячага голасу. Развіццё дзіцячага голасу пачынаецца з прымарных гужаў, гэта значыць гукаў, якія ў вучняў гучаць свабодна і натуральна. Прымарнае гучанне вызначаецца індывідуальнымі асаблівасцямі будовы галасавога апарату. Звычайна прымарныя гукі знаходзяцца ў сярэдзіне пеўчага дыяпазону. Найбольш зручнымі гукамі для вучняў з’яўляюцца рэ-ля першай актавы.
Гукі, якія выдае галасавы апарат чалавека, маюць пэўную вышыню (галосныя і звонкія зычныя) або шумавыя гукі (глухія зычныя), якія не маюць вышыні. Тонавыя і шумавыя гукі адрозніваюцца механізмам свайго ўтварэння. Тонавыя гукі атрымліваюцца ў выніку вібрацыі галасавых звязак. Дзякуючы рэзанансу глотачнай і ротавай поласцей адбываецца ўзмацненне пэўных груп абертонаў, па якіх вуха адрознівае адзін галосны гук ад другога. Глухія зычныя не маюць пэўнай вышыні і ўяўляюць сабой шумы, якія ўзнікаюць пры праходжанні струменя паветра праз перашкоды, ствараемыя моўным апаратам. Галасавыя звязкі ва ўтварэнні шумоў не ўдзельнічаюць. Пры вымаўленні галосных гук не сустракае якіхнебудзь перашкод. Зычныя гукі ствараюць вядомыя перашкоды пры спевах, таму тыя мовы, якія маюць вялікую колькасць галосных, лічацца больш гучнымі і музычнымі.
У беларускай мове ёсць шэсць асноўных галосных: і, э, а, о, у, ы і чатыры складаныя галосныя гукі: е, ё, я, ю. Іх пры спевах трэба выкарыстоўваць з як мага большай эфектыўнасцю для голасу. Разгледзім некаторыя асаблівасці выкарыстання гэтых гукаў у вакальнай рабоце з дзецьмі.
Галосная /дапамагае выпрацоўцы моцнага, яскравага гуку, актыўна садзейнічае ўмацаванню слабых галасавых мышцаў. Гэтай галоснай нельга празмерна карыстацца ў высокай тэсітуры, таму што апошняе можа прывеспі да зажыму голасу.
Галосная э ў параўнанні з і гучыць некалькі ніжэй. Звычайна яна цяжка паддаецца вакалізацыі. Выкарыстоўваць э мэтазгодна толькі тады, калі яна гучыць лепей, чым астатнія.
Пры выкарыстанні галоснай а ротаглотка займае самае зручнае становішча. Таму з усіх галосных а найбольш садзейнічае правільнаму гукаўтварэнню.
Галосная о добра падымае мяккае нёба, вызваляе мышцы гартані ад напружання. Яна дапамагае актывізацыі губ.
Галосная утаксама садзейнічае падняццю мяккага нёба і станоўча ўздзейнічае на работу губнога апарату, пазбаўляе мышцы гартані ад зажымаў.
Галосная ы пры спевах нязручная, бо выклікае напружанасць кораня языка і зажымы ў горле. Пры вымаўленні даволі блізкая да і, таму трэба набліжаць гучанне ы да галоснай і.
На якасць галосных гукаў істотна ўздзейнічаюць зычныя гукі. Актыўнае вымаўленне зычных выклікае ўзмоцненае скарачэнне мышачных сценак ротаглоткі, ператвараючы яе тым самым у рэзанатар з адносна цвёрдымі сценкамі. У сувязі з гэтым павялічваецца звонкасць галосных пры спевах.
Пярэднеязычныя гукі, асабліва звонкія д, з, м, л, набліжаюць гук, таму яны выкарыстоўваюцца пры глыбокім гучанні голасу.
Заднеязычныя г, к дапамагаюць спеваку пазбегнуць блізкага гучання голасу. Пры выкананні зычных г, к значна скарачаюцца мышцы мяккага нёба, таму яно добра падымаецца. У той жа час гэтыя зычныя выклікаюць напружанасць кораня языка, таму іх выкарыстанне можа яшчэ болей павялічыць гарлавы прыгук.
Губныя зычныя б, м, п добра актывізуюць губы, а губнаязычныя ж, в, ф — язык.
Утварэнне зычных т, п звязана са значным узмацненнем дыхання, у той жа час б, д, р з’яўляюцца сродкам стымуляцыі як дыхання, так і галасавых звязак. Зычныя л, м, н, р маюць выключнае значэнне для фарміравання голасу спевакоў. Таму яны садзейнічаюць развіццю галаўнога рэзаніравання л, робяць кончык языка гібкім, а гучанне — сабраным.
Ведаючы асаблівасці гукаўтварэння пры выкарыстанні галосных і зычных гукаў, можна правільна фарміраваць галасы дзяцей.
Вакальная работа з вучнямі пабудавана на акадэмічнай манеры выканання. Справа ў тым, што народная манера спеваў, як і стылі выканання, недастаткова даследавана ў практычным і тэарэтычным плане. У той жа час фарміраванне вакальных навыкаў у акадэмічным стылі мае абгрунтаваны практычна-метадычны педагагічны вопыт. Менавіта таму аўтары выкарыстоўваюць гэты вопыт у вакальнай рабоце з вучнямі, грунтуючыся на нацыянальным песенным матэрыяле.
ПРАКТЫКАВАННІ ДЛЯ ЎМАЦАВАННЯ ДЫХАЛЬНЫХ МЫШЦАЎ
Практыкаванне 1. Выконваецца стоячы. Прамы корпус. Ногі злёгку расстаўлены ў ступнях, наскі паасобку. Рукі на бёдрах. Губы мякка злучаны. На «раз» — падняцца на насках з удыхам праз нос, на «два» — апусціцца на пяткі з выдыхам праз рот. Паўтарыць 3—5 разоў.
Практыкаванне 2. Зыходнае становішча — як у практыкаванні 1. На «раз» — зрабіць удых і падняцца на насках, на «два» і «тры» — паступова апусціцца на пяткі з запаволеным выдыхам.
Практыкаванне 3. Зыходнае становішча — як у практыкаванні 1. Крок на месцы. Пры ўдыху праз нос — зрабіць крок уперад і перанесці цэнтр цяжару на гэту нагу, пры выдыху — зрабіць крок назад і апусціцца на пяткі. Пасля трохкратнага паўтору крок уперад рабіць другой нагой.
Пры засваенні паўнацэннага ўдыху карысна мяняць зыходнае становішча: стоячы, седзячы, лежачы, пры хадзьбе і інш. У час хадзьбы ўдых і выдых рабіць па колькасці крокаў: напрыклад, тры крокі — удых, тры крокі — выдых, на тры — удых, на шэсць — выдых, на чатыры — удых, на восем — выдых.
Трэніроўка спалучэння фаз дыхання з рухамі
Зыходнае становішча для ўсіх практыкаванняў: ногі на шырыні плячэй, шыя прамая, плечы распраўленыя. Мэта практыкаванняў: умацаванне дыхальных мышцаў, павелічэнне ёмістасці лёгкіх. Выконваюцца на паўнацэнным удыху і актыўным выдыху.
Практыкаванне 4. На ўдых — развесці рукі ў бакі, на выдых — перавесці рукі наперад і зрабіць прысяданне.
Практыкаванне 5. На ўдых — рукі сагнуць у лакцях, на выдых — прыціснуць локаць да калена ўзнятай нагі.
Практыкаванне 6. На ўдых — рукі развесці ў бакі, на выдых — абхапіць рукамі калена ўзнятай нагі і прыціснуць да сябе.
Трэніроўка міжрэберных мышцаў
Зыходнае становішча: седзячы або стоячы, твар і рукі не напружаны, глядзець прама перад сабой. Корпус прамы, плечы распраўленыя, шыя прамая.
Удых расшырае грудную клетку, жывот крыху падцягваецца. Выдых запаволены, доўгі, пры вымаўленні працяжнага «пфу» грудная клетка сціскаецца. Гэта становішча карысна кантраляваць, палажыўшы далонь на ніжнія рэбры грудной клеткі. Паўтарыць 3—5 разоў.