• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларуская традыцыйная музычная спадчына  Алег Аляхновіч

    Беларуская традыцыйная музычная спадчына

    Алег Аляхновіч

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 382с.
    Мінск 2000
    102.6 МБ
    9-10-ы такты. Пары, рухаючыся па ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць pyx № 1, пачынаючы з правай нагі.
    11-12-ы такты. Пары, рухаючыся спінай супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць pyx № 1, пачынаючы з левай нагі. У канцы 12-га такта выканаўцы ў парах разварочваюцца тварам у твар. Рукі апускаюць уздоўж корпуса.
    13-14-ы такты. Пары на месцы выконваюць рух № 3, пачынаючы з правай нагі.
    15-16-ы такты. Пары на месцы выконваюць рух № 4, пачынаючы з правай нагі.
    Апісанне рухаў
    Прыстаўны крок (pyx № 1)
    Выконваецца на адзін такт музыкі.
    Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног.
    «Раз» — крок уперад правай нагой, левая нага застаецца ззаду на падушачцы ступні.
    «Два» — паўза.
    «Тры» — паставіць левую нагу да правай у 6-ую пазіцыю.
    На наступны такт крок пачынаецца з правай нагі.
    Прыстаўны крок з разваротам на 180° (рух № 2)
    Выконваецца на адзін такт музыкі.
    Зыходнае становішча: цяжар корпуса ў выканаўцаў перанесены на правую нагу, левая нага ззаду на падушачцы стугіні.
    «Раз» — адначасова з разваротам корпуса на 180° управа зрабіць крок левай нагой назад, правая нага застаецца спераду на падушачцы ступні.
    «Два» — паставіць правую нагу да левай у 6-ую пазіцыю.
    Бакавы крок з ударам усёй ступнёй па 2-ой паралельнай пазіцыі
    (рух № 3)
    Выконваецца на адзін такт музыкі.
    Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног.
    «Раз» — крок убок управа з ударам усёй ступнёй правай нагі па 2-ой паралельнай пазіцыі, левая нага застаецца на месцы на падушачцы ступні.
    «Два» — удар шчыкалаткай левай нагі аб шчыкалатку правай.
    «Тры» — удар усёй ступнёй левай нагі па 2-ой паралельнай пазіцыі, правая нага з крыху прыгнутым каленам застаецца на месцы на падушачцы ступні.
    На наступны такт удар усёй ступнёй правай нагі пачынаецца з 2-ой пазіцыі.
    Крокі ў павароце на 360° управа з ударам усёй ступнёй
    па 6-ай пазіцыі (рух № 4)
    Выконваецца на два такты музыкі.
    Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног.
    1-ы такт. «Раз» — крок управа з ударам усёй ступнёй правай нагі, левая нага застаецца на месцы на падушачцы ступні.
    «Два» — разварот на правай назе на 180° управа, удар усёй ступнёй левай нагі па 6-ай пазіцыі, адначасова правую нагу падняць да шчыкалаткі левай нагі.
    «Тры» — удар усёй ступнёй правай нагі побач з левай, адначасова левую нагу падняць да шчыкалаткі правай нагі.
    2-і такт. «Раз» — адначасова з разваротам корпуса на 180° управа пераскочыць на ўсю ступню левай нагі, правую нагу падняць да шчыкалаткі левай нагі.
    «Два» — удар усёй ступнёй правай нагі па 6-ай пазіцыі.
    «Тры» — паўза.
    КАЗАЧОК
    АПІСАННЕ ТАНЦА
    Запіс Г. Каляды
    Танец носіць імправізацыйны характар. Прымае ўдзел розная колькасць выканаўцаў, якія размяшчаюцца на танцавальнай пляцоўцы ў любым парадку.
    Дзяўчаты часцей за ўсё становяцца перад хлопцамі, пераступаючы дробнымі крокамі. Адначасова хлопцы выконваюць «прысядку» па 1-ай і 6-ай пазіцыях. Часам, каб паказаць спрыт перад хлопцамі, дзяўчаты выконваюць таксама «прысядку».
    Асноўныя элементы танца: дробныя крокі, «прысядкі», па-дэбаск.
    Музычны памер 2/4, тэмп хуткі.
    Існуе шматлікая колькасць прыпевак да танца, напрыклад:
    Я прыродны казачок, Маю скрыпку і смычок.
    Танец распаўсюджаны ў мностве варыянтаў па ўсёй Беларусі.
    Апісанне рухаў
    Трайны дробны крок па 6-ай пазіцыі
    Выконваецца на адзін такт музыкі.
    Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног. Рукі на таліі. Пальцы сціснуты ў кулак.
    «Раз» — тупнуць усёй ступнёй правай нагі па 6-ай пазіцыі, адначасова левая нага падымаецца да нічыкалаткі правай нагі. Калені крыху прыгнутыя.
    «I» — тупнуць усёй ступнёй левай нагі па 6-ай пазіцыі, адначасова правую нагу падняць да шчыкалаткі левай нагі. Калені крыху прыгнутыя.
    «Два» — паўтараць рух на лік «раз».
    «I» — паўза.
    На наступны такт дробны крок пачынаецца з левай нагі.
    Двайны дробны крок па 6-ай пазіцыі
    Выконваецца на адзін такт музыкі.
    Зыходнае становішча, як і ў папярэднім руху.
    «Раз-і» — тупнуць усёй ступнёй правай нагі па 6-ай пазіцыі, адначасова левую нагу падняць да шчыкалаткі правай нагі. Калені крыху прыгнутыя.
    «Два-і» — паўтарыць рух на лік «раз-і» з левай нагі.
    Паслядоўнасць выканання дробных крокаў залежыць ад выканаўцы. Яны могуць камбінавацца з іншымі рухамі танца.
    «Прысядка» па 6-ай пазіцыі
    Выконваецца на паўтакта музыкі.
    Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног, рукі на таліі.
    «Раз» — глыбокае прысяданне па 6-ай пазіцыі.
    «I» — у глыбокім прысяданні крыху падскочыць на падушачцы левай нагі, адначасова сагнутую ў калене правую нагу вынесці ўперад.
    На лік «два-і» паўтараецца глыбокае прысяданне па 6-ай пазіцыі з другой нагі.
    «Прысядка» па 1-ай пазіцыі
    Выконваецца на адзін такт музыкі.
    Зыходнае становішча: 1-ая пазіцыя ног. Рукі на таліі.
    «Раз-і» — глыбокае прысяданне па 1-ай пазіцыі.
    «Два-і» — у глыбокім прысяданні крыху падскочыць на падушачцы левай нагі, адначасова прамая правая нага выносіцца ўбок управа на 45°.
    На наступны такт паўтараецца глыбокае прысяданне па 1-ай пазіцыі з другой нагі.
    Па-дэ-баск
    Выконваецца на адзін такт музыкі.
    Зыходнае становішча: 3-яя пазіцыя ног. Рукі на таліі.
    «Затакт-і» — падняцца на паўпальцы левай нагі, адначасова прамую правую нагу вынесці ўперад на 25°.
    «Раз» — абвесці па паветры паўкруг правай нагой управа і апусціцца на ўсю яе ступню. Левую нагу падняць да шчыкалаткі правай нагі. Адначасова корпус развярнуць управа на 45°.
    «I» — пераступіць на ўсю ступню левай нагі, адначасова правую нагу падняць да шчыкалаткі левай нагі.
    «Два» — пераступіць на ўсю ступню правай нагі па 3-яй пазіцыі. Левая нага застаецца на месцы.
    На «затакт» рух пачынаецца з другой нагі з разваротам корпуса на 90° улева.
    ВЕНГЕРКА
    Музычны памер 2/4, тэмп умерана хуткі.
    Гарадскі бытавы танец, распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У сваіх вытоках танец венгерскага паходжання. Трапіўшы ў
    канцы XIX ст. на тэрыторыю Беларусі, распаўсюдзіўся сярод гарадскіх жыхароў, а некалькі пазней пашырыўся і ў вёсцы, дзе зазнаў прыкметны ўплыў нацыянальнай харэаграфіі. Разнастайныя крокі, прысяды, прытупы цесна перапляліся ў беларускім танцы з элементамі венгерскай харэаграфіі — крокамі з падскокамі на адной назе, венгерскім ключом.
    АПІСАННЕ ТАНЦА
    Запіс Г. Каляды
    У танцы адна фігура, якая паўтараецца некалькі разоў запар. Прымае ўдзел любая колькасць пар. Асноўны малюнак — круг.
    Зыходнае становішча: пары становяцца ў круг тварам супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі. Рукі ў пары злучаны спераду накрыж. Ногі ў 6-ай пазіцыі.
    1-ы такт. Пары, рухаючыся супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць pyx № 1, пачынаючы з правай нагі.
    2-і такт. Пары, выконваючы на месцы рух № 2, становяцца тварам у твар.
    З-і—4-ы такты. Пары, рухаючыся па ходу гадзіннікавай стрэлкі, пачынаючы з левай нагі, паўтараюць рухі 1—2-га тактаў.
    5-ы такт. Пары на месцы выконваюць рух № 3.
    6-ы такт. Пары на месцы паўтараюць рухі 2-га такта.
    7-ы такт. Пары на месцы выконваюць pyx № 1, пачынаючы з правай нагі і паварочваючыся на 360° управа.
    8-ы такт. Пары паўтараюць рухі 2-га такта.
    Апісанне рухаў
    Падскокі (pyx № 1)
    Выконваецца на паўтакта музыкі.
    Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног.
    «Раз» — крок правай нагой уперад, левая нага застаецца на месцы на падушачны ступні.
    «I» — падскочыць на правай назе, адначасова левую нагу падвесці да шчыкалаткі правай нагі. Калені крыху прыгнутыя. На наступныя паўтакта крок пачынаецца з левай нагі.
    «Ключ» (рух № 2)
    Выконваецца на адзін такт музыкі.
    Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног.
    «Раз» — паставіць правую нагу на насок побач з наском левай нагі.
    «I» — паставінь правую нагу на ўсю ступню побач з левай нагой, наскі злучаныя, пяткі разведзены ўбок. Адначасова прысесці на дзвюх нагах, калені злучыць.
    «Два» — пяткі ног звесці ў 6-ую пазіцыю, адначасова энергічна выпрастаць ногі.
    «I» — паўза.
    «Прысяд» (pyx № 3)
    Выконваецца на паўтакта музыкі.
    Зыходнае становішча: 6-ая пазіцыя ног.
    «Раз» — слізготны крок ступнямі ног: правай — на маленькае прысяданне ўперад, прамой левай — назад.
    «I» — шоргатны слізготны крок ступнямі ног на паўпальцы ў 6-ую пазіцыю.
    На наступныя паўтакта крок пачынаецца з левай нагі ўперад.
    OX, I СЕЯЛА УЛЬЯНІЦА ЛЯНОК
    (карагод)
    Апрацоўка А. Аляхновіча
    АПІСАННЕ КАРАГОДА
    Запіс Г. Каляды
    Музычны памер 2/4, тэмп умерана хуткі.
    Гульнявы карагод^аспаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Прымае ўдзел любая колькасць выканаўцаў, якія рухамі, блізкімі да рэальных працоўных працэсаў, адлюстроўваюць тэкст песні. Рухаючыся па крузе, удзельнікі паказваюць, як лён сеюць, полюць.
    рвуць 1 г. д.
    Ох, і сеяла Ульяніца лянок, Ох, і сеяла Іванаўна лянок, Ох, сэрна лянок, Мая радасць ты, лянок, Ўсё бялюсенькі кужалёк*.
    Ох, палола Ульяніца лянок, Ох, палола Іванаўна лянок.
    Ох, ірвала Ульяніца лянок, Ох, ірвала Іванаўна лянок.
    А сарваўшы, у снапочкі ставіла, А сарваўшы, у снапочкі ставіла.
    Ох, і слала Ульянійа лянок, Ох, і слала Іванаўна лянок.
    Ох, і мяла Ульяніца лянок, Ох, і мяла Іванаўна лянок.
    Ох, і прала Ульяніца лянок, Ох, і прала Іванаўна лянок.
    Ох, і ткала Ульяніца лянок, Ох, і ткала Іванаўна лянок.
    А саткаўшы, ды сарочак нашыла, А саткаўшы, да бялёвых нашыла.
    ж
    
    * Прыпеў
    «Ох, сэрца лянок...» паўтараецца пасля кожнай страфы.
    333
    КРАКАВЯК
    Музычны памер 2/4, тэмп умерана хуткі.
    Народны танец польскага паходжання, распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Захаваў элементы польскага народнага танца (па-дэ-баск, «галубец»), але зазнаў прыкметны ўплыў беларускай народнай харэаграфіі. Пераважнымі рухамі, якія складаюць яго блокавую структуру, сталі простыя, прыстаўныя, з прытупамі крокі, павароты дзяўчыны пад рукой у хлопца, кручэнні парамі вальсам або полькай на завяршэнне танца.
    АПІСАННЕ ТАНЦА
    Запіс Г. Каляды
    1
    У танцы дзве фігуры, якія паўтараюцца некалькі разоў запар. Асноўны малюнак — круг. Прымае ўдзел любая колькасць пар.
    Зыходнае становішча: пары становяцца ў круг тварам супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі. Пастава рук у пары: сагнутыя ў лакцях правая рука юнака і левая рука дзяўчыны злучаны на ўзроўні плячэй. Вольныя рукі апушчаны ўздоўж корпуса, ногі ў 6-ай пазіцыі.
    1 -ая фігура
    1-8-ы такты. Пары, рухаючыся супраць ходу гадзіннікавай стрэлкі, выконваюць pyx № 1. У канцы 8-га такта выканаўцы ў парах становяцца тварам у твар. Рукі, сагнутыя ў лакцях, злучаны на ўзроўні грудзей.