Беларуская традыцыйная музычная спадчына  Алег Аляхновіч

Беларуская традыцыйная музычная спадчына

Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
102.6 МБ
I няхай дапамогуць нам у гэтым рукі — чыстыя ад купальскай вады... Hori, дужыя ад купальскіх карагодаў. Сэрцы, гарачыя ад купальскіх кастроў.
_ Фальклорны калектыў выконвае беларускую народную песню «Ой, рана, на Йвана».
Алег Аляхновіч, Пятро Гуд
СЁННЯ КУПАЛКА, А ЗАЎТРА ЯН
Сёння Купалка, а заўтра Ян, Пойдзем, дзявочкі, у квяточкі, Пойдзем, дзявочкі, у квяточкі, Ды паўем мы сабе вяночкі, Ды пакладзем на галавочкі. Пойдзем, дзявочкі, у таночкі, Каб падзівілісь парубочкі На нашы харошы вяночкі.
Варыянт тэксту:
Сёння Купалка, а заўтра Ян. Пойдзем, дзявочкі, вербы рваці, Пойдзем, дзявочкі, вербы рваці, А парубочкі — Пятра ждаці.
Дзевачкі вербы не нарвалі, Парубочкі Пятра не даждалі.

ХАДЗІЎ ЧЫЖЫК ПА ВУЛІЦЫ
Апрацоўка А. Аляхновіча
Хадзіў чыжык па вуліцы, Рана, рана* па вуліцы.
Прасіў дзевак на Купалле: — Вам, дзеванькі, свая воля. Маладзічкам волі нету: Дзіця плача ў калысцы.
Мілы журыць у белым ложку. Свёкар журыць у запечку. А свякроўка — проці печы. — Я дзіцяцю пакалышу.
У свякроўкі папрашуся.
А свёкарку пакланюся.
А мілага не баюся.
Сама пайду на Купалле.

* «Рана, рана» паўтараецца з другой паловай кожнага радка.
ОЙ, PAHA, PAHA HA ЯНА
жа
3 Ку_
Ой, рана, рана на Яна Зямля дрыжала з Купала. Дзеванькі рвалі, не зналі, Жыжкае крапівы нарвалі, Жыжкае крапівы нарвалі, Да самога караля паслалі. Кароль таго зеллейка не ўвазнаў Да каралеўне адаслаў.
Каралеўна зеллейка пазнала, Яна яго Купаллем назвала. Дарагое зеллейка Купалле, Тое дзявочае умыванне.
Ды весела дзевачкам жыта жаць, Ды цяжэнька хлопчыкам Пятра ждаць. Ды весела дзевачкам пажаўшы, Ды цяжэнька хлопчыкам прыждаўшы.

Ў НАС СЯГОННЯ КУПАЛАЧКА

7Г?th °
Ў нас сягоння,	А ў нас заўтра,
Ў нас сягоння Купалачка, А ў нас заўтра Іванічка, Купалачка.	Іванічка.
А хто не быў,
А хто не быў на Купаллі, На Купаллі.
Бадай таго,
Бадай таго закапалі, Закапалі.
Жану яго, Жану яго калодаю, Калодаю.
Дзетак яго,
Дзетак яго цельпушкамі, Цельпушкамі.
Вельмі хутка J =
Скрыпка
ПОЛЬКА
Апрацоўка А. Аляхновіча
ЗЯЛЁНАЯ РОШЧА
ВАЛЬС I ПОЛЬКА
Апрацоўка А. Аляхновіча
' * Г Г Г Г I* Г Г Г r I
ВАЛЬС
' * г □* I* r t-ГІ* r Lf I* r oH
. * r LT I* Г GT H:r ?	HH	1
КРАКАВЯК
ПОЙДЗЕМ, ПОЙДЗЕМ ЛУГАМ
Пойдзем, пойдзем лугам, Лугам зеляненькім.
А у лузе цвітуць цвяточкі, Там дзяўчаты водзяць таночкі.
Многа песень спета
Пра шчодрае лета.
Толькі Ганначка не спявае, Ў буйных травах кветкі збірае.
Кветкі сабірае, У вянок уплятае. — Пакацісь, вяночак, у дварочак, Дзе жыве мой мілы дружочак.
Хай ён знае, знае, Хто яго чакае.
Хай вячэрняй роснай парою
У луг зялёны прыйдзе за мною.
Пойдзем, пойдзем лугам, Лугам зеляненькім.
А у лузе нвітуць цвяточкі, Там дзяўчаты водзяць таночкі.

КУПУІІНКА
лін ка, Ку па лін
— Купалінка, Купалінка, Цёмная ночка, Цёмная ночка, Дзе ж твая дочка?
— Мая дочка у садочку Ружу, ружу поліць, Ружу, ружу поліць, Белы ручкі коліць.
Кветачкі рвець, кветачкі рвець,
Вяночкі звівае,
Вяночкі звівае, Слёзкі пралівае.
Купала на Йвана!
А на Йванаў вароціках, Купала на Йвана!*
Пара коней запражоных,
Толькі сесці паехаці.
За рэчаньку па дзеваньку.
Дзеўку вязуць — музыкі йграюць.
Музыкі йграюць, хлопцы спяваюць.
ж
* Прыпеў «Купала на Йвана!» спяваецца ў пачатку і ў канцы кожнага радка.
НА ГРАНОЙ НЯДЗЕЛІ РУСАЛКІ СЯДЗЕЛІ
(карагод)
Апрацоўка А. Аляхновіча
На граной нядзелі русалкі сядзелі.
Ой, рана-рана, русалкі сядзелі*.
Русалкі сядзелі, на Бога глядзелі.
А Бог сына жэне, Ілля дочку д’дае.
На новай сялібе пшаніца стаяла.
Пшаніца стаяла, каласком махала.
Каласком махала, галаском крычала: — Дзевачкі, сястрычкі, падайце ж вадзічкі. Падайце ж вадзічкі з халоднай крынічкі. Цяжка ж мне стаяці, каласком махані.
Каласком махані, галаском крычаці.
Вы ж мяне сажніце, у снапкі павяжыце.
У снапкі павяжыце, у копачкі складзіце.
У копачкі складзіце, цапамі аббіце.
Цапамі аббіце, жорнамі змяліце.
Жорнамі змяліце, праскуркі** напячыце. Праскуркі напячыце, у храм аднясіце.
У храм аднясіце, людзей накарміце.
* «Ой, рана-рана» паўтараецца пасля кожнага радка з другой паловай страфы.
** Праскура — белая круглая булка з крутога прэснага цеста.
ДЗЯЎЧЫНА-САРДЭНЬКА
— Дзяўчына-сардэнька, Выйдзі пад акенка, Прынясе хлапчына Яблычка красненька’.
Прынясе адное, Прынясе другое, Ой, выйдзі, дзяўчына, Ты сардэнька мое!
— He выйду, не выйду, Бо людзей баюся, Будуць гаварыці — 3 табою люблюся.
— Няхай пагавораць, Мы іх не баімся, Прыйдзе та нядзеля, На шлюб станавімся.
Станем мы на шлюбе Абое цясненька, Няхай пагавораць Людзі галасенька.
НА ГРАНОЙ НЯДЗЕЛІ
Усе
Гурт
Скора J=i4o
лі.
ру_ сал_ кі
ся.
На гра_ ной ня_ дзе_ лі
дзе_
ня
і_ дзе_
Ой, ра_ на-
ра_ нень_
ка.
ру_сал_ кі ся_ дзе...
На граной нядзелі Русалкі сядзелі. Ой, рана-раненька, Русалкі сядзелі.
Русалкі сядзелі, Надзевак глядзелі. Ой, рана-раненька, На дзевак глядзелі.
* Апошнія два радкі кожнага куплета паўтараюцца.
— Дзевачкі-сястрыцы, Падайце вадзіцы, Ой, рана-раненька, Падайце вадзіцы.
Падайце вадзіцы 3 халоднай крыніцы, Ой, рана-раненька, 3 халоднай крыніцы.
3 халоднай крыніцы Ды з-пад той вярбіны, Ой, рана-раненька, Ды з-пад той вярбіцы.
Падайце вадзіцы Душу прычасціці, Ой, рана-раненька, Душу прычасціці.
Душа прычасціцца — Жыццё вараціцца, Ой, рана-раненька, Жыццё вараціцца.
Тады будзем з вамі Краскі сабіраці, Ой, рана-раненька, Краскі сабіраці.
Краскі сабіраці, Песенькі пяяці, Ой, рана-раненька, Песенькі пяяці.

ОЙ, ПОЙДЗЕМ, СЯСТРЫЦЫ
Ой, пойдзем, сястрыцы, Пад ясну зарыцу. Ноч малая, ды купальная!
Набярэм, сястрыцы, Жоўтага пясочку.
Іграй, сонца, і з зарою!
Пасыплем, сястрыцы, У таткі пад аконцам. Ноч малаЯ’ДЫ купальная!
Пасеем, сястрыцы, Белага гарошку. Іграй, сонца, і з зарою!
Гарошку не ўзысці, Мне ў таткі не быці. Ноч малая,ды купальная!
ж aft
A HA ЙВАНА СОНЦА ЙГРАЛА
Апрацоўка A. Аляхновіча
He спяшаючыся, з рухам J= 66
А на Йвана сонца йграла, Люлі рана* сонца йграла, Пасля Йвана перастала. Хадзіў чыжык па вуліцы, Клікаў дзевак на Купалле: — Вам, дзевачкі, свая воля. Малодачкам волі нету: Маю дзіця ў калыбелі, Ліхі мужык на пасцелі, Журны свёкар на покуце, А свякроўка проціў печы. — Я ж, малода, прыгадаю, Мало дзіця прыкалышу, Ліха мужа перапрошу, А свякроўцы пакаруся, А свякроўцы пакланюся. Сама пайду на Купалле, А з Купалля на гулянне. Покуль млода сабралася, Купальнічка разышлася.
* «Люлі рана» паўтараецца з другой паловай кожнага радка.
АХ ВЫ, СТОЛІКІ MAE
Ах вы, столікі мае, Вы цясовенькія, А чаго ж вы стаіцё He засцеленыя?
Ах вы, скацеркі мае, Вы бялёвенькія, А чаго ж вы ляжыцё He засцеленыя?
Ах вы, госцейкі мае, Вы малодзенькія, А чаго ж вы сідзіцё Хлеба-солі не ясцё?
Калі хлебушка пушон, Дак мы выпалаем, А хазяін не вясёл, Дак мы выпытаем.
ВОСЕНЬСКІЯ I ТАЛОЧНЫЯ ПЕСНІ
Беларускі земляробчы каляндар завяршаюць восеньскія песні. Гэтыя творы не звязаны з абрадам, таму што яны не прызначаны да якога-небудзь свята Восеньскія песні адлюстроўваюць сувязь земляроба з завяршальным этапам гаспадарчых работ. У залежнасці ад відаў працы па зборы ўраджаю восеньскія песні атрымалі ў народзе свае назвы: ярынныя, канапляныя. ільняныя і г. д. Спяваліся яны ў асноўным у полі.
Тэматыка восеньскіх песень таксама звязана з лірычнымі настроямі будучага замужжа, вяселля. Восенню завяршаліся ўсе палявыя работы, і менавіта ў гэты час дзяўчына задумвалася аб сваім будучым лёсе.
Для восеньскіх песень характэрны паглыбленасць у духоўны свет чалавека, паэтычнасць, на што звярталі ўвагу беларускія паэты і кампазітары, выкарыстоўваючы народную спадчыну ў сваёй творчасці.
Пэўную групу восеньскага цыкла складаюць талочныя песні, якія атрымалі назву ад талакі. Талочныя песні спявалі найчасцей у час вячэры, калі работа была выканана, можна было адпачыць. Характар гэтых песень жартаўлівы, бяседны, жыццярадасны.
У восеньскіх песнях пераважаюць мінорныя лады, аднак цалкам сумнага настрою ў іх не адчуваецца. Для іх уласцівы моманты сузірання, затоенасці, якія адпавядаюць завяршальнаму цыклу каляндарнай прыроды ў цеснай сувязі з адлюстраваннем асабістых пачуццяў чалавека.
ОЙ, У ПОЛІ ЛЯНОК БРАЛА
Ой, у полі лянок брала, Сама сябе забаўляла.
Вечарочак прастаяла, Снапы лёну расстаўляла.
Шкада, што ночанька прыйшла, А можа б, я ў танок пайшла.

ЯРЫНКА, ЯРЫСЯ
Ярынка, Ярыся, (2) Люлі, рана!
Цімоха, жаніся!
Ой, выбірай дзевак, (2) Люлі, рана!
Выбірай на ніўцы,
У каторай постаць, (2) Люлі, рана!
Ой, ды шырэйшая,
Тую бяры замуж, (2) Люлі, рана!
Тую бяры замуж.
А Ў БАРУ ЦІЦЯРУК БАЛБОЧАЦЬ
Вельмі скора JL
152
А ў бару ціцярук балбочаць*, А з бору ён ляцець не хочаць: — А ў бару ягадкі салодкі, У крыніцы вадзіца халодна, Я ў бару ягадкі паклюю,
3 крыніцы вадзіцы нап’юся, А тады з бору палячу, Як не будзіць ягадак салодкіх. He будзіць вадзіцы халоднай.
Другі варыянт:
* Кожны радок паўтараецца.
А ў бару ціцярук балбочаць, А ранінька-ра{на} Ціцярук балбо{чаць}.
А ён з бору ляцець не хочаць, А ранінька-ра{на}, Ранінька не хо{чаць}.
А ў бару ягадкі салодкі, А ранінька-ра{на} Ягадкі салод{кі}.
А ў крыніцы вадзіца сцюдзёна, А ранінька-ра{на} Вадзіца сцюдзё{на}.
Ён у бару ягадак наесца, А ранінька-ра{на}, Ранінька наес{ца}.
А ў крыніцы вадзіцы нап’ецца, А ранінька-ра{на}, Ранінька нап’ец{ца}.
ОЙ, ТАМ У БОРУ
Ой, там у бору Сасна шумела.
Ой, рана-рана Сасна шумела. Яна шумела Аб нашай роллі.
Ой, рана-рана Аб нашай роллі. Аб нашай роллі, Аб нашай нядолі. Ой, рана-рана Аб нашай нядолі.
ДУБРОВУШКА ДЫ ЗЯЛЁНАЯ
Дубровушка ды зялёная Ўсю восень шумела.
Ах, лёлюшкі, ды палёлюшкі, Усю восень шумела.
Ўсю восень дубрава шумела, 3 лістам гаманіла.
Ах, лёлюшкі, ды палёлюшкі, 3 лістам гаманіла:
— Лісточак мой ты зялёненькі, Будзіць нам разлука.
Ах, лёлюшкі, ды палёлюшкі, Будзіць нам разлука.
Разлучаць жа нас і з табою Снягі ды марозы.
Ах, лёлюшкі, ды палёлюшкі, Снягі ды марозы.
Астануся ды я без цябе Веццямі шугаці.
Ах, лёлюшкі, ды палёлюшкі, Веццямі шугаці.
ж
САЛАВЕЙКА, ПТАШАЧКА МАЛЕНЬКА
Салавейка, пташачка маленька, Дзе ж ты будзеш зімку зімаваці?
Дзе ж ты будзеш зімку зімаваці, Дзе ж ты будзеш гняздзечка звіваці?
He ляці ты за сіняе мора, Звей гняздзечка ў маёй каморы.