Беларуская традыцыйная музычная спадчына
Алег Аляхновіч
Выдавец: Беларусь
Памер: 382с.
Мінск 2000
Інтанацыі плачу часам выступаюць у купальскіх песнях у складаных суадносінах з лірычнымі і эпічнымі пераасэнсаванымі варыянтамі, у якіх моманты плачу зніклі зусім, што набліжае гэтыя творы да лірычных неабрадавых песень. Такім чынам, выразныя магчымасці традыцыйных песень вельмі шырокія: ад песні-плачу з жалобнай афарбоўкай да песні ўзвышанага эпічнага гучання і да напеву лірычнага, у якім усё ж пераважае эмацыянальная мелодыя-плач.
Што тычыцца выкарыстання народных музычных інструментаў у купальскай абраднасці, то нельга не пагадзіцца з думкай Г.В. Таўлай, што хутчэй за ўсё гэта былі драўляныя духавыя накшталт дудкі (свірэль), а таксама разнастайныя ўдарныя: бубны, званы і інш. Несумненна, што выкарыстоўваліся таксама дуда і жалейка, якія сваім жалобным гукам адпавядаюць характару выканання многіх купальскіх песень.
У сучаснай мастацкай практыцы Купалле праводзіцца на Беларусі амаль паўсюдна. Успамінаюцца забытыя купальскія песні, цудоўныя легенды, элементы абрадавых дзеянняў, карагоды, шэсці і абыходы двароў.
Жніўныя песні — самы старажытны пласт беларускага фальклору. Яны цесна звязаны з асноўнымі момантамі жніўнага абраду: зажынкамі (зажон) і дажынкамі (дажон, абжынкі). Сама назва песні — жніўная — сведчыць аб яе працоўнай аснове. Вобразная сістэма, меладычна-рытмічны лад гэтай песні выяўляе яе сувязь з умовамі жыцця і працы жанчыны-сялянкі. У мастацкую палітру жніўнай песні ўваходзяць таксама і вобразы навакольнай прыроды: жытняе поле, сонца, лес і інш.
Што тычыцца фальклорнай паэтыкі, то ў жніўных песнях сустракаюцца эпітэты, метафары, параўнанні, псіхалагічныя паралелізмы і інш. Высокая паэтычнасць забяспечыла ім доўгае існаванне.
У жніўных песнях найбольш трывала захаваліся інтанацыйныя, рытмічныя і меладычныя асаблівасці.
Па сваёй інтанацыйнай структуры зажынкавыя песні ўтвараюць тры групы: заклінальныя, велічальныя і ўласна працоўныя. Функцыю заклінання ў зажынкавых песнях выконваюць дакладныя кароткія папеўкі, якія мелі ў мінулым магічны сэнс. Частая паўторнасць гэтых папевак стварае ўражанне замовы. Велічальныя песні больш развітыя ў меладычных адносінах. яны набліжаюцца да працоўных жніўных песень, але і ім уласцівы замоўныя магічныя інтанацыі.
Нарэшце, працоўныя песні па ўсіх прыкметах супадаюць са жніўнымі песнямі.
Галоўнай асаблівасцю жніўных песень з’яўляецца багацце інтанацый «эмацыянальнай тыпізацыі» (тэрмін В. Ялатава), якія раскрываюць эмоцыі выканаўцы пры дапамозе разнастайных музычных прыёмаў.
У аснове выканальніцкай практыкі жніўных песень так званы тыпавы напеў, на які спяваецца мноства тэкстаў. Трэба адзначыць, што выкананню жніўных песень уласціва варыяцыйнасць, якая праяўляецца ў змене метрарытмікі напеву, тонкіх нюансах адлюстравання выразаў і пачуццяў. Звычайна тры-чатыры гукі ўтвараюць лады жніўных песень. Абмежаваная колькасць гукаў кампенсуецца развітой рытмікай, а таксама пераменным значэннем некаторых ступеней. У жніўных песнях спалучаюцца мажорна-мінорныя лады. Спецыфічная прыкмета жніўных песень — аднагалоссе. Толькі зрэдку сустракаюцца два віды прасцейшага двухгалосся: бурдон і гетэрафонія, якія распаўсюджаны на поўдні Беларусі.
Ой, у нядзельку, на Яна, Іграла сонейка, йграла! Хлопчыкі зелле капалі, Да яны яго не зналі.
Да яны яго не зналі, У старога дзеда пыталі: — Скажы, бацька, што за зелле — На ім чорнае насенне?
— Нашто ж вы, дзеткі, капалі, Калі вы яго не зналі?
Гэта дзявоцка красата, Для хлопчыкаў сухата.
СЯГОННЯ КУПАЛЛЕ НА ЯНА
Сягоння Купалле на Яна, Дзевачкі зелле збіралі.
Дзевачкі зелле збіралі, У старога дзеда пыталі:
— Што гэта, дзедка, за зелле — Чорныя галоўкі насення?
А дзедка зелля не пазнаў Ды да караля адаслаў.
Каралеўна зелле пазнала, Яна дзевачкам сказала: — Дзявочае ўмыванне, Кавалерскае каханне.
ДАЖАЛІ ЖЫТКА АЖ ДА АБЛОГУ
Умерана <=88
Да_ жа_ лі жыт_ ка
Дажалі жытка аж да аблогу, Падзякуема мы пану Богу, Плён нясём, плён!
Ой, вылець, вылець, ясны саколе, Ўжо мы не пойдзем на гэтае поле, Плён нясём, плён!
Ой, на аблозе скакалі козы, Дажалі жытка дзяўчаткі гожы, Плён нясём, плён!
А наш вяночак шоўкам павіты, He аддамо яго за талер біты, Плён нясём, плён!
ОЙ, ГУКНУ Я ДАРОГАЮ
Ой, гукну я дарогаю, Зялёнаю дуброваю,
Няхай мяне маці чуе, Мне вячэру гатуе,
Вячэру мне смачненькую, Начавацьму ў цёмным лесе, Пасцельку бяленькую. Пры зялёным арэсе,
Як не будзе гатаваці, He прыйду начаваці.
Начавацьму ў чыстым полі, Пры зялёнай дуброве.
ДА КАЦІЎСЯ ВЯНОК 3 ПОЛЯ
Да каціўся вянок з поля, Да прасіўся да пакоя.
Я ўжо ў полі настаяўся, Ветрык мяне намакаўся.
Дожджык мяне набрызкаўся, Да сонейка нагрэлася,
Да пакоя хацелася, Да пакоя хацелася.
ПРАСІЎСЯ СНАПОЧАК
Прасіўся снапочак ў дзевачак: — Ой, звіце, дзевачкі, вяночак,
Занясіце мяне ў стадолу, Палажыце мяне ў старону.
Няхай я ў стадоле пагашчу, Ой, бо мне ў стадоле — гасціна, Пакуль на ніваньку зноў пайду. Ой, на ніўцы — радзіна,
Бо мяне ў стадоле цэпам б’юць, Ой, а на ніўцы дажджы ідуць.
ОЙ, ПАРА НАМ ДАМОЎ, ПАРА
Ой, пара нам дамоў, пара, Сцюдзёная раса пала. Сцюдзёная раса пала, Цёмная ночка настала.
А ў нас няма параднічка Hi пана, ні ўраднічка. Некаму рады радзіці, Нас дамоў адпусціці.
ВІДЗІЦЬ МАЁ ВОЧКА
Відзіць маё вочка, Што край недалёчка, Відзіць і другое, Што йшчэ ганей трое...
Сярпы зазвінелі, Двору захацелі! А звоньце не звоньце, Пастаць перагоньце...
Чые ж гэта жнеі, Жнеі маладыя, Жнеі маладыя, Сярпы залатыя?
Іванавы жнеі маладыя, У іх сярпы залатыя.
Пархвіравы жнеі старыя, У іх сярпы лубяныя.
ПЕРАПЁЛКА
РАДА
Рада, рада, рада перапёлка, Што лета даждала, рада, рада.
Рада, рада наша гаспадыня, Што жыта дажала, рада, рада.
А чый то двор — ганак маляваны, Златам паліваны, а чый то двор?
Петрукоўдвор — ганак маляваны, Златам паліваны, Петрукоў двор!
А чый то двор, што тры калы ўбіты, Атопкам прыкрыты, а чьгй то двор?
Янукоў двор, што тры калы ўбіты, Атопкам прыкрыты, Янукоў двор!
САМА ЙДУ ДАРОГАЮ
Сама йду дарогаю, Мой голас — дуброваю.
Хто мой голас пачуе, Той мяне пашкадуе.
А пачула мамачка, У святліцы седзячы,
У святліны седзячы, У аконца гледзячы:
— А калі маё дзіця, Дык няхай пагуляе,
А калі нявестачка, Дык няхай пажынае
Ой, у садочку цвіла лілея, Дажала жытка панна Марыя.
Збор жытка, збор
Нашаму пану ў двор!*
Па нашым полі беглі лябёдкі, Дажалі жытка красны малодкі.
Па нашым полі беглі авечкі, Дажалі жытка красны дзявочкі.
Па нашым полі скакалі жабы, Дажалі жытка старыя бабы.
He шкадуй, пане, бочку мядочку, Нажалі жытка так, як лядочку.
Засцілай, пане, сталы і лавы, Ой, бо ідзе госць небывалы.
ДА ВІЛАСЯ ПЧОЛАЧКА
* Прыпеў «Збор жытка, збор...» паўтараецца пасля кожнай страфы.
Да вілася пчолачка, Пчолачка, пчолачка
У вяршэчку сосанкі, Сосанкі, сосанкі.
I да раілася пчолачка, Пчолачка, пчолачка
Да ў вяршэчку сосанкі, Сосанкі, сосанкі.
Да вылятала ластаўка, Ластаўка, ластаўка
Сы-пад сіняга возера, Возера, возера.
Да прыехаў татка з нова горада, 3 нова горада, з нова горада,
Да дала бы каню аброку,
Аброку, аброку,
А свайму татку збан мёду, Збан мёду, збан мёду.
Да буду каня харчаваць, Харчаваць, харчаваць,
А свайго татку частаваць, Частаваць, частаваць.
ТЫ, ПЧОЛАЧКА ЯРАЯ
Ты, пчолачка ярая, Ты вылець за мора, Ой, ляло, ляло, Ты вылець за мора.
Ты вынесі ключыкі, Ключыкі залатыя, Ой, ляло, ляло, Ключыкі залатыя.
Адамкні лецечка, Лета цёплае, Ой, ляло, ляло, Лета цёплае.
Замкні зіманьку, Зіму сцюдзёную, Ой, ляло, ляло, Зіму сцюдзёную.
КУПАЛЛЕ
(сцэнарый для вучняў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту)
Летняя ночка купальская, настоеная на водары кветак і траў, абмытая светлымі росамі, апетая ў шматлікіх народных песнях...
Радасна звіняць цымбалы, сотнямі зорачак узлятаюць у вячэрняе неба іскры вогнішча, абвяшчаючы пачатак самага паэтычнага народнага свята. Ноч расквечваецца шматлікімі агнямі, карагодамі, святочнымі строямі дзяўчат, напаўняецца песнямі, у якіх гучыць любоў да зямлі, роднага краю.
Старажытнае народнае свята летняга сонцастаяння з кожным годам заваёўвае ўсё большую папулярнасць. Адраджэнню гэтага прыгожага, паэтычнага відовішча надаюць шмат увагі дзеячы культуры, вучоныя. He застаюцца ў баку ад гэтай справы і вучні з настаўнікамі, пераасэнсоўваючы традыцыйныя элементы, уносячы ў свята нешта новае, сваё. Так, у Гродзенскай і Мінскай абласцях у час свята арганізоўваюцца конкурсы на лепшы букет кветак, у Брэсцкай — выставы лекавых раслін. У Ваўкавыскім раёне ўдзельнікі купальскага абыходу, шануючы старую традыцыю, прыбіраюць дзяўчыну «кустом» і спяваюць песню, якой пачынаецца свята, нагадваюць пра абавязак кожнага аддзякаваць удзельнікам купальскага абыходу. Гэта — прыкмета творчага развіцця традыцыі, нараджэння навацый, якія арганічна зліваюцца з ёй.
Але часта дзейнасць сцэнарыстаў і пастаноўшчыкаў Купалля, не падмацаваная трывалымі фальклорна-этнаграфічнымі ведамі, наносіць пэўную шкоду гэтаму прыгожаму і паэтычнаму святу. У некаторых раёнах у склад дзеючых асоб Купалля ўводзяць Нептуна, Кікімару — персанажаў, якія не з’яўляюцца традыцыйнымі для беларускай купальскай абраднасці; у танцавальных праграмах замест беларускіх народных мелодый гучынь рок-музыка замежных выканаўцаў; у гульнях можна сустрэць забавы самых розных народаў; на канцэртах разам з беларускімі народнымі песнямі і песнямі беларускіх кампазітараў гучаць песні іншых народаў; на свяце Купалля галоўнай стравай з’яўляецца шашлык. У выніку парушаецца жанравае і стылявое адзінства Купалля, свята страчвае нацыянальны каларыт, культурна-бытавыя народныя традыцыі. Каб гэтага не адбывалася, неабходна ўдумлівае выкарыстанне багацейшай купальскай спадчыны, якую мае беларускі народ.
Прапанаваны сцэнарый адрасуецца вучням вясковай школы. Многія яго дзеянні могуць быць выкарыстаны вучнямі гарадской школы, але з улікам творчай пераапрацоўкі матэрыялу. У сцэнарый уключаны традыцыйны матэрыял свята з мэтай яго ўзнаўлення. Разам з тым прыводзяцца некаторыя ўзоры сучаснай купальскай абраднасці, якія арганічна ўліваюцца ў рэчышча беларускіх народных традыцый: агульнанацыянальныя адметныя элементы свята, нотны матэрыял.
Трэба адзначыць, што Купалле на Беларусі не мела дакладнага парадку і рэгламентацыі гульнявых дзеянняў. Усё залежала ад арганізатараў, ступені іх падрыхтаванасці, а таксама цікавасці, якую